Планам бюджету на 1996 год прадугледжваецца скарачэнне бюджэтных выдаткаў на ўтрыманне гарадскога пасажырскага транспарту ў першым паўгоддзi да 20%, а ў другiм паўгоддзi - да 10% ад эксплуатацыйных расходаў. Гэта значыць, што ўзровень даходаў ад перавозак пасажыраў павiнен быць павялiчаны на працягу 1996 года да 80-90% ад затрат на эксплуатацыю транспарту.
Зыходзячы з гэтага, улiчваючы дасягнуты ўзровень даходаў (30,1% ад расходаў па вынiках работы за кастрычнiк 1995 г.), у мэтах далейшага паступовага павелiчэння ўзроўню даходаў i скарачэння бюджэтных выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць адзiны тарыф на презд пасажыраў, а таксама правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:
1.1. У метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 1500 рублей, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 800 руб. за адну паездку.
1.2. У аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 3000 руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1500 руб. за адну паездку.
2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння адзiныя тарыфы:
2.1. На праезд у метро - з 5 студзеня 1996 г.
2.2. На праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 15 студзеня 1996 г.
3. Устанавiць, што з 1 студзеня 1996 г. пры рэалiзацыi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе цана бiлета павялiчваецца на 200 руб. да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам.
5. Устанавiць, што пры праезде ў гарадскiх аўтобусах з экспрэсным рэжымам руху, пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова аплачваць - 1500 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 800 руб. за кожную паездку.
6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на презд у аўтобусах усiх гарадскiх маршрутаў.
7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.
8. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкама (Вавула М.В.):
8.1. Прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi бiлетнай прадукцыi на презд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз кiёскi, на дыспетчарскiх пунктах i ў спецыялiзаваных бiлетных касах, праз гандлёвую сетку i вадзiцелямi аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў.
8.2. Iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце.
8.3. Узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.
9. Абавязаць усе гандлёвые арганiзацыi, незалежна ад форм уласнасцi, распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту i сувязi дагавароў.
10. УУС Мiгарвыканкама (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты за праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце.
11. Рашэнне Мiнгарвыканкама ад 20.10.95 г. N 630 лiчыць страцiўшым сiлу.
12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Сямашку П.М.
Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН
Кiраўнiк спраў Л.Н.ВАЛОДЗЬКIНА
Дадатак да рашэння
Мiнгарвыканкама
04.01.1995 N 1
КОШТ ПРАЯЗНЫХ БIЛЕТАЎ НА ПРАЕЗД У ГАРАДСКIМ ПАСАЖЫРСКIМ
ТРАНСПАРЦЕ ПРЫ ТАРЫФЕ 1500 РУБ.
(руб.)
----------------------------+-------------------+------------------¬
¦ ¦ Для насельнiцтва, ¦ Iльготная для ¦
¦ ¦ прадпрыемстваў, ¦ навучэнцаў, ¦
¦ ¦ арганiзацый ¦ студэнтаў, ¦
¦ ¦ ¦ пенсiянераў ¦
¦ +---------+---------+---------+--------+
¦ ¦месячныя ¦дэкадныя ¦месячныя ¦дэкадныя¦
+---------------------------+---------+---------+---------+--------+
¦На адзiн вiд транспарту ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦(аўтобус, тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦трамвай, метро) ¦ 65000 ¦ 22000 ¦ 32500 ¦ 11000 ¦
+---------------------------+---------+---------+---------+--------+
¦Аўтобус-экспрэс ¦ 90000 ¦ 30000 ¦ 45000 ¦ 15000 ¦
+---------------------------+---------+---------+---------+--------+
¦На два вiды транспарту ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦(метро-аўтобус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦метро-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦метро-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦аўтобус-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦аўтобус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦трамвай-тралейбус) ¦ 90000 ¦ 30000 ¦ 45000 ¦ 15000 ¦
+---------------------------+---------+---------+---------+--------+
¦На тры вiды транспарту ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦(аўтобус-тралейбус-трамвай,¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦аўтобус-тралейбус-метро, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦аўтобус-трамвай-метро, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦трамвай-тралейбус-метро) ¦105000 ¦ 35000 ¦ 52500 ¦ 17500 ¦
+---------------------------+---------+---------+---------+--------+
¦Адзiны на чатыры вiды ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦транспарту (аўтобус- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦тралейбус-трамвай-метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦- прыгодны для праезду ў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦аўтобусе-экспрэсе ¦120000 ¦ 40000 ¦ 60000 ¦ 20000 ¦
¦---------------------------+---------+---------+---------+---------
Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА
|