Зарегистрировано в НРПА РБ 3 января 2006 г. N 9/4786
Вiцебскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Для каардынацыi дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў, уласнiкаў помнiкаў, iншых юрыдычных i фiзiчнах асоб, якiя маюць дачыненне да помнiкаў гiсторыi i культуры, стварыць мiжведамасны каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў складзе:
Цацоха У.А. - намеснiк старшынi аблвыканкама
(старшыня каардынацыйнага савета)
Пашынскi М.П. - начальнiк упраўлення культуры
аблвыканкама (першы намеснiк старшынi
каардынацыйнага савета)
Кiрылаў В.В. - начальнiк камiтэта па архiтэктуры,
горадабудаўнiцтву i тэрытарыяльнаму
планаванню аблвыканкама (намеснiк
старшынi каардынацыйнага савета)
Сулецкая Н.А. - галоўны спецыялiст упраўлення культуры
па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
(сакратар каардынацыйнага савета)
Члены савета:
Акуневiч В.I. - дырэктар абласнога краязнаўчага музея
Акуневiч В.У. - загадчык кафедры гiсторыi Беларусi
Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта,
кандыдат гiстарычных навук
Асадчы Ю.У. - старшыня камiтэта па справах моладзi
аблвыканкама
Бубенька Т.С. - загадчык сектара аховы помнiкаў i
археалогii аддзела культуры Вiцебскага
аблвыканкама
Iваноў У.У. - старшыня праўлення Вiцебскага
аддзялення Саюза мастакоў Беларусi
Iльнiцкi М.М. - дырэктар Полацкага
гiсторыка-культурнага запаведнiка
Карнеенка В.В. - начальнiк упраўлення
жыллёва-камунальнай гаспадаркi
аблвыканкама
Крот З.К. - намеснiк старшынi абласнога Савета
дэпутатаў, старшыня савета па справах
рэлiгiй аблвыканкама
Лядэнка Б.У. - галоўны архiтэктар г.Вiцебска
Малашчанка А.Р. - начальнiк аддзела абласнога камiтэта
па экалогii
Мароз А.Л. - дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства
"Вiцебскпраектрэстаўрацыя"
Навумчык I.А. - загадчык аддзела па рэстаўрацыi
помнiкаў гiсторыi i культуры
аблвыканкама
Падлiпскi А.М. - краязнаўца, журналiст газеты "Народнае
слова"
Пiшчуленак М.У. - загадчык аддзела па архiвах i
справаводству аблвыканкама, старшыня
абласной тапанiмiчнай камiсii
Саўчанка С.П. - намеснiк начальнiка аддзела агульнага
нагляду абласной пракуратуры
Хмяльнiцкая Л.У. - навуковы супрацоўнiк абласнога
краязнаўчага музея, старшыня абласнога
краязнаўчага таварыства
2. Зацвердзiць Палажэнне аб мiжведамасным каардынацыйным савеце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны (прыкладаецца).
3. Лiчыць мэтазгодным стварэнне каардынацыйных саветаў па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў гарадах i раёнах вобласцi.
Старшыня У.П.АНДРЭЙЧАНКА
Кiраўнiк спраў Я.П.ЕМЯЛЬЯНАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта
21.11.1997 N 515
ПАЛАЖЭННЕ
АБ МIЖВЕДАМАСНЫМ КААРДЫНАЦЫЙНЫМ САВЕЦЕ АБЛВЫКАНКАМА
ПА АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
1. Агульныя палажэннi
1.1. Мiжведамасны каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ствараецца i падпарадкоўваецца абласному выканаўчаму камiтэту, з'яўляецца каардынуючым органам аблвыканкама па ўсiх пытаннях зберажэння, рэстаўрацыi, рэканструкцыi, аднаўлення, правядзення навуковых даследаванняў, выкарыстання i прыстасавання матэрыяльных каштоўнасцей, папулярызацыi iх сярод насельнiцтва, арганiзацыi i правядзення iншых работ на помнiках матэрыяльнай i духоўнай культуры вобласцi;
1.2. мiжведамасны каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны аблвыканкама ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны", рашэннямi i распараджэннямi абласнога выканаўчага камiтэта, пастановамi, загадамi, указаннямi i iншымi нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства культуры, а таксама дадзеным Палажэннем.
2. Асноўныя задачы i функцыi савета
Асноўнымi задачамi мiжведамаснага каардынацыйнага савета аблвыканкама па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны вобласцi з'яўляюцца:
2.1. каардынацыя дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў i рэлiгiйных арганiзацый, уласнiкаў помнiкаў, iншых юрыдычных i фiзiчных асоб, маючых дачыненне да помнiкаў, па ўдасканаленню справы аховы, зберажэння i выкарыстання матэрыяльных каштоўнасцей, духоўнай спадчыны;
2.2. выпрацоўка сумесна з зацiкаўленымi ўстановамi i арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi эфектыўных мер па рэалiзацыii дзяржаўнай палiтыкi ў галiне аховы, зберажэння i выкарыстання помнiкаў гiсторыi i культуры;
2.3. забеспячэнне кантролю за безумоўным выкананнем патрабавання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны", iншых заканадаўчых i нарматыўных актаў па пытыннях аховы нерухомых i рухомых помнiкаў, духоўнай спадчыны;
2.4. выпрацоўка i разгляд перспектыўных i бягучых планаў рэстаўрацыi, кансервацыi, аднаўлення, рэканструкцыi, рэгенерацыi, навуковых даследаванняў i абследаванняў помнiкаў гiсторыi i культуры, iх выкарыстання;
2.5. садзеянне органам Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ў ажыццяўленнi iмi функцый па ахове, зберажэнню i выкарыстанню помнiкаў гiсторыi, культуры, архiтэктуры;
2.6. разгляд праектаў рэстаўрацыi найбольш важных архiтэктурных аб'ектаў, рэгенерацыi цэнтраў гiстарычнай забудовы гарадоў i гарадскiх пасёлкаў вобласцi;
2.7. ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага кураўнiцтва дзейнасцю гаррайвыканкамаў па ахове матэрыяльнай i духоўнай спадчыны;
2.8. разгляд i прыняцце мер па рэалiзацыi прапаноў i заяў юрыдычных i фiзiчных асоб па паляпшэнню справы аховы i зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.
3. Правы, якiя зыходзяць з задач i функцый савета
3.1. Мiжведамаснаму каардынацыйнаму савету аблвыканкама па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны для выканання ўскладзеных на яго функцый па пытаннях, якiя уваходзяць у яго кампетэнцыю, прадастаўляецца права ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, арганiзацый, устаноў i прадпрыемтсваў, незалежна ад форм уласнасцi i ведамаснай падпарадкаванасцi, атрымоўваць ад iх ва ўстаноўленым парадку патрабуемыя звесткi i матэрыялы, прававыя i тэхнiчныя дакументы на рамонт, рэстаўрацыю i рэканструкцыю, кансервацыю, аднаўленне, даследаванне i выкарыстанне нерухомых помнiкаў, прыцягваць да разгляду дакументацыi, вывучэння i аналiзу спраў спецыялiстаў i экспертаў;
3.2. усе члены мiжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны маюць права ва ўстаноўленым парадку кантраляваць выкананне ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, маючымi ва ўласнасцi гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны";
3.3. рашэннi мiжведамаснага каардынацыйнага савета па важнейшых пытаннях аховы матэрыяльнай i духоўнай спадчыны, прынятыя iм у межах сваёй кампетэнцыi, зацвярджаюцца аблвыканкамам i ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку абавязковыя да выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi на тэрыторыi вобласцi;
3.4. выканаўчым сакратаром мiжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны з'яўляецца вядучы спецыялiст упраўлення культуры аблвыканкама па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якi ўваходзiць у склад савета;
3.5. выканаўчы сакратар мiжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны выконвае арганiзацыйную i тэхнiчную работу па забеспячэннi дзейнасцi савета i падпарадкоўваецца старшынi мiжведамаснага каардынацыйнага савета i яго намеснiкам;
3.6. мiжведамасны каардынацыйны савет па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны працуе на грмадскiх пачатках;
3.7. пасяджэннi мiжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей за адзiн раз у паўгоддзе.
|