Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Бешенковичского районного Совета депутатов от 07.02.2007 № 10 "Аб Праграме развiцця галiны культуры Бешанковiцкага раёна на 2007 - 2010 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 апреля 2007 г. N 9/7525



У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года, у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года i на аснове рашэння Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 лiстапада 2006 г. N 227 "Аб абласной Праграме развiцця галiны культуры Вiцебскай вобласцi на 2006 - 2010 гады" Бешанковiцкi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Праграму развiцця галiны культуры Бешанковiцкага раёна на 2007 - 2010 гады.

2. Фiнансаваму аддзелу Бешанковiцкага раённага выканаўчага камiтэта (Кавалёва Р.М.), аддзелу культуры Бешанковiцкага раённага выканаўчага камiтэта (Хадакоўская I.А.) штогод пры фармiраваннi бюджэту на чарговы фiнансавы год удакладняць аб'ём фiнансавання i пералiк мерапрыемстваў Праграмы развiцця галiны культуры Бешанковiцкага раёна на 2007 - 2010 гады, якiя рэалiзуюцца за сродкi раённага бюджэту.

3. Кантроль за выкананнем Праграммы развiцця галiны культуры Бешанковiцкага раёна на 2007 - 2010 гады ўскласцi на намеснiка старшынi Бешанковiцкага раённага выканаўчага камiтэта Заблоцкага М.А.



Старшыня Н.В.ЖУРКО



УЗГОДНЕНА

Начальнiк упраўлення культуры

Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта

М.П.Пашынскi

06.02.2007



                                             ЗАЦВЕРДЖАНА
                                             Рашэнне
                                             Бешанковiцкага раённага
                                             Савета дэпутатаў
                                             07.02.2007 N 10


ПРАГРАМА РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ БЕШАНКОВIЦКАГА РАЁНА НА 2007 - 2010 ГАДЫ

1. Праграма развiцця галiны культуры Бешанковiцкага раёна на 2007 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 11 (13), ст. 122; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 8, 2/137).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца фармiраванне рэгiянальнай культурнай палiтыкi як фактара сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна.

3. Асноўнымi задачамi Праграмы з'яўляюцца:

фармiраванне адзiнай культурнай прасторы, якая стварае рэальны рынак культурных паслуг для забеспячэння патрэб насельнiцтва;

iнфарматызацыя галiны культуры;

далейшае развiццё аматарскай мастацкай творчасцi;

далейшая версiфiкацыя i рэструктурызацыя музейнай сеткi;

рэканструкцыя i тэхнiчнае забеспячэнне музейных фондаў.

4. Вызначаныя задачы будуць вырашацца шляхам мерапрыемстваў па рэалiзацыi Праграмы развiцця галiны культуры Бешанковiцкага раёна на 2007 - 2010 гады (далей -мерапрыемствы) згодна з дадаткам 1 <*>, мерапрыемстваў па фiнансавай падтрымцы Праграмы i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Бешанковiцкага раёна на 2007 - 2010 гады згодна з дадаткам 2 <*>.

--------------------------------

<*> Дадаткi 1 - 2 на папяровым носьбiце.



5. Мерапрыемствы дадзенай Праграмы сфармiраваны па наступных асноўных напрамках:

гiсторыка-культурная спадчына;

музеi;

бiблiятэкi;

народная творчасць;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi;

музычнае мастацтва;

кадры культуры.

6. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:

рэарганiзаваць сетку ўстаноў культуры;

сфармiраваць дзве адзiнкi мабiльнай сеткi ўстаноў культуры i арганiзаваць iх дзейнасць па культурным абслугоўваннi маланаселеных пунктаў, якiя не маюць стацыянарных устаноў культуры;

арганiзаваць на базе сельскiх дамоў культуры дзве пляцоўкi фiларманiчнага абслугоўвання;

адкрыць тры фiлiялы i класы дзiцячых школ мастацтваў па розных напрамках мастацкай творчасцi дзяцей;

актывiзаваць творчую iнiцыятыву насельнiцтва праз раённыя, абласныя фестывалi, конкурсы i iншыя акцыi;

захаваць цiкавасць да аўтэнтычнай культуры;

падтрымаць аматарскую народную творчасць ва ўсiх вiдах i накiрунках яе дзейнасцi;

павысiць прафесiйнае майстэрства работнiкаў культуры, прэстыж iх прафесii;

забяспечыць колькасць спецыялiстаў у галiне культуры не менш за 85 працэнтаў ад спiсачнага саставу;

забяспечыць iнфарматызацыю галiны культуры;

удасканалiць змест арганiзацыi вольнага часу, павысiць яго значнасць, якасць i эфектыўнасць;

стварыць сiстэму прапаганды беларускага мастацтва.






Архіў дакументаў

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList