Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Ошмянского районного исполнительного комитета от 27.03.2007 № 110 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 16 мая 2007 г. N 9/8261 Ашмянскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ: 1. Зацвердзiць Палажэнне аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта (дадаецца). 2. Лiчыць страцiўшым сiлу: рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта ад 15 мая 2002 г. N 340 "Аб Палажэннi аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта"; рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта ад 29 лiстапада 2002 г. N 868 "Аб унясеннi дапаўненняў у Палажэнне аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта". Старшыня Ю.В.АДАМЧЫК Кiраўнiк справў Г.I.ПIШЧЫК ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта 27.03.2007 N 110 Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Аддзел культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - аддзел) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканкам). Аддзел у сваёй дзейнасцi падпарадкоўваецца райвыканкаму, нясе адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач, арганiзацыю i вынiкi работы падведамных яму структур. Па пытаннях галiновай дзейнасцi аддзел падпарадкоўваецца ўпраўленню культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта (далей - аблвыканкам). 2. Аддзел каардынуе дзейнасць арганiзацый культуры i мастацтва раёна, супрацоўнiчае ў межах сваёй кампетэнцыi з грамадскiмi аб'яднаннямi, iншымi юрыдычнымi, а таксама фiзiчнымi асобамi. У веданнi аддзела знаходзяцца арганiзацыi культуры i мастацтва камунальнай уласнасцi раёна. 3. У структуру аддзела ўваходзiць: апарат упраўлення; цэнтралiзаваная бухгалтэрыя; гаспадарчая група. Падведамнымi структурамi аддзела з'яўляюцца: Ашмянскi раённы Дом культуры; Ашмянская раённая цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма; Ашмянскi раённы краязнаўчы музей iмя Ф.Багушэвiча; Ашмянская дзiцячая школа мастацтваў; Гальшанская дзiцячая школа мастацтваў; Палянскi сельскi Дом народнай творчасцi i рамёстваў; сельскiя дамы культуры i клубы; сельскiя клубы-бiблiятэкi; бiблiятэка-клуб. 4. Аддзел у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi i дадзеным Палажэннем аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта. 5. Аддзел з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае адасобленую маёмасць, самастойны баланс, разлiковы i пазабюджэтны рахункi ва ўстанове банка, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, вуглавы штамп са сваiм найменнем. 6. Поўнае найменне: на беларускай мове - аддзел культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта; на рускай мове - отдел культуры Ошмянского районного исполнительного комитета. 7. Месца знаходжання аддзела: 231100, г.Ашмяны, вул. Савецкая, 103. Глава 2 АСНОЎНЫЯ МЭТЫ I ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА8. Асноўнымi мэтамi аддзела з'яўляюцца: рэалiзацыя на тэрыторыi раёна дзяржаўнай культурнай палiтыкi з улiкам мясцовых умоў, асаблiвасцей i традыцый; стварэнне ўмоў для актыўнай культурнай дзейнасцi насельнiцтва; стварэнне ўмоў для далучэння грамадзян да нацыянальнай i сусветнай культурнай спадчыны; аператыўнае i шырокае iнфармаванне насельнiцтва раёна па пытаннях сацыяльна-эканамiчнага, грамадска-палiтычнага i культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь. 9. У адпаведнасцi з мэтамi дзейнасцi аддзел рэалiзуе наступныя задачы: ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага, фiнансавага, матэрыяльнага, гаспадарчага забеспячэння дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры i мастацтва; павышэнне ролi арганiзацый культуры i мастацтва ў эстэтычным выхаваннi падрастаючага пакалення, павышэнне культурнага ўзроўню i ўдасканаленне формаў арганiзацыi правядзення вольнага часу насельнiцтва, развiццё народнай творчасцi i мастацкай самадзейнасцi; павышэнне эфектыўнасцi арганiзатарскай работы арганiзацый культуры i мастацтва, далейшая дэмакратызацыя iх дзейнасцi шляхам арганiзацыi аператыўнай зваротнай сувязi з працоўнымi калектывамi арганiзацый, а таксама з насельнiцтвам па месцы жыхарства; распрацоўка i ажыццяўленне мер па тэхнiчным перааснашчэннi i развiццi матэрыяльнай базы арганiзацый культуры i мастацтва, забеспячэнне iх квалiфiкаванымi кадрамi; правядзенне дзяржаўнай палiтыкi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны. Глава 3 ФУНКЦЫI АДДЗЕЛА10. Аддзел у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi ажыццяўляе кiраўнiцтва падведамнымi арганiзацыямi культуры i мастацтва. 