Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Толочинского районного Совета депутатов от 14.12.2006 № 130 "Аб раённай Праграме захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006 - 2010 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 21 февраля 2007 г. N 9/6625



У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Талачынскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладаемую раённую Праграму захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006 - 2010 гады.

2. Кантроль за выкананнем раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006 - 2010 гады ўскласцi на аддзел культуры Талачынскага раённага выканаўчага камiтэта (Ражанскi А.У.).



Старшыня Н.В.ГЕРАСIМЕНКА



УЗГОДНЕНА

Начальнiк упраўлення культуры

Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта

Н.П.Пашынскi

30.01.2007



                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Рашэнне
                                               Талачынскага раённага
                                               Савета дэпутатаў
                                               14.12.2006 N 130


РАЁННАЯ ПРАГРАМА ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ТАЛАЧЫНСКАГА РАёНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ

1. Раённая Праграма захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрэбнасцей.

3. Асноўнымi задачамi Праграмы з'яўляюцца:

iнфарматызацыя галiны культуры;

далейшае развiццё аматарскай мастацкай творчасцi;

развiццё музейнай iнфраструктуры раёна шляхам адкрыцця новых музеяў, стварэння экспазiцый, рээкспазiцыi створаных раней экспазiцый, шырокае ўкараненне i развiццё камп'ютэрных тэхналогiй у музейнай практыцы;

паляпшэнне якаснага i колькаснага саставу кадраў галiны культуры;

захаванне дзеючай сеткi ўстаноў культуры i мастацтва, якаснае ўмацаванне iх матэрыяльнай базы, стварэнне новых тыпаў устаноў культуры.

4. Вызначаныя задачы будуць вырашацца шляхам мерапрыемстваў па рэалiзацыi раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - мерапрыемствы) згодна з дадаткам 1 i мерапрыемстваў па фiнансавай падтрымцы раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006 - 2010 гады i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Талачынскага раёна на 2006 - 2010 гады згодна з дадаткам 2.

5. Мерапрыемствы дадзенай Праграмы сфармiраваны па наступных асноўных напрамках:

гiсторыка-культурная спадчына;

музеi;

бiблiятэкi;

народная творчасць;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi;

тэатральнае мастацтва;

музычнае мастацтва;

выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн;

кiна-, вiдэамастацтва;

кадры культуры.

6. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:

рэарганiзаваць сетку ўстаноў культуры;

забяспечыць захаванне i развiццё культурнай спадчыны, нацыянальнай культурнай самабытнасцi рэгiёна, стварэнне ўмоў для вольнай творчасцi;

забяспечыць умовы для свабоднага развiцця субкультур усiх сацыяльна-этнiчных слаёў насельнiцтва;

дасягнуць здаровага маральнага клiмату ў грамадстве;

павысiць прафесiйнае майстэрства работнiкаў устаноў культуры, прэстыж iх прафесii;

забяспечыць даступнасць культурных каштоўнасцей для ўсiх сацыяльных слаёў насельнiцтва.

7. Фiнансаванне дадзенай Праграмы прадугледжваецца ажыццявiць за кошт наступных крынiц:

сродкi мясцовага бюджэту;

пазабюджэтныя сродкi.

Крынiцы i аб'ёмы фiнансавання ўдакладняюцца штогод.

8. Каардынацыю i кантроль за выкананнем дадзенай Праграмы ажыццяўляе аддзел культуры Талачынскага раённага выканаўчага камiтэта.



Дадатак 1
да раённай Праграмы
захавання i развiцця
галiны культуры
Талачынскага раёна
на 2006 - 2010 гады



МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА РЭАЛIЗАЦЫI РАёННАЙ ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ТАЛАЧЫНСКАГА РАЁНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ

----+--------------------------+----------------------+--------
¦ N ¦   Назва мерапрыемства    ¦      Выканаўцы       ¦   Тэрмiн   ¦
¦п/п¦                          ¦                      ¦ выканання  ¦
¦   ¦                          ¦                      ¦   (гады)   ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 1 ¦            2             ¦          3           ¦     4      ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦                  Гiсторыка-культурная спадчына                   ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 1 ¦Устаноўка ахоўных знакаў  ¦Карыстальнiкi аб'ектаў¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦на матэрыяльныя аб'екты   ¦гiсторыка-культурнай  ¦            ¦
¦   ¦гiсторыка-культурнай      ¦спадчыны, аддзел      ¦            ¦
¦   ¦спадчыны                  ¦культуры Талачынскага ¦            ¦
¦   ¦                          ¦раённага выканаўчага  ¦            ¦
¦   ¦                          ¦камiтэта (далей -     ¦            ¦
¦   ¦                          ¦аддзел культуры       ¦            ¦
¦   ¦                          ¦райвыканкама)         ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 2 ¦Добраўпарадкаванне        ¦Аддзел культуры       ¦    2007    ¦
¦   ¦тэрыторыi гарадзiшча      ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦Друцка                    ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 3 ¦Рамонт былога манастыра   ¦Свята-Пакроўскi       ¦    2007    ¦
¦   ¦базылян                   ¦манастыр              ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦                              Музеi                               ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 4 ¦Стварэнне экалагiчнага    ¦Аддзел культуры       ¦2006 - 2007 ¦
¦   ¦класа на базе залы        ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦"Прырода i чалавек"       ¦гiсторыка-краязнаўчы  ¦            ¦
¦   ¦раённага гiсторыка-       ¦музей                 ¦            ¦
¦   ¦краязнаўчага музея        ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 5 ¦Набыццё тэхнiчных сродкаў ¦Аддзел культуры       ¦    2007    ¦
¦   ¦праграмнага забеспячэння  ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦для ўкаранення            ¦                      ¦            ¦
¦   ¦аўтаматызаванай музейнай  ¦                      ¦            ¦
¦   ¦сiстэмы                   ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 6 ¦Набыццё абсталявання для  ¦Аддзел культуры       ¦    2009    ¦
¦   ¦фондасховiшча раённага    ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦гiсторыка-краязнаўчага    ¦                      ¦            ¦
¦   ¦музея (шафы, стэлажы)     ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 7 ¦Правядзенне фотафiксацыi  ¦Аддзел культуры       ¦    2007    ¦
¦   ¦экспанатаў i вiтрын залаў ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦гiсторыка-краязнаўчага    ¦гiсторыка-краязнаўчы  ¦            ¦
¦   ¦музея                     ¦музей                 ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 8 ¦Адкрыццё музейнай         ¦Аддзел культуры       ¦2007 - 2010 ¦
¦   ¦экспазiцыi ў аграгарадку  ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦"Зорны-Агра"              ¦гiсторыка-краязнаўчы  ¦            ¦
¦   ¦                          ¦музей                 ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦ 9 ¦Стварэнне праекта         ¦Аддзел культуры       ¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦гiсторыка-археалагiчнага  ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦музейнага комплексу       ¦гiсторыка-краязнаўчы  ¦            ¦
¦   ¦"Друцк - горад ранняга    ¦музей                 ¦            ¦
¦   ¦сярэднявечча"             ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦                            Бiблiятэкi                            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦10 ¦Рэканструкцыя будынка, дзе¦Аддзел культуры       ¦    2008    ¦
¦   ¦раней размяшчалася        ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦стаматалагiчная           ¦                      ¦            ¦
¦   ¦палiклiнiка ўстановы аховы¦                      ¦            ¦
¦   ¦здароўя "Талачынскае      ¦                      ¦            ¦
¦   ¦раённае тэрытарыяльнае    ¦                      ¦            ¦
¦   ¦медыцынскае аб'яднанне"   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦(плануецца размясцiць     ¦                      ¦            ¦
¦   ¦раённую цэнтральную       ¦                      ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэку)               ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦11 ¦Рэканструкцыя будынкаў    ¦Аддзел культуры       ¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦бiблiятэк аграгарадкоў    ¦райвыканкама          ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦12 ¦Стварэнне перасовачнай    ¦Аддзел культуры       ¦    2007    ¦
¦   ¦бiблiятэкi (бiблiобуса)   ¦райвыканкама          ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦13 ¦Паэтапная камп'ютэрызацыя ¦Аддзел культуры       ¦2007 - 2010 ¦
¦   ¦сельскiх буйных бiблiятэк ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦аграгарадкоў i гарадскiх  ¦                      ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэк з падключэннем  ¦                      ¦            ¦
¦   ¦да сеткi Iнтэрнэт i       ¦                      ¦            ¦
¦   ¦арганiзацыяй электроннай  ¦                      ¦            ¦
¦   ¦пошты                     ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦14 ¦Арганiзацыя работы        ¦Талачынская           ¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦Коханаўскай гарадской     ¦цэнтралiзаваная       ¦            ¦
¦   ¦пасялковай бiблiятэкi-    ¦бiблiятэчная сiстэма  ¦            ¦
¦   ¦фiлiяла N 2 па комплекснай¦                      ¦            ¦
¦   ¦мэтавай праграме          ¦                      ¦            ¦
¦   ¦"Экалогiя"                ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦                        Народная творчасць                        ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦15 ¦Экспедыцыйныя даследаваннi¦Аддзел культуры       ¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦па зборы вуснай народнай  ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦творчасцi, танцавальнага  ¦метадычны цэнтр       ¦            ¦
¦   ¦фальклору, радзiннай      ¦народнай творчасцi i  ¦            ¦
¦   ¦абраднасцi, песеннага     ¦культурна-асветнiцкай ¦            ¦
¦   ¦фальклору, народнай прозы ¦работы                ¦            ¦
¦   ¦ў вёсках раёна i выданне  ¦                      ¦            ¦
¦   ¦iнфармацыйна-метадычных   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦зборнiкаў                 ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦16 ¦Правядзенне святаў:       ¦Аддзел культуры       ¦2007 - 2010 ¦
¦   ¦народнай творчасцi;       ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦фальклорнага мастацтва    ¦метадычны цэнтр       ¦            ¦
¦   ¦                          ¦народнай творчасцi i  ¦            ¦
¦   ¦                          ¦культурна-асветнiцкай ¦            ¦
¦   ¦                          ¦работы                ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦17 ¦Правядзенне раённых       ¦Аддзел культуры       ¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦аглядаў-конкурсаў,        ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦конкурсаў:                ¦метадычны цэнтр       ¦            ¦
¦   ¦аматарскiх аб'яднанняў;   ¦народнай творчасцi i  ¦            ¦
¦   ¦сямейных калектываў;      ¦культурна-асветнiцкай ¦            ¦
¦   ¦маладых выканаўцаў        ¦работы                ¦            ¦
¦   ¦папулярнай песнi "Песнi   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦юнацтва нашых бацькоў"    ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦18 ¦Правядзенне раённага      ¦Аддзел культуры       ¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦конкурсу                  ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦культарганiзатараў клубных¦метадычны цэнтр       ¦            ¦
¦   ¦устаноў                   ¦народнай творчасцi i  ¦            ¦
¦   ¦                          ¦культурна-асветнiцкай ¦            ¦
¦   ¦                          ¦работы                ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦19 ¦Правядзенне свята,        ¦Аддзел культуры       ¦    2008    ¦
¦   ¦прысвечанага 575-й        ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦гадавiне г. Талачына      ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦20 ¦Распрацоўка плану         ¦Раённы метадычны цэнтр¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦падрыхтоўкi аматарскiх    ¦народнай творчасцi i  ¦            ¦
¦   ¦калектываў раёна да       ¦культурна-асветнiцкай ¦            ¦
¦   ¦прысваення ганаровых      ¦работы                ¦            ¦
¦   ¦званняў "народны",        ¦                      ¦            ¦
¦   ¦"узорны"                  ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦21 ¦Удзел у абласных святах,  ¦Аддзел культуры       ¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦конкурсах, аглядах-       ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦конкурсах лепшых          ¦                      ¦            ¦
¦   ¦аматарскiх калектываў     ¦                      ¦            ¦
¦   ¦клубных устаноў           ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦               Адраджэнне i развiццё культуры вёскi               ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦22 ¦Адкрыццё цэнтра фальклору ¦Аддзел культуры       ¦    2010    ¦
¦   ¦на базе Аболецкага        ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦сельскага Дома культуры   ¦метадычны цэнтр       ¦            ¦
¦   ¦                          ¦народнай творчасцi i  ¦            ¦
¦   ¦                          ¦культурна-асветнiцкай ¦            ¦
¦   ¦                          ¦работы                ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦23 ¦Правядзенне святаў вёсак  ¦Сельскiя дамы         ¦   Штогод   ¦
¦   ¦                          ¦культуры, сельскiя    ¦            ¦
¦   ¦                          ¦клубы                 ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦24 ¦Канцэртная дзейнасць      ¦Клубныя ўстановы раёна¦   Штогод   ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦25 ¦Стварэнне мабiльнай       ¦Аддзел культуры       ¦    2007    ¦
¦   ¦установы культуры         ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦(аўтаклуба) i арганiзацыя ¦                      ¦            ¦
¦   ¦яго работы па культурным  ¦                      ¦            ¦
¦   ¦абслугоўваннi жыхароў     ¦                      ¦            ¦
¦   ¦маланаселеных пунктаў,    ¦                      ¦            ¦
¦   ¦якiя не маюць стацыянарных¦                      ¦            ¦
¦   ¦устаноў культуры          ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦26 ¦Адкрыццё фiлiялаў i класаў¦Аддзел культуры       ¦   2006,    ¦
¦   ¦дзiцячых школ мастацтваў  ¦райвыканкама,         ¦    2007    ¦
¦   ¦па розных напрамках       ¦дзiцячыя школы        ¦            ¦
¦   ¦мастацкай творчасцi дзяцей¦мастацтваў            ¦            ¦
¦   ¦у аграгарадках            ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦27 ¦Набыццё абсталявання i    ¦Аддзел культуры       ¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦камп'ютэраў ва ўстановы   ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦культуры аграгарадкоў     ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦28 ¦Стварэнне фiлiялаў        ¦Аддзел культуры       ¦            ¦
¦   ¦раённага Дома рамёстваў:  ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   +--------------------------+Дом рамёстваў         +------------+
¦   ¦хата-майстэрня ў вёсцы    ¦                      ¦    2007    ¦
¦   ¦Ламiншчына;               ¦                      ¦            ¦
¦   +--------------------------+                      +------------+
¦   ¦гурткi па саломапляценнi ў¦                      ¦2007 - 2008 ¦
¦   ¦Коханаўскiм гарадскiм     ¦                      ¦            ¦
¦   ¦пасялковым Доме культуры, ¦                      ¦            ¦
¦   ¦Серкавiцкiм сельскiм Доме ¦                      ¦            ¦
¦   ¦культуры;                 ¦                      ¦            ¦
¦   +--------------------------+                      +------------+
¦   ¦гурток па ткацтве i       ¦                      ¦    2009    ¦
¦   ¦вышыўцы ў Друцкiм сельскiм¦                      ¦            ¦
¦   ¦клубе                     ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦                      Тэатральнае мастацтва                       ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦29 ¦Раённы агляд-конкурс      ¦Аддзел культуры       ¦2007 - 2010 ¦
¦   ¦тэатральна-драматычных    ¦райвыканкама, раённы  ¦            ¦
¦   ¦калектываў клубных устаноў¦метадычны цэнтр       ¦            ¦
¦   ¦                          ¦народнай творчасцi i  ¦            ¦
¦   ¦                          ¦культурна-асветнiцкай ¦            ¦
¦   ¦                          ¦работы                ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦30 ¦Пацвярджэнне звання       ¦                      ¦            ¦
¦   ¦"народны" наступнымi      ¦                      ¦            ¦
¦   ¦калектывамi:              ¦                      ¦            ¦
¦   +--------------------------+----------------------+------------+
¦   ¦народны тэатр гарадскога  ¦Кiраўнiк Васiльева    ¦    2006    ¦
¦   ¦Дома культуры;            ¦С.М.                  ¦            ¦
¦   +--------------------------+----------------------+------------+
¦   ¦народны тэатр гульнi      ¦Кiраўнiк Бугаева А.А. ¦    2008    ¦
¦   ¦"Балаболы" Коханаўскага   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦гарадскога пасялковага    ¦                      ¦            ¦
¦   ¦Дома культуры;            ¦                      ¦            ¦
¦   +--------------------------+----------------------+------------+
¦   ¦народны тэатр мiнiяцюр    ¦Кiраўнiк Бладыка Р.А. ¦    2008    ¦
¦   ¦"13" гарадскога Дома      ¦                      ¦            ¦
¦   ¦культуры                  ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦31 ¦Адкрыццё тэатральнага     ¦Аддзел культуры       ¦    2010    ¦
¦   ¦аддзялення ў дзiцячых     ¦райвыканкама, дзiцячыя¦            ¦
