Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского Совета депутатов от 19.11.2008 № 195 "Аб прысваеннi назваў вулiцам i безназоўным скверам г. Мiнска"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 4 декабря 2008 г. N 9/20075 У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь", праектам плана забудовы жылога раёна "Каменная горка" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: 1. Праектуемую вулiцу N 4 на ўчастку ад вул. Калеснiкава да вул. Каменнагорскай назваць у гонар аднаго з найвялiкшых лясоў нашай краiны - Налiбоцкай пушчы i называць яе далей "вулiца Налiбоцкая" ("улица Налибокская"). 2. Праектуемай вулiцы N 5 на ўчастку ад вул. Калеснiкава да вул. Каменнагорскай надаць iмя Люцынская - у гонар маёнтка Люцынка, якi належаў вядомаму беларускаму пiсьменнiку В.Дунiну-Марцiнкевiчу, i надалей называць "вулiца Люцынская" ("улица Люцинская"). 3. Праектуемую вулiцу N 6 на ўчастку ад вул. Калеснiкава да вул. Каменнагорскай назваць Лiдскай у гонар старажытнага беларускага горада Лiды, якi ў 2008 годзе святкуе 685-гадовы юбiлей, i надалей называць яе "вулiца Лiдская" ("улица Лидская"). 4. Прысвоiць назву безназоўнаму скверу ў межах вулiц Даўгабродская - А.Кашавога i Палаца культуры Мiнскага трактарнага завода i надалей называць яго "сквер Садружнасць" ("сквер Содружество"). 5. Прысвоiць назву безназоўнаму скверу па вулiцы Прытыцкага побач з дамамi N 6, 8, 10, 12 i надалей называць яго "сквер iмя С.В.Прытыцкага" ("сквер имени С.О.Притыцкого"). Старшыня М.В.МАТУСЕВIЧ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|