Зарегистрировано в НРПА РБ 12 января 2007 г. N 9/6025
На падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Наваполацкi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць Праграму развiцця галiны культуры горада Наваполацка на 2006 - 2010 гады.
2. Кантроль за рэалiзацыяй Праграмы развiцця галiны культуры горада Наваполацка на 2006 - 2010 гады ўскласцi на Наваполацкую нязменную дэпутацкую камiсiю па пытаннях сацыяльнай, гуманiтарнай i бюджэтнай сферы (Гарадовiч В.М.).
Старшыня А.А.ЗАВАДСКI
УЗГОДНЕНА
Начальнiк
упраўлення культуры
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта
Н.П.Пашынскi
30.10.2006
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Наваполацкага
гарадскога
Савета дэпутатаў
31.10.2006 N 279
ПРАГРАМА РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ГОРАДА НАВАПОЛАЦКА
НА 2006 - 2010 ГАДЫ
Глава 1
АБГРУНТАВАННЕ НЕАБХОДНАСЦI ПРЫНЯЦЦЯ ПРАГРАМЫ
1. Праграма развiцця галiны культуры горада Наваполацка на 2006 - 2010 гады (далей - Праграма) вызначае асноўныя напрамкi развiцця галiны культуры з улiкам дзяржаўнай палiтыкi: развiццё i распаўсюджванне культуры, арганiзацыйнае, прававое, фiнансавае, матэрыяльна-тэхнiчнае, кадравае, iнфармацыйнае i iншае забеспячэнне культурнай дзейнасцi. Неабходнасць распрацоўкi Праграмы адзначана некалькiмi абставiнамi:
1.1. улiчваючы шматлiкiя запатрабаваннi жыхароў горада Наваполацка (далей - горад), Праграма прадугледжвае развiццё галiны культуры па разнастайных напрамках дзейнасцi;
1.2. сучаснае сацыяльна-культурнае становiшча патрабуе сацыяльнага запаўнення вольнага часу;
1.3. рэалiзацыя Праграмы павiнна забяспечыць устраненне праблем у распаўсюджваннi дасягненняў культуры сярод жыхароў горада.
2. Праграма павiнна забяспечыць належны ўзровень культурных дасягненняў i мерапрыемстваў, iх захаванне i распаўсюджванне.
Праграма разлiчана на:
2.1. адраджэнне, захаванне, развiццё i распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры;
2.2. асваенне i папулярызацыю твораў народнага i сусветнага мастацтва;
2.3. стварэнне, захаванне i распаўсюджванне мастацка-эстэтычных каштоўнасцей;
2.4. патрыятычнае выхаванне моладзi;
2.5. раскрыццё i рэалiзацыю творчага патэнцыялу i здольнасцей насельнiцтва;
2.6. прапаганду здаровага ладу жыцця;
2.7. забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцей усiм катэгорыям насельнiцтва;
2.8. рэарганiзацыю сеткi ўстаноў культуры;
2.9. актывiзацыю творчай iнiцыятывы насельнiцтва праз фестывалi, конкурсы i iншыя акцыi;
2.10. забеспячэнне iнфарматызацыi галiны культуры;
2.11. павышэнне прафесiйнага майстэрства работнiкаў галiны культуры;
2.12. удасканаленне зместу арганiзацыi вольнага часу, павышэнне яго значнасцi, якасцi i эфектыўнасцi.
Глава 2
МЭТЫ I ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ
3. Асноўнымi мэтамi i задачамi Праграмы з'яўляюцца: забеспячэнне сучаснага ўзроўню культурнага абслугоўвання насельнiцтва i фармiраванне культурнай палiтыкi як фактара сацыяльна-эканамiчнага развiцця горада.
4. Мэтамi Праграмы з'яўляюцца:
4.1. забеспячэнне доступу кожнага да культурных каштоўнасцей i iнфармацыйных рэсурсаў;
4.2. забеспячэнне свабоды творчасцi дзеля прыняцця ўдзелу ў культурным жыццi горада;
4.3. фармiраванне культурнай дзейнасцю станоўчага, пазнаваемага сярод iншых гарадоў вобраза горада;
4.4. павышэнне даступнасцi, якасцi, аб'ёма i разнастайнасцi паслуг у галiне культуры i мастацтва;
4.5. развiццё сеткi ўстаноў культуры i мастацтва i iх мадэрнiзацыя.
5. Задачамi Праграмы з'яўляюцца:
5.1. захаванне культурнай спадчыны;
5.2. далейшае развiццё аматарскай мастацкай творчасцi;
5.3. фармiраванне адзiнай культурнай прасторы, якая стварае рэальны рынак культурных паслуг для забеспячэння галiны культуры;
5.4. стварэнне найлепшых умоў для творчай дзейнасцi работнiкаў культуры i мастацтва;
5.5. забеспячэнне культурнага абмену падтрымкай гастрольнай i выставачнай дзейнасцi;
5.6. паляпшэнне i мадэрнiзацыя матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры;
5.7. iнфарматызацыя галiны культуры.
Глава 3
АСНОВЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛIТЫКI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ
6. Дзяржаўная палiтыка ў галiне культуры грунтуецца на прызнаннi культуры ў якасцi аднаго з галоўных фактараў самабытнасцi беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, пераемнасцi пакаленняў, а таксама ў якасцi асновы развiцця i самарэалiзацыi асобы, адукацыi i выхавання дзяцей i моладзi.
7. Асноўнымi мэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры з'яўляюцца:
7.1. забеспячэнне i абарона канстытуцыйнага права кожнага чалавека на ўдзел у культурным жыццi;
7.2. устанаўленне гарантый свабоды мастацкай творчасцi i iншай творчай дзейнасцi;
7.3. садзейнiчанне захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры ў iнтарэсах чалавека i грамадства;
7.4. сацыяльная абарона работнiкаў культуры i творчых работнiкаў;
7.5. развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне культуры.
8. Прыярытэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры з'яўляюцца:
8.1. захаванне, развiццё i распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры i мовы;
8.2. стварэнне, распаўсюджванне i папулярызацыя твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва для дзяцей i моладзi;
8.3. стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання, мастацкай i культуралагiчнай адукацыi для дзяцей i моладзi;
8.4. папулярызацыя класiчных твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, iншых эстэтычных i маральных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры.
Глава 4
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКI РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ, ЯЕ РЭГУЛЯВАННЕ,
АДКАЗНЫЯ ВЫКАНАЎЦЫ
9. У Праграме прадугледжаны наступныя напрамкi развiцця галiны культуры згодна з дадаткамi 1 - 3:
9.1. гiсторыка-культурная спадчына (уключае папулярызацыю культурнай спадчыны, захаванне i ўдасканаленне гiстарычных каштоўнасцей, разлiчана на паляпшэнне стану гiстарычных аб'ектаў);
9.2. музейная справа (уключае рэканструкцыю, тэхнiчнае забеспячэнне музейных фондаў, мадэрнiзацыю сiстэмы аховы фондаў, распаўсюджванне ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры, стварэнне новых экспазiцый);
9.3. бiблiятэкi горада (уключае фармiраванне эстэтычнага густу праз мастацкiя творы, стварэнне для жыхароў горада паўнацэннай культурна-iнфармацыйнай прасторы, стварэнне якасна новай матэрыяльна-тэхнiчнай базы бiблiятэк, развiццё новых iнфармацыйных паслуг насельнiцтву);
9.4. народная творчасць (уключае адраджэнне i развiццё нацыянальнай культуры, народных традыцый, святаў, абрадаў, песеннага фальклора, традыцыйных народных рамёстваў);
9.5. тэатральнае мастацтва (уключае развiццё i прапаганду тэатральнай творчасцi);
9.6. музычнае мастацтва (уключае развiццё аматарскай творчасцi, выяўленне i падтрымку талентаў);
9.7. выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн (уключае эстэтычнае выхаванне насельнiцтва, раскрыццё iндывiдуальных здольнасцей, творчае самавылучэнне, пашырэнне вiдаў мастацкай творчасцi, захаванне традыцыйных рамёстваў i вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);
9.8. кiна- i вiдэамастацтва;
9.9. кадры культуры (уключае кадравае забеспячэнне ўстаноў культуры i мастацтва высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi);
9.10. навуковая дзейнасць у галiне культуры;
9.11. мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва (уключае прапаганду беларускага мастацтва i народнай творчасцi, забеспячэнне культурнага абмену падтрымкай гастрольнай дзейнасцi);
9.12. эканамiчная дзейнасць i фiнансавае забеспячэнне галiны (уключае забеспячэнне абнаўлення фiнансава-матэрыяльнай базы бюджэтных устаноў, пашырэнне фiнансавай i прававой самастойнасцi ўстаноў культуры, актывiзацыю эканамiчных працэсаў развiцця культуры, паступленне недзяржаўных сродкаў, неабходных установам культуры).
10. Выкананне Праграмы ўскладзена на аддзел культуры Наваполацкага гарадскога выканаўчага камiтэта (далей - аддзел культуры), структурныя падраздзяленнi аддзела культуры (Цэнтр рамёстваў i традыцыйнай культуры, гарадскi Палац культуры, Дом культуры i вольнага часу, Палац культуры г.п. Баравуха, Цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма, Музей гiсторыi i культуры г.Наваполацка, Наваполацкая дзiцячая мастацкая школа, Наваполацкая дзiцячая музычная школа, дзiцячая музычная школа г.п. Баравуха (далей - структурныя падраздзяленнi аддзела культуры).
Дадатак 1
да Праграмы развiцця
галiны культуры
горада Наваполацка на
2006 - 2010 гады
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ РАЗВIЦЦЯ
ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ГОРАДА НАВАПОЛАЦКА НА 2006 - 2010 ГАДЫ
----+-------------------------------+-----------+------------------¬
¦ N ¦ Мерапрыемства ¦ Тэрмiн ¦ Адказныя за ¦
¦п/п¦ ¦ выканання ¦ выкананне ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 1 ¦Выраб i ўстаноўка ахоўных дошак¦2006 - 2007¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦на матэрыяльныя аб'екты ¦ ¦ ¦
¦ ¦гiсторыка-культурнай спадчыны ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 2 ¦Рэстаўрацыя i ¦2007 - 2008¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦добраўпарадкаванне аб'екта ¦ ¦ ¦
¦ ¦гiсторыка-культурнай спадчыны ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Брацкая магiла" ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 3 ¦Стварэнне электроннай ¦2007 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦даведачнай базы гiсторыка- ¦ ¦ ¦
¦ ¦культурных каштоўнасцей ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ МУЗЕЙНАЯ СПРАВА ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 4 ¦Развiццё тыпалогii музейнай ¦ ¦Музей гiсторыi i ¦
¦ ¦сеткi (адкрыццё новых ¦ ¦культуры ¦
¦ ¦фiлiялаў): ¦ 2008 ¦г.Наваполацка, ¦
¦ ¦Музей узбраення пад адкрытым ¦ ¦аддзел культуры ¦
¦ ¦небам г.п. Баравуха ¦ ¦ ¦
¦ ¦Карцiнная галерэя горада ¦2006 - 2008¦ ¦
¦ ¦рэарганiзацiя народнага музея ¦ 2008 ¦ ¦
¦ ¦баявой славы ўстановы адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Наваполацкая дзяржаўная ¦ ¦ ¦
¦ ¦агульнаадукацыйная сярэдняя ¦ ¦ ¦
¦ ¦школа N 2" у фiлiял Музея ¦ ¦ ¦
¦ ¦гiсторыi i культуры ¦ ¦ ¦
¦ ¦г.Наваполацка ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 5 ¦Камп'ютэрызацыя музейнай сферы:¦ ¦ ¦
¦ ¦закупка тэхнiчных сродкаў ¦2006 - 2010¦Музей гiсторыi i ¦
¦ ¦праграмнага забеспячэння для ¦ ¦культуры ¦
¦ ¦ўкаранення аўтаматызаваных ¦ ¦г.Наваполацка ¦
¦ ¦музейных сiстэм ¦ ¦ ¦
¦ ¦падключэнне музеяў да сеткi ¦2006 - 2010¦ ¦
¦ ¦Iнтэрнэт ¦ ¦ ¦
¦ ¦стварэнне сайта музея ¦2006 - 2007¦Аддзел культуры ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 6 ¦Удасканаленне матэрыяльна- ¦ ¦Музей гiсторыi i ¦
¦ ¦тэхнiчнай базы музеяў: рамонт, ¦ ¦культуры ¦
¦ ¦рэканструкцыя музейных будынкаў¦ ¦г.Наваполацка, ¦
¦ ¦i набыццё музейнага ¦ ¦аддзел культуры ¦
¦ ¦абсталявання: ¦ ¦ ¦
¦ ¦Музей гiсторыi i культуры ¦2006 - 2010¦ ¦
¦ ¦г.Наваполацка ¦ ¦ ¦
¦ ¦Музей узбраення пад адкрытым ¦2006 - 2010¦ ¦
¦ ¦небам г.п. Баравуха ¦ ¦ ¦
¦ ¦Карцiнная галерэя горада ¦2006 - 2008¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 7 ¦Стварэнне новых экспазiцый i ¦ ¦Музей гiсторыi i ¦
¦ ¦выставак: ¦ ¦культуры ¦
¦ ¦ ¦ ¦г.Наваполацка ¦
¦ ¦па гiсторыi горада ¦2006 - 2008¦ ¦
¦ ¦адкрыццё экспазiцыi ўзбраення ¦2007 - 2010¦ ¦
¦ ¦адкрыццё экспазiцый Карцiннай ¦2008 - 2010¦аддзел культуры ¦
¦ ¦галерэi горада ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ БIБЛIЯТЭКI ГОРАДА ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 8 ¦Удасканаленне сеткi бiблiятэк: ¦ ¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦адкрыццё фiлiяла ¦ ¦Цэнтралiзаваная ¦
¦ ¦Цэнтралiзаванай бiблiятэчнай ¦2008 - 2010¦бiблiятэчная ¦
¦ ¦сiстэмы ў новым мiкрараёне N 9 ¦ ¦сiстэма ¦
¦ ¦перавод бiблiятэкi-фiлiяла N 6 ¦2006 - 2007¦ ¦
¦ ¦у новае памяшканне (вул. ¦ ¦ ¦
¦ ¦Маладзёжная, 169) ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ 9 ¦Камплектаванне бiблiятэчнага ¦ ¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦фонду: ¦ ¦Цэнтралiзаваная ¦
¦ ¦забеспячэнне 15-працэнтнага ¦2006 - 2010¦бiблiятэчная ¦
¦ ¦нарматыву камплектавання ¦ ¦сiстэма ¦
¦ ¦бiблiятэчнага фонду (набыццё ¦ ¦ ¦
¦ ¦кнiг i падпiска) ¦ ¦ ¦
¦ ¦набыццё сацыяльна значнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦лiтаратуры без гандлёвай ¦ ¦ ¦
¦ ¦надбаўкi ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦10 ¦Iнфарматызацыя бiблiятэчнай ¦ ¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦сеткi: ¦ ¦Цэнтралiзаваная ¦
¦ ¦укараненне аўтаматызаванай ¦2006 - 2010¦бiблiятэчная ¦
¦ ¦iнфармацыйнай бiблiятэчнай ¦ ¦сiстэма ¦
¦ ¦сiстэмы ў поўным аб'ёме ¦ ¦ ¦
¦ ¦стварэнне сайта Цэнтралiзаванай¦ 2007 ¦ ¦
¦ ¦бiблiятэчнай сiстэмы ¦ ¦ ¦
¦ ¦аснашчэнне камп'ютэрамi новага ¦2006 - 2010¦ ¦
¦ ¦пакалення (набыццё камп'ютэраў,¦ ¦ ¦
¦ ¦прынтэраў для бiблiятэк) ¦ ¦ ¦
¦ ¦адкрыццё мультымедыйнага цэнтра¦ 2008 ¦ ¦
¦ ¦на базе сектара мастацтваў ¦ ¦ ¦
¦ ¦цэнтральнай бiблiятэкi iмя ¦ ¦ ¦
¦ ¦У.Маякоўскага ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦11 ¦Умацаванне матэрыяльна- ¦ ¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦тэхнiчнай базы бiблiятэк: ¦ ¦Цэнтралiзаваная ¦
¦ ¦набыццё мiкрааўтобуса ¦ 2008 ¦бiблiятэчная ¦
¦ ¦набыццё капiравальна-множыльнай¦2006 - 2007¦сiстэма ¦
¦ ¦тэхнiкi ¦ ¦ ¦
¦ ¦набыццё бiблiятэчнага ¦2006 - 2010¦ ¦
¦ ¦абсталявання ¦ ¦ ¦
¦ ¦афармленне знадворкавай ¦2006 - 2007¦ ¦
¦ ¦светлавой рэкламы цэнтральнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦бiблiятэкi iмя У.Маякоўскага ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦12 ¦Развiццё аўтэнтычных форм ¦ ¦Структурныя ¦
¦ ¦народнай творчасцi: ¦ ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦удзел у этнаграфiчным канцэрце ¦ 2007 ¦аддзела культуры ¦
¦ ¦"Майстры этнаграфiчнай традыцыi¦ ¦ ¦
¦ ¦Вiцебшчыны" ¦ ¦ ¦
¦ ¦удзел у абласных конкурсах ¦2007 - 2010¦ ¦
¦ ¦фальклорнага мастацтва ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦13 ¦Падтрымка аматарскiх форм ¦ ¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦народнай творчасцi: ¦ ¦структурныя ¦
¦ ¦распрацоўка плана падрыхтоўкi ¦ 2006 ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦аматарскiх калектываў горада да¦ ¦аддзела культуры ¦
¦ ¦прысваення ганаровых званняў ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Народны калектыў", "Узорны ¦ ¦ ¦
¦ ¦калектыў" ¦ ¦ ¦
¦ ¦падрыхтоўка калектываў да ¦ 2008 ¦ ¦
¦ ¦прысваення звання "Заслужаны ¦ ¦ ¦
¦ ¦аматарскi калектыў Рэспублiкi ¦ ¦ ¦
¦ ¦Беларусь" узорнаму хору ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Звонкiя галасы" ўстановы ¦ ¦ ¦
¦ ¦адукацыi "Наваполацкая ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзяржаўная агульнаадукацыйная ¦ ¦ ¦
¦ ¦сярэдняя школа N 3 з музычна- ¦ ¦ ¦
¦ ¦харавым ухiлам" ¦ ¦ ¦
¦ ¦падрыхтоўка калектываў да ¦2006 - 2010¦ ¦
¦ ¦прысваення ганаровага звання ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Народны калектыў" ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзацыя работы творчых ¦2006 - 2010¦ ¦
¦ ¦калектываў горада ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦14 ¦Арганiзацыя фестывальнага руху ¦ ¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦ў самадзейнай мастацкай ¦ ¦структурныя ¦
¦ ¦творчасцi: ¦ Штогод ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦удзел калектываў горада ў ¦ ¦аддзела культуры ¦
¦ ¦рэгiянальных, абласных, ¦ ¦ ¦
¦ ¦рэспублiканскiх фестывалях ¦ ¦ ¦
¦ ¦аматарскай творчасцi розных ¦ ¦ ¦
¦ ¦напрамкаў ¦ ¦ ¦
¦ ¦правядзенне гарадскiх ¦ Штогод ¦ ¦
¦ ¦фестываляў, конкурсаў ¦ ¦ ¦
¦ ¦аматарскай творчасцi ¦ ¦ ¦
¦ ¦(гарадскога фестывалю моды, ¦ ¦ ¦
¦ ¦стылю i прыгажосцi "Анёлы ¦ ¦ ¦
¦ ¦моды", ¦ ¦ ¦
¦ ¦гарадскога агляду-конкурсу ¦ 1 раз у 2 ¦ ¦
¦ ¦аматарскай творчасцi памiж ¦ гады ¦ ¦
¦ ¦установамi, прадпрыемствамi ¦ ¦ ¦
¦ ¦горада, ¦ ¦ ¦
¦ ¦фестывалю дзiцячай творчасцi ¦ Штогод ¦ ¦
¦ ¦"Вясёлка", ¦ ¦ ¦
¦ ¦фестывалю спартыўнага танца ¦ 1 раз у 2 ¦ ¦
¦ ¦"Вясенняя фантазiя", ¦ гады ¦ ¦
¦ ¦гарадскога конкурсу прыгажосцi ¦ Штогод ¦ ¦
¦ ¦"Мiс Наваполацк", ¦ ¦ ¦
¦ ¦фестывалю-конкурсу аматараў ¦ Штогод ¦ ¦
¦ ¦танца ўсходу "Залатая ¦ ¦ ¦
¦ ¦манiстра") ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ ТЭАТРАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦15 ¦Прэм'ерныя паказы спектакляў, ¦ Штогод ¦Структурныя ¦
¦ ¦арганiзацыя выязных спектакляў ¦ ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦па вобласцi, у сельскую ¦ ¦аддзела культуры ¦
¦ ¦мясцовасць ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦16 ¦Удзел аматарскiх тэатраў у ¦ Згодна з ¦Структурныя ¦
¦ ¦фестывалях тэатральнага ¦ абласным ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦мастацтва вобласцi ¦ планам ¦аддзела культуры ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦17 ¦Стварэнне гумарыстычных праграм¦ Штогод ¦Структурныя ¦
¦ ¦("капуснiкаў") ¦ ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦ ¦ ¦аддзела культуры ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦18 ¦Удасканаленне культурнага ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦ўзроўню насельнiцтва: ¦ ¦ ¦
¦ ¦арганiзацыя канцэртнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзейнасцi ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦19 ¦Дзейнасць Наваполацкай дзiцячай¦ ¦Наваполацкая ¦
¦ ¦музычнай школы: ¦ ¦дзiцячая музычная ¦
¦ ¦правядзенне на базе ¦ 2008 ¦школа ¦
¦ ¦Наваполацкай дзiцячай музычнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦школы абласнога агляду-конкурсу¦ ¦ ¦
¦ ¦аркестравых калектываў ¦ ¦ ¦
¦ ¦прыманне ўдзелу ў абласным ¦ 2009 ¦ ¦
¦ ¦аглядзе-конкурсе харавых ¦ ¦ ¦
¦ ¦калектываў ¦ ¦ ¦
¦ ¦прыманне ўдзелу ў IV абласным ¦ 2010 ¦ ¦
¦ ¦конкурсе юных скрыпачоў i ¦ ¦ ¦
¦ ¦вiяланчэлiстаў ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦20 ¦Набыццё абсталявання для студыi¦2009 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦гуказапiсу ў гарадскiм Палацы ¦ ¦ ¦
¦ ¦культуры ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ ВЫЯЎЛЕНЧАЕ, ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА I ДЫЗАЙН ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦21 ¦Арганiзацыя работы Наваполацкай¦ ¦Наваполацкая ¦
¦ ¦дзiцячай мастацкай школы: ¦ ¦дзiцячая ¦
¦ ¦стварэнне выставачнай залы ў ¦ 2009 ¦мастацкая школа ¦
¦ ¦Наваполацкай дзiцячай мастацкай¦ ¦ ¦
¦ ¦школе ¦ ¦ ¦
¦ ¦адкрыццё платнай студыi ¦2008 - 2010¦ ¦
¦ ¦выяўленчага мастацтва для ¦ ¦ ¦
¦ ¦дарослых на базе Наваполацкай ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзiцячай мастацкай школы ¦ ¦ ¦
¦ ¦пашырэнне спецыялiзацый у ¦ 2010 ¦ ¦
¦ ¦рамках прадмета "Кампазiцыя ¦ ¦ ¦
¦ ¦дэкаратыўнага мастацтва i ¦ ¦ ¦
¦ ¦работа ў матэрыяле" (мастацкая ¦ ¦ ¦
¦ ¦апрацоўка дрэва, керамiка, ¦ ¦ ¦
¦ ¦габелен, бацiк, саломка) ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦22 ¦Арганiзацыя выстаў дэкаратыўна-¦2006 - 2010¦Структурныя ¦
¦ ¦прыкладнога мастацтва ¦ ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦ ¦ ¦аддзела культуры ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦23 ¦Арганiзацыя работы самадзейных ¦2006 - 2010¦Структурныя ¦
¦ ¦мастакоў горада ¦ ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦ ¦ ¦аддзела культуры ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ КIНА- I ВIДЭАМАСТАЦТВА ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦24 ¦Арганiзацыя кiна-, вiдэапаказаў¦2006 - 2010¦Гарадскi Палац ¦
¦ ¦для насельнiцтва ¦ ¦культуры ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦25 ¦Вытворчасць конкурсных фiльмаў ¦2006 - 2010¦Цэнтр рамёстваў i ¦
¦ ¦дзеля ўдзелу ў мiжнародных, ¦ ¦традыцыйнай ¦
¦ ¦рэспублiканскiх фестывалях ¦ ¦культуры ¦
¦ ¦аматарскага фiльма ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ КАДРЫ КУЛЬТУРЫ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦26 ¦Ажыццяўленне падрыхтоўкi ¦ Штогод ¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦спецыялiстаў у навучальных ¦ ¦ ¦
¦ ¦установах культуры i мастацтва ¦ ¦ ¦
¦ ¦на дзённай i завочнай форме ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучання ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦27 ¦Забеспячэнне накiравання ¦ Штогод ¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦работнiкаў культуры ў ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучальныя ўстановы культуры i¦ ¦ ¦
¦ ¦мастацтва рэспублiкi на дзённую¦ ¦ ¦
¦ ¦i завочную форму навучання ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦28 ¦Распрацоўка i распаўсюджванне ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦праграмы па арганiзацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦планамернай работы з кадрамi ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦29 ¦Удасканаленне работы кадравай ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦службы аддзела культуры шляхам ¦ ¦ ¦
¦ ¦набыцця электронных кадравых ¦ ¦ ¦
¦ ¦праграм ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦30 ¦Павелiчэнне колькаснага i ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦паляпшэнне якаснага складу ¦ ¦ ¦
¦ ¦работнiкаў аддзела культуры ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦31 ¦Складанне заяўкi i кантроль за ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦патрэбнасцямi ўстаноў культуры ¦ ¦ ¦
¦ ¦ў маладых спецыялiстах ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦32 ¦Зацвярджэнне плана павышэння ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦квалiфiкацыi кiраўнiкоў i ¦ ¦ ¦
¦ ¦спецыялiстаў ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦33 ¦Рэгулярнае вывучэнне работы па ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦падборы i расстаноўцы кадраў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦выкарыстанне мер маральнага i ¦ ¦ ¦
¦ ¦матэрыяльнага стымулявання ¦ ¦ ¦
¦ ¦працы лепшых работнiкаў ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦34 ¦Правядзенне атэстацыi ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦спецыялiстаў i кiраўнiкоў, ¦ ¦установы культуры ¦
¦ ¦стварэнне рэзерву кадраў ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦35 ¦Павышэнне квалiфiкацыi на базе ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦ўстановы адукацыi "Беларускi ¦ ¦структурныя ¦
¦ ¦дзяржаўны iнстытут праблем ¦ ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦культуры": выкладчыкi школ ¦ ¦аддзела культуры ¦
¦ ¦мастацтваў клубныя работнiкi ¦ ¦ ¦
¦ ¦бiблiятэчныя работнiкi ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦36 ¦Павышэнне квалiфiкацыi на базе ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦дзяржаўнай установы адукацыi ¦ ¦структурныя ¦
¦ ¦"Вiцебскiя абласныя курсы ¦ ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦павышэння квалiфiкацыi ¦ ¦аддзела культуры ¦
¦ ¦работнiкаў культуры": ¦ ¦ ¦
¦ ¦выкладчыкi школ мастацтваў ¦ ¦ ¦
¦ ¦клубныя работнiкi бiблiятэчныя ¦ ¦ ¦
¦ ¦работнiкi ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦37 ¦Работа над навуковымi ¦ Штогод ¦Музей гiсторыi i ¦
¦ ¦даследаваннямi згодна з ¦ ¦культуры ¦
¦ ¦навуковым планам музея ¦ ¦г.Наваполацка ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦38 ¦Правядзенне навукова-практычных¦2006 - 2009¦Музей гiсторыi i ¦
¦ ¦канферэнцый, выпуск зборнiка ¦ ¦культуры ¦
¦ ¦матэрыялаў канферэнцый ¦ ¦г.Наваполацка ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦39 ¦Выданне метадычных матэрыялаў ¦ Штогод ¦Цэнтралiзаваная ¦
¦ ¦па розных напрамках працы ¦ ¦бiблiятэчная ¦
¦ ¦бiблiятэк ¦ ¦сiстэма ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦40 ¦Развiццё культурнага ¦2006 - 2010¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦супрацоўнiцтва з гарадамi Расii¦ ¦структурныя ¦
¦ ¦(згодна з пагадненнямi), ¦ ¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦развiццё культурных сувязей з ¦ ¦аддзела культуры ¦
¦ ¦краiнамi-суседзямi: Латвiяй, ¦ ¦ ¦
¦ ¦Лiтвой, Польшчай, Украiнай; з ¦ ¦ ¦
¦ ¦краiнамi дальняга замежжа: ¦ ¦ ¦
¦ ¦Германiяй, Францыяй ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦41 ¦Удзел у мiжнародных фестывалях,¦2006 - 2010¦Аддзел культуры ¦
¦ ¦аглядах-конкурсах, святах, ¦ ¦ ¦
¦ ¦канферэнцыях ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦ ЭКАНАМIЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ГАЛIНЫ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦42 ¦Капiтальнае будаўнiцтва i ¦ ¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦рэканструкцыя: ¦ ¦структурныя ¦
¦ ¦Карцiнная галерэя ¦2007 - 2009¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦Музей узбраення пад адкрытым ¦2008 - 2010¦аддзела культуры ¦
¦ ¦небам г.п. Баравуха ¦ ¦ ¦
¦ ¦будаўнiцтва цеплатрасы Палаца ¦2006 - 2007¦ ¦
¦ ¦культуры г.п. Баравуха ¦ ¦ ¦
+---+-------------------------------+-----------+------------------+
¦43 ¦Капiтальны i бягучы рамонт: ¦ ¦Аддзел культуры, ¦
¦ ¦гарадскi Палац культуры ¦2006 - 2009¦структурныя ¦
¦ ¦Цэнтр рамёстваў i традыцыйнай ¦2006 - 2008¦падраздзяленнi ¦
¦ ¦культуры ¦ ¦аддзела культуры ¦
¦ ¦культурна-забаўляльны комплекс ¦2006 - 2009¦ ¦
¦ ¦Палац культуры г.п. Баравуха ¦2006 - 2010¦ ¦
¦ ¦Наваполацкая дзiцячая мастацкая¦2006 - 2009¦ ¦
¦ ¦школа ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзiцячая музычная школа г.п. ¦2006 - 2008¦ ¦
¦ ¦Баравуха ¦ ¦ ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦2006 - 2008¦ ¦
¦---+-------------------------------+-----------+-------------------
Дадатак 2
да Праграмы развiцця
галiны культуры
горада Наваполацка на
2006 - 2010 гады
ФIНАНСАВА-ЭКАНАМIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ
ЗГОДНА З ПЛАНАМ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАГА РАЗВIЦЦЯ ГОРАДА,
ВЫКАНАННЕ САЦЫЯЛЬНЫХ СТАНДАРТАЎ
----+------------------+--------------------------------------------¬
¦ N ¦Назва сацыяльнага ¦ Нарматыў абслугоўвання (базавая велiчыня) ¦
¦п/п¦ стандарту +--------+--------+--------+--------+--------+
¦ ¦ ¦2006 год¦2007 год¦2008 год¦2009 год¦2010 год¦
+---+------------------+--------+--------+--------+--------+--------+
¦ 1 ¦Нарматыў бюджэтнай¦ 0,6 ¦ 0,6 ¦ 0,7 ¦ 0,7 ¦ 0,8 ¦
¦ ¦забяспечанасцi на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦1 чалавека - усяго¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+------------------+--------+--------+--------+--------+--------+
¦ 2 ¦У тым лiку: за ¦ 0,5 ¦ 0,5 ¦ 0,6 ¦ 0,6 ¦ 0,6 ¦
¦ ¦кошт бюджэтнага ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦фiнансавання ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+------------------+--------+--------+--------+--------+--------+
¦ 3 ¦За кошт аказання ¦ 0,1 ¦ 0,1 ¦ 0,1 ¦ 0,1 ¦ 0,2 ¦
¦ ¦платных паслуг ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦---+------------------+--------+--------+--------+--------+---------
Дадатак 3
да Праграмы развiцця
галiны культуры
горада Наваполацка на
2006 - 2010 гады
ФIНАНСАВА-ЭКАНАМIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ЗГОДНА
З ПЛАНАМ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАГА РАЗВIЦЦЯ ГОРАДА,
ВЫКАНАННЕ ПЛАНА ПАЗАБЮДЖЭТНЫХ СРОДКАЎ
----+-----------------------+------------------------------+--------¬
¦ N ¦ Назва паказчыка ¦ Нарматыў абслугоўвання ¦Усяго за¦
¦п/п¦ ¦ (базавая велiчыня) ¦5 гадоў ¦
¦ ¦ +-----+-----T-----+-----T------+ ¦
¦ ¦ ¦2006 ¦2007 ¦2008 ¦2009 ¦ 2010 ¦ ¦
¦ ¦ ¦ год ¦ год ¦ год ¦ од ¦ год ¦ ¦
+---+-----------------------+-----+-----+-----+-----+------+--------+
¦ 1 ¦Аб'ём пазабюджэтных ¦13,4 ¦13,6 ¦13,8 ¦14,0 ¦ 14,3 ¦ 13,8 ¦
¦ ¦паступленняў, у ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦працэнтах (далей - %), ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦да бюджэтнага ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦фiнансавання ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+-----------------------+-----+-----+-----+-----+------+--------+
¦ 2 ¦Аб'ём платных паслуг ¦299,0¦329,9¦361,8¦398,0¦437,8 ¦ 1825,5 ¦
¦ ¦культуры, мiльёнаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рублёў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+-----------------------+-----+-----+-----+-----+------+--------+
¦ 3 ¦Тэмп росту платных ¦109 -¦109 -¦109 -¦109 -¦109 - ¦ 150 - ¦
¦ ¦паслуг культуры, % ¦110 ¦110 ¦110 ¦110 ¦110 ¦ 160 ¦
¦---+-----------------------+-----+-----+-----+-----+------+---------
|