| Стр. 1
 Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |  
 
 
 
 Зарегистрировано в НРПА РБ 27 сентября 2004 г. N 9/3706 
 
 
 
 
 
 Гродзенскi абласны Савет дэпутатаў РАШЫЎ: 1. Зацвердзiць прыкладаемую Праграму выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi ў Гродзенскай вобласцi на 2004 - 2008 гады. 2. Раённым i Гродзенскаму гарадскому Саветам дэпутатаў Гродзенскай вобласцi зацвердзiць рэгiянальныя Праграмы выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi на 2004 - 2008 гады. 3. Кантроль за выкананнем Праграмы выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi ў Гродзенскай вобласцi на 2004 - 2008 гады ўскласцi на ўпраўленне адукацыi Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта (Сягоднiк А.I.). 
 
 Старшыня А.I.КАРПУЦЬ 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
                                               ЗАЦВЕРДЖАНА                                               Рашэнне                                               Гродзенскага абласнога                                               Савета дэпутатаў                                               08.09.2004 N 81 
 
 ПРАГРАМА ВЫХАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ I НАВУЧЭНСКАЙ МОЛАДЗI Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI НА 2004 - 2008 ГАДЫ 
 
 Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI 
 
 1. Праграма выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi ў Гродзенскай вобласцi на 2004 - 2008 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Аб адукацыi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, арт. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844). 2. Дадзеная Праграма вызначае змест выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi ў сучасных умовах на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi, накiрункi рэалiзацыi прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў сферы выхавання, з'яўляецца навукова-метадычнай асновай арганiзацыi выхаваўчай дзейнасцi. 3. Дадзеная Праграма зарыентавана на павышэнне сацыяльнага статуса адукацыйна-выхаваўчых устаноў, абнаўленне зместу i структуры выхавання на аснове айчынных традыцый i сучаснага вопыту, забеспячэнне адзiнства навучальнага i выхаваўчага працэсаў, аб'яднанне ўсiх зацiкаўленых арганiзацый для вырашэння сацыяльна-педагагiчных праблем выхавання, iнтэграванасць дзяржаўнага, грамадскага i сямейнага выхавання. 
 
 Глава 2 МЭТЫ, ЗАДАЧЫ I ПРЫНЦЫПЫ ДАДЗЕНАЙ ПРАГРАМЫ 
 
 4. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца забеспячэнне неабходных метадычных, арганiзацыйных, кадравых, iнфармацыйных i iншых умоў для далейшага развiцця выхаваўчых сiстэм у адукацыйных установах усiх тыпаў i вiдаў, упарадкаванне дзейнасцi адукацыйных устаноў, якая будзе садзейнiчаць развiццю сацыяльнай i культурнай кампетэнтнасцi асобы, яе самавызначэнню ў соцыуме, фармiраванню чалавека-грамадзянiна, сем'янiна-бацькi i мацi, спецыялiста-прафесiянала. 5. Задачамi дадзенай Праграмы з'яўляюцца: далейшае павышэнне сацыяльнага статуса выхавання ў сiстэме адукацыi ў Гродзенскай вобласцi; канкрэтызацыя стратэгii Гродзенскага гарадскога i раённых выканаўчых камiтэтаў (далей - гаррайвыканкамы), накiраванай на iнтэграцыю ўсiх зацiкаўленых арганiзацый для вырашэння сацыяльна-педагагiчных праблем выхавання; развiццё выхаваўчых функцый адукацыйных устаноў, пашырэнне складу суб'ектаў выхавання, каардынацыя iх намаганняў, пашырэнне ўзаемадзеяння сям'i i адукацыйных устаноў; умацаванне дзеючых i далейшае фармiраванне рэгiянальных i лакальных сiстэм выхавання на аснове ўлiку тэрытарыяльных, культурных i сацыялагiчных асаблiвасцей кожнай адукацыйнай установы; актыўнае ўкараненне ў педагагiчную практыку сучасных тэхналогiй у сферы выхавання; развiццё гуманiстычных прынцыпаў, зместу i механiзмаў маральнага, iдэалагiчнага, грамадзянскага i патрыятычнага выхавання; аказанне дапамогi сям'i ў вырашэннi праблем у выхаваннi дзяцей, развiццё псiхолага-педагагiчнай асветы бацькоў; стварэнне неабходных умоў для пашырэння i эфектыўнай дзейнасцi ў адукацыйных установах грамадскiх аб'яднанняў "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi" i "Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя"; актывiзацыя дзейнасцi гаррайвыканкамаў па стварэннi сiстэмы псiхолага-педагагiчнай i медыка-сацыяльнай рэабiлiтацыi дзяцей i моладзi; павышэнне прафесiянальнага ўзроўню ўпраўлення працэсам выхавання; забеспячэнне ўзаемадзеяння сiстэмы адукацыi з усiмi сацыяльнымi iнстытутамi; выкарыстанне ў поўнай меры выхаваўчага патэнцыялу навучальнага працэсу; умацаванне статуса класнага кiраўнiка, куратара ў выхаваўчай сiстэме; актуалiзацыя праблемы прафiлактыкi процiпраўных дзеянняў дзяцей i моладзi. 6. Асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi выхавання дадзенай Праграмы вызначаюцца: сацыяльна-культуралагiчны прынцып - асэнсаванне нацыяльна-культурных традыцый у прасторы сусветнай культуры, выхаванне адказнасцi за лёс Беларусi, здольнасцi да развiцця культуры свайго народа; прынцып гуманiзму - прыняцце i зацвярджэнне непаўторнасцi жыццёвага шляху кожнага дзiцяцi, падтрымка яго iмкненняў да самарэалiзацыi, запатрабаванасць у выхаваўчым працэсе патэнцыяльных магчымасцяў навучэнскай моладзi; прынцып iндывiдуалiзацыi - азначанасць у задаваемых выхаваннем эталонах "адзiнкавага", iндывiдуалiзаванага, суаднесенага з патэнцыяльнымi магчымасцямi развiцця канкрэтнай асобы; прынцып варыятыўнасцi - прыняцце разнастайнасцi выхаваўчага асяроддзя з улiкам зместу, формаў, метадаў выхавання, полiгрупавой прыналежнасцi, свабоды выбару пры абавязковым захаваннi нормаў, правiл i маральных запаведзяў грамадства; прынцып крэатыўнасцi - творчы падыход да арганiзацыi працэсу выхавання; прынцып эфектыўнасцi сацыяльнага ўзаемадзеяння - бесперапынны працэс выхавання ад дзiцячай дашкольнай установы да вышэйшай навучальнай установы; прынцып канцэнтрацыi выхавання - дапамога дзiцяцi, падлетку, маладому чалавеку ў засваеннi сацыяльнага i культурнага вопыту i свабодным самавызначэннi ў сацыяльным акружэннi, у станаўленнi iх як грамадзян, сем'янiнаў i прафесiяналаў. 
 
 Глава 3 АСНОВЫ ПЕДАГАГIЧНАЙ ПАДСТАВЫ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ ВЫХАВАННЯ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI. АБЛАСНЫЯ ВЫХАВАЎЧЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ 
 
 7. Дашкольная адукацыя фармiруе пэўную суму ведаў, развiвае базавыя здольнасцi асобы, яе сацыяльныя i культурныя навыкi, асновы экалагiчна мэтазгодных паводзiн, здаровага ладу жыцця. Галоўнымi задачамi дашкольнай адукацыi ў Гродзенскай вобласцi з'яўляюцца: захаванне сеткi дашкольных адукацыйных устаноў, фармiраванне iх новых вiдаў; авалоданне сучаснымi праграмамi i тэхналогiямi, якiя задаюць новы змест выхавання i навучання; забеспячэнне ўстаноў дашкольнай адукацыi сучаснай i метадычнай лiтаратурай, арыентуючай на падрыхтоўку дзяцей да далейшых стадый сацыялiзацыi; распрацоўка i ўкараненне ў практыку дзейнасцi дашкольных устаноў адукацыйных праграм i тэхналогiй па развiццi сацыяльнай i культурнай кампетэнтнасцi дзяцей, фармiраваннi ў iх камунiкатыўных навыкаў, паводзiн, якiя адпавядаюць мэтам дашкольнага выхавання. 8. Рашэнне задач дашкольнай адукацыi абумоўлiвае дзейнасць па наступных напрамках: развiццё сiстэмы бесперапыннага выхаваўчага працэсу дзяцей дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту са зберажэннем спецыфiкi яго зместу, формаў i метадаў у дашкольных установах i пачатковай школе. Арганiзацыя сумеснай распрацоўкi праграм i тэхналогiй бесперапыннай адукацыi, якая забяспечыць пераемнасць выхаваўчага працэсу на ўзроўнi дашкольнай i пачатковай агульнай адукацыi, iх укараненне; пашырэнне формаў удзелу ў дашкольнай адукацыi ўстаноў культуры, грамадскiх арганiзацый, сродкаў масавай камунiкацыi, iншых сацыяльных iнстытутаў; аказанне кансультатыўна-дыягнастычнай, метадычнай, карэкцыйна-педагагiчнай, псiхалагiчнай дапамогi сем'ям па пытаннях выхавання дашкольнiкаў; прыняцце сiстэмы мер па аказаннi дапамогi сем'ям, у якiх дзецi не ахоплены дашкольнай адукацыяй. 9. Цэнтральным звяном сiстэмы адукацыi, фундаментальнай сацыякультурнай базай выхавання i развiцця дзяцей з'яўляюцца агульнаадукацыйныя ўстановы. 10. Арганiзацыя працэсу выхавання ў агульнаадукацыйнай школе ў Гродзенскай вобласцi ажыццяўляецца на аснове далейшага павышэння статуса выхавання, абнаўлення iдэалагiчнага суправаджэння выхаваўчай работы, стымулявання разнастайнасцi выхаваўчых сiстэм, метадаў, устанаўлення балансу дзяржаўнага, сямейнага i грамадскага выхавання i прадугледжвае рашэнне наступных задач: фармiраванне выхаваўчай сiстэмы, якая ўключае ў сябе цэласнасць вучэбна-выхаваўчага працэсу, павышэнне выхаваўчага патэнцыялу навучання, манiторынг выхаванасцi вучняў, iдэалагiчнага суправаджэння выхаваўчага працэсу; фармiраванне накiраванасцi, базiсу асобы, якiя вызначаюць адносiны чалавека да з'яў, што адбываюцца ў свеце i нашай краiне, культурнай i навуковай спадчыны, разумення чалавекам сябе, свайго месца ў грамадстве; умацаванне iдэалагiчнага зместу вучэбных заняткаў i мерапрыемстваў, якiя праводзяцца ў школе; стварэнне належных умоў для ўдзелу дзяцей i навучэнскай моладзi ў пазiтыўным дзiцячым i маладзёжным руху; умацаванне здароўя дзiцяцi сродкамi здароўезберагальных тэхналогiй, фiзкультуры i спорту; павышэнне ролi псiхолага-педагагiчнай службы ў фармiраваннi школьных i класных калектываў, iндывiдуальных занятках з вучнямi, забеспячэннi прафiлактыкi асацыяльных паводзiн дзяцей; пашырэнне ўмоў для ўдзелу сем'яў у выхаваўчым працэсе, развiцця бацькоўскiх, грамадскiх аб'яднанняў, прыцягнення бацькоў да ўдзелу ў кiраваннi агульнаадукацыйнай установай. 11. Рашэнню задач, прадугледжаных у пункце 10 дадзенай Праграмы, прызвана садзейнiчаць дзейнасць па наступных напрамках: стварэнне i карэкцыя выхаваўчых сiстэм з улiкам сучасных патрабаванняў; выхаванне грамадзянiна i патрыёта Беларусi праз вывучэнне прававой i дзяржаўнай сiстэм, сiмволiкi, гiсторыi грамадзянскага жыцця ў краiне, жыцця i дзейнасцi знакамiтых асоб; аказанне дапамогi грамадскiм аб'яднанням "Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя", "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi" ў стварэннi iх структур у адукацыйных установах i рэалiзацыi дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi; арганiзацыя ўсебаковага вывучэння сацыяльных, культурных, псiхалагiчных асаблiвасцей дзiцячага ўзросту, каштоўнасных арыентацый дзяцей, iх iнтарэсаў i схiльнасцей; забеспячэнне варыятыўнасцi выхаваўчых сiстэм; развiццё сiстэмы пазашкольнага выхавання i навучання i разнастайнай пазаўрочнай дзейнасцi, умацаванне iх выхаваўчых функцый; павышэнне значымасцi арганiзацыi вольнага часу ў адукацыйных установах, стварэнне ўмоў для самавыражэння дзяцей у сiстэме пазашкольнага выхавання i навучання, у мастацкай i тэхнiчнай творчасцi, клубнай i гуртковай арганiзаванай дзейнасцi, занятках спортам. 