Зарегистрировано в НРПА РБ 16 мая 2007 г. N 9/8261
Ашмянскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта (дадаецца).
2. Лiчыць страцiўшым сiлу:
рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта ад 15 мая 2002 г. N 340 "Аб Палажэннi аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта";
рашэнне Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта ад 29 лiстапада 2002 г. N 868 "Аб унясеннi дапаўненняў у Палажэнне аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта".
Старшыня Ю.В.АДАМЧЫК
Кiраўнiк справў Г.I.ПIШЧЫК
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Ашмянскага раённага
выканаўчага камiтэта
27.03.2007 N 110
ПАЛАЖЭННЕ
АБ АДДЗЕЛЕ КУЛЬТУРЫ АШМЯНСКАГА РАЁННАГА
ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Аддзел культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - аддзел) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - райвыканкам).
Аддзел у сваёй дзейнасцi падпарадкоўваецца райвыканкаму, нясе адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач, арганiзацыю i вынiкi работы падведамных яму структур. Па пытаннях галiновай дзейнасцi аддзел падпарадкоўваецца ўпраўленню культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта (далей - аблвыканкам).
2. Аддзел каардынуе дзейнасць арганiзацый культуры i мастацтва раёна, супрацоўнiчае ў межах сваёй кампетэнцыi з грамадскiмi аб'яднаннямi, iншымi юрыдычнымi, а таксама фiзiчнымi асобамi.
У веданнi аддзела знаходзяцца арганiзацыi культуры i мастацтва камунальнай уласнасцi раёна.
3. У структуру аддзела ўваходзiць:
апарат упраўлення;
цэнтралiзаваная бухгалтэрыя;
гаспадарчая група.
Падведамнымi структурамi аддзела з'яўляюцца:
Ашмянскi раённы Дом культуры;
Ашмянская раённая цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма;
Ашмянскi раённы краязнаўчы музей iмя Ф.Багушэвiча;
Ашмянская дзiцячая школа мастацтваў;
Гальшанская дзiцячая школа мастацтваў;
Палянскi сельскi Дом народнай творчасцi i рамёстваў;
сельскiя дамы культуры i клубы;
сельскiя клубы-бiблiятэкi;
бiблiятэка-клуб.
4. Аддзел у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi i дадзеным Палажэннем аб аддзеле культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта.
5. Аддзел з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае адасобленую маёмасць, самастойны баланс, разлiковы i пазабюджэтны рахункi ва ўстанове банка, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, вуглавы штамп са сваiм найменнем.
6. Поўнае найменне:
на беларускай мове - аддзел культуры Ашмянскага раённага выканаўчага камiтэта;
на рускай мове - отдел культуры Ошмянского районного исполнительного комитета.
7. Месца знаходжання аддзела: 231100, г.Ашмяны, вул. Савецкая, 103.
Глава 2
АСНОЎНЫЯ МЭТЫ I ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА
8. Асноўнымi мэтамi аддзела з'яўляюцца:
рэалiзацыя на тэрыторыi раёна дзяржаўнай культурнай палiтыкi з улiкам мясцовых умоў, асаблiвасцей i традыцый;
стварэнне ўмоў для актыўнай культурнай дзейнасцi насельнiцтва;
стварэнне ўмоў для далучэння грамадзян да нацыянальнай i сусветнай культурнай спадчыны;
аператыўнае i шырокае iнфармаванне насельнiцтва раёна па пытаннях сацыяльна-эканамiчнага, грамадска-палiтычнага i культурнага развiцця Рэспублiкi Беларусь.
9. У адпаведнасцi з мэтамi дзейнасцi аддзел рэалiзуе наступныя задачы:
ажыццяўленне арганiзацыйна-метадычнага, фiнансавага, матэрыяльнага, гаспадарчага забеспячэння дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;
павышэнне ролi арганiзацый культуры i мастацтва ў эстэтычным выхаваннi падрастаючага пакалення, павышэнне культурнага ўзроўню i ўдасканаленне формаў арганiзацыi правядзення вольнага часу насельнiцтва, развiццё народнай творчасцi i мастацкай самадзейнасцi;
павышэнне эфектыўнасцi арганiзатарскай работы арганiзацый культуры i мастацтва, далейшая дэмакратызацыя iх дзейнасцi шляхам арганiзацыi аператыўнай зваротнай сувязi з працоўнымi калектывамi арганiзацый, а таксама з насельнiцтвам па месцы жыхарства;
распрацоўка i ажыццяўленне мер па тэхнiчным перааснашчэннi i развiццi матэрыяльнай базы арганiзацый культуры i мастацтва, забеспячэнне iх квалiфiкаванымi кадрамi;
правядзенне дзяржаўнай палiтыкi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
Глава 3
ФУНКЦЫI АДДЗЕЛА
10. Аддзел у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi ажыццяўляе кiраўнiцтва падведамнымi арганiзацыямi культуры i мастацтва.
11. Аддзел выконвае наступныя функцыi:
ажыццяўляе меры па выяўленнi, улiку, забеспячэннi аховы i зберажэннi гiстарычна-культурных каштоўнасцей i iх выкарыстаннi ў мэтах фармiравання ў грамадзян павагi да культурнай спадчыны;
распрацоўвае метадычныя рэкамендацыi па кiрунках i змесце дзейнасцi для падведамных арганiзацый культуры i мастацтва на аснове прыярытэтаў у развiццi культурнай дзейнасцi насельнiцтва;
арганiзуе эстэтычную (мастацкую) адукацыю i асвету грамадзян раёна;
садзейнiчае распаўсюджванню i папулярызацыi сярод насельнiцтва раёна твораў мастацтва, арганiзуе правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў;
дапамагае стварэнню i дзейнасцi аб'яднанняў самадзейнай творчасцi насельнiцтва, творчым работнiкам i народным майстрам у прадастаўленнi iм на спрыяльных умовах памяшканняў, майстэрняў, матэрыялаў, абсталявання для творча-вытворчай работы па стварэннi твораў мастацтва;
забяспечвае падведамныя арганiзацыi культуры i мастацтва квалiфiкаванымi кадрамi, арганiзуе i стымулюе бесперапынную адукацыю кадраў, стварае ўмовы для павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў, арганiзуе атэстацыю работнiкаў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;
арганiзуе фiнансаванне арганiзацый культуры i мастацтва, культурнага абслугоўвання насельнiцтва раёна на аснове гарантаваных бюджэтных асiгнаванняў;
каардынуе дзейнасць падведамных арганiзацый культуры i мастацтва па пошуку пазабюджэтных крынiц фiнансавання;
арганiзуе матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне падведамных арганiзацый культуры i мастацтва, у тым лiку культурна-асветных i пазашкольных устаноў, якiя займаюцца мастацка-выхаваўчай работай з дзецьмi;
удзельнiчае ў распрацоўцы праектаў i планаў сацыяльна-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага развiцця культуры i мастацтва i забяспечвае iх выкананне;
арганiзуе ўлiк i справаздачу на падведамных арганiзацыях культуры i мастацтва, складае зводныя бухгалтарскiя справаздачы i балансы;
арганiзуе работу з прапановамi, заявамi i скаргамi грамадзян, накiраванымi ў аддзел, якiя тычацца дзейнасцi падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;
прымае меры па паляпшэннi i аздараўленнi ўмоў працы работнiкаў на падведамных арганiзацыях культуры i мастацтва, па забеспячэннi выканання правiл тэхнiкi бяспекi i вытворчай санiтарыi, а таксама пажарнай бяспекi;
ажыццяўляе iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 4
КIРАЎНIЦТВА АДДЗЕЛАМ
12. Аддзел узначальвае начальнiк, якi прызначаецца на пасаду i звальняецца з пасады старшынёй райвыканкама па ўзгадненнi з упраўленнем культуры аблвыканкама.
13. Начальнiк:
кiруе дзейнасцю аддзела i нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на яго задач;
прымае на работу i звальняе з работы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь работнiкаў аддзела i кiраўнiкоў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва;
зацверджвае i размяркоўвае службовыя абавязкi памiж работнiкамi аддзела;
ажыццяўляе кiраванне планаваннем работы;
дае ацэнку выкананню работнiкамi сваiх службовых абавязкаў;
выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады, арганiзуе i правярае iх выкананне;
ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
14. Структура i штаты аддзела зацвярджаюцца старшынёй райвыканкама.
15. Для каардынацыi дзейнасцi культурна-асветных устаноў i арганiзацый грамадскасцi ў выпрацоўцы i рэалiзацыi культурнай палiтыкi ў раёне пры аддзеле можа стварацца грамадскi савет з лiку работнiкаў падведамных арганiзацый культуры i мастацтва i прадстаўнiкоў грамадскасцi раёна, склад якога зацвярджае начальнiк аддзела.
|