Зарегистрировано в НРПА РБ 6 ноября 2007 г. N 9/11637
Буда-Кашалёўскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную Праграму захавання i развiцця культуры Буда-Кашалёўскага раёна да 2010 года.
2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на выконваючага абавязкi намеснiка старшынi, начальнiка аддзела iдэалагiчнай работы Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камiтэта Кiрыленка В.Г., начальнiка аддзела культуры Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камiтэта Бурнышаву Т.I.
Старшыня Е.I.АЛЕКСIНА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Буда-Кашалёўскага
раённага
Савета дэпутатаў
29.06.2007 N 33
ПРАГРАМА
ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ БУДА-КАШАЛЁЎСКАГА РАЁНА
ДА 2010 ГОДА
1. Праграма захавання i развiцця культуры Буда-Кашалёўскага раёна да 2010 года (далей - Праграма) распрацавана згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 56, 2/62), Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 128, 2/896), Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195), Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 сакавiка 2005 г. N 150 "О Государственной программе возрождения и развития села на 2005 - 2010 годы" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 52, 1/6339).
2. Мэтай Праграмы з'яўляецца развiццё культуры, захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных запатрабаванняў, што значна павысiць ролю асобы як галоўнай рухаючай сiлы нашага грамадства.
3. Праграма грунтуецца на выкананнi наступных задач:
правядзенне мерапрыемстваў па рэстаўрацыi, рэканструкцыi i захаваннi прыярытэтных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў беларускага народа, уключэнне iх у культурны абарот;
сiстэматызацыя музейнага фонду Буда-Кашалёўскага раёна, павышэнне эфектыўнасцi выкарыстання яго прадметаў i развiццё музейнай iнфраструктуры Буда-Кашалёўскага раёна;
камплектаванне бiблiятэк кнiгамi i задавальненне патрэб чытачоў у перыядычных выданнях;
павышэнне якаснага ўзроўню i даступнасцi культурных паслуг;
распрацоўка i ўкараненне рацыянальнай схемы размяшчэння сеткi ўстаноў культуры з улiкам канкрэтнай сацыяльна-дэмаграфiчнай i эканамiчнай сiтуацыi ў сельскiх населеных пунктах;
забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцяў i паслуг, павелiчэнне iх аб'ёмаў для жыхароў сельскiх населеных пунктаў з мэтай наблiжэння да ўзроўню абслугоўвання гарадскога насельнiцтва, паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак;
актывiзацыя работы па фармiраваннi аўдыторыi гледачоў i развiццi сучаснага сцэнiчнага мастацтва;
падтрымка конкурсаў i фестываляў, накiраваных на развiццё творчага патэнцыялу выканаўцаў i прафесiйных калектываў;
забеспячэнне рэалiзацыi кадравай палiтыкi па падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы спецыялiстаў устаноў культуры i мастацтва;
узбагачэнне культурнага жыцця жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна, iнтэграцыя беларускай культуры ў сусветную культуру;
актывiзацыя дзейнасцi па развiццi платных паслуг культуры, удасканаленне формаў работы ўстаноў культуры з насельнiцтвам;
умацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў культуры i мастацтва для развiцця творчых здольнасцей жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна.
4. Праграма накiравана на стварэнне спрыяльных умоў для развiцця нацыянальнай культуры i больш эфектыўнай работы па культурным абслугоўваннi насельнiцтва.
5. Ажыццяўляецца Праграма па наступных накiрунках: "Музеi", "Бiблiятэкi", "Народная мастацкая творчасць", "Адраджэнне i развiццё культуры вёскi", "Музычная творчасць", "Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн", "Кадры", "Мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва".
6. Мэтай накiрунку "Музеi" з'яўляецца ўдасканаленне тыпалогii музейнай сеткi, стварэнне новых тыпаў музеяў i ўдасканаленне iснуючых, рэканструкцыя i тэхнiчнае абсталяванне музейных фондасховiшчаў, мадэрнiзацыя сiстэмы аховы i сiстэмы жыццезабеспячэння музейных прадметаў, камп'ютэрызацыя музейнай дзейнасцi.
Асноўнымi задачамi ў накiрунку "Музеi" з'яўляюцца:
умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы;
больш эфектыўнае выкарыстанне магчымасцей музеяў для ўнутранага турызму;
далейшае развiццё музейнай iнфраструктуры раёна шляхам адкрыцця новых музеяў, стварэнне экспазiцый;
павелiчэнне колькасцi наведвальнiкаў музеяў;
камп'ютэрызацыя i праграмнае забеспячэнне фондавай работы музеяў;
фармiраванне адзiнага раённага электроннага рэгiстра ўсiх прадметаў музейнага фонду Буда-Кашалёўшчыны.
7. Мэтай накiрунку "Бiблiятэкi" з'яўляецца стварэнне адзiнай iнфармацыйнай сеткi Буда-Кашалёўскага раёна.
Асноўнымi задачамi ў накiрунку "Бiблiятэкi" з'яўляюцца:
забеспячэнне выдзялення сродкаў (не менш за 15 працэнтаў (далей - %) ад агульнай сумы бюджэтнага фiнансавання дзейнасцi бiблiятэк) на папаўненне кнiжных фондаў;
умацаванне матэрыяльнай базы бiблiятэк з мэтай пашырэння пералiку платных паслуг для павелiчэння аб'ёмаў пазабюджэтнага фiнансавання, накiраванага на папаўненне кнiжных фондаў бiблiятэк;
развiццё бiблiятэчнага абслугоўвання маланаселеных пунктаў;
задавальненне патрэб чытачоў у перыядычных выданнях;
правядзенне камп'ютэрызацыi бiблiятэк.
8. Мэтай накiрунку "Народная мастацкая творчасць" з'яўляецца вывучэнне, захаванне i развiццё нацыянальнай культуры, развiццё i ўдасканаленне новых формаў i метадаў арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва.
Асноўнымi задачамi накiрунку "Народная мастацкая творчасць" з'яўляюцца:
захаванне i развiццё традыцыйнай народнай культуры, народных промыслаў i рамёстваў;
далучэнне моладзi да народнай культуры i мастацкай творчасцi;
падтрымка новых формаў культурнай дзейнасцi i правядзення вольнага часу;
дзяржаўная падтрымка канцэртна-гастрольнай i выставачнай дзейнасцi.
9. Мэтай накiрунку "Адраджэнне i развiццё культуры вёскi" з'яўляецца захаванне i развiццё культурнага патэнцыялу, павышэнне якаснага ўзроўню i даступнасцi культурных паслуг, скарачэнне тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыi ў забеспячэннi насельнiцтва прадуктамi культурнай дзейнасцi, павышэнне культурнага ўзроўню жыцця сельскага насельнiцтва.
Асноўнымi задачамi накiрунку "Адраджэнне i развiццё культуры вёскi" з'яўляюцца:
удасканаленне структуры ўстаноў культуры, умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сельскiх устаноў культуры i арганiзацыя дзейнасцi аўтаклубаў;
адраджэнне i развiццё, далейшая папулярызацыя традыцыйнай культуры, народных промыслаў i рамёстваў, развiццё асобных вiдаў народнай творчасцi, промыслаў i рамёстваў, якiя прадугледжваюць захаванне i ўзбагачэнне гiсторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных i мясцовых звычаяў, абрадаў, фальклору; забеспячэнне навукова-метадычнай i арганiзацыйна-творчай дапамогi ў стварэннi i арганiзацыi дзейнасцi сельскага Дома рамёстваў, фальклору, традыцыйнай культуры i народнай творчасцi;
захаванне гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны, развiццё культурна-турыстычнай дзейнасцi;
далучэнне працаўнiкоў вёскi да прафесiйнага мастацтва, у тым лiку стварэнне на базе буйных сельскiх дамоў культуры пляцовак фiларманiчнага i тэатральнага абслугоўвання; правядзенне штогод традыцыйнага раённага спаборнiцтва на лепшую арганiзацыю работы ўстаноў культуры i мастацтва па канцэртным абслугоўваннi сельскага насельнiцтва;
фармiраванне структуры эстэтычнай адукацыi шляхам адкрыцця фiлiялаў i класаў дзiцячай школы мастацтваў;
добраўпарадкаванне тэрыторый, якiя прылягаюць да ўстаноў культуры.
10. Мэтай накiрунку "Музычнае мастацтва" з'яўляецца развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў i жанраў музычнага мастацтва, далейшае ўдасканаленне сiстэмы рэгулявання гастрольна-канцэртнай дзейнасцi.
Асноўнымi задачамi накiрунку "Музычнае мастацтва" з'яўляюцца:
умацаванне матэрыяльнай базы музычных школ раёна;
павышэнне якасцi канцэртнага абслугоўвання насельнiцтва i музычных праграм;
падтрымка конкурсаў i фестываляў, накiраваных на развiццё творчага патэнцыялу маладых выканаўцаў i прафесiйных калектываў;
выяўленне i адрасная падтрымка талентаў i творчых праектаў у розных жанрах музычнага мастацтва;
планаванне канцэртаў з улiкам iх эканамiчнай мэтазгоднасцi.
11. Мэтай накiрунку "Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн" з'яўляецца развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў выяўленчага мастацтва.
Асноўнымi задачамi накiрунку "Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн" з'яўляюцца:
працяг сумеснай з творчымi саюзамi работы па рэалiзацыi мастацкiх выставак i пленэраў;
развiццё сiстэмы абменных выставак у межах вобласцi i далей.
12. Мэтай накiрунку "Кадры" з'яўляецца комплексны аналiз кадравага забеспячэння ўстаноў культуры i ўдасканаленне формаў i метадаў падбору спецыялiстаў i кiруючых кадраў.
Асноўнымi задачамi накiрунку "Кадры" з'яўляюцца:
павышэнне якаснага ўзроўню кадраў;
удасканаленне сiстэмы мастацкай адукацыi;
аптымiзацыя структуры i аб'ёму прафесiйнай падрыхтоўкi кадраў культуры i мастацтва;
стварэнне эфектыўнай сiстэмы кантролю за замацаваннем маладых спецыялiстаў ва ўстановах культуры;
арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў;
удасканаленне арганiзацыi i зместу вучэбна-выхаваўчай работы ўстаноў адукацыi, культуры i мастацтва;
павышэнне якасцi вучэбна-метадычнага забеспячэння падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў культуры;
рэалiзацыя мер, накiраваных на выяўленне i падтрымку таленавiтай моладзi;
арганiзацыя i правядзенне раённых и абласных конкурсаў па напрамках мастацкай дзейнасцi;
ажыццяўленне творчай i навукова-даследчай дзейнасцi ва ўстановах культуры i мастацтва.
13. Мэтай накiрунку "Мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва" з'яўляецца абмен памiж калектывамi, творчымi работнiкамi i спецыялiстамi ў сферы культуры.
Асноўнымi задачамi накiрунку "Мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва" з'яўляюцца:
узбагачэнне культурнага жыцця беларускага народа, далучэнне грамадзян, што пражываюць у Буда-Кашалёўскiм раёне, да каштоўнасцяў сусветнай культуры;
азнаямленне сусветнай грамадскасцi з культурай Беларусi;
арганiзацыя культурных абменаў, развiццё мiжрэгiянальнага супрацоўнiцтва.
14. Выканаўцамi Праграмы з'яўляюцца аддзел культуры Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камiтэта, установа "Буда-Кашалёўская раённая цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма".
