![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Полоцкого городского Совета депутатов от 26.01.2012 № 92 "Аб зацвярджэннi Гарадской праграмы па ахове i развiццi гiсторыка-культурнай спадчыны г. Полацка на 2012-2016 гады"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 5 марта 2012 г. N 9/48335 На падставе падпункта 1.4 пункта 1 артыкула 17 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 студзеня 2010 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь", з мэтай забеспячэння эфектыўнага выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь", зберажэння, аднаўлення i належнага выкарыстання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны i ў сувязi з неабходнасцю фармiравання сiстэмы мерапрыемстваў па выяўленнi, улiку i ахове помнiкаў гiсторыi i культуры, якiя знаходзяцца на тэрыторыi г. Полацка, Полацкi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: 1. Зацвердзiць прыкладзеную Гарадскую праграму па ахове i развiццi гiсторыка-культурнай спадчыны г. Полацка на 2012 - 2016 гады (далей - Праграма). 2. Полацкаму гарадскому выканаўчаму камiтэту, Нацыянальнаму Полацкаму гiсторыка-культурнаму музею-запаведнiку, супрацоўнiкам iншых устаноў, якiя ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, забяспечыць рэалiзацыю Праграмы. 3. Полацкаму гарадскому Савету дэпутатаў, Полацкаму гарадскому выканаўчаму камiтэту пры фармiраваннi бюджэту г. Полацка на 2012 - 2016 гады прадугледзець фiнансаванне Праграмы. 4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на пастаянную камiсiю Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў па пытаннях функцыянавання i развiцця сацыяльнай сферы (Ткачова Я.П.) i намеснiка старшынi Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта (Аляксеева С.А.). Старшыня Н.В.Гуйвiк ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Полацкага гарадскога
Савета дэпутатаў
26.01.2012 N 92
ГАРАДСКАЯ ПРАГРАМА ПА АХОВЕ I РАЗВIЦЦI ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Г. ПОЛАЦКА НА 2012 - 2016 ГАДЫГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Гарадская праграма па ахове i развiццi гiсторыка-культурнай спадчыны г. Полацка на 2012 - 2016 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасцi з Дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусi" на 2011 - 2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2010 г. N 1905 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 11, 5/33091), Дзяржаўнай праграмай "Замкi Беларусi" на 2012 - 2018 гады, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. N 17 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., N 10, 5/35092), Комплекснай праграмай развiцця г. Полацка на 2008 - 2012 гады, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 снежня 2007 г. N 647 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 304, 1/9223). 2. Праграма накiравана на забеспячэнне эфектыўнага выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195). 3. Праграмай вызначаны мэта, задачы, асноўныя накiрункi дзейнасцi i мерапрыемствы па iх рэалiзацыi ў сферы захавання i развiцця гiсторыка-культурнай спадчыны г. Полацка на перыяд 2012 - 2016 гадоў. 4. Распрацоўшчыкам i каардынатарам Праграмы з'яўляецца аддзел культуры Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта (далей - аддзел культуры гарвыканкама). 5. Асноўнай мэтай Праграмы з'яўляецца фармiраванне сiстэмы мерапрыемстваў па выяўленнi, улiку i ахове помнiкаў гiсторыi i культуры, якiя знаходзяцца на тэрыторыi г. Полацка. Стварэнне такой сiстэмы павiнна садзейнiчаць зберажэнню, аднаўленню i належнаму выкарыстанню аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны. Для дасягнення пазначанай мэты прадугледжваецца вырашэнне наступных задач: ажыццяўленне кантролю за выкананнем уласнiкамi (уладальнiкамi) i (або) карыстальнiкамi аб'ектаў, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, зацверджаны загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 21 чэрвеня 2007 г. N 141, патрабаванняў Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь"; нагляд за станам гiсторыка-культурных каштоўнасцей, кантроль за выкананнем работ на аб'ектах спадчыны з прыцягненнем спецыялiстаў Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта (далей - гарвыканкам), Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка (далей - НПГКМЗ); iнфармаванне ўласнiкаў (уладальнiкаў) i (або) карыстальнiкаў аб'ектаў, уключаных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, i iншых зацiкаўленых асоб аб патрабаваннях заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы аховы i выкарыстання помнiкаў гiсторыка-культурнай спадчыны; распрацоўка сумесных дзеянняў гарадскiх выканаўчых i распарадчых органаў, арганiзацый усiх форм уласнасцi i падпарадкаванасцi ў стварэннi матэрыяльна-тэхнiчных, фiнансавых, навукова-даследчых i iншых умоў для аховы матэрыяльнай культурнай спадчыны г. Полацка; адаптацыя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэб культурнага турызму. 6. Асновай фармiравання Праграмы з'яўляюцца наступныя прынцыпы: арыентацыя на разуменне спадчыны як шырокага i фундаментальнага паняцця, якое грунтуецца на базе грамадскiх працэсаў, што дазваляе ўключыць у дадзеную катэгорыю не толькi рухомыя (нерухомыя) помнiкi гiсторыi i культуры, але i нематэрыяльныя аб'екты, такiя як народная культура, фальклор. Пры гэтым спадчына ўяўляе сабой сiстэму, у якой асобныя састаўляючыя не могуць iснаваць па-за сувяззю адзiн з адным, навакольным гiстарычным i культурным асяроддзем; узрастанне ролi тэрытарыяльнага прынцыпу ў падыходзе да зберажэння спадчыны, пры якiм асноўным аб'ектам аховы i выкарыстання з'яўляецца гiстарычная тэрыторыя з усёй разнастайнасцю ўласцiвых ёй элементаў i характарыстык; разгляд ажыццяўлення дзейнасцi па ахове i выкарыстаннi гiсторыка-культурнай спадчыны як часткi комплексу сацыякультурных i эканамiчных працэсаў. 7. Праграма ўтрымлiвае мерапрыемствы па рэалiзацыi асноўных накiрункаў дзейнасцi ў сферы аховы i развiцця гiсторыка-культурнай спадчыны г. Полацка на 2012 - 2016 гады (згодна дадатку). Комплекснасць Праграмы дазволiць забяспечыць вырашэнне пастаўленых задач у сферы зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны, ажыццявiць узаемадзеянне ў дадзеным накiрунку гарвыканкама, НПГКМЗ, супрацоўнiкаў iншых устаноў, якiя ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 2 СТАН СФЕРЫ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ г. ПОЛАЦКАСiстэма аховы помнiкаў гiсторыка-культурнай спадчыны ўключае выяўленне, улiк, выкананне ўмоў захавання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей. 8. Па стане на 1 студзеня 2012 г. на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi налiчваецца 922 матэрыяльныя нерухомыя помнiкi гiсторыi i культуры, унесеныя ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь. 41 матэрыяльная нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць, уключаная ў названы спiс пад асобным шыфрам, знаходзiцца на тэрыторыi г. Полацка, 12 з iх - комплексныя. Кожнаму помнiку нададзена адпаведная катэгорыя каштоўнасцi. На тэрыторыi г. Полацка з 41 матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: 6 - помнiкi гiсторыi, 25 - помнiкi архiтэктуры, 5 - помнiкi археалогii. Двум аб'ектам нададзена катэгорыя каштоўнасцi "0" (сусветная спадчына) - помнiку архiтэктуры ХI - XVIII ст.ст. Сафiйскаму сабору, помнiку архiтэктуры XII стагоддзя Спаса-Праабражэнскай царкве Спаса-Еўфрасiннеўскага манастыра; аднаму - катэгорыя "1" (еўрапейская каштоўнасць мiжнароднага значэння) - Комплексу былога езуiцкага калегiума (кадэцкага корпуса); дванаццацi - катэгорыя "2" (усебеларускае, рэспублiканскае значэнне); дваццацi пяцi аб'ектам нададзена катэгорыя "3", iх адметныя духоўныя, мастацкiя i дакументальныя вартасцi характарызуюць асаблiвасцi развiцця гiсторыi i культуры рэгiёна. У Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь унесены 4 комплексныя матэрыяльныя рухомыя аб'екты, у склад якiх уваходзяць калекцыi археалагiчных знаходак (11 адзiнак), нумiзматыкi (3 адзiнкi), мастацкiх твораў (8 адзiнак), рукапiсных i друкаваных выданняў (3 адзiнкi). У адпаведнасцi з артыкулам 44 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, устанаўлiваюцца парадак выканання работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (уладальнiкаў) i (або) карыстальнiкаў, а таксама патрабаваннi па забеспячэннi iх захавання, што фiксуецца ў ахоўных абавязацельствах. Па стане на 1 студзеня 2012 г. у г. Полацку на 76 аб'ектах гiсторыка-культурнай спадчыны заключаны ахоўныя абавязацельствы з iх уласнiкамi. Аддзелам культуры гарвыканкама вядзецца работа па замене ахоўных абавязацельстваў на бланкi новага ўзору. Згодна з пунктам 5 артыкула 28 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" прадугледжана ўстаноўка на аб'ектах гiсторыка-культурнай спадчыны ахоўных дошак адзiнай формы за кошт сродкаў уласнiкаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Па стане на 1 студзеня 2012 г. на аб'ектах горада ўстаноўлена 56 ахоўных дошак. 9. Важным мерапрыемствам у справе забеспячэння аховы помнiкаў з'яўляецца распрацоўка праектаў зон аховы матэрыяльных нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей у адпаведнасцi з артыкулам 29 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь". Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя ўстанаўлiваюцца наступныя зоны аховы: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта. У 2007 годзе навукова-праектным рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам "БЕЛНИИПГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА" у складзе праекта "Дэтальны план цэнтральнай часткi г. Полацка з праектам рэгенерацыi гiстарычнай зоны" распрацаваны "Праект зон аховы гiстарычнага цэнтра" г. Полацка. Пазначаны праект узгоднены Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Разам з тым патрабуецца распрацоўка ахоўных зон на тэрыторыi Спаса-Еўфрасiннеўскага манастыра, тэрыторыi былога Барысаглебскага (Бельчыцкага) манастыра. 10. Штоквартальна спецыялiстам аддзела культуры гарвыканкама сумесна з супрацоўнiкам НПГКМЗ ажыццяўляюцца комплексныя праверкi выканання ўласнiкамi патрабаванняў ахоўнага заканадаўства i агляд стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей з фотафiксацыяй. У мэтах забеспячэння кантролю за выкананнем установамi, арганiзацыямi i грамадзянамi рэгламенту дзеючага заканадаўства ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны НПГКМЗ ажыццяўляецца ўзгадненне плануемых работ на аб'ектах гiсторыка-культурнай спадчыны, праектнай дакументацыi, рэгулюецца дзейнасць на аб'ектах, размешчаных у зонах аховы. За перыяд 2010/2011 года НПГКМЗ праведзена болей за 150 узгадненняў. 11. Праводзiцца работа па ўнясеннi прапаноў у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па ўключэннi аб'ектаў г. Полацка ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь. 12. Варта адзначыць, што тэхнiчны стан такiх важных у гiстарычным i архiтэктурна-мастацкiм сэнсе помнiкаў, як Сафiйскi сабор, Дом Пятра I, будынак жылога корпуса Богаяўленскага манастыра, будынак Дзiцячага музея НПГКМЗ, будынак Музея традыцыйнага ткацтва Паазер'я НПГКМЗ, будынак Прыродна-экалагiчнага музея НПГКМЗ (былая вадацяжная вежа), будынак Мастацкай галерэi НПГКМЗ (корпус А былога езуiцкага калегiума), будынак Краязнаўчага музея НПГКМЗ (былая Лютэранская кiрха) патрабуе неадкладных мер па ажыццяўленнi рэканструкцыi i рэстаўрацыi. Патрабуюцца мерапрыемствы па паляпшэннi тэхнiчнага стану i тэрмiновага правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ на аб'ектах гiсторыка-культурнай спадчыны: будынку былога Дома афiцэраў i будынку па вул. Скарыны, д. 6. ГЛАВА 3 НАКIРУНКI РАЗВIЦЦЯ СФЕРЫ АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ г. ПОЛАЦКА13. Асноўнымi накiрункамi ў справе аховы i развiцця гiсторыка-культурнай спадчыны г. Полацка з'яўляюцца: выяўленне, улiк i ахова гiсторыка-культурных каштоўнасцей; правядзенне мерапрыемстваў па забеспячэннi аховы помнiкаў гiсторыка-культурнай спадчыны; правядзенне комплексу мерапрыемстваў па забеспячэннi ўлiковай дакументацыяй (улiковыя карткi, пашпарты) аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны за кошт сродкаў уласнiкаў; падрыхтоўка прапаноў па ўключэннi аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь; узаемадзеянне Полацкага гарвыканкама, НПГКМЗ, супрацоўнiкаў iншых устаноў, якiя ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, па забеспячэннi аховы i кантролю за станам, выкарыстаннем помнiкаў гiсторыка-культурнай спадчыны, iх папулярызацыi. 14. Выкананне пазначаных мерапрыемстваў дазволiць забяспечыць зберажэнне, аднаўленне i належнае выкарыстанне аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны на тэрыторыi г. Полацка. ГЛАВА 4 РЭСУРСНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ I ПЛАНУЕМЫЯ ВЫНIКI РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ15. Фiнансаванне Праграмы ажыццяўляецца за кошт сродкаў абласнога, гарадскога бюджэтаў, сродкаў уласнiкаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей, пазабюджэтных сродкаў i iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 16. Выкананне Праграмы дазволiць забяспечыць: сiстэмнае развiццё сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны г. Полацка; прыцягненне шырокiх колаў грамадскасцi да праблемы аховы помнiкаў гiсторыi i культуры; выкананне патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь. Дадатак МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ВЫКАНАННI ГАРАДСКОЙ ПРАГРАМЫ ПА АХОВЕ I РАЗВIЦЦI ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Г. ПОЛАЦКА НА 2012 - 2016 ГАДЫ------------------+----------+--------------+------------+-------------------------------
¦ ¦ ¦ ¦ Плануемыя аб'ёмы расходаў,
¦ Тэрмiн ¦ Адказныя ¦ ¦ млн. рублёў
Назва ¦выканання,¦ выканаўцы ¦ Крынiцы +-----+-------------------------
мерапрыемства ¦ гады ¦мерапрыемстваў¦фiнансавання¦ ¦ у тым лiку па гадах
¦ ¦ ¦ ¦усяго+----+-----T----+----T----
¦ ¦ ¦ ¦ ¦2012¦2013 ¦2014¦2015¦2016
------------------+----------+--------------+------------+-----+----+-----+----+----+----
1. Унясенне 2012 - Аддзел - - - - - - -
прапаноў у 2016 культуры
Мiнiстэрства гарвыканкама,
культуры НПГКМЗ
Рэспублiкi
Беларусь аб
наданнi
матэрыяльным
аб'ектам i
нематэрыяльным
праяўленням
творчасцi
чалавека,
выяўленым на
тэрыторыi
г. Полацка,
статусу гiсторыка-
культурнай
каштоўнасцi
2. Устаноўка i 2012 - Аддзел Гарадскi 40 16 7 7 5 5
аднаўленне ахоўных 2013 культуры бюджэт
дошак на нерухомых гарвыканкама,
гiсторыка- НПГКМЗ,
культурных уласнiкi
каштоўнасцях, у гiсторыка-
тым лiку: культурных
Гiстарычны цэнтр каштоўнасцей
г. Полацка (ХI -
ХХ стагоддзяў);
Гарадзiшча (VIII
стагоддзя);
Селiшча (VIII
стагоддзя);
Верхнi замак (X -
XIII стагоддзяў);
Нiжнi замак з
валам Iвана
Грознага (XVI
стагоддзя);
Запалоцкi пасад (X
стагоддзя);
тэрыторыя былога
Бельчыцкага
(Барысаглебскага)
манастыра
(XII стагоддзя);
iншых нерухомых Уласнiкi Сродкi 60 12 12 12 12 12
гiсторыка- гiсторыка- ўласнiкаў
культурных культурных гiсторыка-
каштоўнасцях на каштоўнасцей культурных
тэрыторыi каштоўнасцей
г. Полацка
3. Складанне 2012 - Аддзел Сродкi 300 60 60 60 60 60
ўлiковай 2016 культуры ўласнiкаў
дакументацыi гарвыканкама гiсторыка-
(улiковыя карткi, культурных
пашпарты) на каштоўнасцей
аб'екты гiсторыка-
культурнай
спадчыны
4. Арганiзацыя Штогод Аддзел Гарадскi 20 - 5 5 5 5
правядзення культуры бюджэт
аглядаў помнiкаў, гарвыканкама,
мемарыялаў, аддзел
пахаванняў, жыллёва-
добраўпарадкаванне камунальнай
iх тэрыторый гаспадаркi
гарвыканкама
5. Стварэнне 2012 - Аддзел Гарадскi 40 - 10 10 10 10
мемарыяльных дошак 2016 культуры бюджэт
у гонар знакамiтых гарвыканкама,
жыхароў г. Полацка аддзел Прыцягнутыя 40 - 10 10 10 10
жыллёва- сродкi
камунальнай
гаспадаркi
гарвыканкама
6. Распрацоўка 2012 - Аддзел Абласны 1000 800 200 - - -
дэтальных планаў з 2016 культуры бюджэт
праектам зон аховы гарвыканкама,
i рэжымаў аддзел
выкарыстання архiтэктуры i
нерухомых будаўнiцтва
гiсторыка- гарвыканкама,
культурных НПГКМЗ
каштоўнасцей:
раён Спаса-
Еўфрасiннеўскага
манастыра на
тэрыторыi
плануемай
спецыяльнай
Полацкай
культурна-
турысцкай зоны
"Полацкi пасад";
тэрыторыя былога
Бельчыцкага
(Барысаглебскага)
манастыра
7. Рэстаўрацыя 2012 - Вiцебскi Абласны 2100 1600 500 - - -
помнiка 2013 абласны бюджэт
архiтэктуры XI - выканаўчы
XVIII ст.ст. камiтэт <*>,
Сафiйскага сабора гарвыканкам,
НПГКМЗ
8. Рэстаўрацыя 2012 Вiцебскi Абласны 1350 1350 - - - -
гiсторыка- абласны бюджэт
культурнай выканаўчы
каштоўнасцi 2-й камiтэт <*>,
катэгорыi "Дом гарвыканкам,
Пятра I" у НПГКМЗ
адпаведнасцi з
Комплекснай
праграмай развiцця
г. Полацка на
2008 - 2012 гады
9. Рэканструкцыя 2012 - Вiцебскi Абласны 24800 290 8510 8000 8000 -
будынка былога 2016 абласны бюджэт
Дома афiцэраў пад выканаўчы
Музей гiсторыi камiтэт <*>,
горада ў гарвыканкам,
адпаведнасцi з НПГКМЗ
Комплекснай
праграмай развiцця
г. Полацка на
2008 - 2012 гады
10. Рэстаўрацыя 2012 - Вiцебскi Абласны 2000 500 500 500 500 -
фрэскавага роспiсу 2015 абласны бюджэт
помнiка выканаўчы
архiтэктуры XII камiтэт <*>,
стагоддзя Спаса- НПГКМЗ, КУП
Праабражэнскай "УКС
царквы Спаса- г. Полацка"
Еўфрасiннеўскага
манастыра ў
адпаведнасцi з
Дзяржаўнай
праграмай
"Культура
Беларусi" на
2011 - 2015 гады
11. Вывад устаноў 2012 - Вiцебскi Абласны 600 - 600 - - -
аховы здароўя з 2015 абласны бюджэт
ахоўнай зоны выканаўчы
запаведнiка камiтэт <*>, Гарадскi 300 300 - - - -
(Верхнi замак) у гарвыканкам бюджэт
бальнiчны гарадок
"Ксты", вузлавую
бальнiцу з
далейшым
размяшчэннем у
вызваляемых
будынках аб'ектаў
турыстычнага
сэрвiсу ў
адпаведнасцi з
Комплекснай
праграмай развiцця
г. Полацка на
2008 - 2012 гады
12. Верхнi замак 2012 - Вiцебскi Гарадскi 800 200 200 200 200 -
(X - XIII 2015 абласны бюджэт
стагоддзяў) - выканаўчы
добраўпарадкаванне камiтэт <*>,
тэрыторыi; гарвыканкам
Нiжнi замак з
валам Iвана
Грознага (XVI
стагоддзя)
г. Полацка - у
адпаведнасцi з
Дзяржаўнай
праграмай "Замкi
Беларусi" на
2012 - 2018 гады
УСЯГО 33450 5128 10614 8804 8802 102
У тым лiку:
абласны бюджэт 31850 4540 10310 8500 8500 -
гарадскi бюджэт 1200 516 222 222 220 20
сродкi ўласнiкаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей 360 72 72 72 72 72
прыцягнутыя сродкi 40 - 10 10 10 10
-----------------------------------------------------------------------------------------
-------------------------------- <*> Па ўзгадненнi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|