Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 23.06.2005 № 1075 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 июня 2005 г. N 9/4257 На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiстапада 2004 года "О бюджете Республики Беларусь на 2005 год" у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску: 1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 400 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 200 рублёў за адну паездку; 1.2. у аўтобусах з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 800 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 400 рублёў за адну паездку. 2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу. 4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам. 5. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.): 5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi; 5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце; 5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання. 6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў. 7. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 16 лiстапада 2004 г. N 2279 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 181, 9/3797). 8. Устанавiць, што тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымi асобамi ўсiх формаў уласнасцi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў горадзе Мiнску. 9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта. 10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 28 чэрвеня 2005 г. Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ УЗГОДНЕНА Мiнiстр эканомiкi Рэспублiкi Беларусь М.П.Зайчанка 23.06.2005 Дадатак КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ----+---------------------------------+-------------+---------- ¦ N ¦ Вiды бiлетаў ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦ ¦п/п¦ +------+------+------+-------+ ¦ ¦ ¦ 100% ¦ 50% ¦ 100% ¦ 50% ¦ +---+---------------------------------+------+------+------+-------+ ¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту ¦18000 ¦ 9000 ¦ 6320 ¦ 3160 ¦ ¦ ¦(аўтобус, тралейбус, трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+---------------------------------+------+------+------+-------+ ¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦24000 ¦12000 ¦ 8420 ¦ 4210 ¦ +---+---------------------------------+------+------+------+-------+ ¦ 3 ¦На два вiды транспарту (аўтобус -¦24000 ¦12000 ¦ 8420 ¦ 4210 ¦ ¦ ¦тралейбус, аўтобус - трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦трамвай - тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+---------------------------------+------+------+------+-------+ ¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦28640 ¦14320 ¦10050 ¦ 5020 ¦ ¦ ¦(аўтобус - тралейбус - трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦---+---------------------------------+------+------+------+-------- |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|