Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Витебского областного исполнительного комитета от 12.06.2008 № 478 "Аб заснаваннi прэмiй iмя У.Караткевiча"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 5 августа 2008 г. N 9/17555 Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ: 1. Заснаваць прэмii iмя Уладзiмiра Караткевiча з мэтай ушанавання памяцi знакамiтага пiсьменнiка-земляка, прапаганды яго жыцця i творчасцi i заахвочвання творчай актыўнасцi лiтаратараў Вiцебскай вобласцi. 2. Зацвердзiць прыкладаемую Iнструкцыю аб парадку прысуджэння прэмiй iмя Уладзiмiра Караткевiча. 3. Упраўленню культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта асiгнаваннi на выплату прэмiй iмя Уладзiмiра Караткевiча прадугледжваць пры фармiраваннi бюджэту ў межах сродкаў, выдзеленых на галiну культуры. 4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на начальнiка ўпраўлення культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта Пашынскага М.П. Старшыня У.П.Андрэйчанка Кiраўнiк спраў У.П.Пенiн ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта 12.06.2008 N 478 1. Прэмii iмя Уладзiмiра Караткевiча заснаваны Вiцебскiм абласным выканаўчым камiтэтам (далей - аблвыканкам) у мэтах ушанавання памяцi знакамiтага пiсьменнiка-земляка, прапаганды яго жыцця i творчасцi i заахвочвання творчай актыўнасцi лiтаратараў Вiцебскай вобласцi. 2. Прэмii iмя Уладзiмiра Караткевiча (далей - прэмii) прысуджаюцца за таленавiтыя, глыбокiя па змесце i адметныя па форме лiтаратурныя творы, якiя з'яўляюцца значным укладам у беларускую нацыянальную культуру, абагачаюць духоўнае жыццё народа, садзейнiчаюць устанаўленню агульначалавечых каштоўнасцяў i iдэй гуманiзму. 3. Прэмii прысуджаюцца адзiн раз у пяць гадоў за творы, апублiкаваныя або пастаўленыя на сцэне на працягу апошнiх двух гадоў на беларускай або рускай мове, па намiнацыях: проза (раман, аповесць, апавяданне, эсэ, творы лiтаратурнай крытыкi, публiцыстыкi, драматургii); паэзiя (зборнiк вершаў, паэма); прапаганда жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча (стварэнне музеяў, экспазiцый, куткоў, пастаноўка спектакляў, правядзенне лiтаратурных мерапрыемстваў па прапагандзе творчасцi пiсьменнiка). 4. Прадстаўленне работ на атрыманне прэмiй праводзiцца ўпраўленнем культуры Вiцебскага аблвыканкама, Вiцебскiм абласным аддзяленнем грамадскага аб'яднання "Саюз пiсьменнiкаў Беларусi", установамi культуры, працоўнымi калектывамi, рэдакцыямi газет i часопiсаў, грамадскiмi аб'яднаннямi. 5. Работы, вылучаемыя на атрыманне прэмiй, накiроўваюцца ў камiтэт па прысуджэннi прэмiй iмя Уладзiмiра Караткевiча (далей - камiтэт) да 1 верасня года, у якiм яны прысуджаюцца. 6. У камiтэт прадстаўляюцца наступныя дакументы: прадстаўленне <*>; апублiкаваны твор; рэцэнзii крытыкаў; водгукi ў друку; iнфармацыя аб рабоце калектыву або асобы па прапагандзе жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча; альбомы, фотаздымкi. -------------------------------- <*> Падаецца ў адвольнай форме. 7. У склад камiтэта ўваходзiць не менш дзевяцi чалавек з лiку найбольш аўтарытэтных лiтаратараў, крытыкаў, лiтаратуразнаўцаў, работнiкаў культуры, грамадскiх дзеячаў. Склад камiтэта зацвярджаецца распараджэннем намеснiка старшынi аблвыканкама, якi курыруе галiну культуры. 8. Рашэнне аб прысуджэннi прэмiй прымаецца большасцю галасоў членаў камiтэта, якiя прысутнiчаюць на пасяджэннi. Пасяджэннi камiтэта лiчацца правамоцнымi пры наяўнасцi не менш дзвюх трэцiх яго складу. 9. У выпадку вылучэння на прэмiю твора члена камiтэта яго аўтар не прымае ўдзел у пасяджэннях камiтэта, на якiх разглядаюцца творы, вылучаныя на атрыманне прэмiй. 10. Рашэнне камiтэта аб прысуджэннi прэмiй за прызавыя месцы афармляецца пратаколам i зацвярджаецца распараджэннем старшынi аблвыканкама. Распараджэнне аб прысуджэннi прэмiй публiкуецца ў перыядычным друку. Прэмii ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў дзень нараджэння Уладзiмiра Караткевiча. 11. Прэмii ўстанаўлiваюцца за прызавыя месцы ў памеры 50 базавых велiчынь па кожнай намiнацыi. Лаўрэатам прэмiй уручаецца дыплом. Прэмii могуць выплачвацца ў грашовым эквiваленце цi ў выглядзе каштоўнага падарунка на суму 50 базавых велiчынь, прадугледжаных у частцы першай дадзенага пункта. Выплату прэмiй са сродкаў абласнога бюджэту i падрыхтоўку дыпломаў здзяйсняе ўпраўленне культуры аблвыканкама. 12. Камiсiя мае права прысудзiць прэмiю двум прэтэндэнтам па адной намiнацыi ў межах сумы адной прэмii або не прысуджаць прэмiю па адной з намiнацый, а яе суму дадаць да адной або некалькiх намiнацый. 13. Калектыў, якi вылучаецца на прэмii, павiнен складацца толькi з асоб, чый творчы ўклад у вылучаную на прэмiю працу быў бясспрэчным. Пры прысуджэннi прэмii калектыву грашовая прэмiя дзелiцца памiж яго ўдзельнiкамi пароўну. 14. Прэмiя лаўрэата, узнагароджанага пасмяротна, уручаецца яго сям'i. 15. Паўторнае вылучэнне аўтараў, якiя сталi лаўрэатамi прэмii, магчыма не раней чым праз пяць гадоў. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|