Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского Совета депутатов от 29.06.2007 № 58 "Аб прысваеннi назваў новым вулiцам г.Мiнска i перайменаваннi вулiцы Свабоды"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 июля 2007 г. N 9/9485 У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь", праектамi плана забудовы мiкрараенаў Брылевiчы-1, 2, 3 (Дружба-1, 2, 3) у межах пр. Дзяржынскага - МКАД - чыгуначнай дарогi - Лошыцкай воднай сiстэмы i мiкрараенаў Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: 1. Праектаванай вулiцы N 2 на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да праектуемай вулiцы N 4 надаць iмя беларускага паэта i фалькларыста Яна Чачота i называць яе надалей "вулiца Яна Чачота". 2. Праектаванай вулiцы N 3 на ўчастку ад праектуемай вулiцы N 2 да вулiцы Сямашкi надаць назву Каралiнская i надалей называць яе "вулiца Каралiнская". 3. Праектаванай вулiцы N 4 на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да вулiцы 4-е Кальцо надаць iмя пiянiста, кампазiтара i мастака Напалеона Орды i надалей называць яе "вулiца Напалеона Орды". 4. Праектуемай вулiцы N 5 на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да мiкрараена Брылевiчы-2 надаць iмя ўраджэнца Мiнска, польскага культурнага дзеяча Ежы Гедройца i надалей называць яе "вулiца Ежы Гедройца". 5. Праектаванай вулiцы N 1 у мiкрараенах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя беларускага акцера, мастака, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнiкаў беларускага тэатра, народнага артыста БССР Уладзiслава Галубка i надалей называць яе "вулiца Уладзiслава Галубка". 6. Праектаванай вулiцы N 2 у мiкрараёнах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя беларускага народнага артыста СССР i БССР, прафесара Iосiфа Жыновiча i надалей называць яе "вулiца Iосiфа Жыновiча". 7. Праектаванай вулiцы N 3 у мiкрараенах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя беларускага гiсторыка, грамадскага дзеяча, першага прэзiдэнта Акадэмii навук Беларусi Усевалада Iгнатоўскага i надалей называць яе "вулiца Усевалада Iгнатоўскага". 8. Праектаванай вулiцы N 4 у мiкрараенах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя беларускага паэта Алеся Гаруна i надалей называць яе "вулiца Алеся Гаруна". 9. Праектаванай вулiцы N 5 у мiкрараенах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя вядомых дзеячоў культуры i мастацтва Беларусi сям'i Мiкалая i Алены Аладавых i надалей называць яе "вулiца Аладавых". 10. Вулiцу Свабоды ў мiкрараене Усход, якая мае аднолькавую назву з плошчай Свабоды, перайменаваць у вулiцу iмя курсанта Дзмiтрыя Гвiшыанi i надалей называць яе "вулiца курсанта Гвiшыанi". Старшыня М.В.МАТУСЕВIЧ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|