Зарегистрировано в НРПА РБ 21 марта 2007 г. N 9/7171
У адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. N 28 "О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой" Шчучынскi раенны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзiць паказчык кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкiх якасцяў з улiкам затрат па засваенню i iнжынернай падрыхтоўцы тэрыторыi, iнжынернаму абсталяванню тэрыторыi, добраўпарадкаванню i азеляненню на люты 2007 года:
1.1. пяцiпавярховыя жылыя дамы са сценамi з цэглы, газасiлiкатных блокаў i iншых матэрыялаў:
у базiсных цэнах 1991 года - 656,724 рубля;
у бягучых цэнах - 1002545 рублеў;
1.2. iндывiдуальныя жылыя дамы:
у базiсных цэнах 1991 года - 638,0 рубля;
у бягучых цэнах - 973962 рубля.
2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння паказчыкi прымяняюцца для вызначэння памеру iльготнага крэдыту i (або) аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылых памяшканняў.
Старшыня С.I.УШКЕВIЧ
Кiраўнiк спраў Г.С.ХВЯДЗЮК
|