Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Ивацевичского районного Совета депутатов от 11.09.2009 № 155 "Аб гiмне горада Iвацэвiчы"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 29 сентября 2009 г. N 9/26503 Iвацэвiцкi раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ: 1. Зацвердзiць прыкладнае Палажэнне аб гiмне горада Iвацэвiчы. 2. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Старшыня У.М.Макар ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Iвацэвiцкага раённага Савета дэпутатаў 11.09.2009 N 155 1. Гiмн горада Iвацэвiчы прадстаўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Палажэннем аб гiмне горада Iвацэвiчы (далей - Палажэнне), i з'яўляецца яго сiмвалам. Глыбокая павага да гiмна горада Iвацэвiчы - патрыятычны абавязак кожнага жыхара горада. 2. Гiмн горада Iвацэвiчы выконваецца: 2.1. пры адкрыццi помнiкаў, манументаў, абелiскаў i iншых збудаванняў у азнаменаванне важнейшых гiстарычных i грамадска-палiтычных падзей, звязаных з сучасным i мiнулым горада Iвацэвiчы; 2.2. пры ўручэннi гораду Iвацэвiчы дзяржаўных узнагарод Рэспублiкi Беларусь; 2.3. пры ўручэннi прадпрыемствам i арганiзацыям, установам горада Iвацэвiчы дзяржаўных узнагарод Рэспублiкi Беларусь; 2.4. пры падняццi флага горада Iвацэвiчы ў час цырымонiй i iншых урачыстых мерапрыемстваў, якiя праводзяцца гарадскiмi дзяржаўнымi i грамадскiмi органамi i арганiзацыямi. 3. Гiмн горада Iвацэвiчы можа выконвацца ў iншых выпадках па рашэннi Iвацэвiцкага раённага Савета дэпутатаў i Iвацэвiцкага раённага выканаўчага камiтэта, гарадскiх i раённых дзяржаўных i грамадскiх органаў, кiраўнiкоў арганiзацый з захоўваннем патрабаванняў дадзенага Палажэння. 4. Пры выкананнi з Дзяржаўным гiмнам Рэспублiкi Беларусь гiмн горада Iвацэвiчы выконваецца пасля яго. 5. Гiмн горада Iвацэвiчы можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым альбо iншым вакальным i iнструментальным варыянце. Могуць выкарыстоўвацца сродкi тэлетрансляцыi i радыётрансляцыi, аўдыёзапiс i вiдэазапiс. Пры вакальным i вакальна-iнструментальным выкананнi гiмн горада Iвацэвiчы выконваецца поўнасцю, а ў выпадку iнструментальнага выканання, у тым лiку з выкарыстоўваннем аўдыёфанаграм i вiдэафанаграм, дапускаецца частковае выкананне гiмна горада Iвацэвiчы - выконваецца запеў i прыпеў адзiн раз. 6. Гiмн горада Iвацэвiчы павiнен выконвацца ў дакладнай адпаведнасцi з тэкстам згодна з дадаткам. 7. Пры афiцыйным публiчным выкананнi гiмна горада Iвацэвiчы прысутныя слухаюць яго стоячы: ваеннаслужачыя i iншыя асобы, для якiх прадугледжана нашэнне форменнага адзення ў адпаведнасцi з уставам iхнiх службаў, - не знiмаючы галаўнога ўбору, прыкладваюць да яго правую руку; мужчыны здымаюць галаўны ўбор. 8. Правiлы выканання гiмна горада Iвацэвiчы ў вайсковых часцях, органах унутраных спраў, навучальных установах, пры правядзеннi гарадскiх святаў, фестываляў, конкурсаў, спартыўных спаборнiцтваў, пры правядзеннi арганiзацыямi мерапрыемстваў на тэрыторыi замежных дзяржаў устанаўлiваюцца зыходзячы з патрабаванняў дадзенага Палажэння. 9. Кантроль за дакладным выкананнем дадзенага Палажэння ўскладваецца на кiраўнiкоў гарадскiх i раённых дзяржаўных i грамадскiх органаў i арганiзацый. Дадатак ГIМН ГОРАДА IВАЦЭВIЧЫсловы Т.Куратнiк музыка З.Растовай Побач з лясамi, побач з палямi Родны наш горад стаiць. Светлымi вокнамi i купаламi У мiрнае неба глядзiць. Славiцца горад i песняй, i працай, I дабрынёю людской. Моцнаю дружбай, гамонкай дзiцячай, Зменай бацькам маладой. Прыпеў: Iвацэвiчы слаўныя, вольныя, Твой упэўнены крок, ясны шлях. Да цябе нашы сэрцы памкнёныя, Ты квiтней i жывi ў вяках! Днi лiхалецця твой дух не зламалi. Мужна ўзняўся з руiн. Горда ўздымаюцца помнiкi славы - Слава сынам усiм тваiм. Ты багацееш, расцеш, родны горад, Радуеш вока гасцей. Поклiч народа - жыць мiрна, у згодзе - У пакаленнi iдзе. Прыпеў: Iвацэвiчы слаўныя, вольныя, Твой упэўнены крок, ясны шлях. Да цябе нашы сэрцы памкнёныя, Ты квiтней i жывi ў вяках! |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|