Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Полоцкого городского исполнительного комитета от 14.12.2007 № 823 "Аб гарадскiм каардынацыйным савеце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 29 января 2008 г. N 9/13215



У мэтах актывiзацыi работы па захаванню гiсторыка-культурнай спадчыны горада Полацка, каардынацыi дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў, уласнiкаў помнiкаў, iншых юрыдычных i фiзiчных асоб, якiя маюць дачыненне да помнiкаў гiсторыi i культуры, Полацкi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Стварыць пры Полацкiм гарадскiм выканаўчым камiтэце гарадскi каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

2. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб гарадскiм каардынацыйным савеце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

рашэнне Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 24 снежня 1997 г. N 975 "О городском координационном совете Полоцкого горисполкома по охране историко-культурного наследия";

рашэнне Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 27 кастрычнiка 1999 г. N 1014 "О составе городского координационного совета Полоцкого горисполкома по охране историко-культурного наследия".



Старшыня У.С.ТАЧЫЛА



Кiраўнiк спраў Л.А.Лысёнак



                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Полацкага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                14.12.2007 N 823


1. Гарадскi каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны (далей - каардынацыйны савет) ствараецца i падпарадкоўваецца Полацкаму гарадскому выканаўчаму камiтэту (далей - гарвыканкам), з'яўляецца каардынуючым органам гарвыканкама па ўсiх пытаннях зберажэння, рэстаўрацыi, рэканструкцыi, аднаўлення, правядзення навуковых даследаванняў, выкарыстання i прыстасавання матэрыяльных каштоўнасцей, папулярызацыi iх сярод насельнiцтва, арганiзацыi i правядзення iншых работ на помнiках матэрыяльнай i духоўнай культуры горада.

2. Каардынацыйны савет ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195), рашэннямi i распараджэннямi Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта, гарвыканкама, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi, а таксама дадзеным Палажэннем.

3. Асноўнымi задачамi каардынацыйнага савета з'яўляюцца:

3.1. каардынацыя дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў i рэлiгiйных арганiзацый, уласнiкаў помнiкаў, iншых юрыдычных i фiзiчных асоб, маючых дачыненне да помнiкаў, па ўдасканаленню справы аховы, зберажэння i выкарыстання матэрыяльных каштоўнасцей, духоўнай спадчыны;

3.2. выпрацоўка сумесна з зацiкаўленымi ўстановамi i арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi эфектыўных мер па рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне аховы, зберажэння i выкарыстання помнiкаў гiсторыi i культуры;

3.3. забеспячэнне кантролю за безумоўным выкананнем патрабаванняў Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь", iншых нарматыўных прававых актаў па пытаннях нерухомых i рухомых помнiкаў, духоўнай спадчыны;

3.4. выпрацоўка i разгляд перспектыўных i бягучых планаў рэстаўрацыi, кансервацыi, аднаўлення, рэканструкцыi, рэгенерацыi, навуковых даследаванняў i абследаванняў помнiкаў гiсторыi i культуры, iх выкарыстання;

3.5. садзеянне органам упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў ажыццяўленнi iмi функцый па ахове, зберажэнню i выкарыстанню помнiкаў гiсторыi, культуры, архiтэктуры;

3.6. разгляд праектаў рэстаўрацыi найбольш важных архiтэктурных аб'ектаў, рэгенерацыi гiстарычнага цэнтра горада;

3.7. разгляд i прыняцце мер па рэалiзацыi прапаноў i заяў юрыдычных i фiзiчных асоб па паляпшэнню справы аховы i зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.

4. Каардынацыйны савет для выканання ўскладзеных на яго функцый па пытаннях, якiя ўваходзяць у яго кампетэнцыю, мае права:

4.1. ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, арганiзацый незалежна ад форм уласнасцi i ведамаснай падпарадкавальнасцi, атрымоўваць ад iх ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку патрабуемыя звесткi i матэрыялы, прававыя i тэхнiчныя дакументы на рамонт, рэстаўрацыю i рэканструкцыю, кансервацыю, аднаўленне, даследаванне i выкарыстанне нерухомых помнiкаў, прыцягваць да разгляду дакументацыi, вывучэння i аналiзу спраў спецыялiстаў i экспертаў;

4.2. ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку кантраляваць выкананне ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, маючымi ва ўласнасцi гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, патрабаванняў нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгламентуюць пытаннi аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.3. уносiць на разгледжанне гарвыканкама пытаннi па праблемах захавання гiсторыка-культурнай спадчыны;

4.4. заслухваць на сваiх пасяджэннях iнфармацыю кiраўнiкоў арганiзацый незалежна ад форм уласнасцi аб стане работы па захаванню належачых iм матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Пасяджэннi каардынацыйнага савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей за адзiн раз у паўгоддзе. Кiруе пасяджэннямi каардынацыйнага савета старшыня або па яго даручэнню намеснiк. Пасяджэнне каардынацыйнага савета лiчыцца правамоцным, калi ў iм прымае ўдзел не меньш за палову яго саставу.

6. Персанальны састаў каардынацыйнага савета зацвярджаецца рашэннем гарвыканкама. Выканаўчым сакратаром каардынацыйнага савета з'яўляецца галоўны спецыялiст па пытаннях культуры гарвыканкама, якi ўваходзiць у састаў савета. Выканаўчы сакратар каардынацыйнага савета выконвае арганiзацыйную i тэхнiчную работу па забеспячэнню дзейнасцi каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i падпарадкоўваецца старшынi каардынацыйнага савета i яго намеснiку.

7. Рашэннi каардынацыйнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў яго членаў, якiя прысутнiчаюць на пасяджэннi, афармляюцца пратаколам i ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку абавязковы да выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi на тэрыторыi горада.






Archiv Dokumente

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList