Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Зельвенского районного Совета депутатов от 23.05.2008 № 55 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008 - 2010 гады"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 24 сентября 2008 г. N 9/18397 Зэльвенскi раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ: 1. Зацвердзiць Праграму захавання i развiцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008 - 2010 гады (дадаецца). 2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на пастаянную камiсiю па бюджэце, сацыяльна-культурнай сферы i сацыяльнай абароне грамадзян (Фёдараў А.А.). Старшыня В.У.МIРОНЧЫК ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў 23.05.2008 N 55 ПРАГРАМА ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА НА 2008 - 2010 ГАДЫ1. Праграма захавання i развiцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), рашэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 15 снежня 2006 г. N 213 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Гродзенскай вобласцi на 2007-2010 гады" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007, N 25, 9/6107). 2. Мэтай Праграмы з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Зэльвеншчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных запатрабаванняў. 3. Праграмай вызначаны асноўныя накiрункi, якiя будуць рэалiзаваны згодна з мерапрыемствамi па выкананнi Праграмы захавання i развiцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008 - 2010 гады адпаведна з дадаткам у наступных сферах: гiсторыка-культурная спадчына - правядзенне мерапрыемстваў рэстаўрацыйнай накiраванасцi на найбольш важных аб'ектах спадчыны, уключэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей у сферу турысцкай дзейнасцi, выкарыстанне аб'ектаў для пазнавальных, адукацыйных, прапагандысцкiх мэтаў; бiблiятэчная дзейнасць - камплектаванне бiблiятэчных фондаў i iнфарматызацыя справы; клубныя ўстановы i народна-мастацкая творчасць - захаванне i ўдасканаленне сеткi ўстаноў культуры i народнай творчасцi, вывучэнне, захаванне i развiццё нацыянальнай культуры i народнай творчасцi, развiццё i ўдасканаленне новых формаў i метадаў арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва; адраджэнне i развiццё культуры вёскi - захаванне i развiццё культурнага патэнцыялу, актывiзацыя культурнай дзейнасцi па арганiзацыi i правядзеннi вольнага часу, развiццё традыцыйнай культуры раёна, забеспячэнне даступнасцi ўстаноў культуры для розных груп насельнiцтва, падтрымка грамадскай iнiцыятывы ў сферы духоўнага жыцця сельскiх жыхароў, далучэнне працаўнiкоў вёскi да прафесiйнага мастацтва, фармiраванне структуры эстэтычнага выхавання, развiццё iнфраструктуры сельскага турызму з выкарыстаннем мясцовых традыцый i звычаяў; кадры культуры - рэалiзацыя рэгiянальных мэтавых праграм работы з кадрамi i правядзенне комплекснага аналiзу кадравага забеспячэння галiны з мэтай удасканалення формаў i метадаў падбору спецыялiстаў, кiруючых кадраў галiны культуры раёна, фармiраванне рэзерву кiруючых кадраў, павышэнне якаснага ўзроўню кадраў, арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў, рэалiзацыя мер, накiраваных на выяўленне i падтрымку таленавiтай моладзi; матэрыяльна-тэхнiчная база - захаванне дзеючых устаноў культуры i мастацтва, якаснае ўмацаванне матэрыяльнай базы, стварэнне новых культурных аб'ектаў, скiраваных на змяненнi ў патрэбах насельнiцтва. 4. Фiнансаванне Праграмы прадугледжана ажыццявiць за кошт наступных крынiц: сродкаў рэспублiканскага, абласнога i мясцовага бюджэтаў; пазабюджэтных сродкаў. 