Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Ошмянского районного исполнительного комитета от 17.01.2011 № 10 "Аб прэмiях Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта ў галiне адукацыi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 17 мая 2011 г. N 9/40965 Ашмянскi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Заснаваць: 1.1. прэмiю "Надзеi Ашмяншчыны" Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта здольным i таленавiтым вучням Ашмянскага раёна; 1.2. штогадовыя прэмii Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта вучням агульнаадукацыйных устаноў - пераможцам i прызёрам трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах, педагогам, якiя падрыхтавалi пераможцаў i прызёраў трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах. 2. Зацвердзiць: 2.1. Iнструкцыю аб парадку прысуджэння прэмii "Надзеi Ашмяншчыны" Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта здольным i таленавiтым вучням Ашмянскага раёна (дадаецца); 2.2. Iнструкцыю аб штогадовых прэмiях Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта вучням агульнаадукацыйных устаноў - пераможцам i прызёрам трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах, педагогам, якiя падрыхтавалi пераможцаў i прызёраў трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах (дадаецца). 3. Фiнансаваму аддзелу Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта штогод прадугледжваць у раённым бюджэце сродкi для выплаты прэмiй у галiне адукацыi, прадугледжаных пунктам 1 дадзенага рашэння. Старшыня Ю.У.Адамчык Выконваючы абавязкi кiраўнiка спраў А.У.Фурса ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта 17.01.2011 N 10 1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак прысуджэння прэмii "Надзеi Ашмяншчыны" Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта здольным i таленавiтым вучням Ашмянскага раёна (далей - прэмiя) за поспехi ў вучобе, навукова-даследчай дзейнасцi, мастацкай творчасцi, за спартыўныя дасягненнi, краязнаўчую, грамадскую, валанцёрскую дзейнасць вучням агульнаадукацыйных устаноў Ашмянскага раёна. 2. Прэмiя прысуджаецца ў мэтах маральнага, матэрыяльнага заахвочвання i развiцця здольных i таленавiтых вучняў агульнаадукацыйных устаноў Ашмянскага раёна, грамадскага прызнання iх дасягненняў, за высокiя вынiкi ў раённым алiмпiядным руху, прадметнай, iнтэлектуальнай, мастацкай, спартыўнай, краязнаўчай, грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi ў намiнацыях: "За высокiя паказчыкi ў раённым алiмпiядным руху, прадметных конкурсах"; "За высокiя паказчыкi ў вучобе"; "За поспехi ў навукова-даследчай дзейнасцi"; "За поспехi ў мастацкiм майстэрстве"; "За спартыўныя дасягненнi"; "За актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце"; "За актыўны ўдзел у грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi". 3. Прэмiя ў намiнацыi "За высокiя паказчыкi ў раённым алiмпiядным руху, прадметных конкурсах" прысуджаецца вучням 5 - 11 класаў, якiя занялi першае месца ў раённых прадметных алiмпiядах i атрымалi найбольшую колькасць працэнтаў ад устаноўленай магчымай колькасцi балаў, а таксама пераможцам (1-е месца) раённых прадметных конкурсаў. 4. Прэмiя ў намiнацыi "За высокiя паказчыкi ў вучобе" прысуджаецца вучням 8 - 11 класаў, якiя атрымалi 9 або 10 балаў па ўсiх вучэбных прадметах за чвэрць. 5. Прэмiя ў намiнацыi "За поспехi ў навукова-даследчай дзейнасцi" прысуджаецца вучням 8 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых навукова-практычных канферэнцый або дыпламантамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных навукова-практычных канферэнцый. 6. Прэмiя ў намiнацыi "За поспехi ў мастацкiм майстэрстве" прысуджаецца вучням 5 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых мастацкiх конкурсаў або дыпламантамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных мастацкiх конкурсаў. 7. Прэмiя ў намiнацыi "За спартыўныя дасягненнi" прысуджаецца вучням 7 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых спартыўных спаборнiцтваў або прызёрамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў. 8. Прэмiя ў намiнацыi "За актыўны ўдзел у краязнаўчай рабоце" прысуджаецца вучням 8 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых краязнаўчых конкурсаў або дыпламантамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных краязнаўчых конкурсаў. 9. Прэмiя ў намiнацыi "За актыўны ўдзел у грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi" прысуджаецца вучням 8 - 11 класаў, якiя сталi пераможцамi (1-е месца) раённых конкурсаў у галiне грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi або дыпламантамi (1, 2, 3-е месца) абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных конкурсаў у галiне грамадскай, валанцёрскай дзейнасцi. 10. Ашмянскi раённы выканаўчы камiтэт прысуджае 28 прэмiй на працягу навучальнага года. Пры адсутнасцi кандыдатур па нейкай з намiнацый прэмiя ў дадзенай намiнацыi не прысуджаецца. Прэмiя ў адной намiнацыi не можа прысуджацца аднаму i таму ж вучню паўторна на працягу аднаго навучальнага года. 11. Установы адукацыi Ашмянскага раёна па вынiках кожнай чвэрцi прадстаўляюць у Ашмянскi раённы выканаўчы камiтэт на кандыдата на прысуджэнне прэмii хадайнiцтва па форме згодна з дадаткам. 12. Хадайнiцтвы разглядае камiсiя, якая складаецца з членаў савета аддзела адукацыi Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта. 13. Камiсiя разглядае хадайнiцтвы i вызначае лаўрэатаў на прысуджэнне прэмii. Рашэнне камiсii аб прысуджэннi прэмii афармляецца пратаколам i падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii. Па вынiках разгляду прадстаўленых матэрыялаў камiсiя рыхтуе праект рашэння Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта аб прысуджэннi прэмii. 14. Лаўрэаты прэмii ўзнагароджваюцца дыпломам Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта i грашовай прэмiяй у памеры пяцi базавых велiчынь са сродкаў раённага бюджэта. 15. Уручэнне прэмii праводзiцца чатыры разы за навучальны год (па вынiках кожнай чвэрцi) ва ўрачыстых абставiнах старшынёй Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта або па яго даручэннi намеснiкам старшынi Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта. Прысуджэнне прэмii i звесткi аб лаўрэатах прэмii змяшчаюцца ў сродках масавай iнфармацыi. Дадатак Форма ХАДАЙНIЦТВА на прысуджэнне прэмii "Надзеi Ашмяншчыны" Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта здольным i таленавiтым вучням Ашмянскага раёна 1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кандыдата ________________________________ ___________________________________________________________________________ 2. Дзень, месяц, год нараджэння кандыдата _________________________________ 3. Адрас месца жыхарства кандыдата ________________________________________ ___________________________________________________________________________ 4. Установа адукацыi, у якой вучыцца кандыдат _____________________________ ___________________________________________________________________________ 5. Намiнацыя, у якой кандыдат прадстаўляецца на прысуджэнне прэмii ________ ___________________________________________________________________________ 6. Дасягненнi кандыдата (кароткая iнфармацыя) _____________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ Кiраўнiк установы адукацыi __________________ ____________________________ (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) М.П. "__" _____________ 20__ г. ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта 17.01.2011 N 10 IНСТРУКЦЫЯ АБ ШТОГАДОВЫХ ПРЭМIЯХ АШМЯНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА ВУЧНЯМ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ - ПЕРАМОЖЦАМ I ПРЫЗЁРАМ ТРЭЦЯГА I ЗАКЛЮЧНАГА ЭТАПАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ АЛIМПIЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ, ПЕДАГОГАМ, ЯКIЯ ПАДРЫХТАВАЛI ПЕРАМОЖЦАЎ I ПРЫЗЁРАЎ ТРЭЦЯГА I ЗАКЛЮЧНАГА ЭТАПАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ АЛIМПIЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ1. Дадзеная Iнструкцыя рэгулюе парадак прысуджэння прэмiй Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта вучням агульнаадукацыйных устаноў Ашмянскага раёна - пераможцам i прызёрам трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах, педагогам, якiя падрыхтавалi пераможцаў i прызёраў трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах (далей - прэмii). 2. Прэмii прысуджаюцца Ашмянскiм раённым выканаўчым камiтэтам у мэтах маральнага i матэрыяльнага стымулявання высокiх паказчыкаў у вучэбнай i прафесiйнай дзейнасцi вучняў i педагогаў устаноў адукацыi Ашмянскага раёна. 3. Кандыдатамi на прысуджэнне прэмiй з'яўляюцца вучнi агульнаадукацыйных устаноў Ашмянскага раёна - пераможцы i прызёры трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах, педагогi, якiя падрыхтавалi пераможцаў i прызёраў трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах. 4. Вылучэнне кандыдатаў на прысуджэнне прэмiй ажыццяўляецца аддзелам адукацыi Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта на падставе штогадовых загадаў упраўлення адукацыi Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта аб вынiках правядзення трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах. 5. Штогод аддзел адукацыi Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта рыхтуе праект рашэння Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта аб прысуджэннi прэмiй. 6. Устанаўлiваюцца наступныя памеры прэмiй: 6.1. вучням: пераможцам трэцяга этапа рэспублiканскай алiмпiяды, якiя ўзнагароджаны дыпломамi I, II, III ступенi, выплачваюцца прэмii ў памеры 5, 4 i 3 базавых велiчынь адпаведна; пераможцам заключнага этапа рэспублiканскай алiмпiяды, якiя ўзнагароджаны дыпломамi I, II, III ступенi, выплачваюцца прэмii ў памеры 10, 8 i 5 базавых велiчынь адпаведна; пераможцам заключнага этапа рэспублiканскай алiмпiяды, якiя ўзнагароджаны пахвальным лiстом, выплачваюцца прэмii ў памеры 3 базавых велiчынь; 6.2. педагогам: якiя падрыхтавалi пераможцаў i прызёраў трэцяга этапа рэспублiканскай алiмпiяды, выплачваюцца прэмii ў памеры 7 базавых велiчынь за падрыхтоўку кожнага; якiя падрыхтавалi пераможцаў i прызёраў заключнага этапа рэспублiканскай алiмпiяды, выплачваюцца прэмii ў памеры 10 базавых велiчынь за падрыхтоўку кожнага; якiя падрыхтавалi вучняў, узнагароджаных пахвальным лiстом заключнага этапа рэспублiканскай алiмпiяды, выплачваюцца прэмii ў памеры 4 базавых велiчынь за падрыхтоўку кожнага. 7. Выплата прэмiй ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэта. 8. Уручэнне прэмiй адбываецца ва ўрачыстых абставiнах старшынёй Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта або па яго даручэннi намеснiкам старшынi Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта. Прысуджэнне прэмiй i звесткi аб лаўрэатах прэмiй змяшчаюцца ў сродках масавай iнфармацыi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|