Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 10.04.2008 № 772 "Аб правядзеннi фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 апреля 2008 г. N 9/15357



У мэтах далейшага развiцця народнай творчасцi, адраджэння нацыянальных традыцый, развiцця творчых здольнасцей насельнiцтва, арганiзацыi вольнага часу жыхароў горада Мiнска Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Правесцi ў 2008 - 2009 гадах у горадзе Мiнску фестываль народнай творчасцi "Сузор'е".

2. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е" (дадаецца).

3. Фiнансавае забеспячэнне i арганiзацыйныя пытаннi па падрыхтоўцы i правядзеннi I i II этапаў фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е" ўскласцi на адмiнiстрацыi раёнаў горада Мiнска, III i IV этапаў, канцэртаў адкрыцця i закрыцця фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е" - на ўпраўленне культуры Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

4. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 23 кастрычнiка 2003 г. N 1865 "Аб правядзеннi фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 132, 9/3017).

5. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па кiрунку дзейнасцi.



Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ



Выконваючы абавязкi кiраўнiка спраў В.С.ЧВЕЙ



                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Рашэнне
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                10.04.2008 N 772


1. Iнструкцыя аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е" распрацавана ў сувязi з правядзеннем гарадскога фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е" (далей - фестываль), прысвечанага 65-й гадавiне вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, i вызначае мэты i задачы фестывалю, парадак, умовы яго правядзення, падвядзення вынiкаў i заахвочвання ўдзельнiкаў фестывалю.

2. Фестываль праводзiцца ў мэтах:

павышэння сацыяльнай ролi i iдэйна-мастацкага ўзроўню народнай творчасцi, яе ўплыву на развiццё грамадскай i працоўнай актыўнасцi насельнiцтва горада Мiнска (далей - г.Мiнск);

шырокага далучэння працоўных, служачых, моладзi, падлеткаў, дзяцей да заняткаў народным мастацтвам;

развiцця ў працоўных калектывах, навучальных, культурна-асветных i пазашкольных установах, самадзейных калектывах розных вiдаў i жанраў народнага мастацтва, гурткоў, студый, майстэрняў;

удасканальвання сiстэмы i абагачэння формаў эстэтычнага i мастацкага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, студэнцкай i працоўнай моладзi;

арганiзацыi вольнага часу жыхароў г.Мiнска;

абагачэння рэпертуару аматарскiх калектываў творамi высокага ўзроўню народнага мастацтва, беларускiх аўтараў, лепшымi ўзорамi айчыннай i сусветнай мастацкай культуры;

павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства i сцэнiчнай культуры калектываў народнай творчасцi;

стварэння спрыяльных умоў для развiцця творчай дзейнасцi ў самадзейных мастацкiх калектывах, супрацоўнiцтва майстроў прафесiйнага i аматарскага мастацтва;

падтрымкi творча адораных выканаўцаў, кампазiтараў, балетмайстраў, хормайстраў, рэжысёраў i iншых майстроў самадзейнага мастацтва;

папулярызацыi лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфiчнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, вiдэа-, фота- i iншых вiдаў i жанраў нацыянальнага мастацтва.

3. Фестываль праводзiцца ў г.Мiнску з мая 2008 года па снежань 2009 года ў чатыры этапы на падставе каляндарнага плана асноўных мерапрыемстваў фестывалю згодна з дадаткам.

4. У межах фестывалю па асобным плане праводзяцца традыцыйныя фестывалi i святы "Не старэюць душой ветэраны", "Яднанне", "Белая Русь", "Мiнскi гармонiк" i iншыя.

5. У I i II этапах фестывалю прымаюць удзел калектывы i асобныя выканаўцы арганiзацый, клубных, навучальных, пазашкольных устаноў, агульнаадукацыйных i музычных школ, якiя не маюць наймення "народны" i "ўзорны". Калектывы спецыяльных вышэйшых навучальных устаноў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры i мастацтваў удзел у I i II этапах фестывалю не прымаюць.

6. Удзел народных, узорных калектываў г.Мiнска ў III этапе фестывалю разглядаецца як пацвярджэнне наймення "народны", "узорны" згодна з пунктам 13 Палажэння аб народным (узорным) самадзейным калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанага Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь 5 мая 1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 44, 8/373), пры ўмове абнаўлення рэпертуару калектываў ва ўстаноўленым парадку. Па вынiках прагляду калектывам выдаецца пасведчанне аб пацвярджэннi гэтага наймення.

7. Народныя i ўзорныя калектывы прадстаўляюць праграмы выступленняў:

акадэмiчныя хары i ансамблi - на 30 хвiлiн (не менш за 5 твораў без суправаджэння);

хары i ансамблi народнай песнi, фальклорныя калектывы, хары ветэранаў, дзiцячыя хары - на 30 хвiлiн (не менш за 3 творы без суправаджэння);

ансамблi песнi, музыкi i танца - на 30 хвiлiн (1 твор без суправаджэння);

харэаграфiчныя ансамблi - на 40 хвiлiн;

аркестры - на 40 хвiлiн (5 твораў з суправаджэннем салiстаў);

тэатры - шматактны спектакль;

тэатры малых формаў - праграму на 45 хвiлiн;

дзiцячыя тэатры - спектакль на 50 хвiлiн;

выяўленчае мастацтва i дэкаратыўна-прыкладная творчасць - выставы.