¦   ¦школах мастацтваў г.      ¦школы мастацтваў      ¦            ¦
¦   ¦Талачына i г.п. Коханава  ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦                        Музычнае мастацтва                        ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦32 ¦Адкрыццё класаў у дзiцячых¦Дзiцячыя школы        ¦2006 - 2007 ¦
¦   ¦школах мастацтваў:        ¦мастацтваў г. Талачына¦            ¦
¦   ¦гiтары (Коханаўская       ¦i г.п. Коханава       ¦            ¦
¦   ¦дзiцячая школа            ¦                      ¦            ¦
¦   ¦мастацтваў);              ¦                      ¦            ¦
¦   ¦скрыпкi (Талачынская      ¦                      ¦            ¦
¦   ¦дзiцячая школа мастацтваў)¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦33 ¦Адкрыццё харавога         ¦Аддзел культуры       ¦2007 - 2008 ¦
¦   ¦аддзялення ў Талачынскай  ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦дзiцячай школе мастацтваў ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦34 ¦Забеспячэнне памяшканнем  ¦Аддзел культуры       ¦2007 - 2008 ¦
¦   ¦класа харэаграфii         ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦Талачынскай дзiцячай школы¦                      ¦            ¦
¦   ¦мастацтваў                ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦35 ¦Набыццё музычных          ¦Аддзел культуры       ¦2007 - 2010 ¦
¦   ¦iнструментаў, сцэнiчных   ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦касцюмаў, абутку для      ¦                      ¦            ¦
¦   ¦дзiцячых школ мастацтваў  ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦36 ¦Рамонт даху Талачынскай   ¦Аддзел культуры       ¦    2008    ¦
¦   ¦дзiцячай школы мастацтваў ¦райвыканкама          ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦37 ¦Арганiзацыя               ¦Коханаўская дзiцячая  ¦2007 - 2008 ¦
¦   ¦iнструментальнага ансамбля¦школа мастацтваў      ¦            ¦
¦   ¦выкладчыкаў Коханаўскай   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦дзiцячай школы мастацтваў ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦38 ¦Удзел навучэнцаў дзiцячых ¦Аддзел культуры       ¦   Штогод   ¦
¦   ¦школ мастацтваў г.        ¦райвыканкама, дзiцячыя¦            ¦
¦   ¦Талачына i г.п. Коханава ў¦школы мастацтваў      ¦            ¦
¦   ¦рэспублiканскiх, абласных ¦                      ¦            ¦
¦   ¦конкурсах                 ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦39 ¦Правядзенне               ¦Дзiцячыя школы        ¦   Штогод   ¦
¦   ¦прафарыентацыйнай работы  ¦мастацтваў            ¦            ¦
¦   ¦сярод вучняў дзiцячых школ¦                      ¦            ¦
¦   ¦мастацтваў                ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦      Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн       ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦40 ¦Правядзенне раённых выстаў¦Раённы Дом рамёстваў  ¦   Штогод   ¦
¦   ¦па вiдах народнай         ¦                      ¦            ¦
¦   ¦творчасцi                 ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦41 ¦Пацвярджэнне звання       ¦Кiраўнiк Палякоў Ю.В. ¦    2008    ¦
¦   ¦"народны" клубам "Талака" ¦                      ¦            ¦
¦   ¦раённага Дома рамёстваў   ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦42 ¦Набыццё абсталявання i    ¦Аддзел культуры       ¦            ¦
¦   ¦матэрыялаў для:           ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   +--------------------------+----------------------+------------+
¦   ¦раённага Дома рамёстваў   ¦                      ¦    2007    ¦
¦   ¦(ткацкi станок, вялiкая   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦муфельная печ, ганчарны   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦круг);                    ¦                      ¦            ¦
¦   +--------------------------+----------------------+------------+
¦   ¦фiлiяла раённага Дома     ¦                      ¦    2008    ¦
¦   ¦рамёстваў у Друцкiм       ¦                      ¦            ¦
¦   ¦сельскiм клубе (ткацкi    ¦                      ¦            ¦
¦   ¦станок);                  ¦                      ¦            ¦
¦   +--------------------------+----------------------+------------+
¦   ¦Серкавiцкага сельскага    ¦                      ¦    2008    ¦
¦   ¦Дома культуры (матэрыялы  ¦                      ¦            ¦
¦   ¦для гуртка                ¦                      ¦            ¦
¦   ¦саломапляцення);          ¦                      ¦            ¦
¦   +--------------------------+----------------------+------------+
¦   ¦гурткоў ткацтва, вышыўкi, ¦Раённы Дом рамёстваў  ¦   Штогод   ¦
¦   ¦выцiнанкi, мастацкай      ¦                      ¦            ¦
¦   ¦апрацоўкi скуры раённага  ¦                      ¦            ¦
