Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Слуцкого районного исполнительного комитета от 13.12.2007 № 3166 "Аб правядзеннi V раённага фестывалю народнай творчасцi "Жыву ў Беларусi - тым i ганаруся"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 14 апреля 2008 г. N 9/14904 Слуцкi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ: 1. Арганiзаваць правядзенне V раённага фестывалю народнай творчасцi "Жыву ў Беларусi - тым i ганаруся" (далей - раённы фестываль). 2. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку правядзення V раённага фестывалю народнай творчасцi "Жыву ў Беларусi - тым i ганаруся" (прыкладаецца). 3. Стварыць рабочую групу па падвядзенню вынiкаў раённага фестывалю. 4. Устанавiць, што персанальны састаў рабочай групы па падвядзеннi вынiкаў раённага фестывалю зацвярджаецца распараджэннем старшынi Слуцкага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканкам). 5. Рэдакцыi газеты "Слуцкi край", радыёпраграме "Весткi Случчыны" асвятляць ход правядзення i вынiкi раённага фестывалю. 6. Кантроль за выкананнем рашэння ўскласцi на начальнiка аддзела культуры райвыканкама Камоцкую А.М. Выконваючы абавязкi старшынi В.П.СТАТКЕВIЧ Кiраўнiк справамi Н.В.ЧАРНУШЭВIЧ ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Слуцкага раённага выканаўчага камiтэта 13.12.2007 N 3166 1. Iнструкцыя аб парадку правядзення V раённага фестывалю народнай творчасцi "Жыву ў Беларусi - тым i ганаруся" вызначае парадак арганiзацыi i правядзення V раённага фестывалю народнай творчасцi "Жыву ў Беларусi - тым i ганаруся" (далей - раённы фестываль). 2. Галоўнымi мэтамi раённага фестывалю з'яўляюцца: павышэнне ролi аматарскага мастацтва ў развiццi творчых здольнасцяў насельнiцтва; удасканаленне арганiзацыi адпачынку насельнiцтва, задавальненне яго духоўных запатрабаванняў; далучэнне працоўнай моладзi, падлеткаў, дзяцей да заняткаў мастацкай творчасцю; выяўленне таленавiтых выканаўцаў i калектываў; прапаганда беларускай драматургii; аналiз стану развiцця самадзейнай мастацкай творчасцi i аматарскiх аб'яднанняў ва ўстановах культуры раёна. 3. У раённым фестывалi прымаюць удзел клубныя фармiраваннi ўстаноў культуры Слуцкага раёна. 4. Арганiзатарам раённага фестывалю з'яўляецца Слуцкi раённы выканаўчы камiтэт (далей - райвыканкам). 5. Раённы фестываль падводзiць вынiкi сярод клубных фармiраванняў устаноў культуры Слуцкага раёна. 6. Для правядзення раённага фестывалю ствараецца рабочая група, склад якой зацвярджаецца распаражэннем старшынi райвыканкама. 7. Раённы фестываль праводзiцца па наступных намiнацыях: вакальна-харавы жанр (хор, ансамбль, сольнае выкананне) у акадэмiчнай, народнай манеры выканання, цi фальклорны гурт; харэаграфiчны жанр; iнструментальны жанр (ансамбль, iндывiдуальныя выканаўцы); тэатральны жанр; гульнёвая (шоу) праграма; выстаўка народнай творчасцi; аматарскiя аб'яднаннi i клубы па iнтарэсах. 8. Пры падвядзенi вынiкаў раённага фестывалю ўлiчваецца: у вакальна-харавым, харэаграфiчным, iнструментальным жанрах - абнаўленне рэпертуару, яго адпаведнасць узроставай катэгорыi ўдзельнiкаў, узровень выканаўчага майстэрства i сцэнiчнай культуры, музычны матэрыял i яго апрацоўка (для iнструментальнага жанру), творчы падыход кiраўнiка да пастаноўкi нумара, захаванне традыцый (для iнструментальнага i вакальна-харавога жанраў); у тэатральным жанры - мастацкi ўзровень пастаноўкi, акцёрскае майстэрства ўдзельнiкаў, выкарыстанне музычнага, мастацкага i светлавога афармленняў, касцюмiраванне i дэкарацыi; у гульнёвай (шоу) праграме - арыгiнальнасць рэжысёрскай задумкi i яе ўвасабленне, акцёрскае майстэрства, разнастайнасць жанраў, сцэнiчная культура, сцэнарная распрацоўка праграмы; у арганiзацыi выстаўкi народнай творчасцi - якасць выканання твораў, беражлiвыя адносiны да традыцый, мастацкi ўзровень i густ, дасканаласць тэхнiкi, цэласнае рашэнне афармлення. Творчыя i тэхналагiчныя магчымасцi не абмяжоўваюцца; у прэзентацыi аматарскiх аб'яднанняў i клубаў па iнтарэсах - наяўнасць адпаведнай клубнай дакументацыi, стабiльнасць сладу ўдзельнiкаў i рэгулярнасць правядзення пасяджэнняў, мастацкi ўзровень вiзiтовак i выставак. 9. Раённы фестываль праводзiцца з лютага па кастрычнiк 2008 года. 10. Рабочая група падводзiць вынiкi раённага фестывалю i ўносiць прапанову райвыканкаму для прыняцця рашэння аб заахвочваннi ўдзельнiкаў раённага фестывалю. 11. Пераможцы раённага фестывалю ўзнагароджваюцца грашовымi прэмiямi са сродкаў раённага бюджэту ў памеры: вакальна-харавы жанр: 8 (васьмi) базавых велiчынь - хор; 4 (чатырох) базавых велiчынь - ансамбль; 1 (адной) базавай велiчынi - сольнае выкананне; 4 (чатырох) базавых велiчынь - фальклорны гурт; харэаграфiчны жанр: 5 (пяцi) базавых велiчынь; iнструментальны жанр: 2 (дзвюх) базавых велiчынь - ансамбль; 1 (адной) базавай велiчынi - iндывiдуальны выканаўца; театральны жанр: 4 (чатырох) базавых велiчынь; гульнёвая (шоу) праграма: 5 (пяцi) базавых велiчынь; выстаўка народнай творчасцi: 2 (дзвюх) базавых велiчынь; аматарскiя аб'яднаннi i клубы па iнтарэсах: 5 (пяцi) базавых велiчынь. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|