12. Спецыфiка навучальна-выхаваўчага працэсу ў спецыяльных (карэкцыйных) адукацыйных установах для дзяцей, якiя маюць адхiленнi ў развiццi, у аздараўленчых адукацыйных установах санаторнага тыпу, у адукацыйных установах для дзяцей, якiя патрабуюць псiхолага-педагагiчнай дапамогi, прадугледжвае: ажыццяўленне комплексных дынамiчных карэкцыйна-развiццёвых мер; распрацоўку i рэалiзацыю праграм з улiкам iнтэлектуальных i фiзiчных магчымасцей дзiцяцi; рэкамендацыi псiхолагаў i ўрачоў; мэтанакiраванае прыцягненне сям'i ў працэс выхавання; пераадоленне цяжкасцей у сацыяльнай адаптацыi дзяцей, фармiраванне ў iх камунiкатыўных i працоўных навыкаў; сацыяльная рэабiлiтацыя дзяцей, падрыхтоўка iх да сямейнага жыцця, жыцця ў грамадстве, далучэнне да канкрэтнай працы. 13. Мэтай пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляецца: развiццё матывацыi дзяцей да пазнання i творчасцi, садзейнiчанне асобаснаму i прафесiянальнаму самавызначэнню выхаванцаў, iх адаптацыi да жыцця ў дынамiчным грамадстве, далучэнне да здаровага ладу жыцця, змястоўная арганiзацыя вольнага часу; скарачэнне прасторы дэвiянтных паводзiн, вырашэнне праблемы занятасцi дзяцей i падлеткаў; падтрымка i развiццё творчасцi вучняў. 14. Удасканаленне выхаваўчых функцый сiстэмы пазашкольнага выхавання i навучання вызначаецца рэалiзацыяй асноўных задач: зберажэнне i рост сеткi ўстаноў пазашкольнага выхавання i навучання, якiя будуць адпавядаць iнтарэсам i запатрабаванням навучэнцаў, iх бацькоў, сацыяльным патрабаванням; умацаванне кадравай, матэрыяльна-тэхнiчнай базы пазашкольных устаноў; абнаўленне праграмна-метадычнага зместу; прадаўжэнне на ўзроўнi раёнаў, гарадоў Гродзенскай вобласцi сiстэмы павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў усiх катэгорый; абагульненне вопыту педагагiчнай i эканамiчнай дзейнасцi ўстаноў пазашкольнага выхавання i навучання. 15. Установы, якiя забяспечваюць прафесiянальную адукацыю, павiнны працаваць над: стварэннем аптымальных умоў для развiцця асобы маладога чалавека, аказаннем яму дапамогi ў самавыхаваннi, маральным самаўдасканаленнi, засваеннi шырокага кола сацыяльнага вопыту; развiццём студэнцкага самакiравання, iнстытутаў калектыўнай студэнцкай самаарганiзацыi; выкарыстаннем магчымасцi дадатковай адукацыi, факультэтаў грамадскiх прафесiй для пераадолення разыходжання памiж якаснай падрыхтоўкай спецыялiстаў i рэальным патрабаваннем рынку працы, памiж рынкам працы i iндывiдуальнымi патрэбнасцямi асобы; павышэннем адказнасцi маладых людзей за сваю кар'еру i сацыяльныя вынiкi сваёй прафесiянальнай дзейнасцi; стварэннем мiжвузаўскiх цэнтраў развiцця пазавучэбнай дзейнасцi студэнтаў; развiццём клубнай работы, умоў для арганiзацыi вольнага часу моладзi як асаблiвай сферы яе жыццядзейнасцi; удасканаленнем работы службаў сацыяльна-псiхалагiчнай дапамогi маладым людзям у сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах; фармiраваннем у студэнтаў навыкаў прыняцця рашэнняў у паслядоўным i адказным ажыццяўленнi сваiх сацыяльных роляў, асаблiва ролi бацькi i мацi, грамадзянскiх пачуццяў. 16. На 2004 - 2008 гады асноўнымi прыярытэтамi ў выхаваўчай сiстэме Гродзенскай вобласцi з'яўляюцца: станаўленне светапоглядных асноў асобы; выхаванне грамадзянска-патрыятычнай i маральна-этычнай культуры; iдэалагiчнае суправаджэнне выхаваўчай работы; працоўнае выхаванне; развiццё калектывiзму i навыкаў мiжасабовых зносiн, фармiраванне актыўнай жыццёвай пазiцыi; псiхолага-педагагiчная прафiлактыка i карэкцыя адхiлення ў асобасным развiццi; фармiраванне ў дзяцей i моладзi патрэбнасцi ў здаровым ладзе жыцця; выхаванне дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця; узаемадзеянне з сям'ёй, выхаванне сем'янiна; арганiзацыя канiкулярнага адпачынку дзяцей i навучэнскай моладзi; развiццё пазашкольнага выхавання i навучання. 
 
 Глава 4 СIСТЭМА ФIНАНСАВАННЯ. ЭТАПЫ РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ 
 
 17. Галоўнымi крынiцамi фiнансавання дадзенай Праграмы з'яўляюцца фiнансавыя сродкi абласнога i раённых бюджэтаў у рамках выдзяляемых асiгнаванняў. Дадатковымi крынiцамi фiнансавання дадзенай Праграмы з'яўляюцца сродкi, якiя будуць атрыманы ад пазабюджэтнай дзейнасцi, а таксама iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 18. У рэалiзацыi дадзенай Праграмы выдзяляюцца пяць наступных этапаў: 2004 год - "Лiдэр". Этап прадугледжвае развiццё вучнёўскага i студэнцкага самакiравання ў навучальных установах усiх тыпаў, у дзейнасцi дзiцячых i маладзёжных аб'яднанняў; пашырэнне ва ўстановах адукацыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi", "Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя"; 2005 год - "Патрыёт". Этап прысвечаны патрыятычнаму выхаванню дзяцей i юнацтва, правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 60-й гадавiне Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне; 2006 год - "Наш двор". Этап прадугледжвае арганiзацыю работы з дзецьмi i падлеткамi па месцы жыхарства, навядзенне парадку на тэрыторыi навучальнай установы i па месцы жыхарства, стварэнне дзвюх эксперыментальных пляцовак, якiя стануць базавымi па распрацоўцы мадэляў гэтай дзейнасцi, правядзеннi семiнараў педагагiчных кадраў, падрыхтоўцы i выданнi iнфармацыйна-метадычных матэрыялаў; 2007 год - "Сям'я". Этап накiраваны на павышэнне ўвагi да праблем сям'i, яе выхаваўчага патэнцыялу, пошук новых шляхоў рэабiлiтацыi бацькоў, якiя ў гэтым маюць патрэбу, шляхоў узаемадзеяння ў працэсе выхавання дзяцей; 2008 год - "Здаровы лад жыцця". Этап прысвячаецца павышэнню зацiкаўленасцi навучальных устаноў да фармiравання ў дзяцей, падлеткаў i студэнтаў патрэбнасцi ў зберажэннi свайго псiхiчнага i фiзiчнага здароўя. 
 
