Зарегистрировано в НРПА РБ 29 марта 2007 г. N 9/7351
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Шаркаўшчынскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Праграму развiцця галiны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006 - 2010 гады.
2. Фiнансаванне Праграмы развiцця галiны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006 - 2010 гады ажыццяўляецца за кошт бюджэтных i пазабюджэтных сродкаў.
3. Фiнансаваму аддзелу Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камiтэта (Лось В.А.), аддзелу культуры Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камiтэта (Шынкевiч I. М.) штогод пры фармiраваннi бюджэту на чарговы фiнансавы год прадугледжваць фiнансавыя сродкi на мерапрыемствы Праграмы развiцця галiны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006 - 2010 гады.
4. Кантроль за выкананнем Праграмы развiцця галiны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006 - 2010 гады ўскласцi на намеснiка старшынi Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камiтэта Волах Г.Ф., начальнiка аддзела культуры Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камiтэта Шынкевiч I. М.
5. Рашэнне Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 кастрычнiка 2006 г. N 109 "Аб зацвярджэннi Праграмы развiцця галiны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006 - 2010 гады" лiчыць страцiўшым сiлу.
Старшыня П.П.РУБНIКОВIЧ
УЗГОДНЕНА
Начальнiк упраўлення культуры
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта
М.П.Пашынскi
26.03.2007
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Шаркаўшчынскага раённага
Савета дэпутатаў
15.12.2006 N 121
ПРАГРАМА
РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ ШАРКАЎШЧЫНСКАГА РАЁНА
НА 2006 - 2010 ГАДЫ
1. Праграма развiцця галiны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 11 (13), ст. 122; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 8, 2/137).
2. Мэтай Праграмы з'яўляецца фармiраванне рэгiянальнай культурнай палiтыкi як фактара сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна.
3. Асноўнымi задачамi Праграмы з'яўляюцца:
фармiраванне адзiнай культурнай прасторы, якая стварае рэальны рынак культурных паслуг для забеспячэння патрэб насельнiцтва;
iнфарматызацыя галiны культуры;
рэканструкцыя i тэхнiчнае забеспячэнне музейных фондаў.
4. Вызначаныя задачы будуць вырашацца шляхам мерапрыемстваў па рэалiзацыi Праграмы развiцця галiны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - мерапрыемствы) згодна з дадаткам 1 <*>, мерапрыемстваў па фiнансавай падтрымцы Праграмы развiцця галiны культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006 - 2010 гады i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Шаркаўшчынскага раёна на 2006 - 2010 гады згодна з дадаткам 2 <*>.
--------------------------------
<*> Дадаткi 1, 2 на папяровым носьбiце.
5. Мерапрыемствы дадзенай Праграмы сфармiраваны па наступных асноўных напрамках:
гiсторыка-культурная спадчына;
музеi раёна;
бiблiятэкi;
народная творчасць;
адраджэнне i развiццё культуры вёскi;
выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;
кiна-, вiдэамастацтва;
кадры культуры.
6. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:
рэарганiзаваць сетку ўстаноў культуры;
стварыць у аграгарадках i буйных населеных пунктах новыя комплексныя тыпы ўстаноў культуры;
сфармiраваць 2 адзiнкi мабiльнай сеткi ўстаноў культуры i арганiзаваць iх дзейнасць па культурным абслугоўваннi маланаселеных пунктаў, якiя не маюць стацыянарных устаноў культуры;
актывiзаваць творчую iнiцыятыву насельнiцтва праз правядзенне раённых i ўдзел у рэгiянальных, абласных фестывалях, конкурсах i iншых акцыях;
захаваць цiкавасць да аўтэнтычнай культуры;
падтрымаць аматарскую народную творчасць ва ўсiх вiдах i накiрунках яе дзейнасцi;
павысiць прафесiйнае майстэрства работнiкаў устаноў культуры, прэстыж iх прафесii;
забяспечыць колькасць спецыялiстаў у галiне культуры не менш за 90 працэнтаў ад колькасцi працуючых кiраўнiкоў i спецыялiстаў ва ўстановах культуры раёна;
удасканалiць змест арганiзацыi вольнага часу, павысiць яго значнасць, якасць i эфектыўнасць;
стварыць сiстэму прапаганды беларускага мастацтва.
|