5. Плануемыя вынiкi рэалiзацыi Праграмы: захаванне i развiццё культурнай спадчыны, нацыянальна-культурнай самабытнасцi насельнiцтва, беларускай мовы, пашырэнне сферы яе ўжывання; забеспячэнне ўмоў для свабоднага развiцця культур усiх сацыяльна-этнiчных груп, якiя пражываюць у раёне; стварэнне спрыяльных умоў для развiцця культуры i мастацтва раёна, больш эфектыўнай работы па культурным абслугоўваннi насельнiцтва; дасягненне здаровага маральнага клiмату ў грамадстве; забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцей для ўсiх сацыяльных слаёў насельнiцтва. 6. Каардынацыю i кантроль за выкананнем Праграмы ажыццяўляе аддзел культуры Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта. Дадатак МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ВЫКАНАННI ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА НА 2008 - 2010 ГАДЫ--------------------+----------------+---------+-------------+----------------- ¦ ¦ Тэрмiн ¦ ¦ Назва мерапрыемства ¦ Выканаўцы ¦выканання¦Фiнансаванне ¦ Чакаемы вынiк ¦ ¦ (гады) ¦ ¦ --------------------+----------------+---------+-------------+----------------- 1. У сферы гiсторыка-культурнай спадчыны Рэстаўрацыя царквы Дзяржаўнае 2008 - У межах Захаванне аб'екта абарончага тыпу XV - абласное 2010 выдзеленых як гiсторыка- пачатку XVI унiтарнае сродкаў культурнай стагоддзя ў вёсцы прадпрыемства каштоўнасцi, Сынкавiчы "Упраўленне уключэнне ў капiтальнага культурны i будаўнiцтва турыстычны абарот Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта" 2. У сферы бiблiятэчнай дзейнасцi Укараненне Аддзел культуры 2008 У межах Удасканаленне аўтаматызаванай Зэльвенскага выдзеленых бiблiятэчных бiблiятэчнай сiстэмы раённага сродкаў працэсаў у ў поўным аб'ёме ў выканаўчага абслугоўваннi цэнтральнай раённай камiтэта (далей чытачоў, бiблiятэцы - райвыканкам), аператыўны доступ Зэльвенская да iнфармацыйных раённая рэсурсаў цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма (далей - РЦБС) Устаноўка Аддзел культуры У межах Арганiзацыя камп'ютэраў у 3 райвыканкама, выдзеленых сучаснай сiстэмы сельскiх бiблiятэках РЦБС сродкаў iнфармацыйна- бiблiятэчнага З iх: абслугоўвання насельнiцтва на Дзярэчынская 2008 аснове сельская бiблiятэка выкарыстання (далей - СБ) новых iнфармацыйных Галынкаўская СБ 2009 тэхналогiй Славацiцкая СБ 2010 Устаноўка электронных каталогаў, падключэнне да сеткi Iнтэрнэт Увядзенне новых Аддзел культуры 2008 - У межах Павышэнне паслуг i формаў райвыканкама, 2010 выдзеленых iнфармацыйнай абслугоўвання РЦБС сродкаў культуры насельнiцтва: насельнiцтва арганiзацыя электроннай дастаўкi дакументаў; арганiзацыя спецыяльна абсталяваных месцаў для работы з аўдыё-i вiдэа-матэрыяламi, CD, DVD Пашырэнне сеткi Аддзел культуры 2010 У межах Своечасовае публiчных цэнтраў райвыканкама, выдзеленых iнфармаванне прававой iнфармацыi, РЦБС сродкаў грамадкасцi ў набыццё i ўстаноўка сферы прававой базы ў заканадаўства Дзярэчынскай СБ Прадугледжанне ў Аддзел культуры Штогод 15 % з Палепшыць стан раённым бюджэце райвыканкама агульнай дакументальных цэнтралiзаваных суммы фондаў бiблiятэк фiнансавых сродкаў бюджэтнага раёна на падпiску на фiнансавання, перыядычныя выданнi запланаванага на ўтрыманне бiблiятэк 3. У сферы народнай творчасцi i музычнага мастацтва Правядзенне раённых Аддзел культуры Да 2010 У межах Захаванне фестываляў, райвыканкама, згодна з выдзеленых дасягненняў конкурсаў i аглядаў: раённы метадычны графiкамi сродкаў народнага Анненскага