Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Россонского районного Совета депутатов от 16.03.2010 № 176 "Аб Праграме развiцця галiны культуры Расонскага раёна на 2010 год"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 апреля 2010 г. N 9/30967



У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Расонскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Праграму развiцця галiны культуры Расонскага раёна на 2010 год.

2. Фiнансаваму аддзелу Расонскага раённага выканаўчага камiтэта (Зiнько К.Я.), аддзелу культуры Расонскага раённага выканаўчага камiтэта (Волкава С.А.) пры фармiраваннi бюджэту на фiнансавы год удакладнiць аб'ём фiнансавання i пералiк мерапрыемстваў Праграмы развiцця галiны культуры Расонскага раёна на 2010 год, якая рэалiзуецца за сродкi раённага бюджэту.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на аддзел культуры Расонскага раённага выканаўчага камiтэта (Волкава С.А.) i пастаянную камiсiю Расонскага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы i сацыяльнай абароны грамадзян i справах моладзi (Фёдараў Г.А.).



Старшыня Н.В.Канарская



УЗГОДНЕНА
Начальнiк упраўлення культуры
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта
        М.П.Пашынскi
15.03.2010

                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Рашэнне
                                                        Расонскага раённага
                                                        Савета дэпутатаў
                                                        16.03.2010 N 176


ПРАГРАМА РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ РАСОНСКАГА РАЁНА НА 2010 ГОД

1. Праграма развiцця галiны культуры Расонскага раёна на 2010 год (далей - Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "О культуре в Республике Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, ст. 291).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрэб.

3. Праграмай вызначаны асноўныя накiрункi, якiя будуць рэалiзаваны згодна з мерапрыемствамi па рэалiзацыi Праграмы адпаведна дадатку ў наступных сферах:

музеi - частковая перабудова экспазiцыi ваенна-гiстарычнага накiрунку ў музеi баявой садружнасцi, працяг афармлення музея партызанскага быту ў вёсцы Роўнае Поле (абнаўленне зямлянак, сталовай i гэтак далей);

бiблiятэкi - падключэнне да сеткi Iнтэрнэт аднаго сельскага фiлiяла; даабсталяванне бiблiятэк тэхнiчнымi сродкамi, набыццё камп'ютараў для сельскага фiлiяла цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы, бiблiёбуса i сацыяльна значнай лiтаратуры;

народная творчасць - адраджэнне традыцыйнай культуры Расонскага раёна (далей - раён), выхаванне дзяцей i моладзi сродкамi традыцыйнага народнага мастацтва, выяўленне, аднаўленне, папулярызацыя i распаўсюджванне традыцыйнай народнай спадчыны раёна, развiццё i ўдасканаленне новых формаў i метадаў арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi - адраджэнне i захаванне народных традыцый, выхаванне дзяцей i моладзi сродкамi народнага мастацтва, развiццё мастацкай самадзейнасцi, актывiзацыя культурнай дзейнасцi па арганiзацыi i правядзеннi вольнага часу, забеспячэнне даступнасцi паслуг устаноў культуры для розных груп насельнiцтва, рамонт Гарбачэўскага сельскага Дома культуры i бiблiятэкi;

музычнае мастацтва - развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў i жанраў музычнага мастацтва ў сельскай мясцовасцi;

дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - стварэнне фонду лепшых работ майстроў раёна, прыцягненне да заняткаў народнай творчасцю дзяцей i моладзi, захаванне народных традыцый раёна;

матэрыяльна-тэхнiчная база - захаванне дзеючай сеткi ўстаноў культуры i мастацтва, якаснае ўмацаванне iх матэрыяльнай базы;

кадры культуры - правядзенне комплекснага аналiзу кадравага забеспячэння галiны з мэтай удасканалення формаў i метадаў падбору спецыялiстаў; павышэнне якаснага ўзроўню кадраў; арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў; рэалiзацыя мер, накiраваных на выяўленне i падтрымку таленавiтай моладзi, накiраванне на вучобу ва ўстанову адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў", павышэнне ўзроўню прафесiйнага майстэрства кiраўнiкоў i калектываў мастацкай самадзейнасцi, укараненне перадавога вопыту работы, новых формаў работы, павелiчэнне прыбытку ад аказання платных паслуг насельнiцтву.

4. Фiнансаванне Праграмы прадугледжваецца ажыццявiць за кошт наступных крынiц: сродкаў абласнога i мясцовых бюджэтаў; пазабюджэтных сродкаў. Плануецца забяспечыць выкананне ўстаноўленага заканадаўствам сацыяльнага стандарту па нарматыве бюджэтнай забяспечанасцi выдаткаў на культуру.

5. Асновай механiзму рэалiзацыi дадзенай Праграмы з'яўляецца комплекснае вырашэнне пытанняў захавання i развiцця культуры раёна.



