Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 14.12.2005 № 2199 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 15 декабря 2005 г. N 9/4731



На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiстапада 2004 года "О бюджете Республики Беларусь на 2005 год" у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 460 рублеў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 230 рублеў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 800 рублеў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 400 рублеў за адну паездку.

2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 40 рублеў да зацверджанага тарыфу.

4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.):

5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiескi мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлевую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.

6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.

7. Гандлевыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.

8. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 23 чэрвеня 2005 г. N 1075 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 113, 9/4257).

9. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымi асобамi ўсiх формаў уласнасцi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў горадзе Мiнску.

10. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Панцялея М.П.

11. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 20 снежня 2005 г.



Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ



Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ



УЗГОДНЕНА

Мiнiстр эканомiкi

Рэспублiкi Беларусь

М.П.Зайчанка

13.12.2005



Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
14.12.2005 N 2199



КОШТ МЕСЯЧНЫХ I ДЭКАДНЫХ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

----+---------------------------------+--------------+---------
¦ N ¦           Вiды бiлетаў          ¦   Месячныя   ¦  Дэкадныя   ¦
¦п/п¦                                 +-------+------+------+------+
¦   ¦                                 ¦ 100%  ¦ 50%  ¦ 100% ¦ 50%  ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,¦ 19800 ¦ 9900 ¦ 6950 ¦ 3470 ¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)       ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                ¦ 26400 ¦13200 ¦ 9260 ¦ 4630 ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту           ¦ 26400 ¦13200 ¦ 9260 ¦ 4630 ¦
¦   ¦(аўтобус - тралейбус,            ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
¦   ¦аўтобус - трамвай,               ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
¦   ¦трамвай - тралейбус)             ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
+---+---------------------------------+-------+------+------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту           ¦ 31500 ¦15750 ¦11050 ¦ 5530 ¦
¦   ¦(аўтобус - тралейбус - трамвай)  ¦       ¦      ¦      ¦      ¦
¦---+---------------------------------+-------+------+------+-------





Archiv Dokumente

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList