Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Полоцкого районного исполнительного комитета от 18.11.2008 № 870 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб аддзеле культуры Полацкага раённага выканаўчага камiтэта"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 11 февраля 2009 г. N 9/21634



Полацкi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб аддзеле культуры Полацкага раённага выканаўчага камiтэта.

2. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Полацкага раённага выканаўчага камiтэта ад 19 лiстапада 2004 г. N 473 "Аб Палажэннi аб аддзеле культуры Полацкага раённага выканаўчага камiтэта".



Старшыня М.М.ШАЎЧУК



Кiраўнiк спраў А.В.МАЦУЛЕВIЧ



УЗГОДНЕНА

Начальнiк

упраўлення культуры

Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта

М.П.Пашынскi

14.11.2008



                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Рашэнне
                                                       Полацкага раённага
                                                       выканаўчага камiтэта
                                                       18.11.2008 N 870


Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Аддзел культуры Полацкага раённага выканаўчага камiтэта (далей - аддзел культуры) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Полацкага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканкам) i ў сваёй дзейнасцi падпарадкоўваецца райвыканкаму i ўпраўленню культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта (далей - упраўленне культуры).

2. Аддзел культуры з'яўляецца галiновым органам выканаўчай улады i ажыццяўляе выкананне дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры на тэрыторыi Полацкага раёна, грунтуецца на камунальнай маёмасцi, каардынуе дзейнасць усiх устаноў культуры i мастацтва на тэрыторыi Полацкага раёна, супрацоўнiчае ў межах сваёй кампетэнцыi з грамадскiмi аб'яднаннямi i iншымi юрыдычнымi, а таксама фiзiчнымi асобамi. У падпарадкаваннi аддзела культуры знаходзяцца арганiзацыi культуры i мастацтва камунальнай уласнасцi Полацкага раёна.

3. Аддзел культуры ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, дадзеным Палажэннем аб аддзеле культуры Полацкага раённага выканаўчага камiтэта (далей - Палажэнне) i iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

4. Структура i штатны расклад апарату аддзела культуры зацвярджаюцца старшынёй райвыканкама. Структура i штатны расклад падведамных структур, цэнтралiзаванай бухгалтэрыi i групы цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры фармiруюцца на падставе тыпавых штатных раскладаў i зацвярджаюцца начальнiкам аддзела культуры. Дапаўненнi i змяненнi ў штатныя расклады падведамных структур аддзела культуры звыш нарматыўнай колькасцi ўносяцца рашэннем райвыканкама.

5. Маёмасць аддзела культуры знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi i замацавана за аддзелам культуры на праве аператыўнага кiравання. Аддзел культуры ў адносiнах да замацаванай за iм маёмасцi ажыццяўляе правы ўладання, карыстання i распараджэння ў межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасцi з задачамi i функцыямi сваёй дзейнасцi, заданнямi ўласнiка i прызначэннем маёмасцi.

6. Фiнансаванне дзейнасцi аддзела культуры i падведамных структур ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

7. Змест i аб'ём работы аддзела культуры вызначаюцца яго функцыямi i паўнамоцтвамi, перспектыўнымi i бягучымi планамi работы, мэтавымi праграмамi.

8. Аддзел культуры ў межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляе вiды дзейнасцi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

9. Асобнымi вiдамi дзейнасцi, пералiк якiх вызначаецца актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, аддзел культуры мае права займацца толькi на падставе спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй).

10. Аддзел культуры з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае абасобленую маёмасць, самастойны баланс, разлiковы i пазабюджэтны рахункi ва ўстанове банка, фiрменныя бланкi, штампы, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.

11. Аддзел культуры мае права ад свайго iмя заключаць дагаворы, набываць маёмасныя i асабiстыя немаёмасныя правы i несцi абавязкi, быць iсцом i адказчыкам у судзе.

12. У структуру аддзела культуры ўваходзяць:

апарат упраўлення;

цэнтралiзаваная бухгалтэрыя;

група цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры.

13. Падведамнымi структурамi аддзела з'яўляюцца:

Полацкi раённы метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы;

Полацкi раённы Дом культуры;

Полацкая раённая цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма;

дзiцячыя школы мастацтваў;

Полацкi раённы Цэнтр рамёстваў;

Ветрынскi гарпасялковы Дом культуры;

сельскiя дамы культуры i клубы;

сельскiя клубы-бiблiятэкi;

кiнавiдэацэнтр;

аўтаклуб.

14. Поўнае найменне:

на беларускай мове - аддзел культуры Полацкага раённага выканаўчага камiтэта;

на рускай мове - отдел культуры Полоцкого районного исполнительного комитета.

15. Месца знаходжання: 211400, г. Полацк, вул. Талстога, 6.



Глава 2 АСНОЎНЫЯ МЭТЫ, ЗАДАЧЫ I ФУНКЦЫI АДДЗЕЛА КУЛЬТУРЫ

16. Асноўнымi мэтамi аддзела культуры з'яўляюцца:

16.1. рэалiзацыя на тэрыторыi Полацкага раёна дзяржаўнай культурнай палiтыкi з улiкам мясцовых умоў, асаблiвасцей i традыцый;

16.2. стварэнне ўмоў для актыўнай культурнай дзейнасцi насельнiцтва;

16.3. стварэнне ўмоў для далучэння грамадзян да нацыянальнай i сусветнай культурнай спадчыны, уздым нацыянальнай самасвядомасцi грамадзян;

16.4. спрыянне развiццю прафесiйнага i самадзейнага мастацтва, захаванню традыцый народнай культуры.

17. У адпаведнасцi з мэтамi дзейнасцi аддзел культуры рэалiзуе наступныя задачы:

17.1. ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага, фiнансавага, матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры i мастацтва, укараненне навуковай арганiзацыi працы i сiстэмы маркетынгавага кiравання;

17.2. павышэнне ролi культуры, культурна-асветнiцкiх устаноў у эстэтычным выхаваннi моладзi, павышэнне культурнага ўзроўню насельнiцтва, удасканаленне формаў арганiзацыi правядзення вольнага часу насельнiцтва;

17.3. павышэнне эфектыўнасцi арганiзатарскай работы ўстаноў культуры i мастацтва, далейшая дэмакратызацыя iх дзейнасцi шляхам арганiзацыi аператыўнай зваротнай сувязi з працоўнымi калектывамi арганiзацый, а таксама з насельнiцтвам па месцы жыхарства;

17.4. распрацоўка i ажыццяўленне мер па тэхнiчным перааснашчэннi i развiццi матэрыяльнай базы арганiзацый культуры i мастацтва, забеспячэнне iх квалiфiкаванымi кадрамi;

17.5. каардынацыя работы па забеспячэннi захавання гiсторыка-культурных каштоўнасцей i кантроль за выкананнем на тэрыторыi Полацкага раёна заканадаўства Рэспублiкi Беларусь па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

17.6. ажыццяўленне кантролю за выкананнем установамi культуры заканадаўства Рэспублiкi Беларусь па разглядзе зваротаў грамадзян.

18. Аддзел культуры ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi здзяйсняе наступныя функцыi:

18.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падведамнымi структурамi;

18.2. распрацоўвае метадычныя рэкамендацыi па накiрунках i змесце дзейнасцi для падведамных арганiзацый культуры i мастацтва на аснове прыярытэтаў у развiццi культурнай дзейнасцi насельнiцтва;

18.3. арганiзуе эстэтычную (мастацкую) адукацыю i асвету грамадзян Полацкага раёна;

18.4. садзейнiчае распаўсюджанню i папулярызацыi сярод насельнiцтва Полацкага раёна твораў мастацтва, арганiзуе правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў;

18.5. садзейнiчае развiццю мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва рэгiена з мэтай папулярызацыi здабыткаў беларускай культуры за мяжой;

18.6. аналiзуе сацыяльна-культурную сiтуацыю i распрацоўвае канцэпцыi, праграмы культурнай палiтыкi на тэрыторыi Полацкага раёна;

18.7. арганiзуе правядзенне на сваёй тэрыторыi канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, мастацкiх выстаў i iншых мерапрыемстваў, звязаных з паказам i прапагандай дасягненняў культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь i замежных дзяржаў;

18.8. дапамагае стварэнню i дзейнасцi аб'яднанняў мастацкай творчасцi насельнiцтва, творчым работнiкам i народным майстрам;

18.9. забяспечвае падведамныя арганiзацыi культуры i мастацтва квалiфiкаванымi кадрамi, арганiзуе i стымулюе бесперапынную адукацыю кадраў, стварае ўмовы для павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў, арганiзуе атэстацыю работнiкаў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;

18.10. арганiзуе фiнансаванне арганiзацый культуры i мастацтва, культурнага абслугоўвання насельнiцтва Полацкага раёна на аснове гарантаваных бюджэтных асiгнаванняў;

18.11. арганiзуе ў вызначаным парадку канцэртную дзейнасць, садзейнiчае правядзенню гастроляў творчых калектываў i асобных выканаўцаў;

18.12. садзейнiчае развiццю творчых кантактаў i культурнага супрацоўнiцтва з iншымi рэгiёнамi Вiцебскай вобласцi, Рэспублiкi Беларусь, краiнамi блiзкага i далёкага замежжа;

18.13. ажыццяўляе ў адпаведнасцi з накiрункамi дзейнасцi аддзела культуры падрыхтоўку праектаў рашэнняў райвыканкама, Полацкага раённага Савета дэпутатаў, якiя з'яўляюцца нарматыўнымi прававымi актамi, у адпаведнасцi з патрабаваннямi, устаноўленымi ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама накiраванне прынятых рашэнняў на прававую экспертызу; накiраванне ўступiўшых у законную сiлу рашэнняў для афiцыйнага апублiкавання;

18.14. ажыццяўляе сiстэматызацыю прынятых нарматыўных прававых актаў па пытаннях дзейнасцi аддзела культуры, своечасова рыхтуе i ўносiць прапановы аб прызнаннi страцiўшымi сiлу, змяненнi або дапаўненнi вышэйназваных нарматыўных прававых актаў у мэтах забеспячэння iх унутранай узгодненасцi i прывядзення ў адпаведнасць з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь;

18.15. удзельнiчае ў арганiзацыi i здзяйсненнi кантролю разам з дзяржаўнымi кантралюючымi органамi i грамадскiмi камiсiямi за выкананнем на тэрыторыi Полацкага раёна нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя датычацца дзяржаўнага рэгулявання дзейнасцi аб'ектаў культуры, пры неабходнасцi матэрыялы пра выяўленыя парушэннi перадае ў адпаведныя органы для прыняцця мер i прыцягнення вiнаватых да адказнасцi;

18.16. аператыўна iнфармуе ўстановы культуры аб змяненнях у адпаведных заканадаўчых актах Рэспублiкi Беларусь i новых дасягненнях у галiне культуры;

18.17. робiць запыты i атрымлiвае ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, ад дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый звесткi i дакументы, неабходныя для выканання ўскладзеных на аддзел культуры функцый;

18.18. забяспечвае своечасовы i правiльны разгляд прапаноў, заяў i скаргаў грамадзян, прымае канкрэтныя меры па выключэннi прычын, якiя выклiкаюць скаргi;

18.19. вызначае неабходную сетку ўстаноў культуры i мастацтва раёна, якая гарантуе задавальненне духоўных i эстэтычных патрэб насельнiцтва;

18.20. арганiзуе на тэрыторыi Полацкага раёна выкананне вызначанага ў Рэспублiцы Беларусь парадку стварэння, рэарганiзацыi i лiквiдацыi арганiзацый культуры i мастацтва, а таксама кантроль за выкананнем iмi вызначанага заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку дзейнасцi;

18.21. арганiзуе работу па ўдасканаленнi сiстэмы кiравання ў падведамных структурах, па павышэннi прафесiйнага ўзроўню работнiкаў, па ўдзеле iх у конкурсах прафесiйнага майстэрства розных узроўняў; ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе лепшых работнiкаў да прысваення званняў, узнагароджання i прысуджэння прэмiй;

18.22. забяспечвае веданне i выкананне работнiкамi падведамных устаноў працоўнага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, распрацоўвае i ажыццяўляе мерапрыемствы па ахове працы i выкананнi правiлаў тэхнiкi бяспекi, пажарнай бяспекi i вытворчай санiтарыi ва ўстановах культуры; кантралюе выкананне кiраўнiкамi i работнiкамi ўстаноў належнай працоўнай i выканаўчай дысцыплiны;

18.23. прымае меры па аздараўленнi i паляпшэннi вытворча-бытавых умоў працы работнiкаў культуры;

18.24. каардынуе дзейнасць падведамных структур па пошуку i пашырэннi пазабюджэтных крынiц фiнансавання, атрыманнi дадатковых даходаў у мэтах развiцця галiны культуры, захавання працоўных месцаў i кантралюе дзейнасць падведамных структур па выкарыстаннi пазабюджэтных сродкаў, развiццi асноўных вiдаў платных паслуг;

18.25. арганiзуе матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне падведамных структур, праектаванне, капiтальнае будаўнiцтва i ўсе вiды рамонту за кошт бюджэтных i iншых сродкаў, выступае заказчыкам пры правядзеннi гэтых работ;

18.26. арганiзуе першапачатковы ўлiк i справаздачу ў падведамных структурах, складанне зводных бухгалтарскiх справаздач i балансаў;

18.27. арганiзуе кантроль за зберажэннем дзяржаўнай уласнасцi ў падведамных структурах;

18.28. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.



Глава 3 КIРАЎНIЦТВА АДДЗЕЛАМ КУЛЬТУРЫ

19. Аддзел культуры ўзначальвае начальнiк, якi прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады старшынёй райвыканкама па ўзгадненнi з упраўленнем культуры.

20. Начальнiк аддзела культуры:

20.1. кiруе дзейнасцю аддзела культуры i нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач;

20.2. выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады на аснове i для выканання рашэнняў райвыканкама, а таксама актаў вышэйстаячых органаў дзяржаўнай улады, арганiзуе i кантралюе iх выкананне, у неабходных выпадках выдае з кiраўнiкамi iншых упраўленняў i аддзелаў райвыканкама сумесныя загады;

20.3. у адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь выдае загады аб прызначэннi, перамяшчэннi i вызваленнi ад займаёмай пасады супрацоўнiкаў цэнтралiзаванай бухгалтэрыi, групы цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры i работнiкаў падведамных структур, а таксама iншыя загады для вырашэння арганiзацыйна-кадравых пытанняў у межах сваёй кампетэнцыi;

20.4. размяркоўвае i зацвярджае службовыя абавязкi галоўнага спецыялiста, работнiкаў цэнтралiзаванай бухгалтэрыi, групы цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры, кiраўнiкоў падведамных структур, дае ацэнку i ажыццяўляе кантроль за выкананнем названымi работнiкамi службовых абавязкаў, правiл унутранага працоўнага распарадку, захаваннем працоўнай i выканаўчай дысцыплiны;

20.5. зацвярджае палажэннi i статуты падведамных структур;

20.6. нясе адказнасць за правiльнае выкарыстанне бюджэтных асiгнаванняў;

20.7. без даверанасцi дзейнiчае ад iмя аддзела культуры, прадстаўляе яго iнтарэсы ў органах дзяржаўнай улады, у судзе, у пракуратуры, у адносiнах з арганiзацыямi, ва ўстаноўленым дзеючым заканадаўствам, уласнiкам i райвыканкамам парадку распараджаецца сродкамi i маёмасцю аддзела культуры, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы;

20.8. зацвярджае пералiк платных паслуг, якiя аказваюцца падведамнымi структурамi, а таксама дапаўненнi i змяненнi гэтага пералiку;

20.9. ажыццяўляе аператыўнае планаванне работы аддзела культуры;

20.10. адказвае за стан выканаўчай дысцыплiны ў рабоце з дакументамi, кантралюе выкананне рашэнняў i распараджэнняў райвыканкама i вышэйстаячых арганiзацый па пытаннях культуры;

20.11. арганiзуе работу па выкананнi ў падведамных структурах Закона Рэспублiкi Беларусь ад 6 чэрвеня 1996 года "Об обращениях граждан" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 21, ст. 376; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 189, 2/1089), вядзе асабiсты прыём грамадзян i разглядае звароты грамадзян у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

20.12. забяспечвае выкананне адмiнiстрацыйных працэдур, прадугледжаных Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. N 152 "Об утверждении перечня административных процедур, выполняемых государственными органами и иными государственными организациями по обращениям граждан за выдачей справок или других документов" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 44, 1/7344; 2007 г., N 222, 1/8854), выканаўцам якiх з'яўляецца аддзел культуры;

20.13. выносiць на разгляд райвыканкама пытаннi, якiя датычацца работы ўстаноў культуры, арганiзуе iх рэалiзацыю;

20.14. кантралюе захаванасць маёмасцi аддзела культуры, эфектыўнае выкарыстанне капiталаўкладанняў у падведамных структурах;

20.15. намячае i ажыццяўляе меры па развiццi матэрыяльна-тэхнiчнай базы падведамных структур;

20.16. мае права ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дэлегаваць пэўныя свае паўнамоцтвы кiраўнiкам падведамных структур у мэтах больш эфектыўнага выканання стратэгiчных i аператыўных задач, а таксама адазваць гэтыя паўнамоцтвы;

20.17. ажыццяўляе iншыя функцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

21. Для каардынацыi дзейнасцi культурна-асветных устаноў у выпрацоўцы i рэалiзацыi культурнай палiтыкi ў Полацкiм раёне пры аддзеле культуры ствараецца савет з лiку работнiкаў аддзела культуры, падведамных арганiзацый культуры i мастацтва, склад якога зацвярджае начальнiк аддзела культуры.

Рашэннi савета рэалiзуюцца, як правiла, праз загады начальнiка аддзела культуры.






Архів документів

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList