Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Костюковичского районного исполнительного комитета от 01.11.2010 № 21-8 "Аб заснаваннi спецыяльнай прэмii Касцюковiцкага раённага выканаўчага камiтэта iмя I. Чыгрынава"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 ноября 2010 г. N 9/36013 Касцюковiцкi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Заснаваць спецыяльную прэмiю Касцюковiцкага раённага выканаўчага камiтэта iмя I.Чыгрынава. 2. Зацвердзiць дададзеную Iнструкцыю аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Касцюковiцкага раённага выканаўчага камiтэта iмя I.Чыгрынава. 3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу з моманту яго афiцыйнага апублiкавання. Старшыня М.Р.Барысаў Кiраўнiк спраў М.Р.Iльянкоў ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Касцюковiцкага раённага выканаўчага камiтэта 01.11.2010 N 21-8 1. Iнструкцыя аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Касцюковiцкага раённага выканаўчага камiтэта iмя I.Чыгрынава вызначае парадак прысуджэння спецыяльнай прэмii Касцюковiцкага раённага выканаўчага камiтэта iмя I.Чыгрынава (далей - спецыяльная прэмiя) дзеячам культуры, мастацтва, лiтаратуры, адукацыi, прадстаўнiкам сродкаў масавай iнфармацыi, якiя маюць значныя дасягненнi ў папулярызацыi беларускай мовы. 2. Спецыяльная прэмiя прысуджаецца рашэннем Касцюковiцкага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканкам) аднаразова грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, пражываючым на тэрыторыi Касцюковiцкага раёна. 3. Хадайнiцтва ў райвыканкам для разглядання пытання аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii падаюць мясцовыя органы дзяржаўнага кiравання, установы культуры i адукацыi, сродкi масавай iнфармацыi, грамадскiя арганiзацыi, а таксама працоўныя калектывы, размешчаныя на тэрыторыi Касцюковiцкага раёна. 4. На кожнага саiскальнiка спецыяльнай прэмii падаюцца хадайнiцтва, характарыстыка, даведка з месца працы i пратакол сходу працоўнага калектыву, копii водгукаў у сродках масавай iнфармацыi, iншых дакументаў, якiя сведчаць аб шырокiм грамадскiм прызнаннi заслуг саiскальнiка, выданнi, публiкацыi, фатаграфii, рэпрадукцыi, аўдыя- i вiдэазапiсы работ, якiя павiнны змяшчаць iнфармацыю аб дзейнасцi i творчых дасягненнях саiскальнiка спецыяльнай прэмii, аб'ектыўную i ўсебаковую ацэнку яго канкрэтных заслуг у адпаведнай вобласцi. 5. Дакументы на саiсканне спецыяльнай прэмii ўзгадняюцца з намеснiкам старшынi райвыканкама, курыруючым дадзеную галiну, i накiроўваюцца ў камiсiю па разгляданнi хадайнiцтваў працоўных калектываў па прадстаўленнi да ўзнагароджання райвыканкама (далей - камiсiя). 6. Дакументы для прысуджэння спецыяльнай прэмii рыхтуе для разглядання на пасяджэннi райвыканкама аддзел iдэалагiчнай работы райвыканкама. 7. Асобе, якой прысуджана спецыяльная прэмiя, ва ўрачыстых абставiнах уручаецца аднаразовае грашовае ўзнагароджанне ў памеры пяцi базавых велiчынь, устаноўленых на момант прыняцця рашэння. 8. Прынятае рашэнне аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii асвятляецца ў мясцовых сродках масавай iнфармацыi. 9. Фiнансаванне расходаў, звязаных с прысуджэннем спецыяльнай прэмii, праводзiцца са сродкаў раённага бюджэту. Гэтыя сродкi прадугледжваюцца каштарысам расходаў на правядзенне мерапрыемстваў райвыканкама. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|