8. Конкурсныя выступленнi праходзяць публiчна згодна з каляндарным планам. Парадак выступлення вызначаецца жараб'ёўкай.

9. У рэпертуар калектываў уключаюцца лепшыя творы айчыннай i замежнай класiкi, сучасных аўтараў. Калектывам, якiя маюць найменне "народны", "узорны", дазваляецца прыцягваць да ўдзелу ў фестывалi выканаўцаў-прафесiяналаў выключна ў якасцi салiстаў, у ацэнку калектыву ўключаецца толькi суправаджэнне. Выкарыстанне плюсавых фанаграм для хароў i вакальных ансамбляў забараняецца.

10. Для прагляду конкурсных праграм ствараецца журы (па жанрах), якое падводзiць вынiкi фестывалю i прапаноўвае кандыдатуры яго ўдзельнiкаў да заахвочвання. Рашэнне журы канчатковае i перагляду не падлягае.

11. Пры ацэнцы выступленняў журы ўлiчвае:

узровень выканаўчага майстэрства;

складанасць рэпертуару;

сцэнiчнасць;

рэжысуру нумароў i праграм;

музычнае суправаджэнне;

выкананне ўмоў конкурсу;

канцэртную i грамадскую дзейнасць калектыву.

12. Пры ацэнцы выстаў журы ўлiчвае:

экспазiцыйна-тэматычнае рашэнне;

ужыванне новых тэхнiк i тэхналогiй;

адраджэнне i развiццё беларускiх нацыянальных рамёстваў;

мастацкi ўзровень выставачных твораў;

тэхнiчныя магчымасцi i ўжыванне прыроднага матэрыялу;

спалучэнне элементаў традыцыйнай творчасцi з культурай гарадскога асяроддзя;

узровень вучэбна-творчай i выхаваўчай работы;

выставачную i грамадска-карысную дзейнасць.

13. Па вынiках I этапа фестывалю лепшыя калектывы, асобныя выканаўцы, кiраўнiкi калектываў узнагароджваюцца адмiнiстрацыямi раёнаў г.Мiнска.

14. Лепшыя калектывы II этапа фестывалю, асобныя выканаўцы (II этап) узнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў I, II, III ступенi, каштоўнымi прызамi паводле рашэння гарадскога журы за кошт сродкаў, прадугледжаных на правядзенне фестывалю дзяржаўнай установай "Мiнскканцэрт".

15. Па вынiках конкурсу народныя, узорныя калектывы паводле рашэння журы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў I, II, III ступенi, а iх кiраўнiкi - каштоўнымi прызамi.

16. Дзяржаўныя, грамадскiя арганiзацыi, творчыя саюзы маюць права ўстанаўлiваць спецыяльныя прызы для ўдзельнiкаў фестывалю.

17. Пераможцы фестывалю рэкамендуюцца для ўдзелу ў заключным канцэрце фестывалю, у рэспублiканскiх i мiжнародных фестывалях i конкурсах.



Дадатак
да Iнструкцыi
аб парадку правядзення фестывалю
народнай творчасцi "Сузор'е"



Каляндарны план асноўных мерапрыемстваў фестывалю народнай творчасцi "Сузор'е"

I этап - агляды, конкурсы калектываў народнай творчасцi i асобных выканаўцаў, выставы студый выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў раёнах г.Мiнска.

Май - кастрычнiк 2008 года

II этап - днi народнай творчасцi, справаздачныя канцэрты, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў раёнах г.Мiнска.

Лiстапад - снежань 2008 года

Заключныя канцэрты дзён народнай творчасцi раёнаў г.Мiнска:

Заводскi раён - 6 снежня;

Кастрычнiцкi раён - 21 снежня;

Ленiнскi раён - 22 лiстапада;

Маскоўскi раён - 7 снежня;

Партызанскi раён - 29 лiстапада;

Першамайскi раён - 30 лiстапада;

Савецкi раён - 15 лiстапада;

Фрунзенскi раён - 14 снежня;

Цэнтральны раен - 13 снежня.

Працягласць канцэрта - 1,5 - 2 гадзiны.



III этап - агляды-конкурсы, выставы калектываў народнай творчасцi на пацвярджэнне ганаровага наймення "народны", "узорны".

Студзень - май 2009 года

Конкурс аркестраў, iнструментальных ансамбляў "Камертон"

15 лютага, 21 - 22 сакавiка, 4 - 5 красавiка 2009 года

Конкурс дзiцячых харавых калектываў "Маладыя галасы"

15, 28, 29 сакавiка 2009 года

Конкурс харавых калектываў i ансамбляў народнай песнi "Вытокi"

14, 15 сакавiка 2009 года

Конкурс харавых калектываў i ансамбляў акадэмiчнай песнi "Натхненне"

21 - 22 лютага 2009 года

Конкурс харэаграфiчных калектываў "Карункi"

28 лютага, 1, 7 сакавiка 2009 года

Конкурс тэатральных калектываў "Тэатральныя сустрэчы"

14 лютага, сакавiк, 11, 12, 18, 19 красавiка 2009 года

Конкурс студый выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Чарадзеi" (выставы)

Студзень - май 2009 года

IV этап - заключны канцэрт фестывалю "Сузор'е".

Снежань 2009 года






Архів документів

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList