Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 28.07.2011 № 2217 "Аб тарыфах на гарадскiя перавозкi пасажыраў i ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 2 августа 2011 г. N 9/42918



На падставе падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 лютага 2011 г. N 72 "О некоторых вопросах регулирования цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавiць тарыфы на гарадскiя перавозкi пасажыраў усiмi вiдамi транспарту (за выключэннем перавозак аўтобусамi экспрэсных маршрутаў) у рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску ў аўтобусах звычайных i хуткасных маршрутаў, трамваях, тралейбусах, метро ў памеры 900 рублёў за адну паездку.

2. Устанавiць гранiчныя максiмальныя тарыфы на гарадскiя перавозкi пасажыраў аўтобусамi экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску:

2.1. у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг - у памеры 1350 рублёў за адну паездку;

2.2. у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай менш за 5000 кг пры працягласцi маршруту:

да 10 км уключна - у памеры 2200 рублёў за адну паездку;

больш за 10 км - у памеры 2830 рублёў за адну паездку.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў аўтобусах звычайных i хуткасных маршрутаў, трамваях, тралейбусах у рэгулярных зносiнах кошт бiлета павялiчваецца на 100 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Устанавiць кошт месячных, дэкадных i на 1/2 месяца праязных бiлетаў на гарадскiя перавозкi пасажыраў усiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах (за выключэннем перавозак пасажыраў аўтобусамi экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносiнах з дазволенай максiмальнай масай менш за 5000 кг) згодна з дадаткам.

5. Устанавiць, што бiлеты на адну паездку папярэдняга намiнальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяцi дзён з дня змянення тарыфаў.

6. Устанавiць тарыфы на гарадскiя перавозкi ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску ў памеры 900 рублёў за адно месца ручной паклажы.

7. Устанавiць, што пры аплаце гарадскiх перавозак ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах пасажыры выкарыстоўваюць бiлеты на адну паездку.

8. Тарыфы на гарадскiя перавозкi пасажыраў i ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах, устаноўленыя дадзеным рашэннем, прымяняюцца ўсiмi юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў горадзе Мiнску.

9. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi самастойна ўстанаўлiваюць пэўны ўзровень тарыфаў на гарадскiя перавозкi пасажыраў аўтобусамi экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносiнах, якiя не перавышаюць гранiчныя максiмальныя тарыфы, устаноўленыя дадзеным рашэннем.

10. Камунальнаму транспартнаму ўнiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс":

10.1. забяспечыць залiчэнне намiнальнага кошту бiлетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыццi бiлетаў пасажырамi па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрмiну iх дзеяння;

10.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ва ўсiх вiдах транспарту ў рэгулярных зносiнах;

10.3. папярэдне, але не пазней чым за адзiн дзень, iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на гарадскiя перавозкi пасажыраў i ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

10.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў усiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах праз кiёскi гандлёвага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Белсаюздрук", рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства паштовай сувязi "Белпошта", рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства электрасувязi "Белтэлекам", сетку ўласных кiёскаў па распаўсюджваннi бiлетнай прадукцыi, гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi i кандуктарамi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.

11. Гандлёвыя арганiзацыi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў усiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах (за выключэннем перавозак аўтобусамi экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай менш за 5000 кг) на падставе заключаных з камунальным транспартным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.

12. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносiнах, права на праезд у аўтобусах звычайных i хуткасных маршрутаў у рэгулярных зносiнах.

13. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на чатыры вiды транспарту ў рэгулярных зносiнах, права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносiнах з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг.

14. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах звычайных i хуткасных маршрутаў у рэгулярных зносiнах, права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносiнах з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг з даплатай у памеры 450 рублёў.

15. Сумяшчальны з метро праязны бiлет на папяровым носьбiце сапраўдны толькi пры наяўнасцi пластыкавай карты з магнiтнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.

16. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 24 сакавiка 2011 г. N 800 "Аб тарыфах на гарадскiя перавозкi пасажыраў i ручной паклажы ўсiмi вiдамi транспарту ў рэгулярных зносiнах у горадзе Мiнску" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 38, 9/39728).

17. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта па напрамку дзейнасцi.

18. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублiкаванню ў газеце "Минский курьер".

19. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.



Старшыня М.А.Ладуцька



Кiраўнiк спраў М.А.Котаў



УЗГОДНЕНА
Мiнiстр эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
        М.Г.Снапкоў
28.07.2011


Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта 28.07.2011 N 2217



КОШТ МЕСЯЧНЫХ, ДЭКАДНЫХ I НА 1/2 МЕСЯЦА ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ГАРАДСКIЯ ПЕРАВОЗКI ПАСАЖЫРАЎ УСIМI ВIДАМI ТРАНСПАРТУ Ў РЭГУЛЯРНЫХ ЗНОСIНАХ (ЗА ВЫКЛЮЧЭННЕМ ПЕРАВОЗАК ПАСАЖЫРАЎ АЎТОБУСАМI ЭКСПРЭСНЫХ МАРШРУТАЎ У РЭГУЛЯРНЫХ ЗНОСIНАХ З ДАЗВОЛЕНАЙ МАКСIМАЛЬНАЙ МАСАЙ МЕНШ ЗА 5000 КГ)

(рублёў)

----+--------------------------------------------+--------+--------T--
¦ N ¦                Вiды бiлетаў                ¦Месячныя¦Дэкадныя¦На 1/2¦
¦п/п¦                                            ¦        ¦        ¦месяца¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус,¦ 35480  ¦ 12450  ¦18670 ¦
¦   ¦трамвай, метро)                             ¦        ¦        ¦      ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 2 ¦Аўтобус-экспрэс                             ¦ 48550  ¦ 17040  ¦25550 ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту (аўтобус - тралейбус,¦ 47390  ¦ 16630  ¦24940 ¦
¦   ¦аўтобус - трамвай, трамвай - тралейбус,     ¦        ¦        ¦      ¦
¦   ¦аўтобус - метро, тралейбус - метро, трамвай ¦        ¦        ¦      ¦
¦   ¦- метро)                                    ¦        ¦        ¦      ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту (аўтобус - тралейбус ¦ 56500  ¦ 19820  ¦29740 ¦
¦   ¦- трамвай, аўтобус - тралейбус - метро,     ¦        ¦        ¦      ¦
¦   ¦аўтобус - трамвай - метро, трамвай -        ¦        ¦        ¦      ¦
¦   ¦тралейбус - метро)                          ¦        ¦        ¦      ¦
+---+--------------------------------------------+--------+--------+------+
¦ 5 ¦На чатыры вiды транспарту (аўтобус -        ¦ 63910  ¦ 22420  ¦33640 ¦
¦   ¦тралейбус - трамвай - метро)                ¦        ¦        ¦      ¦
¦---+--------------------------------------------+--------+--------+-------





Archiv Dokumente

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList