Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского Совета депутатов от 29.06.2007 N 58 "Аб прысваеннi назваў новым вулiцам г.Мiнска i перайменаваннi вулiцы Свабоды"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 23 июля 2007 г. N 9/9485







У адпаведнасцi з артыкулам 15 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года "Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь", праектамi плана забудовы мiкрараенаў Брылевiчы-1, 2, 3 (Дружба-1, 2, 3) у межах пр. Дзяржынскага - МКАД - чыгуначнай дарогi - Лошыцкай воднай сiстэмы i мiкрараенаў Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Праектаванай вулiцы N 2 на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да праектуемай вулiцы N 4 надаць iмя беларускага паэта i фалькларыста Яна Чачота i называць яе надалей "вулiца Яна Чачота".

2. Праектаванай вулiцы N 3 на ўчастку ад праектуемай вулiцы N 2 да вулiцы Сямашкi надаць назву Каралiнская i надалей называць яе "вулiца Каралiнская".

3. Праектаванай вулiцы N 4 на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да вулiцы 4-е Кальцо надаць iмя пiянiста, кампазiтара i мастака Напалеона Орды i надалей называць яе "вулiца Напалеона Орды".

4. Праектуемай вулiцы N 5 на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да мiкрараена Брылевiчы-2 надаць iмя ўраджэнца Мiнска, польскага культурнага дзеяча Ежы Гедройца i надалей называць яе "вулiца Ежы Гедройца".

5. Праектаванай вулiцы N 1 у мiкрараенах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя беларускага акцера, мастака, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнiкаў беларускага тэатра, народнага артыста БССР Уладзiслава Галубка i надалей называць яе "вулiца Уладзiслава Галубка".

6. Праектаванай вулiцы N 2 у мiкрараёнах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя беларускага народнага артыста СССР i БССР, прафесара Iосiфа Жыновiча i надалей называць яе "вулiца Iосiфа Жыновiча".

7. Праектаванай вулiцы N 3 у мiкрараенах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя беларускага гiсторыка, грамадскага дзеяча, першага прэзiдэнта Акадэмii навук Беларусi Усевалада Iгнатоўскага i надалей называць яе "вулiца Усевалада Iгнатоўскага".

8. Праектаванай вулiцы N 4 у мiкрараенах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя беларускага паэта Алеся Гаруна i надалей называць яе "вулiца Алеся Гаруна".

9. Праектаванай вулiцы N 5 у мiкрараенах Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) надаць iмя вядомых дзеячоў культуры i мастацтва Беларусi сям'i Мiкалая i Алены Аладавых i надалей называць яе "вулiца Аладавых".

10. Вулiцу Свабоды ў мiкрараене Усход, якая мае аднолькавую назву з плошчай Свабоды, перайменаваць у вулiцу iмя курсанта Дзмiтрыя Гвiшыанi i надалей называць яе "вулiца курсанта Гвiшыанi".



Старшыня М.В.МАТУСЕВIЧ











Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList