Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Вилейского районного Совета депутатов от 22.12.2006 N 138 "Аб зацвярджэннi раённай Праграмы "Традыцыйная культура i дзецi" на 2006 - 2010 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 29 января 2007 г. N 9/6281







Вiлейскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную раённую праграму "Традыцыйная культура i дзецi" на 2006 - 2010 гады.

2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на пастаянную камiсiю па развiццi сацыяльнай сферы Вiлейскага раённага Савета дэпутатаў i першага намеснiка старшынi Вiлейскага раённага выканаўчага камiтэта Кароткага М.Ц.



Старшыня Я.А.IГНАТОВIЧ













                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Рашэнне
                                                     Вiлейскага
                                                     раённага
                                                     Савета дэпутатаў
                                                     22.12.2006 N 138


РАЁННАЯ ПРАГРАМА "ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА I ДЗЕЦI"

НА 2006 - 2010 ГАДЫ



1. Раённая праграма "Традыцыйная культура i дзецi" на 2006 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана аддзелам культуры i аддзелам адукацыi Вiлейскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканкам) у адпаведнасцi з абласной праграмай "Традыцыйная культура i дзецi" на 2006 - 2010 гады, зацверджанай рашэннем Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 красавiка 2006 г. N 199 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 80, 9/5142) (далей - абласная праграма).

2. Праграма прадугледжвае здзяйсненне комплексу мерапрыемстваў па далейшым захаваннi традыцыйнай культуры, арганiзацыi пераемнасцi традыцыйнай культурнай спадчыны Вiлейшчыны дзецьмi i моладдзю ў адпаведнасцi з дадаткам да Праграмы.

3. Вырашэнне арганiзацыйных пытанняў i кантроль за арганiзацыяй мерапрыемстваў Праграмы ажыццяўляюць аддзел культуры i аддзел адукацыi райвыканкама.

4. Фiнансаванне мерапрыемстваў Праграмы здзяйсняецца за кошт бюджэтных сродкаў, што плануюцца на фiнансаванне дзейнасцi выканаўцаў, i iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам (пазабюджэтныя крынiцы).

5. Аддзел культуры i аддзел адукацыi райвыканкама штогадова да 25 студзеня прадстаўляюць ва ўпраўленне адукацыi i ўпраўленне культуры Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта iнфармацыю аб ходзе выканання мерапрыемстваў абласной праграмы ў справаздачным годзе, у Вiлейскi раённы Савет дэпутатаў - аб ходзе выканання мерапрыемстваў Праграмы i пры неабходнасцi ўносяць па ўзгадненнi з непасрэднымi выканаўцамi прапановы па iх карэктыроўцы.

6. Праграма прадугледжвае рашэнне наступных задач:

прыцягненне ўвагi ўстаноў культуры i адукацыi Вiлейскага раёна да праблем выхавання дзяцей i моладзi сродкамi традыцыйнай культуры;

падтрымка дзейнасцi ўстаноў культуры i адукацыi, якiя працуюць у галiне традыцыйнай культуры, дзiцячых фальклорных калектываў i калектываў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

арганiзацыя сiстэмы метадычнай работы з традыцыйнай культурай ва ўмовах агульнаадукацыйных устаноў, клубных устаноў;

уключэнне ўзораў традыцыйнай духоўнай i матэрыяльнай культуры ў сучасную сацыяльную практыку з мэтай iх выкарыстання ў патрыятычным выхаваннi падрастаючага пакалення;

папулярызацыя аўтэнтычных формаў традыцыйнай культуры, павышэнне статусу аўтэнтычнага фальклору i народнага мастацтва сярод насельнiцтва раёна;

забеспячэнне мастацка-навуковага падыходу да стварэння касцюмаў дзiцячах фальклорных калектываў i iх рэпертуару;

павышэнне квалiфiкацыi кадраў устаноў культуры i адукацыi, працуючых у напрамку традыцыйнай культуры;

выкананне задач i мерапрыемстваў абласной праграмы.

7. Рэалiзацыя Праграмы прадугледжвае дасягненне наступных вынiкаў:

уключэнне дзяцей i моладзi ў сучасны культураўтваральны працэс;

арганiзацыя сiстэмы ўзаемадзеяння ўстаноў культуры i адукацыi ў справе выхавання дзяцей i моладзi сродкамi традыцыйнай культуры;

пашырэнне сеткi ўстаноў культуры i адукацыi ў галiне традыцыйнай культуры;

павышэнне грамадскага статусу традыцыйнага мастацтва сярод дзяцей i моладзi;

павышэнне колькаснага i якаснага ўзроўню дзейнасцi дзiцячых i маладзёжных аматарскiх калектываў у галiне традыцыйнай культуры;

актывiзацыя дзейнасцi дзiцячых фальклорных калектываў, аб'яднанняў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

папулярызацыя традыцыйных чалавечых каштоўнасцей, умацаванне значнасцi сям'i ў дзiцячым i маладзёжным асяроддзi.











Дадатак

да раённай праграмы

"Традыцыйная культура

i дзецi"

на 2006 - 2010 гады



МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА РЭАЛIЗАЦЫI РАЁННАЙ ПРАГРАМЫ

"ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА I ДЗЕЦI" НА 2006 - 2010 ГАДЫ



----+---------------------------+----------+-------------------------¬
¦ N ¦    Назва мерапрыемства    ¦  Тэрмiн  ¦        Выканаўцы        ¦
¦п/п¦                           ¦выканання ¦                         ¦
¦   ¦                           ¦  (гады)  ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦ 1 ¦Стварэнне Народнага Дома на¦   2007   ¦Аддзел культуры          ¦
¦   ¦базе Талуцкага сельскага   ¦          ¦Вiлейскага раённага      ¦
¦   ¦Дома культуры              ¦          ¦выканаўчага камiтэта     ¦
¦   ¦                           ¦          ¦(далей - аддзел          ¦
¦   ¦                           ¦          ¦культуры); Вiлейскi      ¦
¦   ¦                           ¦          ¦раённы метадычны цэнтр   ¦
¦   ¦                           ¦          ¦народнай творчасцi i     ¦
¦   ¦                           ¦          ¦культурна-асветнiцкай    ¦
¦   ¦                           ¦          ¦работы (далей - РМЦНТ i  ¦
¦   ¦                           ¦          ¦КАР)                     ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦ 2 ¦Стварэнне пакоя-музея      ¦   2006   ¦Аддзел культуры; Вiлейскi¦
¦   ¦"Пiсанкi"                  ¦          ¦раённы Дом рамёстваў     ¦
¦   ¦                           ¦          ¦(далей - ВРДР)           ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦ 3 ¦Стварэнне сялянскага       ¦   2006   ¦Аддзел культуры; ВРДР    ¦
¦   ¦падворка                   ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦ 4 ¦Стварэнне клуба-майстэрнi  ¦  2007 -  ¦Аддзел культуры; РМЦНТ i ¦
¦   ¦па саломапляценнi          ¦   2008   ¦КАР                      ¦
¦   ¦"Крывасельская вясёлка" пры¦          ¦                         ¦
¦   ¦Крывасельскiм СК           ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦ 5 ¦Стварэнне клуба традыцыйнай¦   2008   ¦РМЦНТ i КАР              ¦
¦   ¦дзiцячай гульнi пры        ¦          ¦                         ¦
¦   ¦Любанскiм адукацыйна-      ¦          ¦                         ¦
¦   ¦культурным цэнтры          ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦ 6 ¦Стварэнне новых дзiцячых   ¦  2007 -  ¦Аддзел адукацыi          ¦
¦   ¦фальклорных калектываў,    ¦   2010   ¦Вiлейскага раённага      ¦
¦   ¦гурткоў дэкаратыўна-       ¦          ¦выканаўчага камiтэта     ¦
¦   ¦прыкладнога мастацтва пры  ¦          ¦(далей - аддзел          ¦
¦   ¦клубных установах          ¦          ¦адукацыi); РМЦНТ i КАР   ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦ 7 ¦Стварэнне школы дзiцячага  ¦   2008   ¦Аддзел адукацыi          ¦
¦   ¦фальклору пры: ДУА         ¦          ¦                         ¦
¦   ¦"Вiлейская гiмназiя N 1    ¦          ¦                         ¦
¦   ¦"Логас";                   ¦          ¦                         ¦
¦   ¦"Агульнаадукацыйная        ¦          ¦                         ¦
¦   ¦пачатковая школа N 6 з     ¦          ¦                         ¦
¦   ¦агульнаэстэтычным ухiлам"; ¦          ¦                         ¦
¦   ¦"Вiлейская гiмназiя N 2 з  ¦          ¦                         ¦
¦   ¦экалагiчным ухiлам"        ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦ 8 ¦Правядзенне комплекснага   ¦На працягу¦Аддзел культуры; РМЦНТ i ¦
¦   ¦экспедыцыйнага даследавання¦ дзеяння  ¦КАР                      ¦
¦   ¦традыцыйнай духоўнай i     ¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦матэрыяльнай культуры раёна¦          ¦                         ¦
¦   ¦з прыцягненнем спецыялiстаў¦          ¦                         ¦
¦   ¦Беларускага дзяржаўнага    ¦          ¦                         ¦
¦   ¦iнстытута праблем культуры,¦          ¦                         ¦
¦   ¦ДУ "Мiнскi абласны цэнтр   ¦          ¦                         ¦
¦   ¦народнай творчасцi"        ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦ 9 ¦Правядзенне анкетавання па ¦   2006   ¦РМЦНТ i КАР              ¦
¦   ¦побытавым танцы ва         ¦          ¦                         ¦
¦   ¦ўстановах культуры з мэтай ¦          ¦                         ¦
¦   ¦выяўлення жанру ў раёне    ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦10 ¦Стварэнне i папаўненне     ¦На працягу¦Аддзел культуры; РМЦНТ i ¦
¦   ¦архiваў фона-, фота-,      ¦ дзеяння  ¦КАР                      ¦
¦   ¦вiдэаматэрыялаў па         ¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦фальклоры, традыцыйных     ¦          ¦                         ¦
¦   ¦промыслах i рамёствах пры  ¦          ¦                         ¦
¦   ¦метадычных цэнтрах раёна,  ¦          ¦                         ¦
¦   ¦установах адукацыi i       ¦          ¦                         ¦
¦   ¦фальклорных калектывах,    ¦          ¦                         ¦
¦   ¦гуртках дэкаратыўна-       ¦          ¦                         ¦
¦   ¦прыкладнога мастацтва      ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦11 ¦Правядзенне фальклорных,   ¦На працягу¦Аддзел культуры; аддзел  ¦
¦   ¦этнаграфiчных сустрэч      ¦ дзеяння  ¦адукацыi                 ¦
¦   ¦дзяцей i моладзi з         ¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦носьбiтамi фальклору       ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦12 ¦Правядзенне семiнараў для  ¦   2007   ¦Аддзел адукацыi; РМЦНТ i ¦
¦   ¦работнiкаў устаноў культуры¦          ¦КАР                      ¦
¦   ¦i адукацыi па тэме:        ¦          ¦                         ¦
¦   ¦"Методыка збору, апрацоўкi ¦          ¦                         ¦
¦   ¦i сiстэматызацыi           ¦          ¦                         ¦
¦   ¦фальклорнага матэрыялу"    ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦13 ¦Удзел у пасяджэннi         ¦   2007   ¦Аддзел культуры; аддзел  ¦
¦   ¦абласнога савета дырэктараў¦          ¦адукацыi                 ¦
¦   ¦на базе Любанскага раёна   ¦          ¦                         ¦
¦   ¦"Вопыт работы ўстаноў      ¦          ¦                         ¦
¦   ¦культуры па побытавым      ¦          ¦                         ¦
¦   ¦танцы"; на базе            ¦          ¦                         ¦
¦   ¦Барысаўскага раёна па тэме ¦          ¦                         ¦
¦   ¦"Узаемадзеянне ўстаноў     ¦          ¦                         ¦
¦   ¦культуры i адукацыi ў      ¦          ¦                         ¦
¦   ¦выхаваннi дзяцей i моладзi ¦          ¦                         ¦
¦   ¦сродкамi традыцыйнай       ¦          ¦                         ¦
¦   ¦культуры"                  ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦14 ¦Удзел у абласной навукова- ¦   2008   ¦Аддзел культуры; аддзел  ¦
¦   ¦практычнай канферэнцыi па  ¦          ¦адукацыi                 ¦
¦   ¦тэме "Праблемы пераемнасцi ¦          ¦                         ¦
¦   ¦традыцыйнай культуры на    ¦          ¦                         ¦
¦   ¦Мiншчыне"                  ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦15 ¦Удзел у абласным семiнары- ¦   2007   ¦Аддзел культуры; аддзел  ¦
¦   ¦практыкуме па тэме         ¦          ¦адукацыi                 ¦
¦   ¦"Праблемы рэпертуару       ¦          ¦                         ¦
¦   ¦дзiцячага фальклорнага     ¦          ¦                         ¦
¦   ¦калектыву"                 ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦16 ¦Удзел у абласной школе     ¦  2006 -  ¦Аддзел адукацыi; РМЦНТ i ¦
¦   ¦майстэрстваў для кiраўнiкоў¦   2010   ¦КАР                      ¦
¦   ¦дзiцячых фальклорных       ¦          ¦                         ¦
¦   ¦калектываў па традыцыйных  ¦          ¦                         ¦
¦   ¦рамёствах: саломапляценне, ¦          ¦                         ¦
¦   ¦ткацтва паясоў,            ¦          ¦                         ¦
¦   ¦лазапляценне, выцiнанка    ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦17 ¦Удзел у абласным семiнары- ¦   2007   ¦Аддзел культуры; аддзел  ¦
¦   ¦практыкуме для кiраўнiкоў  ¦          ¦адукацыi                 ¦
¦   ¦дзiцячых фальклорных       ¦          ¦                         ¦
¦   ¦калектываў па тэме         ¦          ¦                         ¦
¦   ¦"Стварэнне касцюма для     ¦          ¦                         ¦
¦   ¦дзiцячага фальклорнага     ¦          ¦                         ¦
¦   ¦калектыву. Крой i          ¦          ¦                         ¦
¦   ¦аздабленне. Рэгiянальныя   ¦          ¦                         ¦
¦   ¦асаблiвасцi"               ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦18 ¦Удзел у абласным фестывалi ¦   2009   ¦Аддзел культуры; аддзел  ¦
¦   ¦фальклорнага мастацтва     ¦          ¦адукацыi                 ¦
¦   ¦"Фальклорная талака"       ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦19 ¦Удзел у абласным дзiцячым  ¦  2006 -  ¦Аддзел культуры; РМЦНТ i ¦
¦   ¦свяце-конкурсе "На аблоках ¦   2010   ¦КАР; ВРДР                ¦
¦   ¦дзяцiнства"                ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦20 ¦Удзел у абласных святах-   ¦На працягу¦Аддзел культуры; РМЦНТ i ¦
¦   ¦конкурсах: па дэкаратыўна- ¦ дзеяння  ¦КАР; ВРДР                ¦
¦   ¦прыкладным мастацтве       ¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦(саломапляценне, глiна,    ¦          ¦                         ¦
¦   ¦выцiнанка, лазапляценне,   ¦          ¦                         ¦
¦   ¦разьба па дрэве); дзiцячых ¦          ¦                         ¦
¦   ¦калектываў побытавага      ¦          ¦                         ¦
¦   ¦танца, танцавальных пар    ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦21 ¦Правядзенне раённага       ¦  2006 -  ¦Аддзел культуры; РМЦНТ i ¦
¦   ¦фестывалю культуры "Жыве   ¦   2007   ¦КАР                      ¦
¦   ¦мая вёска"                 ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦22 ¦Правядзенне раённага       ¦  2006,   ¦Аддзел культуры; РМЦНТ i ¦
¦   ¦конкурсу саломапляцення    ¦2008, 2010¦КАР                      ¦
¦   ¦"Саламяная казка"          ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦23 ¦Правядзенне раённага       ¦2007, 2009¦Аддзел культуры; РМЦНТ i ¦
¦   ¦конкурсу рэзчыкаў па дрэве ¦          ¦КАР, ВРДР                ¦
¦   ¦"Скарб дрэва"              ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦24 ¦Правядзенне раённых        ¦На працягу¦Аддзел культуры; РМЦНТ i ¦
¦   ¦фальклорных святаў         ¦ дзеяння  ¦КАР                      ¦
¦   ¦                           ¦ праграмы ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦25 ¦Правядзенне раённага       ¦ 2008 -   ¦Аддзел культуры; аддзел  ¦
¦   ¦конкурсу сярод работнiкаў  ¦  2010    ¦адукацыi                 ¦
¦   ¦культуры i адукацыi па     ¦          ¦                         ¦
¦   ¦зборы этнаграфiчнай i      ¦          ¦                         ¦
¦   ¦фальклорнай спадчыны свайго¦          ¦                         ¦
¦   ¦краю "Збiрайма сваё,       ¦          ¦                         ¦
¦   ¦беларускае!"               ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦26 ¦Выстава касцюмаў           ¦   2006   ¦ДУ "Вiлейскi краязнаўчы  ¦
¦   ¦(шляхецкiя, народныя XVIII ¦          ¦музей"                   ¦
¦   ¦ст.)                       ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦27 ¦Выстава дэкаратыўна-       ¦  2006 -  ¦ДУ "Вiлейскi краязнаўчы  ¦
¦   ¦прыкладнога мастацтва з    ¦   2007   ¦музей"                   ¦
¦   ¦фонду музея "Кола жыцця"   ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦28 ¦Сумесная выстава мастакоў i¦   2006   ¦ДУ "Вiлейскi краязнаўчы  ¦
¦   ¦майстроў дэкаратыўна-      ¦          ¦музей"                   ¦
¦   ¦прыкладнога мастацтва      ¦          ¦                         ¦
¦   ¦Астравецкага раёна         ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦29 ¦Выстава дэкаратыўна-       ¦  2007 -  ¦ДУ "Вiлейскi краязнаўчы  ¦
¦   ¦прыкладнога мастацтва      ¦   2010   ¦музей"                   ¦
¦   ¦Талуцкага Народнага Дома i ¦          ¦                         ¦
¦   ¦Вiлейскага Дома рамёстваў  ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦30 ¦Выставы народных майстроў  ¦  2007 -  ¦ДУ "Вiлейскi краязнаўчы  ¦
¦   ¦Вiлейшчыны                 ¦   2010   ¦музей"                   ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦31 ¦Правядзенне практычных     ¦На працягу¦РМЦНТ i КАР; ВРДР        ¦
¦   ¦заняткаў для клубных       ¦ дзеяння  ¦                         ¦
¦   ¦работнiкаў па дэкаратыўна- ¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦прыкладным мастацтве       ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦32 ¦Цыкл лекцый аб экспанатах  ¦  2006 -  ¦ДУ "Вiлейскi краязнаўчы  ¦
¦   ¦дэкаратыўна-прыкладнога    ¦   2010   ¦музей"; РМЦНТ i КАР      ¦
¦   ¦мастацтва, аб нацыянальных ¦          ¦                         ¦
¦   ¦традыцыях, абрадах,        ¦          ¦                         ¦
¦   ¦звычаях, паданнях          ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦33 ¦Стварэнне пакояў-музеяў,   ¦  2006 -  ¦ДУ "Вiлейскi краязнаўчы  ¦
¦   ¦куткоў традыцыйнай культуры¦   2010   ¦музей"; кiраўнiкi ўстаноў¦
¦   ¦ў агульнаадукацыйных       ¦          ¦                         ¦
¦   ¦установах                  ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦34 ¦Правядзенне ўрокаў па      ¦На працягу¦Дзiцячыя школы мастацтваў¦
¦   ¦вывучэннi традыцыйнай      ¦ дзеяння  ¦                         ¦
¦   ¦народнай музыкi, песнi i   ¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦танца                      ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦35 ¦Арганiзацыя i правядзенне  ¦На працягу¦Кiраўнiкi клубных устаноў¦
¦   ¦абменных канцэртаў памiж   ¦ дзеяння  ¦раёна                    ¦
¦   ¦клубнымi ўстановамi раёна  ¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦для забеспячэння           ¦          ¦                         ¦
¦   ¦непасрэднага пераймання    ¦          ¦                         ¦
¦   ¦лепшага вопыту             ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦36 ¦Асвятленне ў сродках       ¦На працягу¦Рэдакцыя раённай газеты; ¦
¦   ¦масавай iнфармацыi         ¦ дзеяння  ¦РМЦНТ i КАР              ¦
¦   ¦мерапрыемстваў праграмы    ¦ праграмы ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦37 ¦Працяг публiкацый у раённай¦На працягу¦РМЦНТ i КАР              ¦
¦   ¦газеце "Шлях перамогi" ў   ¦ дзеяння  ¦                         ¦
¦   ¦рубрыках "Скарбы тваёй     ¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦Вiлейшчыны", "Абрады.      ¦          ¦                         ¦
¦   ¦Традыцыi. Звычаi"          ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦38 ¦Працяг работы па           ¦На працягу¦РМЦНТ i КАР              ¦
¦   ¦правядзеннi перадач па     ¦ дзеяння  ¦                         ¦
¦   ¦фальклоры "Вiлейскiх крынiц¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦асалода" на раённым радыё  ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦39 ¦Выданне метадычных         ¦На працягу¦РМЦНТ i КАР              ¦
¦   ¦матэрыялаў у дапамогу      ¦ дзеяння  ¦                         ¦
¦   ¦работнiкам культуры i      ¦ праграмы ¦                         ¦
¦   ¦адукацыi па розных         ¦          ¦                         ¦
¦   ¦накiрунках традыцыйнай     ¦          ¦                         ¦
¦   ¦культуры                   ¦          ¦                         ¦
+---+---------------------------+----------+-------------------------+
¦40 ¦Камплектаванне бiблiятэчных¦  2007 -  ¦Вiлейская раённая        ¦
¦   ¦фондаў метадычнай i        ¦   2010   ¦цэнтральная бiблiятэчная ¦
¦   ¦даведачнай лiтаратуры па   ¦          ¦сiстэма                  ¦
¦   ¦традыцыйнай культуры       ¦          ¦                         ¦
¦---+---------------------------+----------+--------------------------








Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList