Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 01.12.2005 № 2151 "Аб тарыфах на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 5 декабря 2005 г. N 9/4663



На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiстапада 2004 года "О бюджете Республики Беларусь на 2005 год" у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых перавозку пасажыраў i багажу аўтамабiльным транспартам прыгарадных зносiн, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыфы за адзiн кiламетр праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн:

1.1. на звычайных маршрутах:



-----------------------------------------------+---------------
¦у аўтобусах агульнага тыпу                    ¦   - 69,0 рубля;   ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi    ¦   - 71,8 рубля;   ¦
¦----------------------------------------------+--------------------


1.2. на хуткасных маршрутах:



-----------------------------------------------+---------------
¦у аўтобусах агульнага тыпу                    ¦   - 89,6 рубля;   ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi    ¦   - 93,2 рубля;   ¦
¦----------------------------------------------+--------------------


1.3. на дадатковых рэйсах:



-----------------------------------------------+---------------
¦у аўтобусах агульнага тыпу                    ¦   - 93,0 рубля;   ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi    ¦   - 96,8 рубля;   ¦
¦----------------------------------------------+--------------------


1.4. на экспрэсных маршрутах:



-----------------------------------------------+---------------
¦у аўтобусах агульнага тыпу                    ¦  - 103,6 рубля;   ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi    ¦  - 107,6 рубля;   ¦
¦----------------------------------------------+--------------------


2. Устанавiць, што кошт праезду пасажыра разлiчваецца памнажэннем тарыфу, названага ў пункце 1 гэтага рашэння, на адлегласць яго паездкi.

3. Кошт бiлета на праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн акругляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

4. Устанавiць тарыф за адзiн кiламетр правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн:

4.1. за кожнае маламернае месца багажу - ў памеры 5,8 рубля;

4.2. за кожнае сярэднемернае месца багажу - ў памеры 11,6 рубля;

4.3. за кожнае буйнамернае месца багажу - ў памеры 23,2 рубля.

5. Устанавiць, што кошт правозу багажу разлiчваецца памнажэннем тарыфу, названага ў пункце 4 гэтага рашэння, на адлегласць яго правозу i акругляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

6. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.):

6.1. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi i правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн;

6.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн.

7. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 8 верасня 2005 г. N 1617 "О тарифах на проезд пассажиров в автобусах регулярных маршрутов пригородного сообщения" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 147, 9/4471).

8. Тарыфы на перавозку пасажыраў аўтобусамi рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымi асобамi ўсiх форм уласнасцi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць перавозкi пасажыраў.

9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Панцялея М.П.

10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 7 снежня 2005 г.



Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ



Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ



УЗГОДНЕНА

Мiнiстр эканомiкi

Рэспублiкi Беларусь

М.П.Зайчанка

30.11.2005






Архів документів

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList