Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Краснопольского районного исполнительного комитета от 15.12.2010 № 28-19 "Аб заснаваннi спецыяльнай прэмii Краснапольскага раённага выканаўчага камiтэта iмя А.Пысiна"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 11 января 2011 г. N 9/37252 Краснапольскi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Заснаваць спецыяльную прэмiю Краснапольскага раённага выканаўчага камiтэта iмя А.Пысiна. 2. Зацвердзiць дададзеную Iнструкцыю аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Краснапольскага раённага выканаўчага камiтэта iмя А.Пысiна. 3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу з моманту яго афiцыйнага апублiкавання. Старшыня А.А.Вятошкiн Кiраўнiк спраў В.Р.Каршукова ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Краснапольскага раённага выканаўчага камiтэта 15.12.2010 N 28-19 1. Iнструкцыя аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Краснапольскага раённага выканаўчага камiтэта iмя А.Пысiна вызначае парадак прысуджэння спецыяльнай прэмii Краснапольскага раённага выканаўчага камiтэта iмя А.Пысiна (далей - спецыяльная прэмiя) дзеячам культуры, мастацтва, лiтаратуры, адукацыi, прадстаўнiкам сродкаў масавай iнфармацыi, якiя маюць значныя дасягненнi ў папулярызацыi беларускай мовы. 2. Спецыяльная прэмiя прысуджаецца рашэннем Краснапольскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканкам) аднаразова грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, пражываючым на тэрыторыi Краснапольскага раёна. 3. Хадайнiцтва ў райвыканкам для разгляду пытання аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii падаюць мясцовыя органы дзяржаўнага кiравання, установы культуры i адукацыi, сродкi масавай iнфармацыi, грамадскiя арганiзацыi, а таксама працоўныя калектывы, размешчаныя на тэрыторыi Краснапольскага раёна. 4. На кожнага суiскальнiка спецыяльнай прэмii падаюцца хадайнiцтва, характарыстыка, даведка з месца працы i пратакол сходу працоўнага калектыву, копii водзываў у сродках масавай iнфармацыi, iншых дакументаў, якiя сведчаць аб шырокiм грамадскiм прызнаннi заслуг суiскальнiка, выданнi, публiкацыi, фатаграфii, рэпрадукцыi, аўдыя- i вiдыазапiсы работ, якiя павiнны змяшчаць iнфармацыю аб дзейнасцi i творчых дасягненнях суiскальнiка спецыяльнай прэмii, аб'ектыўную i ўсебаковую ацэнку яго канкрэтных заслуг у адпаведнай вобласцi. 5. Дакументы на суiсканне спецыяльнай прэмii ўзгадняюцца з намеснiкам старшынi райвыканкама, курыруючым дадзеную галiну, i накiроўваюцца ў камiсiю па разгляду хадайнiцтваў працоўных калектываў па прадстаўленню да ўзнагароджання райвыканкама (далей - камiсiя). 6. Дакументы для прысуджэння спецыяльнай прэмii рыхтуе для разгляду на пасяджэннi райвыканкама аддзел iдэалагiчнай работы райвыканкама. 7. Асобе, якой прысуджана спецыяльная прэмiя, ва ўрачыстых абставiнах уручаецца аднаразовае грашовае ўзнагароджанне ў памеры пяцi базавых велiчынь, устаноўленых на момант прыняцця рашэння. 8. Прынятае рашэнне аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii асвятляецца ў мясцовых сродках масавай iнфармацыi. 9. Фiнансаванне расходаў, звязаных с прысуджэннем спецыяльнай прэмii, праводзiцца са сродкаў раённага бюджэту. Гэтыя сродкi прадугледжваюцца каштарысам расходаў на правядзенне мерапрыемстваў райвыканкама. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|