Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Щучинского районного исполнительного комитета от 10.05.2007 № 308 "Аб зацвярджэннi нарматываў расходу цеплавой энергii"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 12 июня 2007 г. N 9/8794 На падставе Iнструкцыi аб парадку разлiку i зацвярджэннi нарматываў расходу цеплавой энергii на падагрэў 1 кубiчнага метра вады, на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых памяшканняў, зацверджанай рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 7 верасня 2004 г. N 473 "О порядке оплаты населением услуг по отоплению и горячему водоснабжению", Шчучынскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ: 1. Зацвердзiць нарматывы расходу цеплавой энергii з улiкам яе фактычнага спажывання для жылых дамоў, не абсталяваных прыборамi групавога ўлiку цеплавой энергii, на красавiк 2007 года: 1.1. на падаграванне 1 кубiчнага метра вады для разлiку памiж цеплазабяспечваючымi i падраднымi арганiзацыямi: для дамоў з рэгiстрамi для сушкi рушнiкоў у ванным пакоi - 0,0565 гiгакалорыi (далей - Гкал); для дамоў без рэгiстраў для сушкi рушнiкоў у ванным пакоi - 0,0555 Гкал; 1.2. на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых памяшканняў у жылых дамах па: горадзе Шчучыне - 0,0046 Гкал; гарадскiм пасёлку Астрына - 0,0120 Гкал; гарадскiм пасёлку Жалудок - 0,0058 Гкал; вёсцы Галавiчполе - 0,0063 Гкал; вёсцы Гурнофель - 0,0109 Гкал; вёсцы Дэмбрава - 0,0055 Гкал; вёсцы Каменка - 0,0063 Гкал; вёсцы Ляшчанка - 0,0046 Гкал; вёсцы Ражанка - 0,0055 Гкал; вёсцы Руткевiчы - 0,0059 Гкал; вёсцы Тур'я - 0,0050 Гкал; сярэднi па раёну - 0,0047 Гкал. 2. Апублiкаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Дзяннiца". Старшыня С.I.УШКЕВIЧ Кiраўнiк спраў Г.С.ХВЯДЗЮК |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|