Дадатак
да Праграмы развiцця
галiны культуры
Расонскога раёна на 2010 год



МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ

----+----------------------------+-----------------------+------------
¦ N ¦                            ¦                       ¦  Фiнансаванне  ¦
¦п/п¦    Назва мерапрыемства     ¦       Выканаўцы       ¦   (мiльёнаў    ¦
¦   ¦                            ¦                       ¦    рублёў)     ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 1 ¦             2              ¦           3           ¦       4        ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 1 ¦Частковая перабудова        ¦Установа культуры      ¦      5,0       ¦
¦   ¦экспазiцыi ваенна-          ¦"Музей баявой          ¦                ¦
¦   ¦гiстарычнага накiрунку Музея¦садружнасцi"           ¦                ¦
¦   ¦баявой садружнасцi          ¦                       ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 2 ¦Працяг афармлення музея     ¦Установа культуры      ¦      8,0       ¦
¦   ¦партызанскага быту ў вёсцы  ¦"Музей баявой          ¦                ¦
¦   ¦Роўнае Поле (абнаўленне     ¦садружнасцi"           ¦                ¦
¦   ¦зямлянак, сталовай)         ¦                       ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 3 ¦Набыццё камп'ютара i        ¦Цэнтралiзаваная        ¦      4,0       ¦
¦   ¦падключэнне да сеткi        ¦бiблiятэчная сiстэма   ¦                ¦
¦   ¦Iнтэрнэт аднаго сельскага   ¦                       ¦                ¦
¦   ¦фiлiяла                     ¦                       ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 4 ¦Набыццё бiблiёбуса          ¦Цэнтралiзаваная        ¦      30,0      ¦
¦   ¦                            ¦бiблiятэчная сiстэма   ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 5 ¦Набыццё сацыяльна значнай   ¦Цэнтралiзаваная        ¦      70,2      ¦
¦   ¦лiтаратуры                  ¦бiблiятэчная сiстэма   ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 6 ¦Рамонт Гарбачэўскага        ¦Аддзел культуры        ¦      30,0      ¦
¦   ¦сельскага Дома культуры i   ¦Расонскага раённага    ¦                ¦
¦   ¦бiблiятэкi                  ¦выканаўчага камiтэта   ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 7 ¦Рэканструкцыя Расонскага    ¦Аддзел культуры        ¦     250,0      ¦
¦   ¦раённага дома культуры      ¦Расонскага раённага    ¦                ¦
¦   ¦                            ¦выканаўчага камiтэта   ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 8 ¦Набыццё музычных            ¦Дырэктар дзiцячай школы¦      15,0      ¦
¦   ¦iнструментаў                ¦мастацтваў             ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦ 9 ¦Набыццё сцэнiчных касцюмаў  ¦Дырэктар дзiцячай школы¦      5,0       ¦
¦   ¦для дзiцячых калектываў     ¦мастацтваў             ¦                ¦
¦   ¦школы                       ¦                       ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦10 ¦Збор вырабаў народных       ¦Расонскi раённы Дом    ¦      1,0       ¦
¦   ¦майстроў розных напрамкаў   ¦рамёстваў              ¦                ¦
¦   ¦дзейнасцi                   ¦                       ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦11 ¦Арганiзацыя выстаў мастакоў ¦Клуб майстроў          ¦                ¦
¦   ¦i майстроў дэкаратыўна-     ¦Расонскага раённага    ¦                ¦
¦   ¦прыкладнога мастацтва       ¦дома культуры          ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦12 ¦Набыццё работ былых майстроў¦Аддзел культуры        ¦      1,0       ¦
¦   ¦дэкаратыўна-прыкладнога     ¦Расонскага раённага    ¦                ¦
¦   ¦мастацтва                   ¦выканаўчага камiтэта   ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦13 ¦Арганiзацыя павышэння       ¦Аддзел культуры        ¦      3,0       ¦
¦   ¦квалiфiкацыi кадраў пры     ¦Расонскага раённага    ¦                ¦
¦   ¦ўстанове адукацыi "Беларускi¦выканаўчага камiтэта   ¦                ¦
¦   ¦дзяржаўны iнстытут праблем  ¦                       ¦                ¦
¦   ¦культуры"                   ¦                       ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦14 ¦Арганiзацыя павышэння       ¦Аддзел культуры        ¦      3,0       ¦
¦   ¦квалiфiкацыi кадраў пры     ¦Расонскага раённага    ¦                ¦
¦   ¦ўстанове адукацыi "Вiцебскiя¦выканаўчага камiтэта   ¦                ¦
¦   ¦абласныя курсы павышэння    ¦                       ¦                ¦
¦   ¦квалiфiкацыi работнiкаў     ¦                       ¦                ¦
¦   ¦культуры"                   ¦                       ¦                ¦
+---+----------------------------+-----------------------+----------------+
¦   ¦УСЯГО                       ¦                       ¦     425,2      ¦
¦---+----------------------------+-----------------------+-----------------





dokumenty archiwalne

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList