Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Оршанского городского исполнительного комитета от 10.08.2009 № 870 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб каардынацыйным савеце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Аршанскiм гарадскiм выканаўчым камiтэце i яго склада"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 11 сентября 2009 г. N 9/26226



Аршанскi гарадскi выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Стварыць пры Аршанскiм гарадскiм выканаўчым камiтэце каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

2. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб каардынацыйным савеце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Аршанскiм гарадскiм выканаўчым камiтэце.

3. Зацвердзiць склад каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Аршанскiм гарадскiм выканаўчым камiтэце згодна з дадаткам.

4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Аршанскага гарадскога выканаўчага камiтэта Саксонава М.В.



Першы намеснiк старшынi М.В.Саксонаў



Кiраўнiк спраў Н.I.Захарэнкава



Дадатак
да рашэння
Аршанскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
10.08.2009 N 870



СКЛАД КААРДЫНАЦЫЙНАГА САВЕТА ПА АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ АРШАНСКIМ ГАРАДСКIМ ВЫКАНАЎЧЫМ КАМIТЭЦЕ

Саксонаў            - першы намеснiк старшынi Аршанскага гарадскога
Мiкалай Вiктаравiч    выканаўчага камiтэта (старшыня каардынацыйнага
                      савета)

Мiгаль              - начальнiк аддзела культуры Аршанскага гарадскога
Iрына Аляксандраўна   выканаўчага камiтэта (намеснiк старшынi
                      каардынацыйнага савета)

Юркевiч             - старшы навуковы супрацоўнiк Музея гiсторыi i
Валерыя Васiльеўна    культуры горада Оршы, iнспектар па ахове гiсторыка-
                      культурнай спадчыны (сакратар каардынацыйнага
                      савета) (па ўзгадненнi)

Артамонава          - начальнiк аддзела архiтэктуры i горадабудаўнiцтва
Алена Сяргееўна       Аршанскага гарадскога выканаўчага камiтэта

Воранава            - дырэктар установы культуры "Музейны комплекс
Iрына Сяргееўна       гiсторыi i культуры Аршаншчыны" (па ўзгадненнi)

Лютынскi            - выкладчык гiсторыi ўстановы адукацыi "Аршанскi
Вiктар Паўлавiч       дзяржаўны механiка-эканамiчны каледж" (па
                      ўзгадненнi)

Сiднякова           - член прэзiдыума Вiцебскага абласнога савета
Валянцiна             ветэранаў работнiкаў культуры (па ўзгадненнi)
Мiхайлаўна

Шарай               - спецыялiст аддзела iдэалагiчнай работы Аршанскага
Iгар Валянцiнавiч     гарадскога выканаўчага камiтэта

Шышкевiч            - дэпутат Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў (па
Аляксандр             ўзгадненнi)
Мiхайлавiч

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Рашэнне
                                                      Аршанскага гарадскога
                                                      выканаўчага камiтэта
                                                      10.08.2009 N 870


1. Каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Аршанскiм гарадскiм выканаўчым камiтэце (далей - каардынацыйны савет) ствараецца i падпарадкоўваецца Аршанскаму гарадскому выканаўчаму камiтэту (далей - гарвыканкам) з мэтай садзеяння рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, з`яўляецца каардынуючым органам гарвыканкама па ўсiх пытаннях зберажэння, рэстаўрацыi, рэканструкцыi, аднаўлення, правядзення навуковых даследаванняў, выкарыстання i прыстасавання матэрыяльных каштоўнасцей, папулярызацыi iх сярод насельнiцтва, арганiзацыi i правядзення iншых работ на помнiках матэрыяльнай i духоўнай культуры горада Оршы, горада Баранi, гарадскога пасёлка Балбасава.

2. Каардынацыйны савет у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195), рашэннямi i распараджэннямi Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта, гарвыканкама, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi, дадзеным Палажэннем.

3. Асноўнымi задачамi каардынацыйнага савета з`яўляюцца:

каардынацыя дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў i ўстаноў, грамадскiх аб`яднанняў i рэлiгiйных арганiзацый, уласнiкаў помнiкаў, iншых юрыдычных i фiзiчных асоб, маючых дачыненне да помнiкаў, па ўдасканаленнi справы аховы, зберажэння i выкарыстаннi матэрыяльных каштоўнасцей, духоўнай спадчыны;

выпрацоўка сумесна з зацiкаўленымi ўстановамi i арганiзацыямi, грамадскiмi аб`яднаннямi эфектыўных мер па рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне аховы, зберажэння i выкарыстання помнiкаў гiсторыi i культуры;

забеспячэнне кантролю за безумоўным выкананнем патрабаванняў Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь", iншых нарматыўных прававых актаў па пытаннях нерухомых i рухомых помнiкаў, духоўнай спадчыны;

выпрацоўка i разгляд перспектыўных i бягучых планаў рэстаўрацыi, кансервацыi, аднаўлення, рэканструкцыi, рэгенерацыi, навуковых даследаванняў i абследаванняў помнiкаў гiсторыi i культуры, iх выкарыстання;

садзеянне органам упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў ажыццяўленнi iмi функцый па ахове, зберажэннi i выкарыстаннi помнiкаў гiсторыi, культуры, архiтэктуры;

разгляд праектаў рэстаўрацыi найбольш важных архiтэктурных аб`ектаў, рэгенерацыi гiстарычнага цэнтра горада;

разгляд i прыняцце мер па рэалiзацыi прапаноў i заяў юрыдычных i фiзiчных асоб па паляпшэннi справы аховы i зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.

4. Каардынацыйны савет для выканання ўскладзеных на яго функцый па пытаннях, якiя ўваходзяць у яго кампетэнцыю, мае права:

удзельнiчаць у распрацоўцы рэгiянальнай праграмы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;

ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, арганiзацый незалежна ад форм уласнасцi i ведамаснай падпарадкаванасцi, атрымоўваць ад iх ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку патрабуемыя звесткi i матэрыялы, прававыя i тэхнiчныя дакументы на рамонт, рэстаўрацыю i рэканструкцыю, кансервацыю i аднаўленне, даследаванне i выкарыстанне нерухомых помнiкаў, прыцягваць да разгляду дакументацыi, вывучэння i аналiзу спраў спецыялiстаў i экспертаў;

ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку кантраляваць выкананне ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, маючымi ва ўласнасцi гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, патрабаванняў нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгламентуюць пытаннi аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

уносiць на разгледжанне гарвыканкама пытаннi па праблемах захавання, выкарыстання гiсторыка-культурнай спадчыны, увекавечвання памятных падзей;

супрацоўнiчаць з дзяржаўнымi органамi, навуковымi i грамадскiмi аб`яднаннямi ў ахове, выяўленнi, своечасовай пастаноўцы на ўлiк, рэстаўрацыi i стварэннi новых помнiкаў, устаноўцы мемарыяльных знакаў, упарадкаваннi гiстарычных мясцiн;

удзельнiчаць ва ўзгадненнi праектаў планiроўкi, забудовы i рэканструкцыi помнiкаў горадабудаўнiцтва: архiтэктурных ансамбляў i комплексаў, гiстарычных цэнтраў, кварталаў, плошчаў, рэшткаў старажытнай планiроўкi i забудовы горада Оршы, горада Баранi, гарадскога пасёлка Балбасава;

заслухваць на сваiх пасяджэннях iнфармацыю кiраўнiкоў арганiзацый незалежна ад форм уласнасцi аб стане работы па захаваннi належачых iм матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

далучаць шырокае кола насельнiцтва да актыўнага i непасрэднага ўдзелу ў ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Каардынацыйны савет ствараецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных структур, грамадскiх аб`яднанняў, статутнай мэтай цi прыярытэтным накiрункам дзейнасцi якiх з`яўляецца ахова гiсторыка-культурнай спадчыны, краязнаўцаў.

6. Персанальны склад каардынацыйнага савета зацвярджаецца рашэннем гарвыканкама.

7. Каардынацыйны савет узначальвае старшыня, якi:

забяспечвае падрыхтоўку пасяджэнняў каардынацыйнага савета або даручае забеспячэнне падрыхтоўкi пасяджэнняў членам каардынацыйнага савета;

вызначае ў адпаведнасцi з планам работы перыядычнасць правядзення пасяджэнняў каардынацыйнага савета i парадак гэтых пасяджэнняў.

8. Пасяджэннi каардынацыйнага савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей за адзiн раз у паўгоддзе.

9. Работа каардынацыйнага савета ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з зацверджаным каардынацыйным саветам планам, у якiм адлюстроўваюцца аб`екты кантролю i пералiк пытанняў, якiя падлягаюць разгляду (далей - план кантролю). Каардынацыйны савет прымае да разгляду пытаннi, не прадугледжаныя планам, калi яны непасрэдна тычацца захаванасцi гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

10. Падрыхтоўка матэрыялаў да разгляду каардынацыйнага савета, вядзенне справаводства ўскладаюцца на сакратара каардынацыйнага савета, якi падпарадкоўваецца старшынi каардынацыйнага савета i яго намеснiку.

11. У рабоце каардынацыйнага савета могуць прымаць удзел па запрашэннi прадстаўнiкi зацiкаўленых дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый з правам дарадчага голаса.

12. Каардынацыйны савет правамочны прымаць рашэннi пры наяўнасцi на пасяджэннi больш паловы яго складу. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў. Пры роўнасцi галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня каардынацыйнага савета.

13. Рашэннi каардынацыйнага савета афармляюцца пратаколамi, якiя падпiсваюць старшыня i сакратар.

Рашэннi каардынацыйнага савета ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку абавязковы да выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi на тэрыторыi горада Оршы, горада Баранi, гарадскога пасёлка Балбасава.

14. Члены каардынацыйнага савета могуць па ўзгадненнi з уладальнiкам (карыстальнiкам) наведваць гiсторыка-культурныя каштоўнасцi i праводзiць iх вiзуальны агляд, атрымлiваць iнфармацыю i тлумачэннi па пытаннях, якiя ўваходзяць у план кантроля.

15. Гарвыканкам ажыццяўляе арганiзацыйнае i тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi каардынацыйнага савета.

16. Фiнансаванне расходаў, звязаных з дзейнасцю каардынацыйнага савета, ажыццяўляецца за кошт арганiзацый, прадстаўнiкi якiх уваходзяць у склад каардынацыйнага савета.






dokumenty archiwalne

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList