Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Гродненского районного исполнительного комитета от 17.12.2008 № 952 "Аб стварэннi Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 24 декабря 2008 г. N 9/20495 На падставе Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372, Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ: 1. Стварыць Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву. 2. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву. 3. Прызнаць страцiўшымi сiлу: рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 30 сакавiка 2004 г. N 136 "Аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 67, 9/3348); рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 14 жнiўня 2007 г. N 564 "Аб унясеннi змянення ў рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ад 30 сакавiка 2004 г. N 136" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 220, 9/10118). 4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Старшыня У.Я.Саўчанка Кiраўнiк спраў М.Я.Прысада ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта 17.12.2008 N 952 1. Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам. 2. Асноўнымi задачамi савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. 3. Савет: у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем; спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў. 4. У мэтах выканання сваiх задач савет: дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; дае заключэнне па этапах работ па стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструюцца) у г. Гродна (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), раённых цэнтрах i на тэрыторыi раёнаў Гродзенскай вобласцi; па даручэннi Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструюцца) у г. Гродна (акрамя твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь), у раённых цэнтрах i на тэрыторыi раёнаў Гродзенскай вобласцi. 5. Савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы. 6. На пасяджэннi савета пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый. 7. Савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiкаў, якiя ў яго адсутнасць арганiзуюць работу савета. Савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 15 чалавек з улiкам старшынi. Склад савета зацвярджаецца Гродзенскiм абласным выканаўчым камiтэтам. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый. Прапановы па складу савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiкаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца ўпраўленнем культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта. 8. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў яго адсутнасць - намеснiка старшынi. 9. Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за 2/3 складу савета i афармляюцца пратаколам. 10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду саветам, работу савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта. 11. Савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi Гродзенскаму абласному выканаўчаму камiтэту. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|