Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 16.11.2004 № 2279 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 16 ноября 2004 г. N 9/3797 На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2003 года "О бюджете Республики Беларусь на 2004 год" у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску: 1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 360 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 180 рублёў за адну паездку; 1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 720 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 360 рублёў за адну паездку. 2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 40 рублёў да зацверджанага тарыфу. 4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам. 5. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.): 5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi; 5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце; 5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання. 6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў. 7. Прызнаць страцiўшымi сiлу: рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 2 лiпеня 2004 г. N 1350 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 113, 9/3525); рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 10 верасня 2004 г. N 1865 "Аб унясеннi змяненняў у рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 2 лiпеня 2004 г. N 1350" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 147, 9/3677). 8. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Анфiмава Л.В. 9. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 20 лiстапада 2004 г. Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ УЗГОДНЕНА Першы намеснiк Мiнiстра эканомiкi Рэспублiкi Беларусь У.А.Найдуноў 12.11.2004 Дадатак КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ----+---------------------------------+--------------+--------- ¦ N ¦ Вiды бiлетаў ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦ ¦п/п¦ +-------+------+------+------+ ¦ ¦ ¦ 100% ¦ 50% ¦ 100% ¦ 50% ¦ +---+---------------------------------+-------+------+------+------+ ¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,¦ 16200 ¦ 8100 ¦ 5680 ¦ 2840 ¦ ¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+---------------------------------+-------+------+------+------+ ¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦ 21600 ¦10800 ¦ 7580 ¦ 3790 ¦ +---+---------------------------------+-------+------+------+------+ ¦ 3 ¦На два вiды транспарту ¦ 21600 ¦10800 ¦ 7580 ¦ 3790 ¦ ¦ ¦(аўтобус-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аўтобус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦трамвай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+---------------------------------+-------+------+------+------+ ¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦ 25200 ¦12600 ¦ 8840 ¦ 4420 ¦ ¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦---+---------------------------------+-------+------+------+------- |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|