Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского Совета депутатов от 23.03.2006 № 230 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 14 апреля 2006 г. N 9/5057



У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска.

2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Чарнавусаву В.Р. i на пастаянную камiсiю Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыi, навуцы, культуры i спорту.



Старшыня У.М.ПАПКОЎСКI



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Рашэнне
                                                 Мiнскага гарадскога
                                                 Савета дэпутатаў
                                                 23.03.2006 N 230


1. Палажэнне аб камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска распрацавана ў адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 19, ст. 214) i рэгламентуе парадак стварэння i работы камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска (далей - камiсiя) з мэтай ажыццяўлення каардынацыi дзейнасцi па фармiраваннi адзiнага падыходу да найменавання i перайменавання праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска.

2. Камiсiя ствараецца па прапанове прэзiдыума гарсавета, гарвыканкама з лiку пяцi дэпутатаў гарсавета, дзеячаў культуры, мастацтва, гiсторыкаў i iншых на падставе рашэння Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў. Камiсiя дзейнiчае на пастаяннай выснове.

3. Старшынёй камiсii зацвярджаецца намеснiк старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, намеснiкам старшынi камiсii - дэпутат гарсавета.

Падрыхтоўку матэрыялаў да пасяджэнняў камiсii ажыццяўляе сакратар камiсii.

4. Камiсiя ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.

5. Камiсiя пры прысваеннi назваў кiруецца наступнымi крытэрыямi:

назвы аб'ектаў павiнны адлюстроўваць гiстарычныя, тапаграфiчныя, нацыянальныя, сацыяльныя, гаспадарчыя i культурныя своеасаблiвасцi нашага горада i адпавядаць тапанiмiчнай навуцы;

новая назва павiнна быць матываванай i несцi ў сабе гiсторыка-культурную цi краязнаўчую iнфармацыю; арганiчна ўпiсвацца ў iснуючую нацыянальную тапанiмiчную сiстэму; падпарадкоўвацца ўсiм правiлам словазмянення i словаўтварэння беларускай мовы;

увекавечванне iмёнаў людзей у назвах аб'ектаў г.Мiнска дапушчальна толькi ў выключных выпадках;

з улiкам таго, што г.Мiнск - сталiца Беларусi, у назвах аб'ектаў увекавечваюцца толькi iмены знакамiтых асоб, чыё жыццё i дзейнасць сталi агульнанацыянальнай з'явай i былi непарыўна звязаны з Беларуссю, - дзяржаўныя i ваенныя дзеячы, дзеячы навукi, гiсторыi i культуры Беларусi, а таксама Героi Беларусi i Савецкага Саюза;

iмёны сусветна прызнаных асоб iншых краiн i народаў ўвекавечваюцца ў назвах аб'ектаў г.Мiнска, калi iх жыццё i дзейнасць былi непасрэдна звязаны з Беларуссю.

6. Галоўныя задачы камiсii:

адраджэнне гiстарычнай тапанiмiкi г.Мiнска i далейшае развiццё тапанiмii г.Мiнска;

паступовы перавод тапанiмii беларускай сталiцы на нацыянальную аснову;

паступовае стварэнне такога тапанiмiчнага ландшафту г.Мiнска, якi б садзейнiчаў выхаванню патрыятызму i эстэтыкi сярод мiнчан, а таксама меў важнае iдэалагiчнае значэнне;

шырокая галоснасць i актыўны ўдзел грамадзян у абмеркаваннi тапанiмiчных пытанняў.

7. Пасяджэннi камiсii праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал.

8. Камiсiя правамоцна прымаць рашэннi, калi на яе пасяджэннi прысутнiчае не менш палавiны яе членаў.

9. Дасланыя ў Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт прапановы па назвах аб'ектаў ад дзяржаўных органаў, дэпутацкiх камiсiй, грамадскiх арганiзацый, працоўных калектываў, сродкаў масавай iнфармацыi, жыхароў горада i iншых вывучаюцца i разглядаюцца камiсiяй.

10. Заключэннi камiсii па назвах праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска выносяцца на разгляд Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў, якi прымае адпаведнае рашэнне з улiкам думкi насельнiцтва г.Мiнска.

11. Рашэннi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па пытаннях тапанiмii даводзяцца да ведама грамадзян праз сродкi масавай iнфармацыi.






dokumenty archiwalne

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList