Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского Совета депутатов от 18.06.2008 № 149 "Аб прысваеннi назваў вулiцам i скверам г.Мiнска"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 7 июля 2008 г. N 9/16728 У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь", праектам плана забудовы мiкрараёнаў N 1 i 5 (жылы раён Каменная Горка) Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: 1. Праектуемай вулiцы N 1 на ўчастку ад вулiцы Прытыцкага да праектуемай вулiцы N 3 надаць назву "вулiца Каменнагорская" ("улица Каменногорская") па назвам мiкрараёна i iснуючай вёскi Каменная Горка. 2. Праектуемай вулiцы N 2 на ўчастку ад вулiцы Прытыцкага да праектуемай вулiцы N 3 надаць назву "вулiца Нёманская" ("улица Неманская") у гонар беларускай ракi Нёман. 3. Праектуемай вулiцы N 3 на ўчастку ад вулiцы Матусевiча да праектуемай вулiцы N 1 надаць назву "вулiца Казiмiраўская" ("улица Казимировская"). На месцы былога населенага пункта Казiмiрава. 4. Безназоўнаму праезду ў мiкрараёне Кунцаўшчына, якi злучае вулiцы Прытыцкага, Матусевiча i новы мiкрараён Дамброўскi, надаць iмя "вулiца Дамброўская" ("улица Домбровская"). 5. Вулiцы, якая праектуецца ў квартале жылой забудовы на ўчастку ад вулiцы Янкоўскага да вулiцы Гарэцкага, надаць iмя народнага артыста СССР, Героя Сацыялiстычнай Працы, выдатнага дзеяча харавога мастацтва Рыгора Шырмы i надалей называць яе "вулiца Рыгора Шырмы" ("улица Григория Ширмы"). 6. Безназоўнаму скверу па вулiцах Чыгуначнай - Мiнiна надаць iмя чатыры разы Героя Савецкага Саюза, маршала Г.К.Жукава i надалей называць яго "сквер Георгiя Канстанцiнавiча Жукава" ("сквер Георгия Константиновича Жукова"). 7. Безназоўнаму скверу па вулiцы Берасцянскай надаць iмя "сквер горада-пабрацiма Чанчунь" ("сквер города-побратима Чанчунь"). 8. Безназоўнаму скверу на скрыжаваннi вулiц Захарава - Першамайская надаць iмя Нацыянальнага Героя Венесуэлы Сымона Балiвара i надалей называць яго "сквер iмя Сымона Балiвара" ("сквер имени Симона Боливара"). 9. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. 10. Дадзенае рашэнне падлягае апублiкаванню ў газеце "Минский курьер". Старшыня М.В.МАТУСЕВIЧ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|