¦   ¦Дома рамёстваў (закупка   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦матэрыялаў)               ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦43 ¦Правядзенне экспедыцый па ¦Раённы Дом рамёстваў  ¦   Штогод   ¦
¦   ¦зборы матэрыялаў для      ¦                      ¦            ¦
¦   ¦вывучэння народнай        ¦                      ¦            ¦
¦   ¦творчасцi Талачынскага    ¦                      ¦            ¦
¦   ¦раёна                     ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦44 ¦Удзел у рэспублiканскiх,  ¦Раённы Дом рамёстваў  ¦   Штогод   ¦
¦   ¦абласных выставах,        ¦                      ¦            ¦
¦   ¦аглядах-конкурсах,        ¦                      ¦            ¦
¦   ¦пленэрах                  ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦45 ¦Правядзенне свята         ¦Раённы Дом рамёстваў  ¦    2008    ¦
¦   ¦мастацтва "Цудоўная краiна¦                      ¦            ¦
¦   ¦майстэрства"              ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦                      Кiна-, вiдэамастацтва                       ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦46 ¦Набыццё вiдэакамеры для   ¦Аддзел культуры       ¦    2006    ¦
¦   ¦народнага кiнавiдэаклуба  ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦"Летапiс" гарадскога Дома ¦                      ¦            ¦
¦   ¦культуры                  ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦47 ¦Тэхнiчнае перааснашчэнне  ¦Дырэкцыя Талачынскай  ¦2005 - 2010 ¦
¦   ¦кiна-, вiдэаапаратуры ў   ¦раённай кiнавiдэасеткi¦            ¦
¦   ¦аграгарадках              ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦48 ¦Набыццё транспартных      ¦Дырэкцыя Талачынскай  ¦    2009    ¦
¦   ¦сродкаў                   ¦раённай кiнавiдэасеткi¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦49 ¦Капiтальны рамонт i       ¦Дырэкцыя Талачынскай  ¦2006 - 2010 ¦
¦   ¦рэканструкцыя кiнатэатра  ¦раённай кiнавiдэасеткi¦            ¦
¦   ¦"Колас"                   ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦                          Кадры культуры                          ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦50 ¦Забеспячэнне накiравання  ¦Аддзел культуры       ¦   Штогод   ¦
¦   ¦работнiкаў культуры i     ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦мастацтва ў навучальныя   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦ўстановы культуры i       ¦                      ¦            ¦
¦   ¦мастацтва рэспублiкi на   ¦                      ¦            ¦
¦   ¦дзённую i завочную формы  ¦                      ¦            ¦
¦   ¦навучання                 ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦51 ¦Забеспячэнне накiравання  ¦Аддзел культуры       ¦   Штогод   ¦
¦   ¦моладзi па мэтавай форме  ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦прыёму ва ўстановы        ¦                      ¦            ¦
¦   ¦адукацыi Вiцебскай        ¦                      ¦            ¦
¦   ¦вобласцi i Рэспублiкi     ¦                      ¦            ¦
¦   ¦Беларусь                  ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦52 ¦Павышэнне квалiфiкацыi:   ¦Аддзел культуры       ¦   Штогод   ¦
¦   ¦кiраўнiкоў i спецыялiстаў ¦райвыканкама          ¦            ¦
¦   ¦гарадскiх i раённых       ¦                      ¦            ¦
¦   ¦устаноў культуры i        ¦                      ¦            ¦
¦   ¦мастацтва - на базе       ¦                      ¦            ¦
¦   ¦ўстановы адукацыi         ¦                      ¦            ¦
¦   ¦"Беларускi дзяржаўны      ¦                      ¦            ¦
¦   ¦iнстытут праблем          ¦                      ¦            ¦
¦   ¦культуры";                ¦                      ¦            ¦
¦   ¦кiраўнiкоў i спецыялiстаў ¦                      ¦            ¦
¦   ¦сельскiх устаноў культуры ¦                      ¦            ¦
¦   ¦i мастацтва - на базе     ¦                      ¦            ¦
¦   ¦ўстановы адукацыi         ¦                      ¦            ¦
¦   ¦"Вiцебскiя абласныя курсы ¦                      ¦            ¦
¦   ¦павышэння квалiфiкацыi    ¦                      ¦            ¦
¦   ¦работнiкаў культуры"      ¦                      ¦            ¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦53 ¦Атэстацыя кiраўнiкоў i    ¦Аддзел культуры       ¦  Згодна з  ¦
¦   ¦спецыялiстаў галiны       ¦райвыканкама          ¦палажэннямi ¦
¦   ¦культуры                  ¦                      ¦аб атэстацыi¦
+---+--------------------------+----------------------+------------+
¦54 ¦Удзел у рэспублiканскiх,  ¦Установы культуры     ¦   Штогод   ¦
¦   ¦абласных аглядах-конкурсах¦                      ¦            ¦
¦   ¦прафесiйнага майстэрства, ¦                      ¦            ¦
¦   ¦семiнарах                 ¦                      ¦            ¦
¦---+--------------------------+----------------------+-------------


Дадатак 2
да раённай Праграмы
захавання i развiцця
галiны культуры
Талачынскага раёна
на 2006 - 2010 гады



МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ФIНАНСАВАЙ ПАДТРЫМЦЫ РАЁННАЙ ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ТАЛАЧЫНСКАГА РАЁНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ I ЎМАЦАВАННI МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ БАЗЫ ЎСТАНОЎ КУЛЬТУРЫ ТАЛАЧЫНСКАГА РАЁНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ

----+-------------------------------------+---------------+-----
¦ N ¦         Назва мерапрыемства         ¦   Выканаўца   ¦  Тэрмiн ¦
¦п/п¦                                     ¦               ¦выканання¦
¦   ¦                                     ¦               ¦  (гады) ¦
+---+-------------------------------------+---------------+---------+
¦ 1 ¦                  2                  ¦       3       ¦    4    ¦
+---+-------------------------------------+---------------+---------+
¦ 1 ¦Забеспячэнне штогадовага тэмпу росту ¦Аддзел культуры¦  2006 - ¦
¦   ¦платных паслуг культуры ў супастаўных¦райвыканкама   ¦  2010   ¦
¦   ¦цэнах 109 - 110% да папярэдняга года ¦               ¦         ¦
+---+-------------------------------------+---------------+---------+
¦ 2 ¦Забеспячэнне выканання ўстаноўленага ¦Аддзел культуры¦  2006 - ¦
¦   ¦заканадаўствам сацыяльнага стандарту ¦райвыканкама   ¦  2010   ¦
¦   ¦па нарматыву бюджэтнай забяспечанасцi¦               ¦         ¦
¦   ¦выдаткаў на культуру                 ¦               ¦         ¦
+---+-------------------------------------+---------------+---------+
¦ 3 ¦Капiтальныя i бягучыя рамонты ўстаноў¦Аддзел культуры¦  2006 - ¦
¦   ¦культуры раёна                       ¦райвыканкама   ¦  2010   ¦
+---+-------------------------------------+---------------+---------+
¦ 4 ¦Мерапрыемствы па прывядзеннi ўстаноў ¦Аддзел культуры¦  2006 - ¦
¦   ¦культуры ў процiпажарны стан         ¦райвыканкама   ¦  2010   ¦
¦---+-------------------------------------+---------------+----------





Archiv Dokumente

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList