![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Минского городского исполнительного комитета от 18.12.2008 № 3110 "Аб стварэннi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 9 января 2009 г. N 9/20742 У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Стварыць Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву. 2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку работы Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву. 3. Зацвердзiць склад Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву ў адпаведнасцi з дадаткам. 4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па кiрунку дзейнасцi. 5. Дадзенае рашэнне падлягае апублiкаванню ў газеце "Мiнскi кур'ер". 6. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля афiцыйнага апублiкавання. Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ Выконваючы абавязкi кiраўнiка спраў В.С.ЧВЕЙ Дадатак СКЛАД МIНСКАГА ГАРАДСКОГА МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУЦiцянкоў - намеснiк старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага
Мiхаiл Сяргеевiч камiтэта (далей - Мiнгарвыканкам) (старшыня
Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета)
Зiнкевiч - загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага
Уладзiмiр Леанiдавiч мастацтва Беларускай акадэмii мастацтва, прафесар,
заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi (намеснiк
старшынi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага
савета) <*>
Нiкiцiн - старшыня камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва
Вiктар Дзмiтрыевiч Мiнгарвыканкама (намеснiк старшынi Мiнскага
гарадскога мастацка-экспертнага савета)
Аксёнава - архiтэктар, галоўны архiтэктар праекта камунальнага
Ганна Аляксееўна унiтарнага прадпрыемства "Мiнскпраект" <*>
Андрончык - начальнiк упраўлення добраўпарадкавання i
Аляксандр Iванавiч гарадскога дызайну камiтэта архiтэктуры i
горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама
Байрачны - мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, член
Мiкалай Iванавiч грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў"
<*>
Барысовiч - дырэктар камунальнага унiтарнага прадпрыемства
Святлана Iванаўна "Мiнскi гарадскi iнстытут добраўпарадкавання i
гарадскога дызайну" <*>
Герасiменка - кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, член савета
Iгар Якаўлевiч грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз дызайнераў"
<*>
Голубеў - сакратар прэзiдыума савета грамадскага аб'яднання
Уладзiмiр "Беларускi саюз дызайнераў", дацэнт кафедры дызайну
Уладзiмiравiч Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта <*>
Градаў - заслужаны архiтэктар Беларусi, акадэмiк архiтэктуры
Юрый Мiхайлавiч <*>
Капшай - старшыня секцыi мастацкага праектавання грамадскага
Уладзiмiр Мiхайлавiч аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" <*>
Карачэўскi - начальнiк упраўлення культуры Мiнгарвыканкама
Уладзiмiр Мiхайлавiч
Корбут - старшыня грамадскага аб'яднання
Аляксандр Iосiфавiч "Беларускi саюз мастакоў" <*>
Лук - скульптар, член грамадскага аб'яднання
Павел Iванавiч "Беларускi саюз мастакоў" <*>
Петруль - скульптар, дызайнер, член савета грамадскага
Максiм Мiхайлавiч аб'яднання "Беларускi саюз дызайнераў", кiраўнiк
маладзёжнага савета Канфедэрацыi творчых саюзаў
Рэспублiкi Беларусь <*>
Сiтнiца - першы намеснiк старшынi грамадскага аб'яднання
Рыгор Сямёнавiч "Беларускi саюз мастакоў" <*>
Сурскi - дызайнер, з 2000 года член Савета па прызначэнню
Дзмiтрый Алегавiч Дзяржаўных прэмiй Рэспублiкi Беларусь у галiне
лiтаратуры, мастацтва, архiтэктуры <*>
-------------------------------- <*> З iх згоды. ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
18.12.2008 N 3110
1. Палажэнне аб парадку работы Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет) распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 235, 5/28395). 2. Асноўнымi задачамi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. 3. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет: у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем; спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў. 4. У мэтах выканання сваiх задач Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет: дае экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання i стварэння (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; дае заключэнне па этапах работ па стварэннi (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у горадзе Мiнску (далей - г. Мiнск); дае рэкамендацыi аб вызначэннi памераў аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва i экспертнае заключэнне аб неабходнасцi павелiчэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора, уносiць прапановы па аплаце тэхнiчнай часткi вырабу эскiзных праектаў у адпаведнасцi з заканадаўствам; па даручэннi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (далей - Мiнгарвыканкам) ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у г. Мiнску. 5. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-дэкаратыўнаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы. 6. На пасяджэннi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета пры неабходнасцi запрашаюцца спецыялiсты структурных падраздзяленняў Мiнгарвыканкама, адмiнiстрацый раёнаў г. Мiнска, мiнiстэрстваў i ведамстваў, творчых саюзаў, навуковых арганiзацый. 7. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет узначальвае старшыня. Старшыня мае двух намеснiкаў, якiя ў яго адсутнасць арганiзуюць работу Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 17 чалавек з улiкам старшынi. Склад Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета зацвярджаецца рашэннем Мiнгарвыканкама. У яго ўваходзяць дзеячы мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый. Прапановы па складу Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета, кандыдатурах яго старшынi i намеснiкаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца камiтэтам архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама i ўпраўленнем культуры Мiнгарвыканкама. 8. Пасяджэннi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кiраўнiцтвам старшынi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета, а ў яго адсутнасць - намеснiкаў старшынi. 9. Рашэннi Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш дзвюх трэцей складу Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета i афармляюцца пратаколам. 10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду Мiнскiм гарадскiм мастацка-экспертным саветам, работу Мiнскага гарадскога мастацка-экспертнага савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечваюць камiтэт архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама i ўпраўленне культуры Мiнгарвыканкама. 11. Мiнскi гарадскi мастацка-экспертны савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасцi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|