11. Аддзел выконвае наступныя функцыi: ажыццяўляе меры па выяўленнi, улiку, забеспячэннi аховы i зберажэннi гiстарычна-культурных каштоўнасцей i iх выкарыстаннi ў мэтах фармiравання ў грамадзян павагi да культурнай спадчыны; распрацоўвае метадычныя рэкамендацыi па кiрунках i змесце дзейнасцi для падведамных арганiзацый культуры i мастацтва на аснове прыярытэтаў у развiццi культурнай дзейнасцi насельнiцтва; арганiзуе эстэтычную (мастацкую) адукацыю i асвету грамадзян раёна; садзейнiчае распаўсюджванню i папулярызацыi сярод насельнiцтва раёна твораў мастацтва, арганiзуе правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў; дапамагае стварэнню i дзейнасцi аб'яднанняў самадзейнай творчасцi насельнiцтва, творчым работнiкам i народным майстрам у прадастаўленнi iм на спрыяльных умовах памяшканняў, майстэрняў, матэрыялаў, абсталявання для творча-вытворчай работы па стварэннi твораў мастацтва; забяспечвае падведамныя арганiзацыi культуры i мастацтва квалiфiкаванымi кадрамi, арганiзуе i стымулюе бесперапынную адукацыю кадраў, стварае ўмовы для павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў, арганiзуе атэстацыю работнiкаў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва; арганiзуе фiнансаванне арганiзацый культуры i мастацтва, культурнага абслугоўвання насельнiцтва раёна на аснове гарантаваных бюджэтных асiгнаванняў; каардынуе дзейнасць падведамных арганiзацый культуры i мастацтва па пошуку пазабюджэтных крынiц фiнансавання; арганiзуе матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне падведамных арганiзацый культуры i мастацтва, у тым лiку культурна-асветных i пазашкольных устаноў, якiя займаюцца мастацка-выхаваўчай работай з дзецьмi; удзельнiчае ў распрацоўцы праектаў i планаў сацыяльна-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага развiцця культуры i мастацтва i забяспечвае iх выкананне; арганiзуе ўлiк i справаздачу на падведамных арганiзацыях культуры i мастацтва, складае зводныя бухгалтарскiя справаздачы i балансы; арганiзуе работу з прапановамi, заявамi i скаргамi грамадзян, накiраванымi ў аддзел, якiя тычацца дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры i мастацтва; прымае меры па паляпшэннi i аздараўленнi ўмоў працы работнiкаў на падведамных арганiзацыях культуры i мастацтва, па забеспячэннi выканання правiл тэхнiкi бяспекi i вытворчай санiтарыi, а таксама пажарнай бяспекi; ажыццяўляе iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Глава 4 КIРАЎНIЦТВА АДДЗЕЛАМ12. Аддзел узначальвае начальнiк, якi прызначаецца на пасаду i звальняецца з пасады старшынёй райвыканкама па ўзгадненнi з упраўленнем культуры аблвыканкама. 13. Начальнiк: кiруе дзейнасцю аддзела i нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач; прымае на работу i звальняе з работы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь работнiкаў аддзела i кiраўнiкоў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва; зацверджвае i размяркоўвае службовыя абавязкi памiж работнiкамi аддзела; ажыццяўляе кiраванне планаваннем работы; дае ацэнку выкананню работнiкамi сваiх службовых абавязкаў; выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады, арганiзуе i правярае iх выкананне; ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з заканадаўствам. 14. Структура i штаты аддзела зацвярджаюцца старшынёй райвыканкама. 15. Для каардынацыi дзейнасцi культурна-асветных устаноў i арганiзацый грамадскасцi ў выпрацоўцы i рэалiзацыi культурнай палiтыкi ў раёне пры аддзеле можа стварацца грамадскi савет з лiку работнiкаў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва i прадстаўнiкоў грамадскасцi раёна, склад якога зацвярджае начальнiк аддзела. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|