Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского областного исполнительного комитета от 28.09.1998 N 103 "Аб асноўных накiрунках развiцця культуры i мастацтва Мiнскай вобласцi на 1999 - 2005 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 1


Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 |







У мэтах вызначэння культурнай палiтыкi ў вобласцi на перспектыву i ў адпаведнасцi з даручэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнка ў час сустрэчы з дзеячамi культуры 29 снежня 1997 года абласны выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць Асноўныя напрамкi развiцця культуры i мастацтва Мiнскай вобласцi на 1999-2005 г.г. (праграма "Культура" прыкладаецца).

2. Упраўленню культуры Мiнаблвыканкама, райгарвыканкамам забяспечыць рэалiзацыю дадзенай праграмы i аб ходзе яе выканання, пачынаючы з 2000 года, штогод да 10 студзеня iнфармаваць аблвыканкам.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi аблвыканкама Паўлюкевiча С.С.



Старшыня выканкама П.П.ПЁТУХ



Кiраўнiк спраў выканкама Ф.С.ЧАРНУШЭВIЧ











                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                рашэнне аблвыканкама
                                                28.09.98 N 103


АСНОЎНЫЯ НАПРАМКI РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА МIНСКАЙ

ВОБЛАСЦI НА 1999 - 2005 Г.Г.

(ПРАГРАМА "КУЛЬТУРА")



Галоўная мэта праграмы "Культура": фармiраванне эканамiчных i арганiзацыйных асноў функцыянавання ўстаноў культуры i мастацтва вобласцi, пашырэнне, удасканаленне i аднаўленне культурных працэсаў; развiццё прафесiйнай i аматарскай творчасцi, зберажэнне нацыянальных традыцый; наданне прыярытэтных напрамкаў у планах сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёнаў Мiншчыны пытанням умацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў галiны культуры, сацыяльнай падтрымкi творчай iнтэлiгенцыi.



I. СУЧАСНЫ СТАН КУЛЬТУРЫ ВОБЛАСЦI



Асноўнай задачай i прыярытэтным напрамкам дзейнасцi дзяржаўных органаў кiравання ў галiне культуры на сучасным этапе развiцця грамадскасцi з'яўляецца забеспячэнне сацыяльна-гарантаваных культурных паслуг насельнiцтву.

У вобласцi працуе 811 клубных устаноў, якiя маюць 3081 гурт i калектыў мастацкай самадзейнасцi i 4401 клубнае аб'яднанне з агульнай колькасцю ўдзельнiкаў 36392 чалавекi. 648,5 тысяч чытачоў абслугоўваецца 953 бiблiятэкамi з фондам у 10237,7 тыс.экземпляраў кнiг. 17 дзяржаўных музеяў налiчваюць 198993 музейных экспанатаў. Эстэтычным выхаваннем дзяцей займаюцца 62 музычныя школы, 24 школы мастацтваў, 5 мастацкiх, 1 харэаграфiчная, 1 школа духавых iнструментаў, 4 цэнтры эстэтычнага выхавання.

Адным з накiрункаў рэалiзацыi культурнай палiтыкi з'яўляюцца доўгатэрмiновыя мэтавыя рэгiянальныя праграмы, якiя дзейнiчаюць сумесна з Уздзенскiм, Старадарожскiм, Смалявiцкiм, Любанскiм, Нясвiжскiм, Вiлейскiм, Капыльскiм, Бярэзiнскiм, Барысаўскiм, Клецкiм, Слуцкiм райвыканкамамi, Жодзiнскiм i Маладзечанскiм гарвыканкамамi.

У мэтах стымулявання самадзейнай мастацкай творчасцi, удасканальвання сiстэмы эстэтычнага выхавання насельнiцтва ў вобласцi створаны i паспяхова выконваецца творчы каляндар аглядаў народнай творчасцi, свят, фестываляў, выстаў, конкурсаў, што дазваляе вызначаць лепшыя мастацкiя калектывы, выканаўцаў, майстроў. Найбольш яскравыя мерапрыемствы вобласцi атрымалi статус рэспублiканскiх i мiжнародных. Гэта нацыянальныя фестывалi беларускай песнi i паэзii ў Маладзечна, тэатральнага мастацтва "Маладзечанская сакавiца", камернай музыкi "Музы Нясвiжа", фальклора "Жыцень" у Мiнскiм раёне, харавых калектываў "Пеўчае поле" у Мядзельскiм раёне, юных талентаў "Сымон-музыка" у Стаўбцоўскiм раёне.

Ствараюцца новыя тыпы ўстаноў культуры: цэнтры культуры i арганiзацыi вольнага часу (г.г.М.Горка, Капыль, Любань, Мiнскi раён), дамы рамёстваў (г.г.Ст.Дарогi, Любань, Вiлейка, Маладзечанскi раён), дамы фальклора (г.п.Мядзель i г.Смалявiчы). У вобласцi працуюць бiблiятэкi-клубы i клубы-бiблiятэкi, бiблiятэка-выставачная зала, бiблiятэка-цэнтр краязнаўчай справы, бiблiятэка-цэнтр дзiцячай творчасцi, бiблiятэка-музей.

Пэўны ўклад у развiццё прафесiйнага мастацтва Мiншчыны ўкладаюць драматычны i лялечны тэатры, камерны хор "Санорус". За 1997 год iмi паказана 504 спектаклi i канцэрты, на якiх пабывалi амаль 65 тыс.чалавек.

Забеспячэннем спецыялiстамi ўстаноў культуры вобласцi сярэдне-спецыяльнай адукацыi займаюцца Мiнскае вучылiшча мастацтваў i Маладзечанскае музычнае вучылiшча.



II. ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВIЦЦЯ СЕТКI I ДЗЕЙНАСЦI ЎСТАНОЎ

КУЛЬТУРЫ



Асноўныя мэты i задачы



Стварэнне адзiнай цэласнай сiстэмы ўпраўлення галiной культуры. Фармiраванне новага зместу работы органаў i ўстаноў культуры праз пашырэнне сферы нацыянальнай самасвядомасцi, адраджэнне i развiццё народнай творчасцi, беларускай мовы, гарманiчнае спалучэнне нацыянальных традыцый i сучасных вiдаў мастацтва. Удасканальванне форм i метадаў работы органаў i ўстаноў культуры з мэтай пераарыентацыi духоўных запатрабаванняў насельнiцтва. Арыентацыя на доўгатэрмiновую перспектыву развiцця культуры i мастацтва.



У вобласцi дзейнасцi клубных устаноў i метадычных служб



Удасканальванне работы клубных устаноў i метадычных служб як баз захавання i адраджэння нацыянальна-культурных традыцый, цэнтраў развiцця ўсiх жанраў i вiдаў самадзейнай творчасцi, прыкладнога мастацтва, месц зносiн усiх катэгорый насельнiцтва. Наданне нацыянальнай культуры прыярытэтнага значэння ў планах эканамiчнага i сацыяльнага развiцця рэгiёнаў i раёнаў.

Асноўныя напрамкi клубнай дзейнасцi:

1. Зберажэнне i развiццё фальклору

Правядзенне комплексных фальклорна-этнаграфiчных экспедыцый з мэтай даследвання асноўных фальклорна-этнаграфiчных зон.

Сiстэматызацыя, апрацоўка i расшыфроўка сабраных матэрыялаў, стварэнне банка дадзеных аб традыцыйнай культуры раёнаў вобласцi на базе РАМЦаў, АЦНТ.

Фармiраванне фонду захавання фальклорных матэрыялаў (гуказапiс, кiно, вiдэа- i фотаматэрыялы).

Падтрымка i развiццё iснуючых i стварэнне новых фальклорных самадзейных калектываў, арганiзацыя дзейнасцi Дамоў фальклору.

2. Народныя святы и абрады

Стварэнне неабходных сацыяльных умоў для захавання, падтрымкi i папулярызацыi мясцовай абрадава-святочнай культуры, культывацыя яе ў паўсядзённым жыццi насельнiцтва.

3. Традыцыйны народны касцюм Мiншчыны

Вывучэнне рэгiянальных асаблiвасцей традыцыйнага народнага касцюма Мiнскай вобласцi.

Папаўненне калекцыi i каталагiзацыя фондаў АЦНТ, распрацоўка музейнай экспазiцыi.

Адраджэнне традыцыйнай тэхналогii вырабу народнага касцюма i рэгiянальных строяў.

4. Мастацкiя промыслы i рамёствы

Адраджэнне традыцыйных тэхналогiй мастацкiх рамёстваў Мiншчыны. Стварэнне хат-майстэрань i аўтарскiх школ лепшых майстроў вобласцi.

Стварэнне i падтрымка дзейнасцi Дамоў рамёстваў у раённых цэнтрах i гарадах вобласцi, абучэнне на iх базе дзяцей i моладзi.

Стварэнне сiстэмы выстаў, святаў, конкурсаў майстроў мастацкiх рамёстваў, прапаганда iх творчасцi сродкамi масавай iнфармацыi.

5. Самадзейная мастацкая творчасць i культурныя абмены

Правядзенне традыцыйных i распрацоўка новых форм аглядаў, конкурсаў, фестываляў самадзейнай мастацкай творчасцi на ўсiх узроўнях (вёска, раён, рэгiён, вобласць), падтрымка маладых талентаў (на аснове конкурснага адбору) у iх творчым станаўленнi i развiццi.

Удасканаленне мiжраённых, мiжабласных i мiжнародных культурных абменаў, iнфармацыйнае i метадычнае забеспячэнне гэтай дзейнасцi.

У вобласцi развiцця бiблiятэчнай справы

Далейшы рост эфектыўнасцi выкарыстання эканамiчнага, сацыяльнага i культурнага патэнцыяла грамадства, павышэнне ўзроўня задавальнення духоўных i iнфармацыйных запатрабаванняў жыхароў Мiншчыны, развiццё аўтаматызацыi бiблiятэчных працэсаў.

Асноўныя напрамкi развiцця бiблiятэк:

1. Удасканальванне адзiнай сеткi бiблiятэк

Узмацненне ўзаемадзеяння бiблiятэк розных ведамстваў, спецыялiзацыя, кааперацыя i каардынацыя iх дзейнасцi ва ўсiх сферах: фармiраваннi i выкарыстаннi бiблiятэчных фондаў, бiблiятэчным i iнфармацыйна-бiблiяграфiчным абслугоўваннi, навукова-метадычнай рабоце.

Упарадкаванне сеткi сельскiх бiблiятэк у маланаселеных пунктах.

Стварэнне разгорнутай сеткi нестацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва па месцу жыхарства i па месцу працы.

2. Змест бiблiятэчнай работы, удасканаленне абслугоўвання

Забеспячэнне насельнiцтва гарантаваным мiнiмумам бесплатных паслуг, стварэнне ўмоў свабоднага выбара неабходных крынiц iнфармацыi i формаў абслугоўвання.

Перабудова сiстэмы масавай i iндывiдуальнай работы бiблiятэк па арганiзацыi дасуга насельнiцтва. Наданне бiблiятэцы статусу цэнтра мiжасобасных зносiн чытачоў, абмена думак аб кнiзе, творчасцi пiсьменнiкаў. Арганiзацыя клубаў па iнтарэсах i аматарскiх аб'яднанняў, пакояў тэхнiчнай творчасцi, бiблiятэк-клубаў, бiблiятэк-вiдэатэк, бiблiятэк сямейнага чытання, бiблiятэк-цэнтраў дасуга, гульнятэк.

Рэалiзацыя абласных i рэгiянальных праграм.

Правядзенне абласных злётаў "Нас слова Купалы да творчасцi клiча" i "Юныя таленты Мiншчыны".

Удасканаленне сiстэмы рэгiянальнай, сацыяльнай i фактаграфiчнай iнфармацыi, забеспячэнне бiблiятэчнага i iнфармацыйнага абслугоўвання тэатральна-галiновых праграм.

Развiццё мабiльнасцi фондаў, аператыўнасцi iнфармавання аб iх складзе, забеспячэння захаванасцi. Штогадовае правядзенне пераразмеркавання лiтаратуры ўнутры рэгiёна, каардынацыя падпiскi на перыядычныя i iнфармацыйныя выданнi.

Стварэнне ўмоў для шырокага далучэння да работы бiблiятэк чытацкай грамадскасцi.



У вобласцi развiцця прафесiйнага мастацтва



Пошук больш цесных творчых кантактаў як з вядомымi, так i маладымi драматургамi i кампазiтарамi для стварэння высокамастацкiх спектакляў i канцэртных праграм паводле беларускiх твораў i ў якасцi першага сцэнiчнага прачытання. Выкарыстоўванне колькаснага паказчыка ў дапаўненнi к жанравай i стылявой разнастайнасцi новых работ.

Вызначэнне новых падыходаў да дзiцячай драматургii i музыкi беларускай i замежнай класiкi.

Якаснае змяненне мастацкай прыроды пастановачных спектакляў i канцэртных праграм для маленькiх слухачоў i гледачоў.

Удасканаленне ўсёй сiстэмы арганiзацыi гледача i слухача праз пашырэнне геаграфii выязной i гастрольнай дзейнасцi як на тэрыторыi вобласцi, так i ў рэспублiцы, за яе межамi, з улiкам эканамiчнай мэтазгоднасцi i паляпшэння рэкламы выяздных гастроляў. Змяншэнне працэнта бюджэтнага фiнансавання выдаткаў, больш актыўнае выкарыстанне сродкаў спонсараў для развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы прафесiйных калектываў. Якаснае фармiраванне трупы тэатраў i камернага хора.



У вобласцi развiцця паркавай справы



Зберажэнне дзяржаўных паркаў культуры i адпачынку. Арганiзацыя культурна-дасугавай дзейнасцi праз заключэнне сацыяльна-творчых заказаў. Выкарыстанне ў рабоце ПКiА гаспадарчага разлiку i самастойнасцi, захаванне частковага бюджэтнага фiнансавання.

Далейшае ўдасканальванне дзейнасцi па арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва ў зонах адпачынку, прыклубных парках пры гарадскiх i раённых Дамах культуры.



Асноўныя накiрункi дзейнасцi музеяў вобласцi



Далейшае ўдасканаленне экспазiцыйна-выставачнай дзейнасцi музеяў у адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi ў дадзенай галiне. Стварэнне новых экспазiцый, здольных прыцягнуць увагу наведвальнiка адметнай формай падачы матэрыяла i максiмальнай адасобленасцю ад iдэалагiчных штампаў i суб'ектывiсцкiх ацэнак.

Павышэнне якаснага ўзроўню i пашырэнне тэматыкi стацыянарных i перасоўных выстаў. Арганiзацыя сiстэматычнага абмену выставамi памiж музейнымi ўстановамi вобласцi.

Удасканаленне музейнай сеткi вобласцi i паляпшэнне яе матэрыяльнай базы за кошт стварэння новых, рэканструкцыi памяшканняў iснуючых музеяў.

Грунтоўнае вывучэнне назапашаных музеямi фондавых калекцый, якое дазволiць павялiчыць працэнт арыгiнальных экспанатаў, прадстаўленых на выставах i экспазiцыях, забяспечыць ашчаднае iх утрыманне i належны ўлiк. У музеях вобласцi камп'ютэрызацыя фондавых калекцый.



Ахова гiстарычнай спадчыны



Сумесна з Дзяржаўнай iнспекцыяй па ахове гiстарычнай спадчыны ажыццяўляць кантроль за выкананнем дзеючага заканадаўства ў галiне аховы гiстарычнай спадчыны, асаблiва за выкананнем уласнiкамi i карыстальнiкамi нерухомых каштоўнасцей патрабаванняў заключаных ахоўных абавязацельстваў.

Далейшае ажыццяўленне мясцовых i абласной праграм "Спадчына".

Завяршэнне выдання раённых гiсторыка-дакументальных хронiк "Памяць".



Асноўныя накiрункi работы з навучальнымi ўстановамi

культуры i мастацтва



Iндывiдуалiзацыя вучэбных планаў у навучальных установах мастацтваў. Выкарыстоўванне iнiцыятывы выкладчыкаў шляхам пераходу ад дырэктыўнага да дарадчага метаду педагогiкi.

Развiццё масавага мастацка-эстэтычнага выхавання i прафесiйнага навучання праз дзiцячыя школы мастацтваў i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Павелiчэнне кантынгенту навучэнцаў мастацкiх аддзяленняў i аддзяленняў харэаграфii i народных рамёстваў у дзiцячых музычных школах i школах мастацтваў.

Сумесна з навучальнымi ўстановамi весцi прафарыентацыйную работу ў пошуках таленавiтай моладзi для накiравання яе на вучобу па творчых спецыяльнасцях у сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Правядзенне штогод вяснавога "Кiрмашу юных талентаў" у Маладзечанскiм музычным вучылiшчы i Мiнскiм вучылiшчы мастацтваў, а таксама традыцыйных конкурсаў па музыкальных спецыяльнасцях, харэаграфii, мастацкiх выстаў "Мая Радзiма - мая Беларусь", фестываля дзiцячай творчасцi "Сымон-музыка".

Справаздачы сярэднiх спецыяльных устаноў у Белдзяржфiлармонii, а таксама справаздачы дзiцячых музычных школ i школ мастацтваў па вынiках навучальнага года.



Цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей i падлеткаў



Далейшае развiццё ЦЭВаў, удасканаленне форм i метадаў iх работы праз тэматычна-вучэбныя праграмы i планы ўрокаў эстэтычнага цыкла, студый i гурткоў. Правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў з мэтай выхавання ў дзяцей высокiх духоўных i маральных якасцей, раскрыццё i ўдасканаленне творчых здольнасцей асобы, развiццё мастацкiх iнтарэсаў, фармiраванне ў падрастаючага пакалення эстэтычных густаў.



Асноўныя накiрункi кадравай палiтыкi



Арганiзацыя падрыхтоўкi кадраў у Маладзечанскiм музычным вучылiшчы i Мiнскiм вучылiшчы мастацтваў пераважна з жыхароў вобласцi, актыўна выкарыстоўваць мэтавую, дагаварную, кантрактную формы падрыхтоўкi спецыялiстаў.

Распрацоўка праграмы павышэння квалiфiкацыi работнiкаў, кiраўнiкоў i спецыялiстаў устаноў культуры i мастацтва, а таксама апарата ўпраўлення.

Забеспячэнне замяшчэння вакантных пасад кiраўнiкоў устаноў i арганiзацый культуры абласнога падпарадкавання на конкурснай i кантрактнай аснове. Арганiзацыя кансультацый работнiкаў кадравых служб, а таксама кiраўнiкоў па пытаннях кiравання персаналам i дзеючага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб працы.

Стварэнне неабходных умоў па адаптацыi маладых спецыялiстаў, аказанне дапамогi ў асваеннi прафесii праз настаўнiцтва.

Перыядычнае правядзенне атэстацыi спецыялiстаў устаноў культуры i апарата кiравання, стварэнне рэзерву кадраў.

Вывучэнне, пры дапамозе псiхолагаў i сацыёлагаў, сацыяльна-псiхалагiчных узаемаадносiн у калектывах органаў i ўстаноў культуры.

Правядзенне раённых i абласных конкурсаў прафесiйнага майстэрства работнiкаў культуры.



У вобласцi фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi



Фiнансавае забеспячэнне права насельнiцтва на атрыманне якасных i разнастайных паслуг, аказываемых установамi культуры i мастацтва. Мэтавая фiнансавая падтрымка доўгатэрмiновых праграм па прыярытэтных напрамках дзейнасцi на конкурснай аснове. Нарматыўнае фiнансаванне, у аснову якога пакладзены колькасны i якасны падыходы (пры колькасным падыходзе памер вылучаемых фiнансавых сродкаў ставiцца ў залежнасць ад колькасцi жыхароў у рэгiёне i колькасцi дзеючых устаноў культуры i мастацтва).

Больш значнае прыцягненне сродкаў з пазабюджэтных крынiц, мэтанакiраваная i сiстэмная работа з мецэнатамi, рознымi грамадскiмi фондамi па прыцягненню iх увагi да канкрэтных праграм.

Разумнае спалучэнне камерцыйных i некамерцыйных асноў.



-------------------------------------------+--------+--------+-------¬
¦                                          ¦1998 г. ¦2000 г. ¦2005 г.¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦     Клубныя ўстановы                     ¦  811   ¦  794   ¦  769  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць клубных аб'яднанняў          ¦ 4401   ¦ 4398   ¦ 4371  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць гурткоў, калектываў          ¦        ¦        ¦       ¦
¦   мастацкай самадзейнасцi                ¦ 3081   ¦ 3105   ¦ 3129  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць калектываў са званнем        ¦        ¦        ¦       ¦
¦   "народны", "узорны"                    ¦  152   ¦  161   ¦  176  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦     Бiблiятэкi                           ¦        ¦        ¦       ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - бiблiятэчны фонд (тыс.экз.)            ¦10446,9 ¦10500,0 ¦11000,0¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць чытачоў (тыс.чал.)           ¦  648,5 ¦  645,0 ¦  640,0¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - выдача бiблiятэчнага фонду             ¦        ¦        ¦       ¦
¦   (тыс.экз.)                             ¦10758,0 ¦10320,0 ¦10240,0¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - лiк наведвальнiкаў (тыс.)              ¦ 3675,5 ¦ 3700,0 ¦ 3800,0¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - чытальнасць                            ¦   16,6 ¦   16,0 ¦   16,0¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - абарачальнасць фонду                   ¦    1,0 ¦    1,0 ¦    1,0¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦     Музеi                                ¦   16   ¦   19   ¦   21  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць адзiнак асноўнага фонду      ¦        ¦        ¦       ¦
¦   захавання (тыс.адзiнак)                ¦  199   ¦  200   ¦  260  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць наведвальнiкаў               ¦        ¦        ¦       ¦
¦   (тыс.чал.)                             ¦  145,5 ¦  150   ¦  160  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць экскурсiй                    ¦ 4408   ¦ 4550   ¦ 4850  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць выстаў                       ¦  166   ¦  190   ¦  210  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦     Прафесiйныя калектывы                ¦    3   ¦    3   ¦    3  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць спектакляў, праграм          ¦  504   ¦  612   ¦  800  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць гледачоў (тыс.чал.)          ¦   64,9 ¦   86,4 ¦  129,6¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць новых пастановак, праграм    ¦    9   ¦   12   ¦   18  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦     Паркi культуры i адпачынку           ¦    5   ¦    5   ¦    6  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць праведзеных мерапрыемстваў   ¦ 1117   ¦ 1240   ¦ 1364  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць аб'ектаў вольнага часу       ¦   88   ¦   92   ¦  106  ¦
+------------------------------------------+--------+--------+-------+
¦ - колькасць атракцыёнаў                  ¦   46   ¦   50   ¦   61  ¦
¦------------------------------------------+--------+--------+--------


---------------------------------+----T----+----T----+----T----+----¬
¦                                ¦1999¦2000¦2001¦2002¦2003¦2004¦2005¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Накiраванне абiтурыентаў на     ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦вучобу ў навучальныя ўстановы   ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦культуры                        ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Беларускi унiверсiтэт культуры  ¦  65¦  65¦  70¦  70¦  75¦  75¦  80¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Акадэмiя музыкi                 ¦  25¦  25¦  30¦  30¦  30¦  35¦  35¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Акадэмiя мастацтваў             ¦   5¦   5¦   5¦   5¦   5¦   8¦   8¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Маладзечанскае музычнае         ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
¦вучылiшча                       ¦  90¦  90¦  90¦  90¦  90¦  90¦  90¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Мiнскае вучылiшча мастацтваў    ¦ 120¦ 120¦ 120¦ 120¦ 120¦ 120¦ 120¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Магiлёўскi бiблiятэчны тэхнiкум ¦  15¦  15¦  15¦  15¦  20¦  20¦  20¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Пераўтварэнне ДМШ у ДШМ         ¦   2¦   4¦   1¦    ¦    ¦    ¦   2¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Адкрыццё новых школ (фiлiялаў)  ¦1 ф.¦2 ф.¦    ¦    ¦2 ф.¦    ¦    ¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦Развiццё сеткi класаў:          ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦    ¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦    - харэаграфiя               ¦   1¦   3¦   1¦   1¦   1¦   1¦   1¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦    - мастацкае                 ¦   1¦   2¦   1¦   1¦   1¦   1¦    ¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦    - тэатральнае               ¦    ¦   1¦    ¦   1¦    ¦    ¦   1¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦    - саломапляценне            ¦    ¦   2¦   2¦   1¦   1¦   1¦    ¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦    - разьба па дрэве           ¦    ¦   2¦   2¦   1¦   1¦   1¦   2¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦    - харавое аддзяленне        ¦    ¦   1¦    ¦   1¦    ¦    ¦   1¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦    - духавыя iнструменты       ¦   1¦    ¦   2¦    ¦    ¦   1¦   2¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦    - струнныя iнструменты      ¦   1¦   2¦   1¦    ¦    ¦   1¦    ¦
+--------------------------------+----+----+----+----+----+----+----+
¦    - народныя iнструменты      ¦    ¦    ¦    ¦    ¦   2¦    ¦   1¦
¦--------------------------------+----+----+----+----+----+----+-----


III. РЭГIЯНАЛЬНЫЯ ПЛАНЫ РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА



----+-------------------------------+---------+--------------------¬
¦N  ¦      Назва мерапрыемства      ¦Тэрмiн   ¦Крынiца фiнансавання¦
¦п/п¦                               ¦выканання¦                    ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 1 ¦               2               ¦    3    ¦          4         ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦    Барысаўскi раён                                               ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 1.¦Стварэнне на базе Лаўнiцкага СК¦         ¦                    ¦
¦   ¦Дома фальклору                 ¦1999     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 2.¦Падрыхтоўка на званне "народны"¦         ¦                    ¦
¦   ¦i "узорны" наступных калектываў¦         ¦                    ¦
¦   ¦мастацкай самадзейнасцi:       ¦1999-2001¦мясцовы бюджэт      ¦
¦   +-------------------------------+---------+--------------------+
¦   ¦- харавы калектыў              ¦         ¦                    ¦
¦   ¦  Халхолiцкага СДК             ¦         ¦                    ¦
¦   ¦  "Крынiчанька"                ¦         ¦                    ¦
¦   +-------------------------------+---------+--------------------+
¦   ¦- вакальная група              ¦         ¦                    ¦
¦   ¦  Навасёлкаўскага СДК          ¦         ¦                    ¦
¦   +-------------------------------+---------+--------------------+
¦   ¦- цыркавая студыя РДК          ¦         ¦                    ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 3.¦Капiтальны рамонт 10 устаноў   ¦         ¦                    ¦
¦   ¦культуры                       ¦1999-2000¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 4.¦Камп'ютэрызацыя ЦБС            ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 5.¦Пераўтварэнне Стара-Барысаўскай¦         ¦                    ¦
¦   ¦дзiцячай музычнай школы ў школу¦         ¦                    ¦
¦   ¦мастацтваў                     ¦1999     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 6.¦Адкрыццё харавога аддзялення ў ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Стара-Барысаўскай ДШМ          ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 7.¦Паступовая перадача ўстаноў    ¦         ¦                    ¦
¦   ¦культуры з баланса гаспадарак  ¦         ¦                    ¦
¦   ¦на баланс аддзела культуры     ¦         ¦                    ¦
¦   ¦(Зачысцiнскага, Перасадскага,  ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Метчанскага Дамоў культуры,    ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Нiўскага, Траянаўскага сельскiх¦1999-2005¦абласны i мясцовы   ¦
¦   ¦клубаў)                        ¦         ¦бюджэты             ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 8.¦Завяршэнне будаўнiцтва новых   ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Дамоў культуры ў в.в.Аздзяцiчы,¦1999-2005¦абласны i мясцовы   ¦
¦   ¦В.Ухалода, К.Слабада           ¦         ¦бюджэты             ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦    Бярэзiнскi раён                                               ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 1.¦Стварэнне Дулебскага Дома      ¦1999-2000¦мясцовы бюджэт,     ¦
¦   ¦рамёстваў                      ¦         ¦упраўленне культуры ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 2.¦Адкрыццё школы мастацтваў      ¦1998     ¦абласны i мясцовы   ¦
¦   ¦                               ¦         ¦бюджэты             ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 3.¦Стварэнне Любушанскага Цэнтра  ¦         ¦мясцовы бюджэт,     ¦
¦   ¦традыцыйнай культуры           ¦2000     ¦упраўленне культуры ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 4.¦Камп'ютэрызацыя ЦБС            ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 5.¦Камп'ютэрызацыя РДК            ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 6.¦Капiтальны i бягучы рамонт     ¦         ¦                    ¦
¦   ¦устаноў культуры (ЦБС;         ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Лешнiцкага, Брадзецкага,       ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Мiхалеўскага, Селiбскага       ¦1999-2001¦мясцовы бюджэт      ¦
¦   ¦СДК; Пагосцкага, Логаўскага СК)¦         ¦сродкi гаспадарак   ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦    Вiлейскi раён                                                 ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 1.¦Стварэнне сацыяльна-бытавых    ¦         ¦                    ¦
¦   ¦цэнтраў у маланаселеных пунктах¦1999-2000¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 2.¦Рамонт, добраўпарадкаванне     ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Любанскага                     ¦         ¦                    ¦
¦   ¦адукацыйна-культурнага цэнтра, ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Дома рамёстваў (в.Iзбiно),     ¦         ¦                    ¦
¦   ¦раённай бiблiятэкi, ДМШ        ¦         ¦                    ¦
¦   ¦(в.Далгiнава, в.Любань)        ¦1999-2000¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 3.¦Падрыхтоўка да прысваення      ¦         ¦                    ¦
¦   ¦звання "народны" i "узорны":   ¦1999-2000¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦   ¦- харавы калектыў Нарачанскага ¦         ¦                    ¦
¦   ¦  i Iл'янскага СДК;            ¦         ¦                    ¦
¦   +-------------------------------+---------+--------------------+
¦   ¦- дзiцячы лялечны тэатр        ¦         ¦                    ¦
¦   ¦  Ярхоўскага СК                ¦         ¦                    ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 4.¦Стварэнне на базе              ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Крывасельскага СК              ¦         ¦                    ¦
¦   ¦клуба-майстэрнi                ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 5.¦Стварэнне адукацыйна-культурных¦         ¦                    ¦
¦   ¦цэнтраў на базе Людвiнаўскага i¦         ¦                    ¦
¦   ¦Даўгiнаўскага СДК              ¦2001-2002¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 6.¦Стварэнне Дамоў майстроў на    ¦         ¦                    ¦
¦   ¦базе Касцяневiцкага,           ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Кавалеўскага, Жарскага,        ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Латыгольскага, Стайкоўскага СК ¦1999-2005¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 7.¦Адкрыццё фiлiяла Дома рамёстваў¦2004     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 8.¦Адкрыццё фiлiяла ДМШ у         ¦         ¦                    ¦
¦   ¦п.Партызанскi                  ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 9.¦Адкрыццё аддзялення харэаграфii¦         ¦                    ¦
¦   ¦ў Iл'янскай ДМШ                ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦    Валожынскi раён                                               ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 1.¦Прыстасаванне будынка i        ¦         ¦                    ¦
¦   ¦стварэнне экспазiцыi музея ў   ¦         ¦                    ¦
¦   ¦г.Валожыне                     ¦1999-2000¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 2.¦Капiтальны рамонт (РДК;        ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Iвянецкага ГпДК; Валожынскай,  ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Iвянецкай, Вiшнеўскай ДМШ; 5   ¦1999-2005¦мясцовы бюджэт,     ¦
¦   ¦СДК, 5 СК, 11 бiблiятэк)       ¦         ¦сродкi гаспадарак   ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 3.¦Камп'ютэрызацыя ЦБС            ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦    Клецкi раён                                                   ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 1.¦Стварэнне Дома рамёстваў       ¦1999-2000¦мясцовы бюджэт,     ¦
¦   ¦                               ¦         ¦упраўленне культуры ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 2.¦Адкрыццё творчай лабараторыi па¦         ¦                    ¦
¦   ¦мастацкай самадзейнасцi i      ¦         ¦                    ¦
¦   ¦народнай творчасцi             ¦1999     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 3.¦Стварэнне пры РДК i СДК клубаў ¦         ¦                    ¦
¦   ¦па праблемах маладой сям'i     ¦1999     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 4.¦Падрыхтоўка на званне "народны"¦         ¦                    ¦
¦   ¦i "узорны" наступных калектываў¦         ¦                    ¦
¦   ¦мастацкай самадзейнасцi:       ¦1999-2001¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦   ¦- духавы аркестр               ¦         ¦                    ¦
¦   +-------------------------------+---------+--------------------+
¦   ¦- харавы калектыў Тучанскага   ¦         ¦                    ¦
¦   ¦  СДК                          ¦         ¦                    ¦
¦   +-------------------------------+---------+--------------------+
¦   ¦- дзiцячы харэаграфiчны        ¦         ¦                    ¦
¦   ¦  калектыў                     ¦         ¦                    ¦
¦   +-------------------------------+---------+--------------------+
¦   ¦- дзiцячы фальклорны калектыў  ¦         ¦                    ¦
¦   ¦  Янавiцкага СДК               ¦         ¦                    ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 5.¦Камп'ютэрызацыя ЦБС            ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 6.¦Капiтальны рамонт Шчэпiцкага,  ¦         ¦                    ¦
¦   ¦Тучанскага, Арэшнiцкага ДК     ¦1999-2003¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 7.¦Капiтальны рамонт i            ¦         ¦                    ¦
¦   ¦прыстасаванне былога будынка   ¦         ¦                    ¦
¦   ¦бiблiятэкi пад iнтернат        ¦         ¦                    ¦
¦   ¦работнiкаў культуры            ¦2002     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 8.¦Прыстасаванне былога будынка   ¦         ¦                    ¦
¦   ¦РДК пад музей нацыянальных     ¦1999-2004¦абласны i мясцовы   ¦
¦   ¦меньшасцяў                     ¦         ¦бюджэты             ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦   Капыльскi раён                                                 ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 1.¦Капiтальны рамонт будынка i    ¦         ¦                    ¦
¦   ¦стварэнне музейнай экспазiцыi  ¦1999-2000¦абласны бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 2.¦Прыбудова да раённага цэнтра   ¦         ¦                    ¦
¦   ¦культуры                       ¦2002-2004¦абласны бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 3.¦Стварэнне дома-майстэрнi ў     ¦         ¦                    ¦
¦   ¦в.Праснакi                     ¦1999-2000¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 4.¦Стварэнне Дома раёмстваў на    ¦         ¦мясцовы бюджэт,     ¦
¦   ¦базе Сямежаўскага СДК          ¦2000-2001¦упраўленне культуры ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 5.¦Капiтальны рамонт i            ¦         ¦                    ¦
¦   ¦рэканструкцыя (4 бiблiятэкi, 7 ¦1999-2005¦мясцовы бюджэт,     ¦
¦   ¦СДК, 1 СК, ДМШ)                ¦         ¦сродкi гаспадарак   ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 6.¦Капiтальны рамонт Бучацiнскага ¦         ¦                    ¦
¦   ¦СДК                            ¦1999-2000¦абласны бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 7.¦Камп'ютэрызацыя ЦБС            ¦2000     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 8.¦Камп'ютэрызацыя музея          ¦2001     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 9.¦Камп'ютэрызацыя раённага цэнтра¦         ¦                    ¦
¦   ¦культуры                       ¦2002     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦    Крупскi раён                                                  ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 1.¦Стварэнне цэнтра рамёстваў пры ¦         ¦                    ¦
¦   ¦музеi                          ¦2001     ¦мясцовы бюджэт      ¦
+---+-------------------------------+---------+--------------------+
¦ 2.¦Падрыхтоўка да прысваення      ¦         ¦                    ¦
¦   ¦звання "народны"               ¦         ¦                    ¦


Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 |




< Главная страница

Право регионов Беларуси
Архив 2007 2009

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList