У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 11.12.95 г. N 81-6/8-867 у мэтах павелiчэння даходаў ад прагарадных аўтобусных перавозак i абмежавання бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 23 снежня 1995 года тарыфы на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:
1.1. На праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры 150 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 170 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi.
1.2. На праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў выхаднога дня ў памеры 220 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах агульнага тыпу i 240 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi адкiднымi сядзеннямi.
1.3. Iльготы на праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн асобным катэгорыям пасажыраў прадастаўляць у адпаведнасцi з дзеючым заказадаўствам.
2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месяца багажу ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў у памеры 500 руб. за адну паездку.
3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праязных бiлетаў на праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:
3.1. Для прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый - па поўнаму тарыфу, зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi.
3.2. Для насельнiцтва - па льготнаму тарыфу са скiдкай 40% ад зацверджанага тарыфу, зыходзячы з адлегласцi паездкi, выключаючы з разлiкаў выхадныя i святочныя днi.
3.3. Пасажырам прыгарадных зносiн для паездак у выхадныя i святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя з iмi днi:
3.3.1. На рэгулярных маршрутах - месячныя праязныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8 паездак у месяц па зацверджанаму тарыфу.
3.3.2. На сезонных i магiстральных маршрутах выхаднога дня - месячныя праязныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з разлiку 6 паездак у месяц па зацверджанаму для сезонных i магiстральных маршрутаў тарыфу.
4. Начальнiку вытворчага ўпраўлення транспарту i сувязi Мiнгарвыканкама (Вавула М.В.), генеральнаму дырэктару МДП "Мiнскпасажыраўтатранс" (Сiкорскi В.У.) iнфармаваць пасажыраў аб памерах платы за праезд i прыняць меры па забеспячэнню паўнаты збору выручкi.
5. Рашэнне Мiнгарвыканкама ад 07.09.95 г. N 558 лiчыць страцiўшым сiлу.
6. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Сямашку П.М.
Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН
Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА
|