Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 30.10.2008 № 2593 "Аб тарыфах на перавозкi пасажыраў аўтамабiльным транспартам"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 4 ноября 2008 г. N 9/19449 На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы за адзiн кiламетр праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн, у тым лiку маршрутаў, абслугоўваемых аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг, у памеры: 1.1. на звычайных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу - 102,0 рубля; у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 106,0 рубля; 1.2. на хуткасных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу - 132,6 рубля; у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 137,8 рубля; 1.3. на дадатковых рэйсах: у аўтобусах агульнага тыпу - 137,7 рубля; у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 143,1 рубля; 1.4. на экспрэсных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу - 153,0 рубля; у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - 159,0 рубля. 2. Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы за адзiн кiламетр правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн: 2.1. за кожнае маламернае месца багажу - у памеры 8,6 рубля; 2.2. за кожнае сярэднемернае месца багажу - у памеры 17,2 рубля; 2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу - у памеры 34,4 рубля. 3. Плата за праезд пасажыра i правоз багажу разлiчваецца памнажэннем тарыфаў на адлегласць паездкi i акругляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 4. Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы за адну паездку на перавозкi пасажыраў аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскiх экспрэсных маршрутах: 4.1. на маршруце працягласцю да 10 км - у памеры 1440 рублёў; 4.2. на маршруце працягласцю больш за 10 км - у памеры 1870 рублёў. 5. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс": 5.1. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi i правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн; 5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн i на перавозкi пасажыраў аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскiх экспрэсных маршрутах. 6. Юрыдычныя асобы ўсiх форм уласнасцi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць перавозкi пасажыраў аўтамабiльным транспартам прыгарадных зносiн i перавозкi пасажыраў аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскiх экспрэсных маршрутах, устанаўлiваюць пэўны ўзровень тарыфаў на перавозкi пасажыраў i правоз багажу з улiкам попыту i кан'юнктуры рынку, якiя не перавышаюць гранiчных максiмальных тарыфаў, устаноўленых дадзеным рашэннем. 7. Прызнаць страцiўшымi сiлу: 7.1. рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 22 лiстапада 2006 г. N 2359 "Аб тарыфах на праезд пасажыраў i правоз багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 210, 9/5632); 7.2. рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 23 жнiўня 2007 г. N 1912 "О тарифах на перевозки пассажиров автобусами с разрешенной максимальной массой не более 5000 кг регулярных городских и пригородных маршрутов с экспрессным режимом движения" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 215, 9/10114). 8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па напрамку дзейнасцi. 9. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублiкаванню ў газеце "Минский курьер". 10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з даты яго афiцыйнага апублiкавання. Выконваючы абавязкi старшынi А.Я.КУНЦЭВIЧ Кiраўнiк спраў М.Ф.САВАНОВIЧ УЗГОДНЕНА Мiнiстр эканомiкi Рэспублiкi Беларусь М.П.Зайчанка 29.10.2008 |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|