 Глава 5 РЭАЛIЗАЦЫЯ ДАДЗЕНАЙ ПРАГРАМЫ 
 
 19. Рэалiзацыя дадзенай Праграмы забяспечыць: далейшае павышэнне статуса выхавання ў адукацыйных установах усiх тыпаў i вiдаў на аснове шырокай грамадскай згоды; стварэнне ўмоў прыярытэтнасцi выхавання ў працэсе адукацыi; адзiнства навучання i выхавання як двух узаемазвязаных кампанентаў у сiстэме адукацыi Гродзенскай вобласцi; стварэнне ўмоў для карэкцыi iснуючых i распрацоўкi новых рэгiянальных i лакальных праграм выхавання з улiкам этнакультурных фактараў, iншых асаблiвасцей навучальных устаноў; стварэнне нарматыўна-арганiзацыйных, упраўленчых умоў для павышэння эфектыўнасцi выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi, фармiравання чалавека-грамадзянiна, патрыёта, здольнага да стваральнай працы, абароны Айчыны, праяўлення маральных якасцей асобы, сем'янiна, дастойнага прадстаўнiка свайго народа. 20. Рэалiзацыя дадзенай Праграмы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з мерапрыемствамi згодна з дадаткам. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Дадатак да Праграмы выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi ў Гродзенскай вобласцi на 2004 - 2008 гады 
 
 МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ ВЫХАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ I НАВУЧЭНСКАЙ МОЛАДЗI Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI НА 2004 - 2008 ГАДЫ 
 
 -----------------------------------------+-------------+-----------------------------¬ ¦    Змястоўны кампанент i формы         ¦    Тэрмiн   ¦    Адказныя за выкананне    ¦ ¦              дзейнасцi                 ¦  выканання  ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦1. Станаўленне светапоглядных асноў     ¦             ¦                             ¦ ¦асобы:                                  ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦1.1. фармiраванне ў дзяцей дашкольнага  ¦На працягу   ¦Гродзенскi гарадскi i        ¦ ¦ўзросту маральных уяўленняў i вопыту    ¦ўсяго перыяду¦раённыя выканаўчыя           ¦ ¦маральных адносiн да прыроды, людзей,   ¦             ¦камiтэты (далей -            ¦ ¦прадуктаў працы                         ¦             ¦гаррайвыканкамы)             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦1.2. развiццё ў дзяцей i падлеткаў      ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы              ¦ ¦каштоўнасных адносiн да прыроды,        ¦ўсяго перыяду¦                             ¦ ¦чалавека, арыентацыя iх на асэнсаванне  ¦             ¦                             ¦ ¦дружбы, сыноўскага, даччынага,          ¦             ¦                             ¦ ¦сяброўскага абавязку, чалавечай годнасцi¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+             ¦                             ¦ ¦выпрацоўка ў маладых людзей станоўчых   ¦             ¦                             ¦ ¦адносiн да сiстэмы жыццёвых             ¦             ¦                             ¦ ¦каштоўнасцей, сэнсу жыцця               ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦1.3. выхаванне ў навучэнцаў i студэнтаў ¦На працягу   ¦Вышэйшыя, сярэднiя           ¦ ¦нормаў, прынцыпаў паводзiн i дзейнасцi  ¦ўсяго перыяду¦спецыяльныя,                 ¦ ¦ў сiстэме "чалавек - прырода -          ¦             ¦прафесiянальна-тэхнiчныя     ¦ ¦грамадства - праца - вытворчасць",      ¦             ¦навучальныя ўстановы         ¦ ¦сiстэматызацыя ў iх поглядаў,           ¦             ¦                             ¦ ¦перакананняў, прынцыпаў дзейнасцi ў     ¦             ¦                             ¦ ¦сiстэме "чалавек - асяроддзе - соцыум - ¦             ¦                             ¦ ¦грамадства", "чалавек - вытворчасць -   ¦             ¦                             ¦ ¦кар'ера, праца", "iндывiд -             ¦             ¦                             ¦ ¦развiццё - самаразвiццё асобы"          ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+             ¦                             ¦ ¦iнфармаванне моладзi аб сучасных        ¦             ¦                             ¦ ¦вытворчых, эканамiчных, сацыяльных      ¦             ¦                             ¦ ¦працэсах у грамадстве                   ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦1.4. правядзенне сярод школьнiкаў,      ¦             ¦                             ¦ ¦навучэнцаў i студэнтаў вышэйшых         ¦             ¦                             ¦ ¦навучальных устаноў навуковых           ¦             ¦                             ¦ ¦даследаванняў па праблемах:             ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦працэсаў сацыяльнага станаўлення        ¦2004 год     ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦студэнтаў                               ¦             ¦ўстановы адукацыi            ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦педагагiчных умоў, формаў i метадаў     ¦2005 год     ¦Сярэднiя спецыяльныя         ¦ ¦аптымiзацыi сацыяльна-прафесiянальнага  ¦             ¦навучальныя ўстановы,        ¦ ¦станаўлення навучэнцаў                  ¦             ¦прафесiянальна-тэхнiчныя     ¦ ¦прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх     ¦             ¦навучальныя ўстановы         ¦ ¦спецыяльных навучальных устаноў         ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦удасканалення зместу, формаў, метадаў i ¦2006 год     ¦Установа адукацыi "Гродзенскi¦ ¦тэхналогiй маральнага выхавання асобы,  ¦             ¦абласны iнстытут павышэння   ¦ ¦развiцця яе творчага патэнцыялу         ¦             ¦квалiфiкацыi кiруючых        ¦ ¦                                        ¦             ¦работнiкаў i спецыялiстаў    ¦ ¦                                        ¦             ¦адукацыi", установы адукацыi ¦ ¦                                        ¦             ¦"Гродзенскi дзяржаўны        ¦ ¦                                        ¦             ¦вучэбна-метадычны цэнтр      ¦ ¦                                        ¦             ¦прафесiянальна-тэхнiчнай     ¦ ¦                                        ¦             ¦адукацыi", "Гродзенскi       ¦ ¦                                        ¦             ¦абласны цэнтр прафесiянальнай¦ ¦                                        ¦             ¦арыентацыi моладзi"          ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦1.5. падрыхтоўка метадычнага пiсьма     ¦2004 год     ¦Упраўленне адукацыi          ¦ ¦"Фармiраванне ў вучняў, навучэнцаў      ¦             ¦Гродзенскага абласнога       ¦ ¦i студэнтаў светапоглядных асноў на     ¦             ¦выканаўчага камiтэта         ¦ ¦ўроках (лекцыях) грамадскага i          ¦             ¦(далей - аблвыканкам),       ¦ ¦гуманiтарнага цыклаў"                   ¦             ¦установа адукацыi            ¦ ¦                                        ¦             ¦"Гродзенскi абласны          ¦ ¦                                        ¦             ¦iнстытут павышэння           ¦ ¦                                        ¦             ¦квалiфiкацыi кiруючых        ¦ ¦                                        ¦             ¦работнiкаў i спецыялiстаў    ¦ ¦                                        ¦             ¦адукацыi"                    ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦1.6. абагульненне вопыту работы         ¦2004 - 2008  ¦Установа адукацыi "Гродзенскi¦ ¦педагагiчных работнiкаў па праблемах    ¦гады         ¦дзяржаўны вучэбна-метадычны  ¦ ¦фармiравання ў моладзi светапоглядных   ¦             ¦цэнтр прафесiянальна-        ¦ ¦асноў                                   ¦             ¦тэхнiчнай адукацыi",         ¦ ¦                                        ¦             ¦навучальныя ўстановы ўсiх    ¦ ¦                                        ¦             ¦тыпаў; установа адукацыi     ¦ ¦                                        ¦             ¦"Гродзенскi абласны iнстытут ¦ ¦                                        ¦             ¦павышэння квалiфiкацыi       ¦ ¦                                        ¦             ¦кiруючых работнiкаў i        ¦ ¦                                        ¦             ¦спецыялiстаў адукацыi"       ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦1.7. арганiзацыя аптымальных прыёмаў,   ¦2004 - 2008  ¦Навучальныя ўстановы         ¦ ¦метадаў i формаў работы з вучнямi,      ¦гады         ¦ўсiх тыпаў,                  ¦ ¦навучэнцамi i студэнтамi:               ¦             ¦гаррайвыканкамы              ¦ +----------------------------------------+             ¦                             ¦ ¦фiласофскi стол "Лёс у руках чалавека", ¦             ¦                             ¦ ¦"Жыццё, смерць, бессмяротнасць", "Мараль¦             ¦                             ¦ ¦i права, сумленне i закон"              ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+             ¦                             ¦ ¦даследаваннi па праблемах:              ¦             ¦                             ¦ ¦"Трактаванне прыроды чалавека,          ¦             ¦                             ¦ ¦сэнсу яго жыцця ў творах Я.Коласа,      ¦             ¦                             ¦ ¦М.Багдановiча, I.Мележа,                ¦             ¦                             ¦ ¦У.Караткевiча, Э.Канта,                 ¦             ¦                             ¦ ¦У.Бехцерава", "Праблемы моладзi         ¦             ¦                             ¦ ¦ўчора, сёння, заўтра"                   ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+             ¦                             ¦ ¦дыскусii на тэмы:                       ¦             ¦                             ¦ ¦"Маральнасць i палiтыка, сумленне i     ¦             ¦                             ¦ ¦ўлада: мэта i сродкi",  "Маральная      ¦             ¦                             ¦ ¦пропаведзь i тэорыя маралi", "Быццё     ¦             ¦                             ¦ ¦вызначае свядомасць",  "Сэнс жыцця:     ¦             ¦                             ¦ ¦трактаванне паняцця сёння, у мiнулым    ¦             ¦                             ¦ ¦i будучым"                              ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+             ¦                             ¦ ¦сакратаўскiя гутаркi:                   ¦             ¦                             ¦ ¦"Даччын, сыноўскi абавязак i            ¦             ¦                             ¦ ¦чалавечая годнасць", "Жыццёвыя          ¦             ¦                             ¦ ¦каштоўнасцi: погляд праз                ¦             ¦                             ¦ ¦стагоддзi", "Прафесiянальная праца      ¦             ¦                             ¦ ¦як сродак самавыражэння"                ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+             ¦                             ¦ ¦шчырыя размовы:                         ¦             ¦                             ¦ ¦"Час думаць палiтычна", "Жыццё          ¦             ¦                             ¦ ¦пражыць па-сапраўднаму"                 ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+             ¦                             ¦ ¦абарона фантастычных праектаў:          ¦             ¦                             ¦ ¦"Хачу бачыць наш горад (нашу вёску,     ¦             ¦                             ¦ ¦школу)...", "Высокае званне -           ¦             ¦                             ¦ ¦чалавек"                                ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+             ¦                             ¦ ¦навукова-практычныя канферэнцыi:        ¦             ¦                             ¦ ¦"Найбольш значныя падзеi i яркiя        ¦             ¦                             ¦ ¦асобы XX стагоддзя", "Пiсьменнiкi i     ¦             ¦                             ¦ ¦кампазiтары - песняры мужнасцi i        ¦             ¦                             ¦ ¦сапраўднай доблесцi"                    ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2. Выхаванне                            ¦             ¦                             ¦ ¦грамадзянска-патрыятычнай i             ¦             ¦                             ¦ ¦маральна-этычнай культуры.              ¦             ¦                             ¦ ¦Iдэалагiчнае суправаджэнне              ¦             ¦                             ¦ ¦выхаваўчага працэсу:                    ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.1. каардынацыя ўзаемадзеяння          ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦ўдзельнiкаў педагагiчнага працэсу,      ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦дзяржаўных i грамадскiх                 ¦             ¦                             ¦ ¦арганiзацый, сям'i, вучняў,             ¦             ¦                             ¦ ¦навучэнцаў i студэнтаў па               ¦             ¦                             ¦ ¦забеспячэннi ўмоў для эфектыўнай        ¦             ¦                             ¦ ¦выхаваўчай работы ва ўстановах          ¦             ¦                             ¦ ¦адукацыi, яе iдэалагiчнага              ¦             ¦                             ¦ ¦суправаджэння                           ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.2. фармiраванне ў вучняў i            ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦студэнтаў сiстэмы ведаў, разумення      ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦гiстарычнай i прычыннай                 ¦             ¦                             ¦ ¦абумоўленасцi з'яў i падзей,            ¦             ¦                             ¦ ¦уяўленняў аб ролi асобы ў гiсторыi      ¦             ¦                             ¦ ¦i яе адказнасцi за свет, прыроду,       ¦             ¦                             ¦ ¦навакольнае асяроддзе, грамадства,      ¦             ¦                             ¦ ¦калектыў, сваю сям'ю, за самога сябе    ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.3. развiццё ў моладзi                 ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦нацыянальнай самасвядомасцi i           ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦грамадзянскай пазiцыi, патрыятычных     ¦             ¦                             ¦ ¦пачуццяў ва ўмовах вучэбнага            ¦             ¦                             ¦ ¦працэсу, пазакласнай,                   ¦             ¦                             ¦ ¦пазааўдыторнай дзейнасцi навучэнцаў     ¦             ¦                             ¦ ¦i студэнтаў; навыкаў                    ¦             ¦                             ¦ ¦групаарыентаваных паводзiн,             ¦             ¦                             ¦ ¦мiжасобасных зносiн, лiдэрскiх          ¦             ¦                             ¦ ¦якасцяў, актыўнай асобаснай i           ¦             ¦                             ¦ ¦сацыяльнай пазiцыi                      ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.4. арганiзацыя ў навучальных          ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦установах пастаянна дзеючых             ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦семiнараў для класных кiраўнiкоў,       ¦             ¦                             ¦ ¦куратараў вучэбных груп, актыву         ¦             ¦                             ¦ ¦класа, групы па актуальных              ¦             ¦                             ¦ ¦праблемах дзяржаўнай палiтыкi           ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.5. правядзенне аналiзу стану i        ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦зместу нагляднай агiтацыi,              ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦дзяржаўнай сiмволiкi ў школах,          ¦             ¦                             ¦ ¦вучэбных карпусах, бiблiятэках,         ¦             ¦                             ¦ ¦iнтэрнатах, аўдыторыях                  ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.6. арганiзацыя сустрэч у              ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦навучальных установах з дэпутатамi,     ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦прадстаўнiкамi органаў дзяржаўнага      ¦             ¦                             ¦ ¦ўпраўлення i мясцовых органаў улады     ¦             ¦                             ¦ ¦па пытаннях iдэалагiчнага выхавання     ¦             ¦                             ¦ ¦вучняў                                  ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.7. выкарыстанне патэнцыялу            ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦iнфармацыйных i выхаваўчых гадзiн       ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦для сiстэматычнага i своечасовага       ¦             ¦                             ¦ ¦азнаямлення вучняў i студэнтаў з        ¦             ¦                             ¦ ¦актуальнымi пытаннямi ўнутранай i       ¦             ¦                             ¦ ¦знешняй палiтыкi                        ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.8. папулярызацыя сярод моладзi        ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦нацыянальных традыцый краiны,           ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦населенага пункта, раёна,               ¦             ¦                             ¦ ¦навучальнай установы, сям'i             ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.9. арганiзацыя рабочых месцаў для     ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦навучэнскай моладзi i яе ўдзелу ў       ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦добраўпарадкаваннi аб'ектаў             ¦             ¦                             ¦ ¦сацыяльна-культурнага прызначэння,      ¦             ¦                             ¦ ¦тэрыторый горада, вёскi, мiкрараёна,    ¦             ¦                             ¦ ¦навучальнай установы                    ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.10. стварэнне ўмоў для праяўлення     ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦i падтрымкi маладзёжных iнiцыятыў,      ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦прыцягненне бацькоў i iншых             ¦             ¦                             ¦ ¦зацiкаўленых да ўдзелу ў iх             ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.11. арганiзацыя манiторынгу стану     ¦На працягу   ¦Гаррайвыканкамы i            ¦ ¦iдэалагiчнага суправаджэння             ¦ўсяго перыяду¦ўстановы адукацыi            ¦ ¦выхаваўчай работы ва ўстановах          ¦             ¦                             ¦ ¦адукацыi                                ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦2.12. арганiзацыя i правядзенне:        ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦абласнога конкурсу педагагiчных i       ¦2005 год     ¦Упраўленне адукацыi          ¦ ¦маладзёжных праектаў "Я -               ¦             ¦аблвыканкама, установа       ¦ ¦грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь"        ¦             ¦адукацыi "Гродзенскi         ¦ ¦                                        ¦             ¦абласны iнстытут             ¦ ¦                                        ¦             ¦павышэння квалiфiкацыi       ¦ ¦                                        ¦             ¦кiруючых работнiкаў i        ¦ ¦                                        ¦             ¦спецыялiстаў адукацыi",      ¦ ¦                                        ¦             ¦установа адукацыi            ¦ ¦                                        ¦             ¦"Гродзенскi дзяржаўны        ¦ ¦                                        ¦             ¦вучэбна-метадычны цэнтр      ¦ ¦                                        ¦             ¦прафесiянальна-тэхнiчнай     ¦ ¦                                        ¦             ¦адукацыi"                    ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦круглых сталоў "Патрыятызм учора,       ¦2004 год     ¦Упраўленне адукацыi          ¦ ¦сёння, заўтра", "Глабалiзацыя i         ¦             ¦аблвыканкама, установа       ¦ ¦будучае маёй Рэспублiкi"                ¦             ¦адукацыi "Гродзенскi         ¦ ¦                                        ¦             ¦абласны iнстытут             ¦ ¦                                        ¦             ¦павышэння квалiфiкацыi       ¦ ¦                                        ¦             ¦кiруючых работнiкаў i        ¦ ¦                                        ¦             ¦спецыялiстаў адукацыi",      ¦ ¦                                        ¦             ¦установа адукацыi            ¦ ¦                                        ¦             ¦"Гродзенскi дзяржаўны        ¦ ¦                                        ¦             ¦вучэбна-метадычны цэнтр      ¦ ¦                                        ¦             ¦прафесiянальна-тэхнiчнай     ¦ ¦                                        ¦             ¦адукацыi"                    ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦дэбатаў "Жыццёвая пазiцыя чалавека:     ¦2004 - 2005  ¦Установа адукацыi            ¦ ¦актыўнасць, дзейнасць i пасiўнасць,     ¦гады         ¦"Гродзенскi дзяржаўны        ¦ ¦сузiральнасць", "Мiжнацыянальныя        ¦             ¦абласны Палац творчасцi      ¦ ¦адносiны i мараль"                      ¦             ¦дзяцей i моладзi",           ¦ ¦                                        ¦             ¦аддзел па справах            ¦ ¦                                        ¦             ¦моладзi аблвыканкама,        ¦ ¦                                        ¦             ¦грамадскiя аб'яднаннi        ¦ ¦                                        ¦             ¦"Беларускi                   ¦ ¦                                        ¦             ¦рэспублiканскi саюз          ¦ ¦                                        ¦             ¦моладзi" <*>, "Беларуская    ¦ ¦                                        ¦             ¦рэспублiканская              ¦ ¦                                        ¦             ¦пiянерская арганiзацыя" <*>, ¦ ¦                                        ¦             ¦навучальныя ўстановы         ¦ ¦                                        ¦             ¦ўсiх тыпаў                   ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦фiласофскiх сталоў "Актыўны             ¦2004 - 2008  ¦Гаррайвыканкамы,             ¦ ¦чалавек, свабодны чалавек i раб",       ¦гады         ¦установы адукацыi            ¦ ¦"Лёс, абставiны жыцця i духоўная        ¦             ¦                             ¦ ¦сiла чалавека"                          ¦             ¦                             ¦ +----------------------------------------+-------------+-----------------------------+ ¦трыбуны лiдэраў "Калi не я, то хто?"    ¦2004 - 2008  ¦Абласны камiтэт              ¦ ¦                                        ¦гады         ¦грамадскага аб'яднання       ¦ ¦                                        ¦             ¦"Беларускi рэспублiканскi    ¦ ¦                                        ¦             ¦саюз моладзi" <*>, аддзел па ¦ 
 
 Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |  
 |