Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Бобруйского городского исполнительного комитета от 19.01.2011 № 3-24 "Аб заснаваннi спецыяльнай прэмii Бабруйскага гарадскога выканаўчага камiтэта iмя М.Лынькова"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 10 февраля 2011 г. N 9/38340 Бабруйскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Заснаваць спецыяльную прэмiю Бабруйскага гарадскога выканаўчага камiтэта iмя М.Лынькова. 2. Зацвердзiць даданую Iнструкцыю аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Бабруйскага гарадскога выканаўчага камiтэта iмя М.Лынькова. 3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу з моманту яго афiцыйнага апублiкавання. Першы намеснiк старшынi А.В.Ковель Кiраўнiк спраў Л.С.Пагуда ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Бабруйскага гарадскога выканаўчага камiтэта 19.01.2011 N 3-24 1. Iнструкцыя аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Бабруйскага гарадскога выканаўчага камiтэта iмя М.Лынькова вызначае парадак прысуджэння спецыяльнай прэмii Бабруйскага гарадскога выканаўчага камiтэта iмя М.Лынькова (далей - спецыяльная прэмiя) дзеячам культуры, мастацтва, лiтаратуры, адукацыi, прадстаўнiкам сродкаў масавай iнфармацыi, якiя маюць значныя дасягненнi ў папулярызацыi беларускай мовы. 2. Спецыяльная прэмiя прысуджаецца рашэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камiтэта (далей - гарвыканкам) аднаразова грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, пражываючым на тэрыторыi горада Бабруйска. 3. Хадайнiцтва ў гарвыканкам для разгляду пытання аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii да 1 снежня падаюць мясцовыя органы дзяржаўнага кiравання, установы культуры i адукацыi, сродкi масавай iнфармацыi, грамадскiя арганiзацыi, а таксама працоўныя калектывы, размешчаныя на тэрыторыi горада Бабруйска. 4. На кожнага суiскальнiка спецыяльнай прэмii падаюцца хадайнiцтва, характарыстыка, даведка з месца працы i пратакол сходу працоўнага калектыву, копii водзываў у сродках масавай iнфармацыi, iншых дакументаў, якiя сведчаць аб шырокiм грамадскiм прызнаннi заслуг суiскальнiка, выданнi, публiкацыi, фатаграфii, рэпрадукцыi, аўдыя- i вiдэазапiсы работ, якiя павiнны змяшчаць iнфармацыю аб дзейнасцi i творчых дасягненнях суiскальнiка спецыяльнай прэмii, аб'ектыўную i ўсебаковую ацэнку яго асабiстых заслуг у адпаведнай вобласцi. 5. Для разгляду дакументаў ствараецца гарадская камiсiя ў наступным складзе: намеснiк старшынi гарвыканкама (старшыня камiсii), начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы, начальнiк аддзела культуры, начальнiк аддзела адукацыi, начальнiк аддзела па справах моладзi, начальнiк аддзела арганiзацыйна-кадравай работы гарвыканкама, галоўны рэдактар газеты "Бабруйскае жыццё". 6. Дакументы для прысуджэння спецыяльнай прэмii рыхтуе для разгляду на пасяджэннi гарвыканкама аддзел iдэалагiчнай работы гарвыканкама. 7. Асобе, якой прысуджана спецыяльная прэмiя, ва ўрачыстых абставiнах уручаецца аднаразовае грашовае ўзнагароджанне ў памеры дзесяцi базавых велiчынь, устаноўленых на момант прыняцця рашэння. 8. Прынятае рашэнне аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii асвятляецца ў мясцовых сродках масавай iнфармацыi. 9. Фiнансаванне расходаў, звязаных з прысуджэннем спецыяльнай прэмii, праводзiцца са сродкаў гарадскога бюджэту. Гэтыя сродкi прадугледжваюцца каштарысам расходаў на правядзенне мерапрыемстваў гарвыканкама. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|