Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Ошмянского районного исполнительного комитета от 23.05.2011 № 223 "Аб грашовых нормаў выдаткаў на харчаванне ў аздараўленчых летнiках"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 9 июня 2011 г. N 9/41511 На падставе пункта 3 пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 30 сакавiка 2007 г. N 27 "О денежных нормах расходов на питание в оздоровительных лагерях" i пастановы Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь ад 31 сакавiка 2011 г. N 5 "Об установлении денежных норм расходов на питание для учащихся специализированных учебно-спортивных учреждений и средних школ - училищ олимпийского резерва, тренирующихся в спортивно-оздоровительных лагерях" Ашмянскi раённы выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 1. Устанавiць грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ў дзень на адно дзiця ў аздараўленчых летнiках дзённага наведвання без улiку павышальных каэфiцыентаў: 1.1. размешчаных у горадзе Ашмяны: для дзяцей ва ўзросце 6 - 10 гадоў - 5952 рублi, 11 - 13 гадоў - 6704 рублi, 14 - 17 гадоў - 7176 рублёў; 1.2. размешчаных у сельскай мясцовасцi: для дзяцей ва ўзросце 6 - 10 гадоў - 6845 рублёў, 11 - 13 гадоў - 7710 рублёў, 14 - 17 гадоў - 8252 рублi. 2. Устанавiць грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ў дзень на адно дзiця ў аздараўленчых летнiках кругласутачнага знаходжання: для дзяцей ва ўзросце 6 - 10 гадоў - 9070 рублёў, 11 - 13 гадоў - 9920 рублёў, 14 - 17 гадоў - 10590 рублёў. 3. Устанавiць грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ў дзень на адно дзiця ў спартыўна-аздараўленчых летнiках кругласутачнага знаходжання: для дзяцей ва ўзросце 8 - 10 гадоў - 16192 рублi, 11 - 13 гадоў - 18680 рублёў, 14 - 17 гадоў - 20332 рублi. 4. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта ад 24 мая 2010 г. N 235 "Аб грашовых нормах выдаткаў на харчаванне ў аздараўленчых летнiках" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 155, 9/32468). Старшыня Ю.У.Адамчык Выконваючы абавязкi кiраўнiка спраў А.У.Фурса |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|