15. Выкананне Праграмы ажыццяўляецца праз сiстэму мерапрыемстваў па захаваннi i развiццi культуры Буда-Кашалёўскага раёна да 2010 года згодна з дадаткам.
16. Фiнансаванне мерапрыемстваў Праграмы ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэта Буда-Кашалёўскага раёна, iншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, з штогадовым удакладненнем аб'ёмаў фiнансавання пры фармiраваннi праекта бюджэту на чарговы фiнансавы год.
Фiнансаванне будаўнiцтва i рэканструкцыi аб'ектаў капiтальнага будаўнiцтва, набыццё аўтатранспарту, закупка абсталявання i музычных iнструментаў прадугледжваецца за кошт розных крынiц з улiкам сродкаў, прадугледжаных для галiны "Культура".
Дадатак
да Праграмы захавання
i развiцця культуры
Буда-Кашалёўскага раёна
да 2010 года
МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ЗАХАВАННI I РАЗВIЦЦI КУЛЬТУРЫ
БУДА-КАШАЛЁЎСКАГА РАЁНА ДА 2010 ГОДА
-------+---------------------+---------------+---------+-------------¬
¦ N ¦ Назва мерапрыемства ¦ Выканаўцы ¦ Тэрмiн ¦Патрэбнасць у¦
¦ п/п ¦ ¦ ¦выканання¦фiнансаваннi ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ (мiльёнаў ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ рублёў) ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 1. Музеi ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 1.1 ¦Адкрыццё карцiннай ¦Аддзел культуры¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦галерэi iмя ¦Буда- ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦Я.Я.Маiсеенкi ¦Кашалёўскага ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦ ¦раённага ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦выканаўчага ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦камiтэта (далей¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦- аддзел ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦культуры ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦райвыканкама) ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 1.2 ¦Адкрыццё выставачнай ¦ Таксама ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦залы ў карцiннай ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦галерэi ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 1.3 ¦Набыццё камп'ютэра i ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦праграмнага ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦забеспячэння ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 1.4 ¦Абсталяванне ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦фондасховiшча ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 1.5 ¦Адкрыццё гiсторыка- ¦ -"- ¦2009 ¦У межах ¦
¦ ¦краязнаўчага музея ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 2. Бiблiятэкi ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 2.1 ¦Дааснашчэнне ¦Аддзел культуры¦2008 ¦У межах ¦
¦ ¦цэнтральнай раённай ¦райвыканкама ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦бiблiятэкi тэхнiчнымi¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦сродкамi ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 2.2 ¦Камплектаванне фондаў¦ ¦ ¦Не менш за ¦
¦ ¦бiблiятэк: ¦ ¦ ¦15% ад ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+агульнай сумы¦
¦ ¦камплектаванне ¦ -"- ¦2007 - ¦бюджэтнага ¦
¦ ¦кнiжных фондаў ¦ ¦2010 ¦фiнансавання ¦
¦ ¦бiблiятэк раёна ¦ ¦ ¦дзейнасцi ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+бiблiятэк ¦
¦ ¦падпiска на ¦ -"- ¦2007 - ¦ ¦
¦ ¦перыядычныя выданнi ¦ ¦2010 ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 2.3 ¦Стварэнне i ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦папаўненне ¦ ¦2010 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦краязнаўчых ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦фактаграфiчных баз ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦даных, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦характарызуючых ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦культурна-гiстарычную¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦спадчыну сельскiх i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦пасялковага Саветаў ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 2.4 ¦Арганiзацыя раённых ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦конкурсаў з далейшым ¦ ¦2010 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦удзелам у абласных i ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦рэспублiканскiх ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦конкурсах ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 2.5 ¦Камп'ютэрызацыя ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэк у ¦ ¦2010 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦аграгарадках з ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦падключэннем iх да ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Iнтэрнэту ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 2.6 ¦Развiццё ¦ -"- ¦2007 - ¦ ¦
¦ ¦бiблiятэчнага ¦ ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦абслугоўвання ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦маланаселеных пунктаў¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦з дапамогай работы ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦бiблiятэчных пунктаў,¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кнiганашэння ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3. Народная мастацкая творчасць ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.1 ¦Удзел у абласных ¦ ¦ ¦У межах ¦
¦ ¦аглядах-конкурсах, ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦фестывалях: ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦абласным аглядзе- ¦Аддзел культуры¦2007 ¦ ¦
¦ ¦конкурсе бытавога ¦ райвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦танца ¦ ¦ ¦ ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦абласным фестывалi ¦ -"- ¦2007 ¦ ¦
¦ ¦афганскай песнi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Время выбрало нас" ¦ ¦ ¦ ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦абласным аглядзе- ¦ -"- ¦2007 ¦ ¦
¦ ¦конкурсе ансамбляў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦народнай песнi i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вакальных ансамбляў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦са званнем "народны" ¦ ¦ ¦ ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦абласным аглядзе- ¦ -"- ¦2007 ¦ ¦
¦ ¦конкурсе работнiкаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дамоў i цэнтраў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦рамёстваў "Майстар- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦метадыст года" ¦ ¦ ¦ ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦абласным аглядзе- ¦ -"- ¦2007, ¦ ¦
¦ ¦конкурсе ¦ ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦культарганiзатараў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦абласным фестывалi ¦ -"- ¦2008, ¦ ¦
¦ ¦сямейнай творчасцi ¦ ¦2010 ¦ ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦абласным фестывалi ¦ -"- ¦2008, ¦ ¦
¦ ¦духавых аркестраў ¦ ¦2010 ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.2 ¦Правядзенне ¦ -"- ¦Штогод ¦У межах ¦
¦ ¦конкурснага ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦мерапрыемства, ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦накiраванага на ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦раскрыццё творчага ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦патэнцыялу моладзi, -¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦абласнога фестывалю ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦творчай моладзi "Пад ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦белымi крыламi" ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.3 ¦Правядзенне раённых ¦ ¦ ¦У межах ¦
¦ ¦аглядаў-конкурсаў па ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦розных жанрах: ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦народнай i эстраднай ¦ -"- ¦2007 ¦ ¦
¦ ¦творчасцi "Песнi маёй¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦душы" ¦ ¦ ¦ ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦агляд-конкурс свят i ¦ -"- ¦2008 ¦ ¦
¦ ¦абрадаў "Жыватворныя ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦крынiцы" ¦ ¦ ¦ ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦агляд-конкурс ¦ -"- ¦2009 ¦ ¦
¦ ¦тэатральных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦калектываў "Под ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦светом рампы" ¦ ¦ ¦ ¦
¦ +---------------------+---------------+---------+ ¦
¦ ¦агляд-конкурс ¦ -"- ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦бытавога танца ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦"Вяночак танцаў" ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.4 ¦Правядзенне свята ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦"Играй, гармонь" ¦ ¦2010 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.5 ¦Развiццё канцэртнай ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦дзейнасцi на ¦ ¦2010 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦тэрыторыi раёна ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.6 ¦Набыццё касцюмаў ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦народнаму калектыву ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦"Калiнiца" ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.7 ¦Набыццё дзiцячых ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦сцэнiчных касцюмаў ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦для раённага Дома ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦культуры (далей - ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦РДК) ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.8 ¦Набыццё танцавальнага¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦абутку для РДК ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.9 ¦Традыцыйная сустрэча ¦ -"- ¦2009 ¦У межах ¦
¦ ¦моладзi Беларусi, ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦Расii i Украiны каля ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦Манумента Дружбы ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.10 ¦Укараненне новых ¦ -"- ¦Пастаянна¦ - ¦
¦ ¦формаў культурнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзейнасцi i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦правядзення вольнага ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦часу ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 3.11 ¦Укараненне новых ¦ -"- ¦Пастаянна¦ - ¦
¦ ¦iнфармацыйных ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦тэхналогiй у практыку¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзейнасцi ўстаноў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦культуры клубнага ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦тыпу ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 4. Адраджэнне i развiццё культуры вёскi ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ ¦Забеспячэнне адкрыцця¦Аддзел культуры¦2007 - ¦ - ¦
¦ ¦ў аграгарадках ¦райвыканкама ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦фiлiялаў i класаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзiцячай музычнай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦школы (далей - ДМШ) i¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дзiцячай школы ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦мастацтваў: ¦ ¦ ¦ ¦
¦ +---------------------+ +---------+ ¦
¦ ¦в. Дуравiчы: фiлiял ¦ ¦2007 ¦ ¦
¦ ¦Уваравiцкай ДМШ ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 5. Музычнае мастацтва ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 5.1 ¦Развiццё канцэртна- ¦Аддзел культуры¦Пастаянна¦ - ¦
¦ ¦лекцыйнай дзейнасцi ¦райвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦для навучэнцаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦сярэднiх школ, ДМШ, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦выхаванцаў дзiцячых ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦садкоў ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 5.2 ¦Развiццё канцэртнай ¦ -"- ¦Пастаянна¦ - ¦
¦ ¦дзейнасцi на ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦тэрыторыi Буда- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Кашалёўскага раёна ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 6. Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ ¦Арганiзацыя i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦правядзенне: ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 6.1 ¦Выставак твораў ¦Аддзел культуры¦Штогод ¦ - ¦
¦ ¦мастакоў Буда- ¦райвыканкама ¦ ¦ ¦
¦ ¦Кашалёўшчыны i ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Гомельшчыны ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 6.2 ¦Мiжнародных i ¦ -"- ¦2008, ¦ - ¦
¦ ¦рэспублiканскiх ¦ ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦пленэраў па жывапiсе ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 6.3 ¦Выставак твораў ¦ -"- ¦2007 - ¦ - ¦
¦ ¦мастакоў з раёнаў ¦ ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦вобласцi ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 6.4 ¦Мастацкiх выставак, ¦ -"- ¦2008 ¦ - ¦
¦ ¦прысвечаных 65-годдзю¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вызвалення Буда- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Кашалёўскага раёна ад¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦нямецка-фашысцкiх ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦захопнiкаў ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 7. Кадры ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 7.1 ¦Кадравае забеспячэнне¦Аддзел культуры¦2007 - ¦ - ¦
¦ ¦ўстаноў культуры ¦райвыканкама ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦раёна ў адпаведнасцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦з праграмай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦адраджэння i развiцця¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦сяла на 2005 - 2010 ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦гады ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 7.2 ¦Правядзенне ¦ -"- ¦2007 - ¦ - ¦
¦ ¦прафарыентацыйнай ¦ ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦работы па падборы ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦абiтурыентаў для ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦паступлення ва ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ўстановы адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦культуры, накiраванне¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦практыкаў для ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦паступлення на ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦завочную форму ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦навучання ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 7.3 ¦Актыўнае выкарыстанне¦ -"- ¦2007 - ¦ - ¦
¦ ¦мер маральнага i ¦ ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦матэрыяльнага ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦заахвочвання лепшых ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦работнiкаў устаноў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦культуры ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 7.4 ¦Арганiзацыя павышэння¦ -"- ¦2007 - ¦ - ¦
¦ ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦кадраў ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 8. Мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ ¦Мерапрыемствы ¦Аддзел культуры¦2007 - ¦ - ¦
¦ ¦культурнага ¦райвыканкама ¦2010 ¦ ¦
¦ ¦супрацоўнiцтва з ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦г.Менай Чарнiгаўскай ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вобласцi згодна з ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦дагаворам ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 9. Матэрыяльна-тэхнiчная база ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 9.1 ¦Бягучы рамонт: ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.1 ¦Узоўскай сельскай ¦Аддзел культуры¦2008 ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦райвыканкама ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.2 ¦Шарыбаўскай сельскай ¦ -"- ¦2008 ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.3 ¦Дзiцячай раённай ¦Аддзел культуры¦2007 ¦ - ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦райвыканкама, ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦упраўленне па ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦працы, ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦занятасцi i ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦сацыяльнай ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦абароне ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦райвыканкама ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.4 ¦Калiнiнскай сельскай ¦Аддзел культуры¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦райвыканкама ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.5 ¦Патапаўскай сельскай ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.6 ¦Чабатовiцкай сельскай¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦ ¦2008 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.7 ¦Цэнтральнай раённай ¦ -"- ¦2008 ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi г.Буда- ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦Кашалёва ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.8 ¦Дзiцячай i дарослай ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэк г.п. ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦Уваравiчы ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.9 ¦Гавельскай сельскай ¦ -"- ¦2008 ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.10¦Пянчынскага сельскага¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦Дома культуры (далей ¦ ¦2008 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦- СДК) i бiблiятэкi ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.11¦Бацунскага СДК ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.12¦Губiцкага Дома ¦ -"- ¦2009 ¦У межах ¦
¦ ¦рамёстваў ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.13¦Буда-Люшаўскага СДК ¦ -"- ¦2009 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.14¦Мiкалаеўскага СДК ¦ -"- ¦2009 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.15¦Марозавiцкага СДК ¦ -"- ¦2008 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.16¦Iвольскага СДК ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.17¦Красназнаменскага СДК¦ -"- ¦2008 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.18¦Губiцкага СДК ¦ -"- ¦2009 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.19¦Негаўскага СДК ¦ -"- ¦2010 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.20¦Старабудскага СДК ¦ -"- ¦2008 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.21¦Акцябрскага СДК ¦ -"- ¦2008 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.22¦Шырокаўскага СДК ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.23¦Прыбарскага СДК i ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.1.24¦Смычкоўскага СК ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 9.2 ¦Капiтальны рамонт: ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.1 ¦Буда-Кашалёўскага РДК¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦2008 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.2 ¦Уваравiцкага ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦гарадскога Дома ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦культуры ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.3 ¦Крыўскага СДК i ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦ ¦2008 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.4 ¦Глазаўскага СДК i ¦ -"- ¦2008 - ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦ ¦2009 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.5 ¦Гусявiцкага СДК i ¦ -"- ¦2009 - ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦ ¦2010 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.6 ¦Лiпiнiцкага СДК ¦ -"- ¦2008 - ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦2009 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.7 ¦Шарыбаўскага СДК ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦2009 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.8 ¦Дуравiцкага СДК ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦2008 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.9 ¦Рагiнскага СДК ¦ -"- ¦2010 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.10¦Патапаўскага СДК ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦2009 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.2.11¦Чабатовiцкага СДК i ¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦бiблiятэкi ¦ ¦2010 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦ 9.3 ¦Рэканструкцыя: ¦ ¦ ¦ ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.3.1 ¦Камунараўскага Палаца¦ -"- ¦2007 - ¦У межах ¦
¦ ¦культуры ¦ ¦2008 ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.3.2 ¦Бярвенаўскага СДК ¦ -"- ¦2009 ¦У межах ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
+------+---------------------+---------------+---------+-------------+
¦9.3.3 ¦Былога будынка ¦ -"- ¦2007 ¦У межах ¦
¦ ¦асобнага структурнага¦ ¦ ¦выдзеленых ¦
¦ ¦падраздзялення ¦ ¦ ¦сродкаў ¦
¦ ¦"Гаркааптгандаль" пад¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦музычную школу, г.п. ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦Уваравiчы ¦ ¦ ¦ ¦
¦------+---------------------+---------------+---------+--------------
|