Зарегистрировано в НРПА РБ 9 января 2007 г. N 9/5980
У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Новай вулiцы N 4 у квартале малапавярховай забудовы ў раёне Цнянскага водасховiшча ў г.Мiнску прысвоiць найменаванне Лучайская i надалей называць яе "вулiца Лучайская (улица Лучайская)".
2. Безназоўнаму скверу на рагу вулiц Кiсялёва i Старавiленскай прысвоiць назву "Сцяпанаўскi сад" i надалей называць яго "Сцяпанаўскi сад (Степановский сад)".
3. Безназоўнаму скверу на рагу праспекта Машэрава i вулiцы Старажоўскай прысвоiць назву "Старажоўскi сквер" i надалей называць яго "Старажоўскi сквер (Сторожевский сквер)".
4. Безназоўнаму скверу на рагу вулiц Варанянскага i Ляўкова прысвоiць назву "сквер Сенажаны" (назва раёна ў ХIХ ст.) i надалей называць яго "сквер Сенажаны (сквер Сеножаны)".
5. Безназоўнаму скверу ўздоўж Сляпянскай воднай сiстэмы памiж вулiцамi Судмалiса, Планёрнай, Партызанскiм праспектам i завулкам Клумава прысвоiць назву "Антонаўскi парк" i надалей называць яго "Антонаўскi парк (Антоновский парк)".
6. Безназоўнаму скверу памiж вулiцамi Ленiнградскай, Свярдлова i Кiрава прысвоiць назву "Мiхайлаўскi сквер" i надалей называць яго "Мiхайлаўскi сквер (Михайловский сквер)".
7. Безназоўнаму парку памiж вулiцамi Прытыцкага, Глебкi i Матусевiча прысвоiць назву парк Цiвалi i надалей называць яго "парк Цiвалi (парк Тиволи)".
8. Безназоўнай пляцоўцы памiж вулiцай Чарвякова i Старавiленскiм трактам прысвоiць назву Пярэспенскi сквер i надалей называць яе "Пярэспенскi сквер (Переспенский сквер)".
9. У мэтах эстэтызацыi гарадскога асяроддзя надаць гiстарычныя назвы наступным новым праектуемым мiкрараёнам г.Мiнска:
мiкрараёну, якi праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага, МКАД i чыгункi Мiнск - Брэст (будаўнiчая назва - "мiкрараён Дружба"), прысвоiць назву мiкрараён Брылевiчы i надалей называць яго "мiкрараён Брылевiчы (Брилевичи)";
мiкрараёну, якi праектуецца ў раёне былога ваеннага гарадка за Уруччам на праспекце Незалежнасцi (будаўнiчая назва - мiкрараён "Усходнi"), прысвоiць назву мiкрараён "Вялiкi лес" i надалей называць яго "мiкрараён Вялiкi лес (Великий лес)";
мiкрараёну, якi праектуецца ў раёне праспекта Пераможцаў (будаўнiчая назва - мiкрараён Лябяжы), прысвоiць назву мiкрараён Ржавец i надалей называць яго "мiкрараён Ржавец (Ржавец)";
мiкрараёну, якi праектуецца ў раёне памiж вулiцамi Калеснiкава, Матусевiча i праездам Масюкоўшчына (будаўнiчая назва - мiкрараён Масюкоўшчына-3, 4, 5), прысвоiць назву мiкрараён Дамброўка i надалей называць яго "мiкрараён Дамброўка (Домбровка)".
10. Даручыць камiтэту архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама пры падрыхтоўцы праектаў забудовы новых мiкрараёнаў i сквераў прысваенне iх назваў выносiць на разгляд камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска.
11. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Чарнавусаву В.Р. i пастаянную камiсiю Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыi, навуцы, культуры i спорту.
Старшыня У.М.ПАПКОЎСКI
|