кiрмашу; цэнтр народнай правя- мастацтва, мастацкай творчасцi творчасцi, дзення папулярызацыя ветэранскiх дзiцячая школа розных вiдаў i калектываў "Не мастацтваў, жанраў мастацкай старэюць душой дзiцячая творчасцi ветэраны"; сямейнай музычная школа творчасцi "У каханнi i згодзе"; тэатральных калектываў "Тэатральная маска"; вакальнай музыкi "Спявай, мой родны край"; эстраднай творчасцi аматарскiх аб'яднанняў культарганiзатараў 4. У сферы адраджэння i развiцця культуры вёскi Рэалiзацыя Праграмы Аддзел культуры Да 2010 У межах Удасканаленне па выкананнi райвыканкама выдзеленых структуры сеткi, заданняў, вызначаных сродкаў умацаванне Дзяржаўнай праграмай матэрыяльна- адраджэння i тэхнiчнай базы развiцця вёскi на сельскiх 2006 - 2010 гады, культурна- зацверджанай Указам дасугавых Прэзiдэнта устаноў, Рэспублiкi Беларусь фармiраванне ад 25 сакавiка 2005 структуры г. N 150 эстэтычнага (Национальный реестр выхавання правовых актов насельнiцтва на Республики Беларусь, сяле, адраджэнне, 2005 г., N 52, развiццё i 1/6339) далейшая папулярызацыя традыцыйнай культуры, народных промыслаў i рамёстваў Забеспячэнне Аддзел культуры Да 2010 У межах Забяспечыць больш фармiравання ў райвыканкама выдзеленых высокi ўзровень аграгарадках новых сродкаў задавальнення тыпаў устаноў: культурных, цэнтраў культуры i эстэтычных, вольнага часу, духоўных сельскiх дамоў патрабаванняў культуры i iншых, насельнiцтва якiя аказваюць культурна- адукацыйныя i iншыя паслугi насльнiцтву Адкрыццё гурткоў Аддзел культуры Да 2010 У межах Захаваць народныя раённага Дома райвыканкама, выдзеленых мясцовыя рамёстваў, якiя раённы Дом сродкаў традыцыi, прывiць забяспечваюць рамёстваў падрастаючаму захаванне мясцовых пакаленню любоў звычаяў, абрадаў, да звычаяў i фальклору, традыцый традыцый продкаў народнага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва Фармiраванне Аддзел культуры Да 2010 У межах 1 адзiнка мабiльнай сеткi райвыканкама, выдзеленых бiблiобуса ўстаноў культуры, РЦБС, РМЦНТ сродкаў арганiзацыi iх дзейнасцi па культурным абслугоўваннi маланаселеных пунктаў, якiя не маюць стацыянарных устаноў культуры 5. У сферы кадравага патэнцыялу Павышэнне Аддзел культуры Да 2010 У межах Забеспячэнне квалiфiкацыi райвыканкама выдзеленых патрэбнасцi кiраўнiкоў i сродкаў ўстаноў культуры спецыялiстаў штогод ў квалiфiкаваных 12 чалавек: УА кадрах "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў" - 4 чалавекi УА "Гродзенскi дзяржаўны каледж мастацтваў" - 8 чалавек 6. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Забеспячэнне Аддзел культуры 2008 - Пашырэнне спектра штогадовага тэмпу райвыканкама платных паслуг росту платных паслуг культуры ў супаставiмых цэнах 109-110 % Забеспячэнне Аддзел культуры 2008 У Расходы на выканання райвыканкама адпаведнасцi культуру на ўстаноўленага з бюджэтнымi аднаго жыхара заканадаўствам прызначэннямi штогод будуць Рэспублiкi Беларусь складаць не менш сацыяльнага за 1,5 базавай стандарту па велiчынi, у тым нарматыве бюджэтнай лiку: за кошт забяспечанасцi бюджэтных сродкаў расходаў на культуру - 1,3 базавай велiчынi, за кошт платных паслуг - 0,2 базавай велiчынi 7. Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Капiтальны рамонт: У межах Якаснае выдзеленых абнаўленне раённага Дома 2008 сродкаў будынкаў i культуры стварэнне спрыяльных умоў Дзярэчынскага Дома 2008 - для адпачынку культуры 2010 насельнiцтва Галынкаўскага Дома 2009 культуры Славацiцкага Дома 2010 культуры |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|