Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Лельчицкого районного исполнительного комитета от 14.12.2009 № 1005 "Аб правядзеннi рэгiянальнага фестывалю песеннага мастацтва "Гэты дзiўны спеў - з глыбiнь народных" на прыз мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага Акадэмiчнага Народнага хору Рэспублiкi Беларусь iм. Г.I.Цiтовiча, лаўрэата дзяржаўнай прэмii Беларусi, прафесара, народнага артыста Рэспублiкi Беларусь М.П.Дрынеўскага"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 31 декабря 2010 г. N 9/37050 У гонар заслуг i ўклада Мiхаiла Паўлавiча Дрынеўскага, народнага артыста Беларусi, прафесара, мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага Акадэмiчнага Народнага хору Рэспублiкi Беларусь iм. Г.I.Цiтовiча, ураджэнца Лельчыцкага раёна, у развiццё беларускай культуры i ў мэтах аднаўлення i пераемнасцi мастацкiх традыцый рэгiянальнай песеннай творчасцi, пашырэння творчых сувязей памiж раёнамi беларускага Палесся, Чарнiгаўскай i Жытомiрскай абласцей Украiны Лельчыцкi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць дадзеную Iнструкцыю аб правядзеннi рэгiянальнага фестывалю песеннага мастацтва "Гэты дзiўны спеў - з глыбiнь народных" на прыз мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага Акадэмiчнага Народнага хору Рэспублiкi Беларусь iм. Г.I.Цiтовiча, лаўрэата дзяржаўнай прэмii Беларусi, прафесара, народнага артыста Рэспублiкi Беларусь М.П.Дрынеўскага. 2. Апублiкаваць сапраўднае рашэнне ў газеце "Светлае жыццё". 3. Рашэнне ўступае ў сiлу з моманту афiцыйнага апублiкавання. Старшыня А.В.Капыткоў Кiраўнiк спраў К.I.Чарнавец УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Начальнiк Намеснiк старшынi упраўлення культуры Гомельскага абласнога Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта П.А.Кiрычэнка Д.А.Чумакоў 14.12.2009 14.12.2009 ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Лельчыцкага раённага выканаўчага камiтэта 14.12.2009 N 1005 1. Мэтамi рэгiянальнага фестывалю песеннага мастацтва "Гэты дзiўны спеў - з глыбiнь народных" на прыз мастацкага кiраўнiка Нацыянальнага Акадэмiчнага Народнага хору Рэспублiкi Беларусь iм. Г.I.Цiтовiча, лаўрэата дзяржаўнай прэмii Беларусi, прафесара, народнага артыста Рэспублiкi Беларусь М.П.Дрынеўскага (далей - фестываль) з'яўляюцца: развiццё i прапаганда беларускай культуры, далучэнне да шматвяковых традыцый народнай мастацкай творчасцi; развiццё творчых здольнасцей i павышэнне ўзроўню выканаўчага майстэрства ўдзельнiкаў мастацкай самадзейнасцi; аднаўленне i пераемнасць мастацкай рэгiянальнай народнай песеннай творчасцi; узбагачэнне рэпертуару самадзейных мастацкiх калектываў лепшымi творамi беларускага песеннага мастацтва. 2. Фестываль праводзiцца адзiн раз у 3 гады i прымяркоўваецца да народнага свята Тройца. 3. Да ўдзелу ў фестывалi аддзелам культуры Лельчыцкага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканком) запрашаюцца аматарскiя калектывы i асобныя выканаўцы. Дазваляецца ўдзел аматарскiх калектываў з найменнем "народны" i без наймення. 4. Конкурсная праграма калектываў складаецца з двух рознахарактарных твораў, адзiн з якiх абавязкова выконваецца без музычнага суправаджэння. Асобныя выканаўцы прадстаўляюць адзiн твор з музычным суправаджэннем цi без яго (на выбар). У праграму неабходна ўключаць беларускiя народныя песнi без апрацоўкi цi ў апрацоўцы беларускiх аўтараў, песнi рэгiянальнага паходжання, скiраваныя на раскрыццё мастацкiх традыцый сваёй мясцовасцi. 5. Выступленнi ўдзельнiкаў фестывалю ажыцяўляюцца пад акампанемент музычных iнструментаў у жывым гучаннi. 6. Касцюмы ўдзельнiкаў фальклорных калектываў павiнны быць варыянтамi арыгiналаў або копiй традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасцi. 7. Конкурсныя выступленнi ацэньваюцца журы па наступных крытэрыях: узровень выканаўчага майстэрства; сцэнiчная культура; адметнасць i каштоўнасць рэпертуару; захаванне традыцый i асаблiвасцей выканання твораў, якiя бытуюць у мясцовым рэгiёне; выкананне ўмоў фестывалю. 8. Пераможцы фестывалю вызначаюцца асобна сярод калектываў з найменнем "народны" i аматарскiх калектываў без наймення, салiстаў па намiнацыях: "Вакальныя ансамблi, ансамблi народнай песнi"; "Фальклорныя калектывы"; "Асобныя выканаўцы". 9. Арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт) прадугледжвае дадатковую намiнацыю "За далучэнне да шматвяковых традыцый народнай мастацкай творчасцi". Акрамя таго, прадугледжваецца прыз "Сiмпатыi гледачоў". 10. Праграма мерапрыемстваў фестывалю складаецца: з касцюмiраванага шэсця, падчас якога калектывы прэзентуюць "вiзiтоўку" (да адной хвiлiны); цырымонii адкрыцця i закрыцця; конкурсных выступленняў. 11. Адказны за арганiзацыю i правядзенне фестывалю - аддзел культуры райвыканкома. 12. Склад аргкамiтэта, журы, дата правядзення, каштарыс выдаткаў на правядзенне фестывалю зацвярджаюцца рашэннем райвыканкома. 13. Званне лаўрэат прысуджаецца калектыву, якi прадэманстраваў высокамастацкiя творы, выканаўчае майстэрства i сцэнiчную культуру. Ён узнагароджваецца дыпломам лаўрэата з уручэннем спецыяльнага прыза з выявай сiмволiкi фестывалю i каштоўнага падарунка. 14. Калектывам i iндывiдуальным выканаўцам, якiя паказалi належны выканаўчы ўзровень i сцэнiчную культуру ў адпаведных намiнацыях, надаецца званне дыпламант з уручэннем дыпломаў I, II, III ступеняў, памятных сувенiраў фестывалю i каштоўных падарункаў. 15. Усе астатнiя ўдзельнiкi ўзнагароджваюцца граматамi за ўдзел у фестывалi. 16. Дыпломы, граматы фестывалю падпiсваюцца старшынёй журы i старшынёй аргкамiтэта. 17. Фiнансаванне фестывалю ажыццяўляецца райвыканкомам i ўпраўленнем культуры Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|