Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Щучинского районного исполнительного комитета от 02.08.2007 № 549 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi рыбагаспадарчай дзейнасцi на тэрыторыi Шчучынскага раёна"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 сентября 2007 г. N 9/10400



На падставе Правiл вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2005 г. N 580 "О некоторых мерах по повышению эффективности ведения охотничьего хозяйства и рыбохозяйственной деятельности, совершенствованию государственного управления ими", Шчучынскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Вызначыць рыбалоўнымi ўгоддзямi фонду запасу, на якiх можа быць арганiзавана аматарскае рыбалоўства iнтэнсiўнымi спосабамi лоўлi рыбы:

участак ракi Нёман ад вёскi Ваўчкi да вёскi Забор'е;

участак ракi Котра ад вёскi Рыбакi да вёскi Сiняцеўка;

участак ракi Лебяда ад вусця да вёскi Ашмянцы;

сажалкi ў вёсках Каменка, Новы Двор, Грамкi, Iшчальняны, Ражанка, Пескi;

азёры Берштаўскае, Доўгае.

2. Устанавiць, што аматарскае рыбалоўства ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў ажыццяўляецца бясплатна i ў светлы час сутак з 1 чэрвеня па 30 кастрычнiка наступнымi iнтэнсiўнымi спосабамi лоўлi рыбы:

лоўля рыбы з ужываннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 штук на рыбалова;

падводнае паляванне.

3. Права на аматарскае рыбалоўства iнтэнсiўнымi спосабамi лоўлi рыбы ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў маюць рыбаловы, якiя з'яўляюцца членамi рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў".

4. Кантроль за выкананнем рашэння ўскласцi на ўпраўленне сельскай гаспадаркi i харчавання Шчучынскага раённага выканаўчага камiтэта (Вiлькевiч Г.I.), Шчучынскую раённую iнспекцыю прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя (Сушчэвiч А.В.).

5. Апублiкаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Дзяннiца".



Старшыня С.I.Ушкевiч



Кiраўнiк спраў Г.С.Хвядзюк



УЗГОДНЕНА
Начальнiк Шчучынскай раённай iнспекцыi
прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага
асяроддзя
        А.В.Сушчэвiч
01.08.2007





Архів документів

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList