Зарегистрировано в НРПА РБ 12 апреля 2006 г. N 9/5040
У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь", праектам дэтальнага плана жылога раёна Сухарава i праектамi забудовы мiкрараёнаў Сухарава-4 i Сухарава-5 Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Праектаванай вулiцы N 2 у мiкрараёне Сухарава-4 на ўчастку ад вулiцы У.Е.Лабанка да праектаванай вулiцы N 3 прысвоiць iмя народнага пiсьменнiка Беларусi, Героя Сацыялiстычнай Працы, удзельнiка Вялiкай Айчыннай вайны Iвана Пятровiча Шамякiна i надалей называць яе "вулiца Iвана Шамякiна".
2. Праектаваную вулiцу N 3 у мiкрараёнах Сухарава-4 i 5 на ўчастку ад вулiцы Сухараўскай да вулiцы К.Т.Мазурава лiчыць працягам вулiцы Л.А.Скрыпнiкава i надалей называць яе "вулiца Л.А.Скрыпнiкава".
3. Праектаваную вулiцу N 5 у мiкрараёне Сухарава-5 на ўчастку ад вулiцы Сухараўскай да вулiцы К.Т.Мазурава лiчыць працягам вулiцы Пiмена Панчанкi i надалей называць яе "вулiца Пiмена Панчанкi".
4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Чарнавусаву В.Р. i пастаянную камiсiю Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыi, навуцы, культуры i спорту.
Старшыня У.М.ПАПКОЎСКI
|