Зарегистрировано в НРПА РБ 22 августа 2007 г. N 9/10072
У адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. N 28 "О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой" Шчучынскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзiць паказчык кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкiх якасцяў з улiкам затрат па засваеннi i iнжынернай падрыхтоўцы тэрыторыi, iнжынерным абсталяваннi тэрыторыi, добраўпарадкаваннi i азеляненнi на жнiвень 2007 года:
1.1. пяцiпавярховыя жылыя дамы са сценамi з цэглы, газаселiкатных блокаў i iншых матэрыялаў:
у базiсных цэнах 1991 года - 656,724 рубля;
у бягучых цэнах - 1037154 рублi;
1.2. iндывiдуальныя жылыя дамы:
у базiсных цэнах 1991 года - 638,0 рубля;
у бягучых цэнах - 1007584 рублi.
2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння паказчыкi прымяняюцца для вызначэння памеру iльготнага крэдыту i (або) аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылых памяшканняў.
Старшыня С.i.УШКЕВIЧ
Кiраўнiк спраў Г.С.ХВЯДЗЮК
|