Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского Совета депутатов от 22.12.2006 № 274 "Аб прысваеннi назваў вулiцы, скверам i мiкрараёнам г.Мiнска"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 9 января 2007 г. N 9/5980 У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: 1. Новай вулiцы N 4 у квартале малапавярховай забудовы ў раёне Цнянскага водасховiшча ў г.Мiнску прысвоiць найменаванне Лучайская i надалей называць яе "вулiца Лучайская (улица Лучайская)". 2. Безназоўнаму скверу на рагу вулiц Кiсялёва i Старавiленскай прысвоiць назву "Сцяпанаўскi сад" i надалей называць яго "Сцяпанаўскi сад (Степановский сад)". 3. Безназоўнаму скверу на рагу праспекта Машэрава i вулiцы Старажоўскай прысвоiць назву "Старажоўскi сквер" i надалей называць яго "Старажоўскi сквер (Сторожевский сквер)". 4. Безназоўнаму скверу на рагу вулiц Варанянскага i Ляўкова прысвоiць назву "сквер Сенажаны" (назва раёна ў ХIХ ст.) i надалей называць яго "сквер Сенажаны (сквер Сеножаны)". 5. Безназоўнаму скверу ўздоўж Сляпянскай воднай сiстэмы памiж вулiцамi Судмалiса, Планёрнай, Партызанскiм праспектам i завулкам Клумава прысвоiць назву "Антонаўскi парк" i надалей называць яго "Антонаўскi парк (Антоновский парк)". 6. Безназоўнаму скверу памiж вулiцамi Ленiнградскай, Свярдлова i Кiрава прысвоiць назву "Мiхайлаўскi сквер" i надалей называць яго "Мiхайлаўскi сквер (Михайловский сквер)". 7. Безназоўнаму парку памiж вулiцамi Прытыцкага, Глебкi i Матусевiча прысвоiць назву парк Цiвалi i надалей называць яго "парк Цiвалi (парк Тиволи)". 8. Безназоўнай пляцоўцы памiж вулiцай Чарвякова i Старавiленскiм трактам прысвоiць назву Пярэспенскi сквер i надалей называць яе "Пярэспенскi сквер (Переспенский сквер)". 9. У мэтах эстэтызацыi гарадскога асяроддзя надаць гiстарычныя назвы наступным новым праектуемым мiкрараёнам г.Мiнска: мiкрараёну, якi праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага, МКАД i чыгункi Мiнск - Брэст (будаўнiчая назва - "мiкрараён Дружба"), прысвоiць назву мiкрараён Брылевiчы i надалей называць яго "мiкрараён Брылевiчы (Брилевичи)"; мiкрараёну, якi праектуецца ў раёне былога ваеннага гарадка за Уруччам на праспекце Незалежнасцi (будаўнiчая назва - мiкрараён "Усходнi"), прысвоiць назву мiкрараён "Вялiкi лес" i надалей называць яго "мiкрараён Вялiкi лес (Великий лес)"; мiкрараёну, якi праектуецца ў раёне праспекта Пераможцаў (будаўнiчая назва - мiкрараён Лябяжы), прысвоiць назву мiкрараён Ржавец i надалей называць яго "мiкрараён Ржавец (Ржавец)"; мiкрараёну, якi праектуецца ў раёне памiж вулiцамi Калеснiкава, Матусевiча i праездам Масюкоўшчына (будаўнiчая назва - мiкрараён Масюкоўшчына-3, 4, 5), прысвоiць назву мiкрараён Дамброўка i надалей называць яго "мiкрараён Дамброўка (Домбровка)". 10. Даручыць камiтэту архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама пры падрыхтоўцы праектаў забудовы новых мiкрараёнаў i сквераў прысваенне iх назваў выносiць на разгляд камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска. 11. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Чарнавусаву В.Р. i пастаянную камiсiю Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыi, навуцы, культуры i спорту. Старшыня У.М.ПАПКОЎСКI |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|