Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 29.04.2010 № 1006 "Аб тарыфах на прыгарадныя аўтамабiльныя перавозкi пасажыраў, багажу i (цi) ручной паклажы ў рэгулярных зносiнах"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 18 мая 2010 г. N 9/32219



На падставе падпункта 1.3 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавiць гранiчныя максiмальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабiльныя перавозкi пасажыраў у рэгулярных зносiнах за адзiн кiламетр праезду:

1.1. на звычайных маршрутах:

у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 264 рубля;

у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - у памеры 274 рубля;

1.2. на хуткасных маршрутах:

у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 343 рубля;

у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - у памеры 356 рубля;

1.3. на дадатковых рэйсах:

у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 356 рубля;

у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - у памеры 370 рубля;

1.4. на экспрэсных маршрутах, у тым лiку абслугоўваемых аўтобусамi з дазволенай максiмальнай масай не больш за 5000 кг:

у аўтобусах агульнага тыпу - у памеры 396 рубля;

у аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi - у памеры 411 рубля.

2. Зацвердзiць гранiчныя максiмальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабiльныя перавозкi багажу i (цi) ручной паклажы ў рэгулярных зносiнах за адзiн кiламетр правозу:

2.1. за кожнае маламернае месца багажу цi ручной паклажы - у памеры 22 рубля;

2.2. за кожнае сярэднемернае месца багажу цi ручной паклажы - у памеры 45 рубля;

2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу цi ручной паклажы - у памеры 90 рубля.

3. Юрыдычныя асобы ўсiх форм уласнасцi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць прыгарадныя аўтамабiльныя перавозкi пасажыраў, багажу i (цi) ручной паклажы ў рэгулярных зносiнах, з улiкам кан'юнктуры рынку самастойна ўстанаўлiваюць пэўны ўзровень тарыфаў на прыгарадныя аўтамабiльныя перавозкi пасажыраў, багажу i (цi) ручной паклажы ў рэгулярных зносiнах, якiя не перавышаюць гранiчны максiмальны ўзровень тарыфаў, устаноўленых у пунктах 1 i 2 дадзенага рашэння.

4. Плата за перавозку пасажыра разлiчваецца памнажэннем прымяняемых тарыфаў на адлегласць паездкi i акругляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

5. Плата за перавозку багажу i (цi) ручной паклажы разлiчваецца памнажэннем прымяняемых тарыфаў на адлегласць яго (яе) правозу i акругляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

6. Камунальнаму транспартнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс":

6.1. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi i правозу багажу i (цi) ручной паклажы ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносiн;

6.2. папярэдне, але не пазней чым за адзiн дзень, iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на прыгарадныя аўтамабiльныя перавозкi пасажыраў, багажу i (цi) ручной паклажы ў рэгулярных зносiнах.

7. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 30 кастрычнiка 2008 г. N 2593 "Аб тарыфах на перавозкi пасажыраў аўтамабiльным транспартам" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 267, 9/19449).

8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па напрамку дзейнасцi.

9. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублiкаванню ў газеце "Минский курьер".

10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.



Выконваючы абавязкi старшынi М.А.Ладуцька



Кiраўнiк спраў М.Ф.Савановiч



УЗГОДНЕНА
Мiнiстр эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
        М.Г.Снапкоў
27.04.2010





Archiv Dokumente

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList